Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 95с.
Мінск 1988
Крычаўскага староства Пжылэнцкі даносіў Радзівілу, што падданыя не хочуць слухаць ніякіх распараджэнняў. У другім лісце да ўладальніка староства, напісаным адміністратарам у той жа дзень, адзначалася, што сяляне не толькі перасталі падпарадкоўвацца замкавай адміністрацыі, але пагражаюць,
41
'што пазбавяць яё прадстаўнікоў гэтага свёту, а самі пойдуць за мяжу. Такім чынам, у Крычаўскім старостве склалася небяспечнае для арандатараў і службовых асоб становішча.
У пачатку мая 1740 г. у Крычаўскім старостве ўзнік першы ўзброены атрад, які налічваў некалькі сотняў чалавек. На чале яго стаяў селянін, войт вёскі Селішчы — Васіль Вашчыла.
Што гэта быў за чалавек?
Доўгі час панавала думка, што Васіль Вашчыла быў купцом, гандляром воску. Аднак гэтыя меркаванні ні на чым не грунтуюцца. Архіўныя крыніцы, што ўпамінаюць Васіля (Васко) Вашчылу, не пацвярджаюць падобнай версіі. Пасля шматгадовых пошукаў удалося знайсці ў Цэнтральным Дзяржаўным архіве Украінскай ССР у Кіеве следчую справу Васіля Вашчылы, якая дае дакладныя звесткі аб яго паходжанні. Зыходзячы з іх, Васіль Вашчыла не быў ніколі ні купцом, ні гандляром воску. Прозвішча Вашчыла, як адзначаў сам Васіль, мае не дзедаўскае і не бацькоўскае паходжанне, Вашчылаю Васіля празвалі з маленства. Сям'я ж Вашчылаў, як і ўсе ягоныя продкі, займалася земляробствам. Надзел у іх быў невялікі — недзе 0,1 валокі (прыблізна 2 гектары). Праўда, Васіль як войт вёскі меў магчымасць карыстацца дадатковымі зямельнымі ўгоддзямі і сенажацямі. У адным з дакументаў адзначаецца, што Вашчыла купіў урочышча пад назвай Казельск. Акрамя таго, наяўнасць двух коней у гаспадарцы Вашчылы, пры невялікім зямельным надзеле, наводзіць на думку, што ён, апрача земляробства, займаўся таксама і адыходнай дзейнасцю (звозніцтвам).
Васіль Вашчыла быў вядомы як ініцыятыўны і прадпрымальны гаспадар. У той жа час смела выступаў супраць злоўжыванняў арандатараў і адміністрацыі ўладання. Яго рашучасць, волю ў барацьбе не маглі пахіснуць ні пакаранні, ні штрафы. Мы ўжо ведаем,
42
што Вашчыла складаў і дастаўляў сялянскія скаргі нават у Варшаву. Відаць, гэтымі сваімі якасцямі ён і заваяваў сімпатыі і давер да сябе з боку сялянства. Нездарма ж, калі даведзеныя да голаду і галечы прыгонныя падняліся на барацьбу супраць часовых уладальнікаў староства і іх наймітаў, Васіль Вашчыла апынуўся на чале паўстанцаў.
БУНТ КРЫЧАЎШЧЫНЫ
Дтрад паўстанцаў пад кіраўніцтвам Вашчылы вырашыў спыніць працу на будах. На тое было дзве прычыны. Папершае, буды былі асноўнымі прадпрыемствамі ў Крычаўскім старостве, на якіх разам з наёмнымі рабочымі прымушалі працаваць і сялянземляробаў, прычым задарма. Гэта павіннасць на працяглы час адрывала селяніна і членаў сям'і ад працы на ўласным надзеле. Да таго ж, работа гэта была вельмі цяжкай. Таму сяляне першнаперш і абрынуліся на буды. Быў у наяўнасці і другі матыў. Справа ў тым, што на будах працавала некалькі сотняў наёмных рабочыхбуднікаў. Гэта была арганізаваная сіла, якую адміністрацыя Крычаўскага староства выкарыстоўвала і як сілу ваенную — для ўціхамірвання сялян. Менавіта па гэтых прычынах вырашыў Вашчыла спыніць работы на будах і нейкім чынам нейтралізаваць буднікаў як паліцэйскую сілу.
Атрад Васіля Вашчылы пачаў дзейнічаць. Паўстанцы забаранілі адміністрацыі Крычаўскага староства наймаць на буды новых работнікаў, не дапускалі буднікаў да працы, рабілі спробы знішчыць прадпрыемствы па вырабу паташу. У маі 1740 г. атрад зрабіў нападзенне на буду каля вёскі Самацеевічы, разагнаў усіх буднікаў і службовых асоб. Праз некалькі дзён група ўзброеных сялян, каб спыніць работу на Боханаўскай
43
будзе, напала на наглядчыкаў і ледзь не забіла чыноўніка княжацкай адміністрацыі Янкоўскага.
Пачаўшы з барацьбы супраць прымусовых работ на будах, паўстанцы выступілі праз некаторы час і супраць звышнарматыўных павіннасцей наогул. Так, калі адміністрацыя Крычаўскага староства паспрабавала спагнаць з прыгонных звышінвентарны чынш, падданыя запрацівіліся. Войт вёскі Селішчы Васіль Вашчыла, войт вёскі Бярозкі Косця (так названы ён у крыніцах) і іншыя вясковыя войты папярэдзілі пана Пжылэнцкага, каб той да таго моманту, пакуль сяляне не атрымаюць адказу (рэзалюцыі) ад уладальніка староства Радзівіла на сваю скаргу, нават і не думаў выбіраць незаконныя грошы і прысылаць з гэтай мэтай пушкароў.
Менавіта з апісанага эпізоду мы бачым, які складаны характар мела сялянская барацьба. 3 аднаго боку, у ёй бурліла нянавісць да непасрэдных эксплуататараў, гатоўнасць разлічыцца за ўсе здзекі, з другога — яна сведчыла аб схільнасці да кампрамісаў, аб наяўнасці надзеі на панадабрадзея, які нібыта можа пазбавіць іх ад усіх нясцерпных крыўд.
Але «пандабрадзей», як звычайна, быў далёка, a панадміністратар, панарандатар непасрэдна тут, у старостве, і, канешне, адкрытыя і смелыя заявы і дзеянні «хлопаў» не маглі быць беспакаранымі. У адказ на сялянскія выступленні Пжылэнцкі сабраў і ўзброіў буднікаў (паўстанцам не ўдалося іх цалкам нейтралізаваць) і паспрабаваў уціхамірыць падданых зброяй. Так, у раёне Хоцімска атрад буднікаў на чале з адміністратарам узяў у палон частку паўстанцаў, у ліку якіх апынуўся і Косця — войт беразкоўскі. Дазнаўшыся пра тое, Васіль Вашчыла са сваімі людзьмі, не трацячы часу, накіраваўся да вёскі Калодзеск, куды быў пасланы адміністрацыяй староства атрад пушкароў на чале з панам Янкоўскім. Гэта паліцэйскае злучэнне
44
павінна было правесці ў азначанай вёсцы экзекуцыі за падтрымку яе жыхарамі бунтаўшчыкоў. Аднак выканаць загад адміністрацыі Крычаўскага староства Янкоўскаму не ўдалося. Недалёка ад Калодзеска Вашчыла перахапіў атрад Янкоўскага і разагнаў яго. Поспех акрыліў паўстанцаў і яны тут жа паспрабавалі вызваліць з палону сялян, што былі захоплены карнікамі пад Хоцімскам. На жаль, дакументы, што дайшлі да нас, не гавораць, як праходзіла аперацыя па вызваленню сялян, але вядома, што атраду Вашчылы ўсё ж не ўдалося вярнуць волю сваім сябрам.
Тым не менш становішча ў гэты час у Крычаўскім старостве заставалася вельмі напружаным. Сялянскія хваляванні пашыраліся. Пжылэнцкі даносіў Радзівілу, што на Крычаўшчыне «сапраўдная казаччына — немагчыма паказацца ў вёсках, бо сяляне пагражаюць забойствам».
Хваляванні сялян, сутычкі іх з атрадамі замкавай адміністрацыі адбываліся ў маі 1740 г. Але ўжо ў наступныя месяцы сялянскі рух у Крычаўскім старостве пайшоў на спад. Відаць, гэта здарылася таму, што на сялян адмоўна падзейнічалі некаторыя няўдачы ў баях з карнікамі, узяцце ў палон часткі сялянактывістаў і аднаго з кіраўнікоў барацьбы — Косці.
Аб аслабленні сялянскага руху ў старостве паведамляў 17 ліпеня 1740 г. Радзівілу адміністратар Пжылэнцкі. Ён, у прыватнасці, адзначаў, што пасля таго, як Косця быў адасланы «ў тыя краі», бунты ў воласці заціхлі, а сялянскія атрады разышліся. Заўвага аб тым, што Косця быў «адасланы» ў тыя краі», наводзіць на думку, што ён быў падданым Рускай дзяржавы. З'явіцца ж у Крычаўскім старостве ён мог пасля таго, як у свой час уцёк ад царскай прыгоннай няволі ў пошуках лепшага жыцця. Бо калі б ён быў мясцовым селянінам, то з ім здарылася б тое ж, што і з іншымі кіраўнікамі і актыўнымі ўдзельнікамі хваляванняў — іх
45
бы адправілі ў Слуцкую крэпасць. Але згодна з вечным мірам, які быў заключаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у 1668 г., усе ўцекачы з Рускай дзяржавы ў Польшчу, а з Польшчы ў Расію павінны былі перадавацца той дзяржаве, падданымі якой яны былі. Аб тым жа, што падобны абмен сялянаміперабежчыкамі быў нярэдкай з'явай, можна меркаваць па перапісцы ўладальніка Крычаўскага староства Іераніма Радзівіла з рускімі фарпостамі.
У адным з лістоў ён прасіў, напрыклад, не прапускаць у межы Расіі бунтаўшчыкоў. У той жа час у загадах для адміністрацыі Крычаўскага староства, выдадзеных Ганнай Радзівіл, быў пункт, згодна з якім радзівілаўскія слугі павінны былі затрымліваць усіх уцекачоў з Расіі і перадаваць іх на рускія пагранічныя заставы. Значыць, бярозкаўскі войт Косця, які быў перададзены хутчэй за ўсё царскім уладам, быў расійскім падданым. Гэта сведчанне таго, што ў антыфеадальным руху на пагранічнай з Рускай дзяржавай тэрыторыі актыўны ўдзел прымалі рускія сялянеперабежчыкі.
Адносна мірны перыяд для Крычаўскага староства працягваўся нядоўга. Ужо ў пачатку ліпеня 1 740 г. хваляванні пачаліся зноў. Выступленні сялян на гэты раз былі яшчэ больш масавымі. Прыгонныя не толькі адмаўляліся выконваць павіннасці, але і са зброяй у руках даказвалі сваё права на лепшае жыццё. Першае ўзброенае выступленне сялян адбылося ў Л/чыцкім войтаўстве, але было даволі хутка падаўлена конным атрадам Пжылэнцкага. Пасля перамогі над лучыцкімі сялянамі, адміністратар са сваімі наймітамі 17 ліпеня прыбыў у мястэчка Міхалёва, дзе становішча таксама было неспакойным.
Пжылэнцкі накіраваў да паўстанцаў старэйшага войта з прапановай усім разысціся па хатах і выконваць загады адміністрацыі. Аднак сяляне не толькі не
46
прынялі прапановы, а, наадварот — першымі пайшлі ў наступленне. Васіль Вашчыла, а менавіта ён узначальваў паўстанцаў, арганізаваў нападзенне на атрад Пжылэнцкага. Некалькі сотняў узброеных стрэльбамі, пікамі і косамі сялян смела рынуліся ў атаку. Пыхлівае шляхецкае войска, не аказаўшы ніякага супраціўлення, разбеглася. Дзве мілі сяляне праследавалі конных шляхціцаў.
He здолеўшы сваімі сіламі задушыць сялянскія бунты, Пжылэнцкі быў вымушаны прасіць дапамогі ў Радзівіла. Але ўладальнік не звярнуў сур'ёзнай увагі на просьбу свайго адміністратара, таму накіраваў у верасні 1740 г. у Крычаў камісара па прозвішчу Гінтаўт.
Адразу па прыбыцці на месца Гінтаўт паведаміў Радзівілу, што жыхары горада прыйшлі да яго і прасілі зачытаць універсал князя. Успрынялі крычаўцы княжацкае пасланне, па словах Гінтаўта, з адабрэннем. Дэлегаты ад крычаўскіх мяшчан прасілі радзівілаўскага камісара зрабіць копіі з дакумента, каб распаўсюдзіць яго па гораду і ў навакольных вёсках. Што ўяўляў сабою гэты універсал—невядома. Трэба думаць, што ў ім было шмат добрых абяцанняў, бо пасланне Радзівіла супакоіла ў пэўнай ступені хваляванні сярод насельніцтва Крычаўшчыны. Падданыя настолькі верылі княжацкім словам, што ўжо згадзіліся, як дакладваў Гінтаўт, выконваць загады адміністрацыі. Па словах радзівілаўскага камісара, прыгонныя з прычыны прымірэння прыслалі да замкавай адміністрацыі свайго старца і некалькі «хлопаў», якія, нібыта ад імя ўсяго сялянства Крычаўшчыны, заявілі: «Як былі да гэтых часоў падданымі пана, так і зараз гатовы служыць яму».
Невядома, які ўплыў мелі б перагаворы паміж Гінтаўтам і дэлегатамі ад насельніцтва Крычаўскага староства на далейшы ход падзей, калі б у іх не ўмяшаў
47
ся Ясінскі — намеснік харугвы, якая на той час кватаравала ў Крычаве. У той момант, калі паміж камісарам, з аднаго боку, старцам і сялянамі — з другога, зайшла размова аб выдачы адміністрацыі замка кіраўнікоў сялянскага руху, ЯÑ