• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўночны вецер для спелых пладоў  Юры Станкевіч

    Паўночны вецер для спелых пладоў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    51.63 МБ
    Але, як яшчэ казалі, асноўнай прычынай суіцыду Гарая была не заваленая сесія, а праблемы з псіхікай, з-за якіх яго быццам бы падступна выкарыстала нейкая жанчына, якую ён, цяжарную ад іншага, прытуліў у сябе, і якая пачала цягаць яго па судах, каб адціснуць альбо кватэру, альбо нейкія грошы.
    Разборкі ўсяго гэтага дасягнулі і факультэта, дзе вучыўся Язэп Гарай, вядома, дэканата, і ўсе іншыя праблемы і парушэнні былі адсунутыя і, як небеспадстаўна спадзяваўся Ігнат Мазур, назаўсёды.
    Па звычцы, якая не пакінула яго, ён з гэтай нагоды запісаў у нататнік некалькі сваіх меркаванняў.
    “Язэпа Гарая я ведаў параўнальна нядоўга, і ён рабіў уражанне ўпэўненага і самадастатковага, але вельмі нервовага чалавека. Выключна здаровы фізічна, займаўся, як аматар, цяжкай атлетыкай (выціскаў лежачы сто кілаграмаў, прысядаў са стапяцюдзесяццю), жыўу сваёй кватэры і не меў патрэбы ў грошах. Што падштурхнула яго да суіцыду, дакладна невядома нікому. Калі самае вялікае няшчасце ў жыцці — смерць, то чаму ён выбраў менавіта гэта? Ніхто на курсе не ведаў і той жанчыны, якую ён прывёў да сябе. Думаю, асноўная прычына ў ёй. Якя дзесьці вычытаў, псіхолагі сцвярджаюць, что чалавеку ўласцівыя тры асноўныя інстынкты: палавы, нянавісці да сябе падобных і імкненне да смерці. Ахвярай якога ці ўсіх разам стаў Язэп Гарай? Невядома. Дарэчы, засіліцца лічыццаў свеце даволі ганебным. Засуджанаму на такі від смяротнага пакарання звычайна падкладаюць пад ногі таз ці які іншы посуд, бо ён немінуча ўрабляецца. Але гэта неўсё. Перад тым, як урабіцца, пакутнік зведвае аргазм. Пра тое мне распавёў днямі Кастусь Жыбуль з юрфака, які практыкуецца ў пракуратуры. Ён ведае пра гэта ад замежнікаў з Полыйчы. У іх ёсць такі від пакарання. Наўрад ці самазабойцы падазраюць праўсё гэта. Хоць, калі жыццё для іх губляе ўсялякі сэнс, то ім па-любому ўжоўсё роўна”.
    * * *
    Экзамен па палітэканоміі здавалі з раніцы. Студэнт Ігнат Мазур, які перадусім нават не раскрываў падручніка і ведаў, што гэта бяссэнсава, бо ўсё роўна ў галаве нічога не застанецца, ён толькі згубіць час на дарэмную вычытку — тым не менш прыйшоў у вучэбны корпус са слабым спадзяваннем, што выкладчык і галоўны экзаменатар Гавін захварэў альбо трапіў пад трамвай, увогуле атруціўся якім-небудзь нясвежым прадуктам ці падавіўся курынай косткай. Але яго спадзяванні аказаліся марнымі.
    Хоць на прыёме прысутнічаў і Пётра Мацкевіч, які сядзеў у аўдыторыі за сталом убаку, апытваў усіх, як ужо стала вядома, чамусьці асабіста выключна Гавін.
    Студэнт Ігнат Мазур убачыў Ваню Гужына і Іосіфа Зялёнку, якія двума слупамі стаялі ў кутку, і падышоў да іх.
    Якраз у гэты момант дзверы аўдыторыі расчыніліся і адтуль, хістаючыся, літаральна выцек Віктар Ганабец. Ігнат Мазур ведаў, што таму, родам з няблізкай Малдавіі, вучыцца тут цяжка, і не толькі з-за экзамену па мове. Пасля выкрыцця так званых “нацыяналістаў” пытанне абавязковасці мовы ўвогуле абміналі. Затарможанаму на шляху да ведаў Віктару Ганабцу ўся навука давалася праз вялікае разумовае напружванне. Чарнавалосы, жукаваты, ён быў цяпер бледны з твару і нібы аглушаны.
    — Заваліў. На пераздачу, — вымавіў ён і папрасіў цыгарэту.
    Праз некалькі хвілін з дзвярэй уся ў слязах выслізнула выдатніца Яніна Смоліч.
    — Тры балы, — абвясціла яна ў насоўку.
    Гэта ўжо было ўвогуле нешта незразумелае, бо ўсе ведалі, што выкладчык Гавін меў прыхаваны сантымент да жаночага полу, і болын-менш гарныя дзяўчаты раз-пораз праскоквалі праз яго апытанку даволі ўдала.
    — Чакаем, хлопцы, — давёў Ігнат Мазур занепакоеным Зялёнку і Гужыну. — Можа, яго, Гавіна, куды ў дэканат выклікаюць, ці ён есці захоча, ці ў прыбіральню. Вупыр.
    Між тым іспыт працягваўся. Некалькі дзяўчат нечакана атрымалі добрыя адзнакі, а студэнтка Галіна Самаежка, даволі юрлівая і нахабная, якая змагалася з выкладчыкамі за кожны бал, — нават “выдатна”. I нядзіва: у галаве ў яе было нешта кшталту камп’ютара, бо яна дакладна ведала, з кім сябраваць, з кім спаць, дзе будзе працаваць і за каго выйдзе замуж. Яна, тым не менш, умела хавала гэтыя свае якасці, і Ігнату Мазуру, які інтуітыўна разгадаў яе, рабіла-
    ся нават не па сабе. “Вось будзе камусьці шчасце”, — падумаў ён і цяпер.
    Пасля яе Гавін заваліў яшчэ пару хлопцаў, а потым зноў даў слабіну — у асноўным да дзяўчат. Але час ішоў і чарговай яго ахвярай стаў рахманы і бяскрыўдны Міхась Байкоў — выхадзец з вёскі. Той да вучобы паспеў папрацаваць паляводам у калгасе і таму трымаўся за навуку зубамі.
    На гэты раз — не дапамагло.
    Як высветлілася, выкладчык Гавін спытаў у Міхася Байкова пра асноўнае ў вучэнні Рыкарда, але той не ведаў. Тады Гавін пацікавіўся, ці чытаў студэнт Байкоў хоць што з распрацовак Фрыдрыха Энгельса па тэме, а так як гэта ў праграму не ўваходзіла, Байкоў толькі лыпаў вачыма. Урэшце ён пачаў нешта гаварыць па пытанні ў білеце, але Гавін праз хвіліну перапыніў яго і спытаў, што еў студэнт Байкоў на сняданак. “Сала з хлебам”, — шчыра адказаў той. “I часнаком?” — пацікавіўся Гавін. “Так”, — кіўнуў Міхась Байкоў. “To, як будзеце пераздаваць, ужывайце ўжо без часнаку”, — сказаў выкладчык Гавін і на тым скончыў апытанне.
    — Ну, дык вупыры ж і не выносяць часнок, — заўважыў на тое Байкову Ігнат Мазур. — А ты, братка, натрамбаваўся ім з раніцы. Вось і атрымаў.
    Але, урэшце, выкладчык Гавін пэўна прытаміўся, бо пасадзіў у куце насупраць свайго калегу Пётру Мацкевіча, каб і той дапамагаў. Усё гэта даносілі тыя, хто выходзіў з аўдыторыі пасля іспыту.
    Трое змоўшчыкаў, між тым, адразу акрыялі. Цяпер трэба было пралічыць усё так, каб трапіць менавіта да выкладчыка Мацкевіча, што аказалася не так і проста. Першым спадобіўся трапіць да яго выкрутлівы як Уліс Іосіф Зялёнка. Праз хвілін пяць ён выскачыў з дзвярэй і адразу піхнуў туды Ваню Гужына.
    — Ідзі, правадыр камсамольскі, ха-ха...
    — Што? Як? — пачалі ў яго пытацца дзяўчаты.
    — Ледзь выратаваўся, — хітрыў Іосіф Зялёнка. — Джаліць, як пчала. Пытанне за пытаннем.
    Але адразу кінуўся да Ігната Мазура, зашаптаў таму Ў вуха:
    — Станавіся ля дзвярэй. Нікога, акрамя сябе, да Мацкевіча не прапускай. Толькі да таго, інакш табе гамон. Урэшце, сам ведаеш.
    — Пакажы залікоўку.
    — Ну то зірні на арыфметыку.
    У графе за іспыт студэнт Ігнат Мазур убачыў лічбу “5” і подпіс Мацкевіча.
    — Дык ты ж казаў...
    — Мала што я каму казаў. Наперад, сябра. Пара.
    Студэнт Ігнат Мазур з залікоўкай у руках стаў ля дзвярэй. Неўзабаве яны адчыніліся, але з аўдыторыі выйшла як самнамбула стараста курса Уразава. На яе заўсёды жыццярадасным камсамольскім твары чыталіся разгубленасць і яўнае незадавальненне. “Тры, тры балы”, — загаманілі вакол яе дзяўчаты.
    3 велічнай млявасцю выплыла ўрэшце з аўдыторыі генеральская дачка Паліна Басаргіна.
    — Пяць балаў, — абвясціла яна. — Гавін запаў на мяне, век Парыжа не бачыць.
    Варта было заходзіць менавіта Ігнату Мазуру, але той рашуча адмовіўся:
    — Пачакаю.
    Замест яго, а значыць да выкладчыка Гавіна, пайшоў вядомы на курсе зубрыла і, як хадзілі чуткі, — чалавек “Кума”, выдатнік Павел Слімакоў.
    Ужо моцна нервуючыся, студэнт Ігнат Мазур чакаў выхаду Вані Гужына. I як толькі той паказаўся з дзвярэй, пасунуўся ў аўдыторыю.
    “Да выкладчыка Мацкевіча, — круцілася думка. — I каб трапіць толькі да таго”.
    У аўдыторыі было чыста, светла і пахла сумессю таннай жаночай парфумы і кветак. На стале перад выкладчы-
    кам Гавіным стаяла вазачка з букетам. Сам выкладчык — укормлены, самазадаволены, карыкатурна імпазантны — разглядваў, нібы нецікавае яму насякомае, узмакрэлага ад разумовай напругі студэнта Паўла Слімакова.
    У супрацьлеглым куце за сталом адзінока сядзеў выкладчык Пётра Мацкевіч. Спакойны, крыху іранічны твар яго з жывымі, разумнымі вачыма быў павернуты да напаўрасчыненага акна, за якім квола зелянела некалькі таполяў.
    Студэнт Ігнат Мазур павітаўся і нерашуча спыніўся. Як паставіцца да яго выкладчык Мацкевіч? Што ён за чалавек увогуле? Ці не запамятаваў ён яго пасля іх сумеснага “пікніка” з Зялёнкам і Гужыным? Дыку іх усё прайшло тады па-сяброўску.
    — Гэта я, маё прозвішча Мазур, — урэшце выціснуў ён.
    — Заходзьце, — запрасіў той і паказаў Ігнату Мазуру на крэсла перад сабой. — Цягніце білет. Які там нумар?
    Студэнт Ігнат Мазур назваў нумар білета і пытання. Выкладчык Мацкевіч зірнуў у бок Гавіна, які ў супрацьлеглым куце аўдыторыі ляніва дапытваў Паўла Слімакова, і сказаў напаўголаса:
    — Ну, гаварыце што-небудзь. Пра дадатковую вартасць, прыкладам. He маўчыце.
    Студэнт Ігнат Мазур зглынуў перасохлым горлам і, цвёрда гледзячы ў вочы экзаменатара, адказаў:
    — Так званая дадатковая вартасць і многае іншае, пра што пісаў Маркс, — гэта ахінея. Няма аніякай дадатковай вартасці, ёсць энергія зоркі — гэта значыць, нашага Сонца.
    Паўза.
    — Так, так. Што яшчэ скажаце?
    — Больш няма чаго, — панізіў голас студэнт Ігнат Мазур.
    — Давайце пра футбол, — з ледзь прыкметнай усмешкай сатыра ў кутках вуснаў сказаў выкладчык Пётра Мацкевіч. — Любіце футбол? Я, прыкладам, і стадыён часам наведваю. Калі мінскае “Дынама” гуляе. А чэмпіянаты
    свету абажаю. Якая зборная каманда асабіста вам падабаецца?
    — Зборная Нямеччыны. I яшчэ люблю глядзець гульню італьянцаў.
    — I за што падабаюцца? Гаварыце, не маўчыце. Тым больш, што нашыя погляды тут поўнасцю супадаюць. Трэба ж такое...
    Яшчэ хвіліны дзве-тры студэнт Ігнат Мазур называў прозвішчы вядомых гульцоў, коратка расказаў нават пра знакамітую “бітву пры Бёрне” — урэшце змоўк.
    Паўза.
    — Якую адзнаку вы хочаце? — нечакана спытаў яго выкладчык Пётра Мацкевіч.
    — “Добра”, калі можна. За чарговы траяк могуць пазбавіць стыпендыі, а “пяцёрка” выкліча падазрэнні.
    — Давайце залікоўку.
    Выкладчык Пётра Мацкевіч паставіў адзнаку “добра” ў ведамасць і ў залікоўку Ігната Мазура.
    — Энергія зоркі, — па-змоўніцку ўсміхнуўся ён, — вось у чым першапрычына. Тут вы правільна заўважылі. Усё астатняе — лухта.
    Юля Маракова яшчэ не здавала, і Ігнат Мазур адвёў яе ў бок і сказаў:
    — Ідзі толькі да Мацкевіча. I ўсё будзе, як у мяне.
    — А што ў цябе?
    — Чатыры балы.
    — Во як. Ды пачакай, раскажы падрабязна.
    Але студэнт Ігнат Мазур ужо не слухаў яе. Ля акна ён убачыў адзінокую постаць Святланы Конкінай і заспяшаўся туды.