• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    х хутка выпхнулі за дзверы, кажучы, што яны п'яныя і не ведаюць, што балбочуць. Другіх загадалі да турмы адвесці. Трэціх, якія сведчылі пра Айзіка і старца, загадалі ў ланцугі закаваць, Нагледзеўшыся на такое, іншыя сяляне вымушаны былі змаўчаць аб сваіх крыўдах».
    Калі здаралася, а такое здаралася вельмі рэдка, што арандатарам ці дзяржаўцам не ўдавалася падкупіць камісара, які прыбываў для праверкі ў староства, тады часовыя гаспадары прымалі ўсе захады, каб не дапусціць да яго суплікантаў. 3 гэтай мэтай рассылаліся па воласці арандатарскія слугінайміты, якія запалохвалі сялян, каб тыя не ішлі са скаргамі да княжац
    23
    кіх камісараў. Найбольш рашучыя ўсё ж даходзілі да іх са сваімі чалабітнымі. Але палёгкі з таго не мелі. Бо як толькі княжацкія рэвізоры пакідалі межы староства, часовыя ўладары Крычаўшчыны працягвалі свае здзекі над падданымі. Арандатар Валкавіцкі заявіў сялянамскаржнікам: «Камісары тут часовыя, а я пастаянны. Плачу грошы, як патрабуе кантракт, таму, калі і душу дастану з вас, адказваць не буду».
    Каб адбіць у сялян ахвоту складаць скаргі і адначасова падарваць сярод падданых давер да камісараў, арандатары часам ішлі на прамое ашуканства. Вось таму прыклад. У пачатку 1740 г. арандатар Гдаль Іцкавіч абвясціў на ўсю воласць, што ў Крычаўскае староства, каб выслухаць сялянскія крыўды, прыехаў камісар Радзівілаў па прозвішчу Шыманскі, які прапануе сялянам прад'явіць усе квітанцыі аб уплаце чыншу. Прыгонныя паверылі арандатару і аднеслі княжацкаму камісару звыш 200 тысяч квітанцый на ўжо выплачаны чынш. Калі ўся дакументацыя была сабрана, Шыманскі знік. Потым высветлілася, што на самай справе не камісарам Радзівіла быў Шыманскі, а наймітам арандатара Іцкавіча. У выніку прыгонныя вымушаны былі другі раз плаціць шкурадзёру грашовы падатак.
    Прыезд у Крычаўскае староства княжацкіх камісараў для разбору сялянскіх скаргаў нічога добрага, акрамя выдаткаў на іх утрыманне, як правіла, прыгонным не прыносіў. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што крычаўцы выказвалі незадаволенасць рознымі камісіямі, недавер да камісараў. У шэрагу чалабітных сяляне паўтаралі, што «камісія ім нічога не дала», што камісары «не спраўдзілі іх надзей» і г. д.
    Больш актыўная частка сялянства, якая непасрэдна займалася складаннем і падачай скаргаў, на ўласным вопыце даволі хутка пераконвалася ў іх безвыніковасці. Сяляне разумелі, што аднымі суплікамі немагчыма палепшыць сваё цяжкае жыццё, выратавацца ад сама
    24
    вольства арандатараў, дзяржаўцаў, адміністрацыі і ўвогуле ад узмацнення феадальнага прыгнёту. Сама рэчаіснасць ставіла на парадак дня неабходнасць больш эфектыўных сродкаў супраціўлення.
    АД СКАРГАЎ ДА БАРАЦЬБЫ
    Селянінземляроб і феадалземлеўласнік, працаўнікстваральнік і эксплуататарспажыўца — яны займалі рэзка антаганістычныя пазіцыі ў феадальным грамадстве і вялі, па вызначэнню К. Маркса і Ф. Энгельса, няспынную, то скрытую, то яўную барацьбу. Супраціўленне прыгонных нарастаючаму феадальнаму ўціску, нечалавечым адносінам да сябе з боку пануючай шляхты прымала самыя розныя як пасіўныя, так і актыўныя формы.
    Як і ў іншых уладаннях на тэрыторыі Беларусі, у Крычаўскім старостве шырокае распаўсюджанне атрымала такая пасіўная форма супраціўлення феадальнай эксплуатацыі, як утойванне сялянамі ворнай зямлі ад уліку. Вядома, што сялянская гаспадарка абкладвалася падаткамі ў залежнасці ад улічаных у інвентарах валок. Многія ж сяляне, акрамя надзелу, апрацоўвалі заадно і пустуючыя землі, лясныя нерушы. Такім чынам, фактычная колькасць ворнай зямлі ў іх была большай, чым юрыдычна ўлічаная. Сакрэтам для ўладальніка староства гэта не было, і ён перыядычна адпраўляў для рэвізіі зямель у вёскі Крычаўшчыны сваіх камісараў. Тыя нярэдка і фіксавалі лішкі зямлі ў сяпян. Напрыклад, у вёсцы Міхеевічы Крычаўскага староства, дзе падчас рэвізіі 1694 г. было выяўлена аж 6,5 няўлічаных валок (прыблізна 139 гектараў). Такіх 5 валок (амаль 107 гектараў) былі намераны камісарамі і ў прыгонных вёскі Дрышчава. Характэрна, што сяляне не толькі ўтойвалі ад уладальніка частку зямлі,
    25
    якой карысталіся, але і адмаўляліся прыняць яе на чынш пасля выяўлення камісарамі. Прычым гэта рабілася не таму, што прыгонныя не маглі апрацаваць гэтыя кавалкі пашы, а каб і далей пазбягаць выплаты дадатковых падаткаў.
    Так, напрыклад, у вёсцы Камаровічы ў 1727 г, былі знойдзены 34 «пустыя» валокі (вялізарная плошча — больш чым 726 гектараў), якія на працягу некалькіх гадоў сяляне апрацоўвалі; браць жа ў прыём гэту зямлю яны катэгарычна адмовіліся. Гэта быў пратэст супраць непамернай эксплуатацыі; пратэст чыста эканамічнага характару, які хаця і не надоўга, але ж паляпшаў умовы сялянскага жыцця.
    3 той жа мэтай паляпшэння свайго становішча сяляне Крычаўскага староства выкарыстоўвалі заахвочвальныя меры ўладальніка — так званыя слабоды, калі на працягу некалькіх гадоў прыгонныя, якія толькі займелі жыхарства ва ўладанні ці ўзялі для распрацоўкі пустуючыя землі, вызваляліся ад павіннасцей на карысць гаспадара. Надзяленнем слабод феадалы стымулявалі больш актыўнае асваенне пустак і лясных нерушаў, а таксама прыток насельніцтва ў сваё ўладанне.
    На слабодах у Крычаўскім старостве ў 1714— 1727 гг. знаходзілася каля 39 % усіх сялянскіх гаспадарак. Старасцінскія падданыя і новапасяленцы з вялікай ахвотай ішлі на слабоды, нягледзячы на тое, што іх чакала нялёгкая праца. Узнагародай жа за цяжкую працу была ўпэўненасць, што некаторы час ты не будзеш падвяргацца штодзённай, невыноснай эксплуатацыі.
    Такім чынам слабоды былі на руку як уладальніку староства, так і яго падданым. Гаспадар Крычаўшчыны меў надзею шляхам кароткатэрміновага вызвалення ад павіннасцей новапасяленцаў павялічыць колькасць падданага насельніцтва, з яго дапамогай асвоіць новыя
    26
    І пустуючыя землі, а значыць, памножыць сваё прыбыткі. Сяляне ж, якія мелі вызваленне на некалькі гаДоў ад павіннасцей, маглі ўмацаваць сваю гаспадарку.
    Аднак надзеі Радзівілаў не заўсёды спраўджваліся. I найчасцей таму, што пад канец ільготнага тэрміну сяляне пакідалі свае гаспадаркі і пераходзілі на іншыя месцы, дзе ім зноўку прадстаўляліся слабоды. Уладальнік жа ў выніку такой сялянскай практыкі пазбаўляўся прыбыткаў, што павінны былі ісці ў ягоную казНУ ад «адсядзеўшых» ільготныя гады слабаджан. Канешне, Радзівілы прымалі меры, каб спыніць частыя пераходы сваіх падданых з адной слабады на другую. Яны загадвалі сваім слугам знаходзіць сялян«летуноў» і прымушаць іх несці павіннасці, прадугледжаныя інвентарамі.
    На такія дзеянні адміністрацыі сяляне адказвалі ўцёкамі ў суседнія маёнткі, каб атрымаць паслабленне ў павіннасцях ад іншых феадалаў. У «Інфармацыі і генеральным распараджэнні Крычаўскага староства» за 1727 г., якія зыходзілі ад Радзівілаў, паведамлялася, што, калі надыходзіў час выплаты павіннасцей, сяляне не толькі самі прэч ідуць, але яшчэ і будынкі свае, з дрэва панскага збудаваныя, іншым людзям прадаюць. I з таго ніякага прыбытку скарб не мае.
    Зразумела, усё гэта не так проста было для сялян. Папершае, трэба ўлічваць, што за самавольныя пераходы слабаджане сурова караліся ўладальнікам староства. Падругое, рэдкія сялянскія сем'і мелі магчымасць цераз некалькі гадоў здымацца з уладкаванага месца і асвойваць абложныя землі. Для гэтага селяніну трэба было мець даволі моцную гаспадарку. Такое было рэдкасцю.
    Па меры ўзмацнення феадальнага прыгнёту сяляне ад большменш легальных формаў супраціўлення, як укрывальніцтва зямлі, выкарыстання слабод у сваіх мэтах, пераходзілі да адкрытай, актыўнай барацьбы.
    27
    Часцяком яны адмаўляліся ад выканання розных пабораў і павіннасцей. Так, падчас арэнды староства Храптовічам сяляне выступілі супраць выплаты чыншу, які патрабаваў арандатар звыш устаноўленай інвентаром нормы. Аб масавым супраціўленні прыгонных выплачваць звышнарматыўныя падаткі сведчыць памянёная «Інфармацыя...» Радзівілаў ад 1727 г. У ёй гаворыцца, што ў старостве так многа ўпартых, якія не жадаюць сплачваць грашовых пабораў, што на іх не хапае салдат для экзекуцыі.
    У сваіх выступленнях супраць неабмежаваных пабораў сяляне часам праяўлялі выключную рашучасць. Так, падданыя вёскі Тупічына Крычаўскага староства забілі старшага войта Мікіту Звягу, які спаганяў з сялян непасільныя грашовыя паборы.
    Найбольш распаўсюджанай формай масавага адкрытага пратэсту супраць узмацнення феадальнай эксплуатацыі былі ўцёкі сялян ад свайго ўладальніка. Гэта форма класавай барацьбы, як справядліва адзначаў вядомы гісторык Б. Ф. Поршнеў, абазначала супраціўленне прыгонных ужо не асобным патрабаванням уладальніка, а поўны з ім разрыў. Сяляне беглі туды, дзе спадзяваліся знайсці больш спрыяльныя ўмовы для жыцця, меншую эксплуатацыю, «добрага» пана. Калі ўцёкі ўдаваліся, то і сапраўды на пэўны час — пакуль уцекачам прадстаўляліся слабоды — яны адчувалі палёгку. Пасля ж ільготных гадоў прыгонныя зноў няшчадна эксплуатаваліся. Іначай у феадальным грамадстве, якое трымалася на эксплуатацыі прыгоннага сялянства, і быць не магло.
    Крыніцы канца XVII — першай паловы XVIII ст. гавораць аб уцёках сялян з вёсак Крычаўскага староства ў суседнія як каралеўскія, так і шляхецкія ўладанні; у гарады; за «маскоўскую і казацкую» граніцу — у Рускую дзяржаву і на Украіну. Уцёкі сялян сталі масавымі ў канцы 20—30 гадоў XVIII ст. Гэта быў перыяд
    28
    найбольшага феадальнага прыгнёту і самавольстваў з боку арандатараў і заканчэння тэрмінаў слабод асноўнай часткі сялян, якія прыйшлі ў Крычаўскае староства пасля Паўночнай вайны. Толькі ў 1727 г. з Крычаўшчыны «пайшло прэч» 179 сем'яў. У 30я гады, падчас арэнды староства вядомым нам Гдалем Іцкавічам, збегла яшчэ 116 сем'яў сялян. У самым пачатку 40х гадоў уцёкі прыгонных, праўда, не ў іншыя ўладанні, а ў лясы, былі настолькі масавымі, што лічыліся не сотнямі, а тысячамі. Пакідалі сяляне свае гаспадаркі не ў адзіночку, не асобнай сям'ёй, а найчасцей групамі — па некалькі сем'яў з адной вёскі. У 1727 г. з вёскі Палошкава Крычаўскага староства выйшла 27 сялянскіх сем'яў, з вёскі Лабковічы — 18, Скрымінава — 15 сем'яў. Шырокі размах, які атрымалі ўцёкі падданых ад сваіх прыгнятальнікаў у Крычаўскім старостве,— лепшае пацвярджэнне думкі К. Маркса, які казаў, што паспрабуйце звыш пэўнай меры адбіраць у сялян прадукт іх сельскагаспадарчай працы, і, нягледзячы на вашу жандармерыю і на ваша войска, вам не ўдасца прыкаваць іх да іх палеткаў.
    Уцёкі прыгонных былі больш эфектыўным сродкам барацьбы ў параўнанні з разгледжанымі раней формамі супраціўлення феадальнай эксплуатацыі. Масавы адыход сялян з уладання пазбаўляў гаспадара пэўнай часткі прыбыткаў, якÑ