• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    бернатара Лявонцьева паручнік адзначаў, што «арыштант Васіль Вашчыла, які знаходзіцца пад маёй аховай, дзён з дзесяць таму назад захварэў, ды і зараз ад хваробы не вызваліўся. А хвароба ў яго — крывавы мыт (дызентэрыя). Калі ж па волі божай арыштант памрэ, а следства, да якога я прыстаўлены ўказам,
    91
    яшчэ не распачнецца, хай з таго нікому ніякіх пакаранняў не будзе».
    He на жарт быў занепакоены хваробай Вашчылы і начальнік Старадубскай канцылярыі Максімовіч. 26 жніўня ўслед за рапартам Грыгор'ева ён накіраваў у Кіеў афіцыйны ліст, у якім просіць губернскую канцылярыю дазволіць змешанай камісіі пачаць следства па справе Вашчылы без яго ўдзелу. Па загаду Генеральнай вайсковай канцылярыі ён павінен чакаць на станцыі Кралявецкай прыезду з Кіева імператрыцы Елізаветы Пятроўны.
    Задаволіўшы просьбу палкоўніка Максімовіча, губернская канцылярыя ўказам ад 1 верасня дазволіла пачаць работу міждзяржаўнай следчай камісіі без удзелу ў пасяджэннях начальніка Старадубскай канцылярыі.
    Але дазвол гэты не спатрэбіўся. Пакуль ішла перапіска чыноўнікаў, хвароба Васіля Вашчылы ўсё больш і больш прагрэсіравала. 26 жніўня стан здароўя вязня Старадубскай крэпасці рэзка пагоршыўся. Палкоўнік Максімовіч інфармаваў губернскую канцылярыю ў Кіеве: «Хворы вельмі слабы. Хоць лекар Капэ і прымяняе ўсе медыцынскія сродкі, але яны не дапамагаюць. Па закону хрысціянскаму Васілю Вашчыле была зроблена ўжо святая спозедзь і ён да боскіх святых тайнаў Хрыстовых быў далучаны. Няма ніякай надзеі, што ад хваробы сваёй Васіль Вашчыла вызваліцца і паправіцца».
    У адказ на гэта паведамленне Кіеўская губернская канцылярыя вынесла загад, па якому палкоўнік Максімовіч павінен быў «вышэйазначанага Вашчылу, калі памрэ, пахаваць. Аб гэтым жа трэба абавязкова інфармаваць польскі бок, каб у далейшым не было ніякіх сумненняў і дарэмных спрэчак». Але загад гэты спазніўся на 16 дзён. Падрыхтаваны ён быў 13 верасня, а Васіль Вашчыла памёр 28 жніўня 1744 г.
    92
    Так скончылася жыццё кІраўнІка сялянскага руху на Беларусі, які падняў працоўны люд на барацьбу супраць феадальнага прыгнёту.
    Аб смерці Васіля Вашчылы было паведамленне ўсім членам следчай камісіі з боку Рэчы Паспалітай. У адказ адзін з іх, ужо знаёмы нам па ўдзелу ў падаўленні Крычаўскага паўстання Міхаіл Ганіцкі, накіраваў ліст палкоўніку Максімовічу, у якім адзначаў, што за непатрэбнасцю польскі бок распускае сваіх камісараў — удзельнікаў змешанай камісіі.
    Такім чынам, новыя архіўныя звесткі, у прыватнасці следчая справа Васіля Вашчылы, далі нам новыя старонкі біяграфіі кіраўніка паўстання ў Крычаўскім старостве. Яны даюць усе падставы адкінуць як неабгрунтаваныя сцвярджэнні, быццам бы Вашчыла быў гандляром воску ці ўнукам Багдана Хмяльніцкага. Упершыню дакладна стала вядома, што наш нацыянальны герой, кіраўнік буйнейшага сялянскага паўстання на Беларусі ў феадальную эпоху з'яўляўся, як і ягоны дзед, бацька і маці, беларускім селянінам. Разам з тым Васіль Вашчыла падтрымліваў цесныя сувязі са сваімі роднымі, што жылі ў Расіі, куды, трэба думаць, яны ўцяклі ў свой час, ратуючыся ад цяжкага феадальнага прыгнёту.
    ПРЫЧЫНЫ ПАРАЖЭННЯ I ЗНАЧЭННЕ
    КРЫЧАЎСКАГА ПАЎСТАННЯ
    Гераічная барацьба сялян і гараджан Крычаўскага староства ў канцы XVII — першай палове XVIII ст. супраць сваіх прыгнятальнікаў, якая вылілася ва ўзброенае паўстанне, закончылася паражэннем прыгонных. Іначай і быць не магло, бо сялянскі рух быў стыхійны, пазбаўлены свядомых палітычных мэт. На месца арандатараў падданыя зноў жа ставілі аранда
    93
    тараў; выступаючы супраць ненавіснага дзяржаўцы, яны віталі свайго ўладальніка — Радзівіла.
    У Крычаўскім паўстанні, як і ў выступленнях сярэдневяковых сялян супраць сваіх прыгнятальнікаў у Расіі, Германіі, Англіі, Францыі, Чэхіі і іншых краінах, назіраліся раз'яднанасць, несупадзенне інтарэсаў розных катэгорый сялянства. Мы ўжо гаварылі пра тое, што крычаўскія падданыя не атрымалі дастатковай падтрымкі ў сваёй барацьбе ад сялян суседніх са староствам уладанняў, а таксама гарадскіх нізоў Крычава. На развіццё сялянскага руху на Крычаўшчыне ўплывала і тое, што на чале паўстанцаў сталі прадстаўнікі сялянскай вярхушкі, якія займалі адміністрацыйныя пасады ў мясцовых органах улады. У прыватнасці, амаль усе кіраўнікі паўстання былі вясковымі войтамі. У сваіх дзеяннях супраць арандатараў і адміністрацыі яны не заўсёды былі да канца паслядоўнымі, шукалі кампрамісаў і прымірэння з уладальнікам Крычаўскага староства — Радзівілам.
    Актыўнасць і рашучасць у дзеяннях паўстанцаў шмат у чым была абумоўлена прысутнасцю сярод іх значнай колькасці сялянуцекачоў, якія ў розныя часы займелі жыхарства ў Крычаўскім старостве. Менавіта сялянеўцекачы найбольш рашуча выступалі супраць узмацнення феадальнага прыгнёту. 3 іх асяроддзя выходзілі кіраўнікі антыфеадальнай барацьбы. Знаёмы нам Васіль Вецер — войт вёскі Царковішча—у мінулым з’яўляўся прыгонным пана Карповіча (каля Смаленска), Іван Дакука — жыхар вёскі Казельск — таксама прыйшоў у староства з Расіі. Характэрным для Крычаўскага паўстання было і тое, што яго кіраўнікі, у прыватнасці Васіль Вашчыла, былі цесна звязаны з пагранічнай адміністрацыяй Рускай дзяржавы, якая ў пэўнай ступені аказвала дапамогу паўстанцам.
    Нягледзячы на паражэнне, Крычаўскае паўстанне мела вялікае значэнне. Папершае, вынікам мужнай
    94
    барацьбы прыгонных стала паслабленне феадальнага прыгнёту ў старостве. Уладальнік Крычаўшчыны замяніў цяжкія работы на будах грашовым паборам, зняў шэраг абмежаванняў на сялянскі гандаль, адмовіўся ад здачы староства ў арэнду.
    Галоўным жа вынікам Крычаўскага паўстання было тое, што сяляне атрымалі значны вопыт арганізаванасці, пэўнай свядомасці ў барацьбе супраць сваіх прыгнятальнікаў. Упершыню ў гісторыі класавай барацьбы сялянства супраць феадалаў на Беларусі прыгонныя стварылі паўстанцкае войска, якое ваявала з радзівілаўскімі ваеннымі злучэннямі і часам нават перамагала. Класавая барацьба сялянства, кульмінацыйнымі пунктамі якой былі ўзброеныя, накшталт Крычаўскага, паўстанні, расхіствалі феадальнапрыгонніцкую сістэму, стваралі, па словах Ф. Энгельса, такія ўмовы, у якіх феадалу заставалася месца ўсё менш і менш.
    ЗМЕСТ
    Некалькі слоў пра Крычаўскае староства................... 3
    Сялянская гаспадарка і павіннасці. Узмацненне феадальнага прыгнёту........................................... $
    Феадальнае войска і сяляне. Шляхецкія наезды ...	15
    Скаргі сялян.............................................18
    Ад скаргаў да барацьбы...................................25
    Выступленні сялян і гараджан супраць жаўнераў ...	30
    Іван Карпач і падзеі 1718 года...........................34
    Працяг сялянскіх хваляванняў. Васіль Вашчыла ....	40
    Бунт Крычаўшчыны.........................................43
    Бітва за Крычаў..........................................63
    Разгром паўстання........................................68
    Лёс Вашчылы..............................................76
    Прычыны паражэння і значэнне Крычаўскага паўстання .	.	93
    Научнопопулярное нзданне Школьнмкам — об пстормм БССР
    МЕЛЕШКО Васмлмй йвановнч, ЛОЙКО Павел Олеговмч ВОССТАННЕ КРЕСТЬЯН ПОД ПРЕДВОДНТЕЛЬСТВОМ ВАІЦНЛЫ Кнпга для учаідпхся Мннск, мздательство «Народная асвета»
    На белорусском языке Навуковапапулярнае выданне Школьнікам — аб гісторыі БССР МЯЛЕШКА Васіль Іванавіч, ЛОЙКА Павел Алегавіч ПАУСТАННЕ СЯЛЯН ПАД КІРАУНІЦТВАМ ВАШЧЫЛЫ Кніга для вучняў
    Рэдактар Я. С. ГУЧОК. Мастак В. Э. БАРТЛОЎ. Мастацкі рэдактар Н. I. ЯЎМЕНАВА. Тэхнічны рэдактар С. I. ЛІЦКЕВІЧ. Карэктар Р. С. АХРЭМЧЫК
    НБ № 2238
    Здадзена ў набор 30.12.87. Падпісана ў друк 04.05.88. AT 14044. Фармат 70хЮ8'/3:. Пап. друн. № 1. Гарнітура журнальная рубленая. Высоні друн. Умоўн. друк. арн. 4,2. Умоўн. фарбаадбіт. 4,55. Ул.выд. арк. 4,08. Тыраж 9000 экз. Заказ 780. Цана 20 к.
    Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600 Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга друкарня выдавецтва ЦК КП Бсларусі. 220041, Мінсн, Ленінскі праспект, 79.