• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    �тваў так
    53
    сама ішлі да Радзівіла. Лб гэтым мы даведаемся з тэксту аднаго з арэндных дагавораў, дзе адзначаецца, што «мы, войты і мужы, непакоімся, каб да канца не была спустошана княжацкая казна, таму пасля ўцёкаў арандатараў асмеліліся на іх месца шукаць новых».
    Звяртае на сябе ўвагу і такая дэталь: у некаторых дагаворах, якія выдаваліся на арэнду ў першай палове 1741 г., знаходзім запіс аб тым, што Вашчыла і іншыя войты, а таксама бурмістры дзейнічалі ад імя ўладальніка Крычаўскага староства. У тым і была галоўная бяда паўстанцаў, што не мелі яны сваіх мадэляў пераўтварэння той сістэмы, якая не магла не прывесці да бязлітаснай эксплуатацыі прыгоннага сялянства. Тыя ж арандатары, на добрасумленнасць якіх разлічвалі кіраўнію сялянскага руху, аказваліся эксплуататарамі працоўнага люду. А Радзівіл, які непасрэдна не эксплуатаваў крычаўскіх падданых і таму ў іх вачах паўСТа?аЎ нейкім панамдабрадзеем, заставаўся адным з буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, адным з галоўных эксплуататараў.
    Задавальняючы патрабаванні паўстаўшых падданых, уладальнік Крычаўскага староства ў канцы чэрвеня 1741 г. разарваў кантракт з Іцкавічамі. Але замест старога арандатара з'явіўся новы — Марцін Літавор Храптовіч. Спадзеючыся на нейкае паляпшэнне, прыгонныя прынялі новага арандатара даволі спакойна. Няма ніякіх даных, якія б сведчылі аб выступленнях сялян супраць Храптовіча, хоць і няма поўнай упэўненасці ў тым, што крычаўскія падданыя аднесліся да яго з даверам. Хутчэй за ўсё яны чакалі, каб паназіраць, як будзе паводзіць сябе новы гаспадар. Храптовіч не прымусіў доўга чакаць і праз некаторы час, адчуўшы сябе гаспадаром Крычаўскага староства і спадзеючыся, шю сялянскія хваляванні сышлі на нішто, пачаў выціскаць прыбыткі з крычаўскіх падданых.
    Дзеля гэтага галоўны арандатар наняў шляхціцаў,
    Якія раз'язджалі па вёсках і спаганялі з падданых грбшы. He звяртаючы ўвагі на інвентарныя нормы чынша, Храптовіч таксама пачаў абкладаць сялян непамернымі грашовымі падаткамі, спаганяць з іх неймаверныя штрафы, патрабаваць сабе ўсякіх падарункаў. Сялян прымушалі даваць арандатару падводы па яго запатрабазанню, прадаваць сельскагаспадарчую прадукцыю амаль дарма. Як і пры Валкавіцкіх, як і пры Іц,кавічах, як і пры іншых арандатарах, ва ўладанні зноу усталяваўся рэжым насілля і самавольстваў. У . сваіх скаргах да Радзівіла сяляне пісалі, што няма ніякага праходу ад шляхты, якая прыслужвае Храптовічу; па гасцінцах найміты арандатара шныраць, старьім людзям бароды шаблямі рэжуць і іншых нялітасціва збіваюць.
    Так на практыцы сяляне адчулі і зразумелі, што не варта шукаць сабе добрых арандатараў. Да Радзівілаў зноў бясконцым патокам паліліся суплікі, у якіх апісваліся злоўжыванні Храптовіча. У скаргах прыгонныя прасілі князя, каб належачае яму Крычаўскае староства больш не здавалася ў арэнду наогул. Замест арандатара падданыя патрабавалі прыслаць да іх княжацкага адміністратара.
    Становішча ў Крычаўскім старостве асабліва абвастрылася на другім (апошнім) годзе ўладарніцтва Храптовіча. Сяляне ўжо не толькі скардзіліся, прасілі, але і дзейнічалі. Зноў Крычаўшчыну ахапілі хваляванні. He хапала добрага штуршка, каб прыгнечаныя зноу узяліся за зброю.
    Гэта адчуў Радзівіл. У сярэдзіне чэрвеня 1/43 г. у староства быў накіраваны «універсал», у якім паведамлялася, што па сканчэнні летам J743 г. тэрміну арэнды староства Храптовічам Крычаўскае староства больш арандавацца не будзе. Адначасова ў Крьічаў Радзівіл накіраваў камісараў (М. Ганіцкага і Ю. Тэрэбеша), якія павінны былі правесці рэвізію ўладання.
    Ь5
    У тым жа месяцы князь накіраваў ва ўладанне генеральнага адміністратара. Той павінен быў узяць уладу над староствам. Прыбыццё адміністратара было абвешчана спецыяльным княжацкім пасланнем, дзе ўказвалася, каб сяляне больш не падпарадкоўваліся загадам часовых гаспадароў, а выконвалі прадпісанні толькі новапрызначанага генеральнага адміністратара.
    Здавалася б, меры, прадугледжаныя Радзівілам, павінны былі нармалізаваць становішча ў Крычаўскім старостве. Заменай арандатара княжацкім адміністратарам, па сутнасці, задавальнялася асноўнае патрабаванне прыгонных сялян.
    Аднак падзеі разгортваліся ў іншым кірунку. У канцы чэрвеня 1743 г. спыніўся тэрмін арэнды Крычаўскага староства Храптовічам. Хваляванні, тым не менш, як планаваў Радзівіл, не спыніліся. Наадварот, сялянскі рух у другой палове года пашырыўся і набыў больш рашучы характар. Абумоўлена тое было шэрагам абставін.
    Папершае, сяляне не хацелі, каб іх зноў прымушалі. працаваць на будах. Але на гэта не згаджаўся Радзівіл. Ён яшчэ ў сакавіку 1743 г. выдаў распараджэнне, у якім прадпісваў прыгонным поўнасцю аднавіць старыя і заснаваць новыя буды. Ад прыгонных патрабавалі нарыхтоўкі шчапы, попелу і іншых неабходных для вытворчасці паташу матэрыялаў. А значыць, сяляне зноў павінны былі адрывацца ад свайго асноўнага земляробчага занятку і задарма траціць час і сілы на панскіх будах.
    He менш важнай, калі не галоўнай акалічнасцю, у сувязі з якой сялянскі рух набіраў моц, з'яўлялася боязь таго, што ў Крычаўскае староства вернецца гаспадарыць ранейшы арандатар Гдаль Іцкавіч або блізкі да яго чалавек. Сяляне не мелі даверу да службовых асоб, якія накіроўваліся на Крычаўшчыну Радзівілам. Сяляне думалі, што гэта не княжацкія стаўленікі, a
    56
    найміты арандатара. Для такога меркавання ў іх меліся падставы. Напрыклад, памянуты княжацкі камісар Міхаіл Ганіцкі ўжо займаў у 1740 г. кіруючую пасаду ў старостве. Ён быў цесна звязаны ў той час з галоўным арандатарам Іцкавічам і сумесна з ім эксплуатаваў прыгонных. Няма нічога дзіўнага, што за тры гады сяляне не забыліся пра самавольствы Ганіцкага і адносіліся да яго як да княжацкага камісара вельмі падазрона.
    3 недаверам паставіліся крычаўскія падданыя таксама і да іншых службовых асоб, якіх пасылаў Радзівіл у Крычаўскае староства. Так, калі ўвосень 1743 г. назначаны Радзівілам губернатар староства Павел Цялецкі абнародаваў «універсал» аб сваім губернатарстве і сваіх эканомах,— сяляне не прынялі іх. Дакументы паказваюць, што Вашчыла западозрыў у Цялецкім не княжацкага прадстаўніка, а стаўленіка Іцкавіча. Кіраўнік сялянскага руху заявіў новапастаўленаму губернатару: «Калі ты ад князя — жыві, не — мы цябе не прымаем». Баючыся за сваё жыццё, гэты губернатар з Крычава ад'ехаў. Такім чынам, афіцыйная асоба Радзівіла была, па сутнасці, выгнана са староства.
    He апошнюю ролю ў фарміраванні адносін сялян да радзівілаўскіх службовых асоб адыграла дробная і сярэдняя шляхта, чые ўладанні размяшчаліся як у межах Крычаўскага староства, так і па суседству. Шляхта пасвойму была зацікаўлена ў працягу сялянскіх выступленняў. Справа ў тым, што калі прыгонныя бунтавалі, кантроль адміністрацыі за становішчам у старостве практычна адсутнічаў, а гэта дробныя і сярэднія шляхціцы скарыстоўвалі ва ўласных інтарэсах. Так, на працягу некалькіх гадоў яны значна пашырылі свае ўладанні за кошт зямель Крычаўскага староства.
    Прыезд камісараў, абавязкам якіх было праводзіць рэвізіі ў старостве, нічым добрым шляхце абысціся не мог, бо ў час рэвізіі выкрываліся незаконна прыбра
    57
    ныя ёю землі, і дробныя землеўласнікі ў выніку заставаліся без выгаднай крыніцы прыбыткаў. Вось чаму асобныя шляхціцы (Крыштаф Валовіч, Марцін Цеханавецкі, Казімір Гайко, Язэп Іваноўскі, Уладзіслаў Свадкоўскі, Феафіл Францкевіч, Аляксандр Ясінскі і іншыя), увесь час падбухторвалі сялян і іх кіраўнікоў да працягу бунтаў, да актывізацыі супраціўлення.
    Шляхта добра ведала аб усеагульнай нянавісці прыгонных да непасрэдных прыгнятальнікаўарандатараў. Гэту нянавісць яна скарыстоўвала ў сваіх мэтах. Шляхціцы запалохвалі падданых Іцкавічамі. Яны распаўсюджвалі версію, што ўсе службовыя асобы, якія прыбывалі ў Крычаў, людзі не княжацкія, а Іцкавічаў. «Не прымайце і лупіце іх»,— заклікаў сялян шляхціц Марцін Цеханавецкі. Ён і Крыштаф Валовіч, акрамя таго, ад вёскі да вёскі распаўсюджвалі чуткі, што Іцкавічы збіраюць войска Радзівіла і маюць намер ісці на староства, каб знішчыць усіх падданых, іх жонак, дзяцей, а затым стварыць на месцы спустошанага ўладання новыя пасяленні з прышлых людзей.
    Сяляне, якія памяталі жорсткасць арандатараў, не маглі не рэагаваць на чуткі. Пагроза спусташэння гаспадарак ды знішчэння саміх прыгонных уздзейнічала на актывізацыю сялянскага руху. Так шляхта падлівала масла ў полымя, якое разгаралася ў Крычаўскім старостве з новай сілай, ахопліваючы новыя вёскі і новыя рэзервы яго насельніцтва.
    Але заўсёды трэба мець на ўвазе, што не за сялянскія інтарэсы змагалася шляхта. Агульным яе імкненнем было стаць гаспадарамі ў Крычаўскім старостве, панамі над прыгоннымі ў гэтым уладанні. Гэта значыць, на сялянскім кані шляхціцы хацелі ўз'ехаць на кіраўніцтва над сялянамі ў адным з буйнейшых уладанняў на беларускіх землях у тыя часы. Як гэта магла ажыццявіць дробнапамесная шляхта?
    Па яе разліках, хваляванні крычаўскіх падданых па
    58
    Шляхта XVIII ст. (3 малюнка Я. Матэйкі.)
    59
    вінны былі даць шляхціцам магчымасць атрымаць у Радзівіла староства ці арэнду. Сяляне, у планах шляхецкіх стратэгаў, мусілі ўпарта супраціўляцца вяртанню ў Крычаў ранейшых арандатараў і ў той жа час згадзіцца прыняць аднаго са шляхціцаў у свае арандатары. Менавіта з такой мэтай яны і падбухторвалі прыгонных да выступленняў супраць радзівілаўскіх стаўленікаў і абяцалі падданым добрае жыццё. Пры гэтым кожны з іх прасіў сялян і сялянскіх кіраўнікоў даць згоду, «гарантыю» прыняць за пана — гэта значыць за часовага ўладальніка староства, менавіта яго, а не каго іншага. Асабліва стараўся ў гэтых адносінах Крыштаф Валовіч. На сустрэчы з сялянскімі важакамі Вашчылам, Ветрам і Карпачом у ліпені 1743 г. у вёсцы Коханаўка ён пахваляўся, што зробіць усё, але стане гаспадаром Крычаўшчыны. Валовіч гаварыў, што нават калі Радзівіл не аддасць яму ў арэнду Крычаўскае староства, ён даб'ецца гэтага ў самога караля Рэчы Паспалітай.
    Гакім чынам, у ходзе сялянскай барацьбы ў Крычаўскім старостве склалася своеасаблівае становішча, якое, бадай, не сустракалася ў гісторыі сялянскага рух/ феадальнай эпохі нідзе. Група больш дробных феадалаў выступала ў ролі падбухторшчыкаў сялянскіх хваляванняў. Такая ўвогуле ненатуральная з'ява назіралася тут таму, што ні Цеханавецкі, ні Гайко, ні Валовіч, ні іншыя дробныя землеўласнікі не былі непасрэднымі эксплуататарамі сялян у Крычаўскім старостве. Крычаўскія падданыя не ведалÑ