• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    ‚каў чалавек, адбыўся 22 лютага ў прысутнасці бурмістраў, радцаў, лаўнікаў — выбарных прысяжных засядацеляў у судах — пад старшынствам губернатара Крычаўскага староства Паўла Цялецкага. Падсудныя абвінавачваліся ў тым, што арганізоўвалі бунты на працягу чатырох гадоў, падчас якіх не хацелі прызнаваць загадаў Радзівіла, лічылі іх выдуманымі; не прымалі ў староства губернатараў, камісараў і падстарастаў, некаторых з іх збівалі, забіралі ў іх маёмасць;
    72
    ^J(4«^4aA i^t^t .^^^ ^Аего^^Лйалл Йь«л<, Ллк. ^йхйл^ tfaw^A £&н»ю>ш
    /(tel nu^< &Я ^ts^nAt^^ .
    /цЛ^^^*^^ ^
    ■■"^Ate. i*rZr£~, vk^f^^Л^ і4>уі
    f(te J^ ./Ate!/йіЛв. /аЛ^ tx^.
    / І^п^тг Ь^ т^Лю Ті^^ ^>
    Фрагмент прыгавору кіраўнікам Крычаўскага паўстання.
    73
    забівалі арандатараў, купцоў і іншых мяшчан, у якіх канфіскоўвалі багацце; нарэшце, са зброяй у руках двойчы выступілі супраць войска самога Радзівіла. За гэтыя цяжкія, з пункту гледжання пануючага класа, злачынствы бунтаўшчыкі заслугоўвалі самага суровага прысуду.
    I ён быў вынесены.
    Шаснаццаць кіраўнікоў паўстання былі прыгавораны да пакарання смерцю: Івана Карпача, Стэся Бачко, Васіля Ветра, Мікіту з Бароўкі, Івана Труса, Навума Буяна, Васіля Пачаёнка, Васіля Косціна суд прызначыў пасадзіць на калы; Івана Дакуку, Захарку Сямашку, Іванішку з вёскі Баронькі, Мікіту з Тупічына — павесіць; Сямёну Вароне, Ігнату Малунёнку, Івану Крывулі, Івану Галёнку — адсячы галовы.
    Жорстка караліся і паплечнікі кіраўнікоў паўстання: Фёдар Баран, Восіп Калеснік, Кузьма Ячмянёнак, Курыла Рыхлік, Атрохім Стрыжонак, Іван Белахвашчонак, Іван Сыч, Кузьма Гаўрылёнак, Іван Авярчонак, !гнат Максімёнак, Міхайла Крывуля, Пракоп Вецер. Згодна з пастановай суда кат павінен быў біць іх розгамі ля ганебнага слупа, а потым адрэзаць па аднаму вуху. Апошняя мера пакарання (адразанне вушэй) была адменена Радзівілам пры зацвярджэнні судовага дэкрэта. Затое сыну Стэся Бачко, які быў прыгавораны разам з іншымі ўдзельнікамі паўстання да пакарання розгамі, князь павялічыў кару. Акрамя розгаў, кат павінен быў яму, як сакратару паўстанцаў, адрэзаць вушы і на лбе выціснуць кляймо ў выглядзе шыбеніцы.
    Прысуд быў вынесены 31 кіраўніку і ўдзельніку сялянскага руху. Астатнія паўстанцы, якія былі захоплены ў палон, пасля катаванняў у замкавым астрозе былі адпушчаны.
    I вось настаў дзень—26 лютага 1744 г., калі жудасны прыгавор павінны былі прывесці ў выкананне.
    74
    Галоўную плошчу Крычава пакрылі шыбеніцы, калы, плахі. Каб паказаць, да чаго прыводзіць удзел у бунтах, і канчаткова ўціхамірыць падданых, у цэнтр староства былі сагнаны для назірання за расправай над найбольш актыўнымі паўстанцамі крычаўскія мяшчане і жыхары навакольных вёсак. Самыя зручныя для назірання месцы былі адведзены «галоўным героям» падаўлення сялянскага руху — палкоўніку Пястжэцкаму, губернатару Цялецкаму, іншым афіцэрскім чынам радзівілаўскага войска. У цэнтры гэтай кампаніі сядзеў Іеранім Фларыян Радзівіл.
    Каты стаялі ў чаканні каля сваіх жудасных прылад, потым пачалі тузаць вяроўкі на шыбеніцах, правяраць, каб яны, крый божа, не абарваліся; глядзець, ці дастаткова надзейна ўкапаны калы, якія павінны былі наскрозь прайсці праз жывое чалавечае цела...
    I вось да лобнага месца вывелі 16 скатаваных у княжацкіх падзямеллях кіраўнікоў Крычаўскага паўстання.
    Над плошчай павісла цішыня.
    Цялецкі падняўся і гучным голасам прачытаў прыгавор. Потым пераможным позіркам абвёў плошчу.
    Цішыня стала невыноснай.
    Радзівіл ляніва ўзмахнуў рукой і вымавіў: «Пачынайце».
    Каты прыняліся за сваю справу. Стогны і жаночае галашэнне заглушыў бой барабана...
    Агульную колькасць людскіх страт за чатырохгадовы перыяд хваляванняў у Крычаўскім старостве з дакладнасцю вызначыць сёння не ўдаецца. Архіўныя крыніцы —супярэчлівыя. Радзівіл у сваім лісце да праваслаўнага епіскапа Валчанскага ад 16 лютага 1744 г. паведамляў, што «смерцю загінуўшых паўстанцаў» было больш як 1000 чалавек. У лісце ж да рускага фарпоста (22 лютага 1744 г.) той жа Радзівіл паведаміў, што нібыта Вашчыла згубіў каля 2000 чалавек.
    75
    ЛЁС ВАШЧЫЛЫ
    Што ж здарылася з кіраўніком народных мас Васілём Вашчылам? Гісторыкі доўгі час не маглі даць адказу на гэта пытанне. Невядомым заставаўся не толькі далейшы лёс Вашчылы, а ўвогуле нельга было дакладна гаварыць аб яго паходжанні, занятках і іншых біяграфічных звестках.
    I толькі зараз, калі ўдалося ў архівах адшукаць новыя дакументы, сярод якіх асаблівую каштоўнасць мае «Следчая справа Васіля Вашчылы», можна праўдзіва асвятліць не толькі ўвесь ход самога паўстання, але і даць аб'ектыўную характарыстыку кіраўніку сялянскага руху на Крычаўшчыне, раскрыць да канца яго лёс пасля паражэння паўстання.
    Пасля бітвы пад Царковішча Васіль Вашчыла вырваўся з Крычаўскага староства і дабраўся да Латакоўскага фарпоста. Фарпост гэты стаяў на граніцы Расійскай імперыі і Рэчы Паспалітай — на той бок польскарускай мяжы. Услед за сялянскім важаком доўга імчалася пагоня: дзве харугвы жаўнераў на чале з палкоўнікам Пястжэцкім. Праследавацелі даскакалі аж да названага фарпоста, але схапіць Вашчылу не змаглі. На той час кіраўнік Крычаўскага паўстання быў перасланы з Латакоўскага фарпоста на Цімошынскую пагранічную заставу. Пястжэцкі, не трацячы ні хвіліны, піша ліст начальніку заставы капітану Аляксею Папову, у якім просіць выдаць польскай старане не толькі самога Вашчылу, але і ягонага сына, які нібыта ўцёк разам з бацькам. Просьбу сваю Пястжэцкі матываваў тым, што Вашчыла ў Крычаўскім старостве супраць князя Радзівіла і супраць Рэчы Паспалітай бунты чыніў, цераз якія ў казне нядоімкі на шэсць мільёнаў учынілася.
    Аднак Папоў без папярэдняга допыту не рашыўся
    76
    A
    П««Ч |«^S ЬАМ „$4... п ^^ іТіт^ ?^"'^ ?т^» V«Ырчада hiWWi со^’	X
    , * ^ л ; X *’ртп^й^ H(t)(Mn .ф?ПсТ“.~<С^^^	CULgTr^tg „.„&%	£,
    (^ейі^'	"^ 1
    ^Г^У^ Л^ ^*^ с^Х4*^ ё4 .1^**0 <>F« М ^U^a АГ^н.М&с.^^	(Я(і<^
    ^аІЖ^ТПл^^	^. йй/^
    HU4 ■ Д^ £ШД&й ХюТіТПЬ' ?»£я«Э ^йхтлічтг^ «мйх TfWx^TTo^efci xu^if c^«rrrs£ifo рУІ'м^ Лтп*&^Мл4‘»««М' л^.^^^0"* ^ ДЦХЛХЧ&' ^ГПс^л? Vuhsy^napUw^£&TTTeuOK_>
    ?йтгйі."ТТТЬго мЙ«айтг«Хfet^^u.^f’Ja^|<£. гі.Х=ГПеПрр«М5<і«^_ CUfy^utjof й^Гішх^хйе^^ ^СОШГПВ»^Г^пД. «й£Йтп£ cuf ^Л4» ^>Л byU^^O^ н *.’* ^ ^	Лй$"~Тім н y'TTnj’jejUjf 2pauxttV?
    ''^лДХттйлл/ наЧптг5 .Лтг^Л^^’ЧьХтгй^
    ^м* ^®П*<м,ў*к ір«‘«^Лі<і Іайл&^|’«£хамлв«Д^ ^<^5ГЕгп?$£ Х^Хл.ш,.н«£, &м€ ^лхбг^'ттеЖ 74$■© ’ Я« ftw^’^Tn^^ff'l. 5«*у« «*«*.№сф»
    ^тп& fawv* Х;Т7ГпГ«гггг«^ ч £jA ?« йХі /Ь)ТО<хГ 4«««іа СуІЦу^ Г?|<Ц^ Maxffto йіуТгПг^ ^(k1*^ ' сЛ^n #^«^ ^^І^ с^ вец^‘ ^м^<^ ^^ ffb/^ L*c~^	^~^f4 (Ні ^і,
    TCtfy yW«4? е
    Паказанні Васіля Вашчылы.
    77
    адразу выдаць Вашчылу. Шостага лютага капітан дапытваў перабежчыка з Рэчы Паспалітай. Вось вытрымкі з пратакола допыту: «Завуць мяне Васіль Вашчыла. Ад роду маю 54 гады. Нарадзіўся ў маларасійскім Старадубскім палку, у Почапскай сотні, у вёсцы Чамаданава, дзе бацька і маці нарадзіліся і жыхарства мелі, і памерлі там. I зараз браты родныя Мацвей, Ахрэм і Сямён у тым жа Старадубскім палку, у вёсцы Вуношаве жыхарства маюць. Я ж не схацеў жыць у маларасійскім Старадубскім палку і перайшоў граніцу польскую год дзевятнаццаць назад. Жыў за польскай граніцай, за князем Радзівілам, на Крычаўшчыне, у вёсцы Селішчы па гэты 1744 г. Зараз жыць за граніцай не схацеў. Пажадаў жыць на старым месцы». Пасля гэтай заявы Васіля Вашчылы начальнік Цімошынскай заставы ўжо па закону не меў права выдаваць перабежчыка польскім уладам, бо той назваў сябе ўраджэнцам Расіі.
    9 лютага 1744 г. уцекача з Рэчы Паспалітай, які нарабіў столькі турбот для капітана Папова, адправілі пад канвоем на галоўны пагранічны фарпост у Любічы. Туды ж былі адасланы паказанні Вашчылы і памянёны ліст палкоўніка Пястжэцкага. Начальнік Любіцкай заставы маёр Іван Гарнастаеў, зразумеўшы, што справа з гэтым перабежчыкам будзе не простая, не схацеў браць на сябе ніякай адказнасці і накіраваў Вашчылу з усёй дакументацыяй у Кіеўскую губернскую канцылярыю. 16 лютага ён быў ужо ў Кіеве. Там па просьбе Вашчылы яму быў выпісаны пашпарт на праезд у вёску Чамаданава Почапскай сотні Старадубскага палка. У пашпарце было напісана, што Васіль Вашчыла «яўляе сабою зза польскага рубяжа перабежчыка, маларасійскага Старадубскага палка Почапскай сотні вёскі Чамаданава жыхара Васіля Мацвеева сына, які нарадзіўся ў названай вёсцы Чамаданава, дзе браты ягоныя родныя Мацвей, Ахрэм ды Ся
    78
    мён Вашчыліны да гэтага часу жывуць. А ў Польшчы жыў ён ва ўладанні князя Радзівіла. He схацеўшы там жыць, уцёк адтуль, а з Любіцкага фарпоста прысланы ў Кіеўскую губернскую канцылярыю. 3 Кіева адпушчаны на ранейшае месцажыхарства. Вашчылу да азначанага сяла Чамаданава прапускаць усюды без затрымак і прадстаўляць дзённыя і начныя кватэры. Дзеля чаго ў пасведчанне гэты пашпарт рукою сваёю падпісваю і пячаткай Кіеўскай губерні пацвярджаю.... Дадзена ў КіеваПячэрскім. 18 лютага 1744 г.». Пустое месца ў пашпарце было ўжо завізіравана подпісам начальніка канцылярыі генералгубернатара Міхаіла Лявонцьева, але выратавальны для Вашчылы дакумент да рук ягоных не дайшоў. I перашкодай таму паслужыў, трэба думаць, ліст Іераніма Радзівіла да начальніка Цімошынскай заставы капітана А. Папова. Ліст гэты быў перададзены капітану 7 лютага ротмістрам Шлініцам, які прыбыў на Цімошынскі фарпост у суправаджэнні шляхціца па прозвішчу Пішчык і чатырох гусараў. Папоў, азнаёміўшыся з радзівілаўскім пасланнем, спешна пераадрасаваў яго начальніку галоўнага Любіцкага фарпоста; той у сваю чаргу накіраваў ліст у Кіеў. Губернская канцылярыя атрымала яго 19 лютага, гэта значыць тады, калі пашпарт для Вашчылы быў ужо падрыхтаваны і павінен быў быць уручаны перабежчыку з Рэчы Паспалітай. Але з уручэннем атрымалася затрымка. Перашкодзіў ліст Радзівіла.
    Якога ж зместу было радзівілаўскае пасланне, што так падзейнічала на службовых асоб Кіеўскай губернскай канцылярыі? Уладальнік Крычаўскага староства пісаў, што яму дакладна вядома аб знаходжанні на Цімошынскім фарпосце Васіля Вашчылы—кіраўніка сялянскіх бунтаў на Крычаўшчыне. Радзівіл прасіў начальніка заставы выдаць важака прыгонныхбунтаўшчыкоў. Потым князь пералічваў абвінавачванні ў адрас Вашчылы. У прыватнасці, сялянскаму важаку пры
    79
    пісвалася, быццам ён назваў сябе гетманам і сабраў вакол сябе каля 10 тысяч свавольных людзей. Гэта сялянскае войска, са слоў уладальніка Крычаўскага староства, не толькі агнём і мячом спустошвалÐ