• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    В.І. Мялешка ПАЎСТАННЕ СЯЛЯН пд лойка ПДд ЦІРАЎНІЦТВАМ ВАШЧЫЛЫ
    ШКОЛЬНІКАМ — АБ ГІСТОРЫІ Б С С Р
    В.І. Мялешка П.А. Лойка
    ПАЎСТАННЕ СЯЛЯН ПАД КІРАЎНІЦТВАМ ВАШЧЫЛЫ
    Кніга для вучняў
    МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1988
    ББК 63.3(2Б)
    М 99
    Рэцэнзенты:
    Я. Н. М а р а ш, доктар гістарымных навук, прафесар
    В. В. Ч а п к о, доктар гістарычных навук, прафесар
    Серыя заснована ў 1970 г.
    Мялешка В. I., Лойка П. A.
    М 99 Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы: Кн. для вучняў.— Мн.: Нар. асвета, 1988.— 95 с.
    ISBN 5341001532
    Кніга апавядае аб паўстанні сялян і гарадской беднаты ў Крычаўскім старостве супраць феадальнага прыгнёту ў пачатку 40х гадоў XVIII стагоддзя. Падрабязна раскрыты ход, рухаючыя сілы і вынік паўстання; выяўлены прычыны яго паражэння. Упершыню выкладзена поўная біяграфія кіраўніка паўстання Васіля Вашчылы.
    Адрасуецца вучням старэйшых класаў.
    4802010000—063
    ММ^ЗІ=8815388	ББК63.3І2Б)
    ISBN 5341001532
    © Выдавецтва «Народная асвета», 1988.
    * * *
    Балотнікаў, Разін, Пугачоў... Гэтыя славутыя, легендарныя імёны кіраўнікоў народных выступленняў у Расіі ведаюць усе. У Беларусі легендарным стала і імя Васіля Вашчылы, які ўзначаліў буйнейшае ў беларускай гісторыі феадальнай эпохі народнае паўстанне. Але ці ведаюць у нас так пра Вашчылу, як ведаюць пра Разіна і Пугачова? Ці ведаюць пра тыя далёкія падзеі? Станоўчы адказ на пастаўленыя пытанні пачуеш не ад многіх. А між тым легенды павінны быць забяспечаны гістарычнымі ведамі. Дык давайце ж зазірнём у XVIII стагоддзе і даведаемся пра падзеі 30—40х гадоў у Крычаўскім старостве, калі сяляне і гараджане, не сцярпеўшы здзекаў, падняліся на барацьбу супраць сваіх прыгнятальнікаў.
    НЕКАЛЬКІ СЛОЎ ПРА КРЫЧАЎСКАЕ
    СТАРОСТВА
    Крычаўскае староства знаходзілася на тэрыторыі ўсходняй Беларусі ў ранейшым Мсціслаўскім ваяводстве на паграніччы Рэчы Паспалітай, у склад якой на працягу XVI—XVIII стст. уваходзілі беларускія землі, і Рускай дзяржавы, Староствамі ў той час называліся дзяржаўныя ўладанні, што ў сваёй большасці былі ў пажыццёвым трыманні магната ці шляхціца. Той кіраваў староствам і адказваў за яго цэласнасць, маючы пры гэтым поўнае права распараджацца прыбыт
    3
    камІ ад уладання за выключэннем так званай «квартьі» — чвэрткі агульнага прыбытку. Апошнюю трымальнік павінен быў штогод аддаваць у дзяржаўную казну.
    У другой палове XVII ст. Крычаўскае старосгва было падаравана князю Карлу Станіславу Радзівілу, a пасля яго смерці {1692 г.) перададзена ў спадчыннае карыстанне жонцы магната — Ганне Радзівіл. Пазней Крычаўшчына доўгі час знаходзілася ў руках іх сына Іераніма Фларыяна і іншых прадстаўнікоў буйнейшага ў Рэчы Паспалітай роду князёў Радзівілаў. Такім чынам, нягледзячы на тое, што землі староства з яўляліся ўласнасцю караля, фактычнымі іх уладальнікамі былі Радзівілы. Мы іх так і будзем называць уладальнікамі, каб чытачу лягчэй было адрозніваць Радзівілаў ад іншых так званых трымальнікаў (архіўныя крыніцы іх называюць «дзяржаўцамі»), якім яны, у сваю чаргу, здавалі староства ў арэнду.
    Другая палова XVII — пачатак XVIII ст. для Крычаускага староства, як і для ўсёй Беларусі, былі часам жорсткіх разбурэнняў, голаду і нястач. 3J654 па 1667 г. тэрыторыя Беларусі з'яўлялася арэнай войнаў, што вяла Рэч Паспалітая з Рускай дзяржавай і Швецыяй. Даніна войнам беларускага народа была вельмі цяжкай, жудаснай. 3 1650 па 1667 г. колькасць насельніцтва на тэрыторыі Беларусі скарацілася з 2,9 млн чалавек да 1,4 млн. Пуставала больш за палову ворньіх зямель. Трэць гаспадарак у Брэсцкім і Навагрудскім ваяводствах засталіся без гаспадароў. Ва ўсходніх жа беларускіх ваяводствах — Полацкім, Віцебскім і Мсціслаўскім — 65—70 % сялянскіх хат стаялі пустымі. У Крычаўскім старостве ў 1671 г. пуставала больш за палову сялянскіх сядзіб.
    Для аднаўлення гаспадаркі спатрэбілася больш чым два дзесяцігоддзі. У канцы XVII ст. колькасць насельніцтва вырасла да 2,2 млн чалавек па ўсёй Бе
    4
    ларусі і прыкладна да 8 тыс. у Крычаўскім старостве. Ажывіліся гаспадарка, гандаль...
    Але новая навала — Паўночная вайна (пачатак XVIII ст.) — знішчыла намаганні працоўнага люду ў аднаўленні гаспадаркі.
    Беларусь з'явілася арэнай галоўных бітваў рускай і шведскай армій перад Палтавай. За гады Паўночнай вайны Беларусь страціла каля 700 тыс. чалавек насельніцтва. Зноў, як і ў недалёкім мінулым, тыповай карцінай для нашай шматпакутнай зямлі сталі неапрацаваныя палі, пакінутыя сядзібы і вёскі. У апісанні 1710 г. маёнтка Самахвалавічы (недалёка ад Мінска) адзначалася, што ў вёсцы Самахвалавічы ўсё пустое. А хат у той вёсцы 22. Пуставала амаль тры чвэрці сялянскіх ворных зямель у вялікай Гродзенскай эканоміі. Шклоўскае графства страціла 86,4 % свайго насельніцтва. Крыніцы таго часу зазначаюць, што і «староства Крычаўскае кароль шведскі, ідучы на Украіну, зруйнаваў». Амаль цалкам быў абрабаваны Крычаў. Калі да пачатку ваенных дзеянняў у ім жыло 500 сем'яў, то пасля вайны засталося каля 20. У 1712 г. у Крычаўскім старостве не апрацоўвалася каля трох чвэрцей усёй плошчы ворнай сялянскай зямлі.
    Але зноў адышло ваеннае ліхалецце. Праца селяніна, гараджаніна ўзнаўляла гаспадарку, якая была разбурана Паўночнай вайной. Павялічвалася плошча ворных зямель, адбудоўваліся разбураныя і ствараліся новыя прамысловыя прадпрыемствы. Асабліва шырокае развіццё займеў у старостве выраб паташу. Так, у 30—40 гг. XVIII ст. для яго вытворчасці тут налічвалася ўжо аж 15 будаў, на кожнай з якіх мелася да 50 занятых буднікаў, бондараў, кавалёў, карытнікаў. У старостве дзейнічала 4 рудні, на якіх выраблялі жалеза; 4 гуты спецыялізаваліся на вытворчасці шкла. У канцы 40х гг. у 10 вёсках Крычаўскага староства меліся алеярні, дзе выціскалі алей. Акрамя таго, тут
    5
    было больш за 40 млыноў, 21 сукнаваЛьняфолюш. Такое шырокае развіццё промыслаў у Крычаўскім старостве 30—40 гг. XVIII ст. было абумоўлена ростам таварнаграшовых адносін, пашырэннем рыначных сувязей. Радзівіл у сістэме сваіх уладанняў надаў Крычаўскаму староству своеасаблівую прамысловую накіраванасць. Гэта акалічнасць прывяла да таго, што рамеснікі і прамысловыя работнікі ў агульнай колькасці жыхароў староства складалі даволі высокі працэнт. Прычым працэнт гэты павялічваўся. Калі ў 1727 г. прамыславікі і рамеснікі складалі 4,9 % насельніцтва Крычаўшчыны, то ў 1747 г. іх стала 18,4 %. У той жа час лічба асноўнай групы сельскага насельніцтва — сялянземляробаў — знізілася з 95,1 % да 81,6 %. Тым не менш земляробчае сялянства складала значную большасць працоўнага насельніцтва Крычаўскага староства.
    СЯЛЯНСКАЯ ГАСПАДАРКА I ПАВІННАСЦІ. УЗМАЦНЕННЕ ФЕАДАЛЬНАГА ПРЫГНЁТУ
    Галоўным заняткам сялян у Крычаўскім старостве было земляробства. Зямельныя надзелы прыгонных падданых былі тут невялікімі. У сярэднім на адну гаспадарку (дым) выпадала ў 1682 г. 0,3 валокі ', у 1709 г.—0,2, у 1727 г.—0,14, у 1747 г.—0,1 валокі. Сялянскі надзел, як бачым, няўхільна скарачаўся, што адмоўна адбівалася на гаспадарцы земляроба. Што датычыць такога паказчыка жыццядзейнасці сялянскай гаспадаркі, як забяспечанасць цяглавай жывёлай, тут назіралася такая карціна. На 1727 г. з 2204 сялянскіх дымоў староства 200 (9 %) яе не мелі наогул, 898 (40 %) мелі 1 каня, 640 (29 %) — 2 кані, 466 (22 %) — 3 і болей коней. Прыведзеныя лічбы сведчаць у цэлым
    1	Валока—21,36 гектара.
    6
    Беларускі селянін XVIII ст.
    7
    аб някепскім забеспячэнні сялян цяглавай сілай. Гэта дазваляла крычаўскім падданым, займаючыся земляробчай працай, разам з тым вывозіць за пэўную плату шчапу («клёпку»), попел да будаў, пяньку, паташ, лес да прыстаней у Бешанковічах, Свержані і інш. Нярэдка саннай дарогай яны везлі панскі тавар непасрэдна ў Рыгу, Крулевец (Калінінград), Гданьск, а таксама ў іншыя гандлёвыя цэнтры. У 1748 г., напрыклад, за вываз да будаў 21 328 коп 1 «клёпкі» сялянам староства было заплачана 9427 злотых. Такім чынам, промыслы былі важкай крыніцай заробкаў сялянскай сям'і.
    Сялянская гаспадарка была даволі цесна звязана з мясцовым рынкам. Пра тое гавораць як непасрэдныя факты купліпродажу сельскагаспадарчых і рамесных тавараў, так і той факт, што сяляне дабіваліся і ўрэшце дабіліся права свабоднага гандлю ў межах староства. У выніку ім стала дазваляцца без папярэджання арандатара прадаваць свае тавары ўсякаму купцу як у сваёй вёсцы, так і ў гарадах і мястэчках староства. Такі пісьмовы загад («універсал») выдаў 17 ліпеня 1749 г. Іеранім Фларыян Радзівіл. Там можна прачытаць: «...кожны гаспадар вольны пяньку, збожжа, алей, мёд, воск, іншыя тавары прадаваць каму пажадаюць, ці свайму, ці чужому... без дакладу аб тым арандатару».
    Такая ў шырокіх маштабах прамысловая і гандлёвая дзейнасць прыгоннага сялянства ў Крычаўскім старостве была магчыма дзякуючы таму, што яго асноўную частку складалі чыншавікі. Справа ў тым, што на Беларусі ў той час большасць сялян былі цяглымі. Галоўнай павіннасцю для цяглага селяніна з'яўлялася паншчына: дармавая прымусовая праца ў гаспадарцы феадала. Акрамя паншчыны, сяляне павінны былі ад
    1 Капа— лічбавая адзінка, роўная 60.
    8
    працоўваць гвалты, талокі, згоны — работы, якія былі звязаны са жнівом, сенакосам, узворваннем зямлі феадала. Прычым на работы гэтыя выходзілі ўсёй сям'ёй, пакідаючы дома аднаго «малога ці старога, да работы нягоднага», каб пільнаваў хату ад пажару.
    Гэтыя павіннасці цяглых сялян амаль заўсёды дапаўняліся так званым дзяклам — прадуктовай данінай і часцей за ўсё невялікім па памерах чыншам (аброкам грашамі). Для чыншавых жа сялян, якімі з'яўляліся прыгонныя падданыя Крычаўскага староства, у адрозненне ад цяглых галоўнай павіннасцю быў грашовы чынш.
    Такая форма рэнты несумненна давала сялянамаброчнікам куды большую гаспадарчую самастойнасць у параўнанні з паншчыннікамі, якія былі прывязаны да амаль штодзённай работы ў панскай гаспадарцы. Але па цяжкасці спаўнення чынш быў не лягчэйшым, чым паншчына. Чыншавыя стаўкі былі высокія, і нямала сілы патрэбна было прыкласці селяніну, каб адпаведныя сродкі зарабіць. Напрыклад, у 1682 г' грашовы чынш у крычаўскіх сялян складаў 30 злотых з валокі. Аднак ужо да канца 30х гадоў XVIII ст. памер яго павялічыўся больш чым у тры разы і ў 1727 г. быў роўны 10,5 талерам бітым (99 злотых 22 грошы). Разам з дзяклам, якое на той час было пераведзена на грошы, чынш складаў 115 злотых з валокі. У сярэдзіне ж ХуіІІ ст. грашовы чынш падняўся да 120 злотых з валокі. Каб уявіць, якія гэта былі вялікія грошы, назавём тагачасныя цэны некаторых прадуктаў. У сярэдзіне XVIII ст. бочка 1 жыта каштавала недзе 12 зло
    1 Бочка —даўняя мера сыпучых рэчываў. У розных раёнах ь