• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    еларусі былі распаўсюджаны розныя па мерах бочкі: бочка віленская карцовая, гаспадарская, кракоўка, салянка і інш. НаХЬ7ЛЗД' б°ЧКа віленская Ў сярэдзіне XVIII ст. утрымлівала 4U6 7 л, што адпавядала прыкладна 19 пудам пшаніцы, 18 —жыта, 15 — ячменю, 10 — аўса.
    9
    тых, бочка аўса — 6 злотых, баран — 2 злотых, гусь 20 грошай, курыца—10 грошай, капа грыбоў — 6 грошай, дзесятак яек — 3 грошы, воз сена — 2 злотых, воз дроў — 15 грошай.
    Акрамя чыншу, крычаўскія прыгонныя павінны былі з кожнай сядзібы аддаваць свайму гаспадару без аніякай аплаты пэўную меру жыта, ячменю, аўса, каноплі. Больш таго — сяляне павінны былі рамантаваць і ўзводзіць новыя грэблі, ставы, млыны, корчмы, будынкі ў феадальным двары, касіць сена на закінутых сенажацях, купляць для пана невады, агароджваць гаспадарскія сады і выконваць шмат іншых паслуг.
    Усе шматлікія павіннасці прыгонных Крычаўскага староства перад сваімі гаспадарамі з'яўляліся нарматыўнымі — гэта значыць зафіксаванымі ў інвентарах. Інвентарамі называліся апісанні феадальных уладанняў, у якіх прыводзіліся звесткі аб гаспадарцы феадала, а таксама аб складзе сям'і, зямельных надзелах, маёмасці і павіннасцях сялянства. Справа ў тым, што інвентары, па якіх сёння мяркуюць аб сялянскіх павіннасцях, даюць уяўленне аб памерах чыншу, дзякла і розных іншых работ на карысць аднаго толькі феадала, будучы менавіта ім устаноўленымі. Трэба сказаць, што ўладальнікі староства Радзівілы імкнуліся як мага больш павялічыць свае даходы. У той жа час яны думалі і аб будучых сваіх прыбытках, праяўляючы ў сувязі з гэтым пэўны клопат аб сялянскай гаспадарцы. Феадалу быў не патрэбны даведзены да галечы, неплацежаздольны прыгонны. Па словах У. I. Леніна, для атрымання даходаў {г. зн. прыбавачнага прадукту) прыгоннікпамешчык павінен мець на сваёй зямлі селяніна, які валодае надзелам, інвентаром, жывёлай. Беззямельны, бясконны, безгаспадарчы селянін — непрыгодны аб'ект для прыгоннай эксплуатацыі.
    Крычаўскае староства амаль увесь час здавалася Радзівіламі ў арэнду. Арандатараў — гэтых часовых
    10
    ^
    fi/ЖМШ ЛШ Шт Me (№Ш) Лше^ $вг№я&«%$міі к&Зш^ /^еШі^ ШЬде Ш>
    ^Ш^^Ш^!^ /іМАіШШвпвлАм* /ш ^ &^
    ^ІШІвШ^Л ^к ^^ its Ў&Зммц ^L.
    Тытульны ліст інвентару Крычаўскага староства за 1747 год.
    11
    гаспадароў — асабліва не цікавіла, як развіваецца сялянская гаспадарка. Перш за ўсё яны клапаціліся аб атрыманні максімальных прыбыткаў для сябе. За кароткатэрміновую (1—3 гады) арэнду трымальнікі староства імкнуліся выбіць з сялян як мага больш грошай, таму асабліва не саромеліся ў сродках эксплуатацыі і тым больш не прытрымліваліся інвентарных прадпісанняў. 1 фактычныя павіннасці сялян былі значна вышэйшыя ў параўнанні з інвентарнымі.
    Арандатары староства чынілі шматлікія злоўжыванні і свавольствы: спаганялі з сялян большы чынш, чым прадугледжвалася інвентарамі; абкладвалі іх рознымі грашовымі пабораміметамі; прымушалі працаваць без аплаты на будах ці ў прыватнай гаспадарцы; патрабавалі натуральнага дзякла звыш інвентару; чынілі перашкоды сялянскаму гандлю; прымушалі ў сваіх мэтах выконваць падводную павіннасць; рабавалі і знявечвалі сялян. Так, толькі за адзін год свайго «гаспадарання» ў Крычаўскім старостве (з 24 чэрвеня 1719 да 24 чэрвеня 1720 г.) арандатар Пятровіч выбраў чыншу ў сялян звыш інвентарных нормаў на 3500 талераў. Прыгонных ён забіваў да смерці, накладваў на іх розныя штрафы. Як відаць з сялянскіх скаргаў, гэты жывадзёр «збожжа рознае звыш інвентару, коней, мёд, пяньку, футры розныя, гвалтоўна б'ючы, выбіраў»1.
    Больш як 100 тысяч злотых звыш інвентарных прадпісанняў на працягу двухгадовага ўтрымання староства (з 1725 да 1727 г.) спагналі з сялян яго дзяржаўцы — муж з жонкай Валкавіцкія. У сваіх скаргах Радзівілу на Валкавіцкага сяляне зазначалі, што ён патрабуе павіннасці ў 5 разоў вышэйшыя, чым прадугле
    1 Дакументы, на якія абапіраліся аўтары, захоўваюцца ў Цэнтральным Дзяржаўным гістарычным архіве БССР у г. Мінску, а таксама ў Галоўным архіве старажытных актаў у г. Варшаве.
    12
    джана інвентаром. Прыгонныя скардзіліся, што Валкавіцкі абыходзіцца з імі, як з рабамі. Ён прымушае сялян задарма працаваць на будах, а тых, хто на хвілінку спазняецца на працу, жорстка збівае.
    Арандатары самавольна забіралі ў крычаўскіх падданых агароды, гумны, нават засеяныя землі і здавалі іх шляхце. У такіх выпадках сяляне былі вымушаны нанова шукаць пусташы ці лясныя нерушы і ствараць там гаспадарку, ці, не вытрымаўшы здзекаў, бегчы ад рабаўнікоў у іншыя ўладанні.
    Невыносным цяжарам клаліся на сялян Крычаўшчыны ўсякія штрафы. Арандатары трымалі спецыяльных слуг, якія толькі тое і рабілі, што сачылі за прыгоннымі, каб знайсці абыякую зачэпку дзеля накладання і спагнання штрафаў. Дзяржаўца Валкавіцкі, напрыклад, меў у вёсках староства некалькі дзесяткаў падобных слуг. Іх дзейнасць у асобных месцах прыносіла для арандатара прыбытак у тры разы большы, чым усе грашовыя падаткі цалкам. Да таго ж гэтых слуг сялянам трэба было мець на сваім утрыманні, аддзячваць ім за наглядніцтва рознымі падарункамі.
    Асабліва цяжкае, проста невыноснае для сялян становішча склалася ў 30я гады XVIII ст., калі Крычаўскае староства арандавалі браты Гдаль і Шмуйла Іцкавічы. Сваёй жорсткасцю ў адносінах да прыгонных гэтыя арандатары не ішлі ні ў якое параўнанне са сваімі папярэднікамі. Наколькі вялікімі былі іх вымаганні, можна ўявіць па наступных лічбах. Толькі за чатыры гады Іцкавічы выбралі ў насельніцтва Крычаўскага староства звыш устаноўленых норм каля 700 тысяч злотых, а за ўвесь час іх дзевяцігадовай арэнды з сялян і гараджан спагнана было звыш належнага 1 298 909 злотых, 120 270 коп пянькі, 39 вазоў мёду.
    Па загадах арандатараў сяляне вымушаны былі вазіць на ўласных падводах паташ, пяньку, алей у Пецярбург, Невель, Вялікія Лукі, Свержань, Слуцк. Ся
    13
    лянскі гандаль у старостве забараняўся, а братыарандатары, карыстаючыся гэтым, па таннай цане скуплялі ўсе мясцовыя тавары. Без усякай прычыны слугінайміты Іцкавічаў збівалі простых людзей, забараняючы ім у той жа час скардзіцца ўладальніку Крычаўскага староства Радзівілу на самавольныя расправы.
    Па гасцінцах староства снавалі прыслужнікі арандатараў, якія затрымлівалі тых, хто адважваўся несці скаргі да князёў Радзівілаў. Суплікантаў (сялян, якія дастаўлялі гаспадарам скаргісуплікі) жорстка каралі: штрафавалі, катавалі, кідалі ў турмы. Адным са шматлікіх суплікантаў, якія бясконца цярпелі ад каварных слугнаймітаў арандатараў, быў Восіль (Васко) Вашчыла — войт вёскі Селішчы. У кастрычніку 1731 г., вяртаючыся з Міра, куды ён хадзіў са скаргай да Радзівіла, Вашчыла быў затрыманы слугамі Гдаля Іцкавіча, закаваны ў ланцугі, збіты і кінуты ў Крычаўскую турму. Некалькі раней той жа Вашчыла быў пакараны 150 ударамі бізуна зноў жа за тое, што асмеліўся хадзіць са скаргай да Радзівіла ў Варшаву. Пасля экзекуцыі суплікант Васіль Вашчыла доўгі час хварэў. У шматлікіх сялянскіх скаргах адзначалася, што ад здзекаў слуг Іцкавічаў нямала сялянскаржнікаў не маглі падняцца з ложка, а некаторыя нават памерлі.
    He «забывала» сялян і праваслаўная царква. Духавенства спаганяла з прыгонных вялікія грошы ці натуральную плату за выкананне царкоўных абрадаў— шлюбаў, хрысцін, хаўтур. Сквапнасцю духавенства абураўся нават Радзівіл. У 1727 г. ён вымушаны быў выдаць універсал, каб засцерагчы сялян ад празмерных царкоўных пабораў. У гэтым пісьмовым распараджэнні ўладальніка Крычаўскага староства ўстанаўліваліся пэўныя нарміраваныя грашовыя сумы за спаўненне рэлігійных абрадаў.
    Чытачу, аднак, не трэба пры гэтым уяўляць сабе
    14
    Радзівілаў як нейкіх дабрачынцаў ці сялянскіх абаронцаў. Выступаць, калі можна так сказаць, на сялянскім баку іх вымушалі ўласныя інтарэсы. Радзівілы дбалі перш за ўсё аб павышэнні сваіх прыбыткаў, якія залежалі ад плацежаздольнасці падданых. Абмежаванне з вымаганняў царквы павялічвала гэту плацежаздольнасць. Адсюль вось і пачынаўся радзівілаўскі «клопат» аб абмежаванні сялянскіх пабораў, на якія так квапілася чорнасутаннае духавенства.
    ФЕАДАЛЬНАЕ ВОЙСКА I СЯЛЯНЕ.
    ШЛЯХЕЦКІЯ НАЕЗДЫ
    Многа цярпелі сяляне Крычаўскага староства ад пастояў каралеўскіх і магнацкіх (у Радзівілаў было прыватнае войска) вайсковых фарміраванняў (харугваў). Гэтыя пастоі патрабавалі ад прыгоннага селяніна дадатковых выдаткаў са сваёй гаспадаркі ў залік так званай стацыі — павіннасці ў выглядзе прадуктаў харчавання, жывёлы ці грошай. Акрамя таго, жаўнеры (салдаты) харугваў, не здавальняючыся афіцыйна вызначанай стацыяй, адкрыта рабавалі мясцовае насельніцтва. Часам раскватараванае па вёсках і мястэчках войска спусташала староства не менш за варожае войска. Шматлікія архіўныя звесткі служаць таму пацвярджэннем. Напрыклад, харугва гетмана (галоўнакамандуючага) Вялікага княства Літоўскага Іосіфа Багуслава Служкі падчас пастою ў старостве з 27 снежня 1689 па 2 ліпеня 1690 г., хоць гэты тэрмін быў і не надта вялікі, учыніла краю шкоды больш чым на 73 тыс. злотых. Жаўнеры вымагалі ў крычаўскіх мяшчан і сялян грошы, рабавалі маёмасць, катавалі мясцовых жыхароў.
    Нельга без хвалявання і абурэння перачытваць сёння сведчанні, што малююць карціну сапраўды неверагоднага ўціску, гвалту, прымусу: «Харугва чыніла знач
    15
    ныя спусташэнні ў старостве... Падданых з вёсак, да Taro староства належачых, і мяшчан крычаўскіх жорстка і нялітасціва білі і мардавалі, а іншых, менавіта Івана Макаравага, Мацвея Руклю — рыбака, краўца на імя Патапа, на смерць пазабівалі. Пан Габрыель Сіняўскі збіў сям'ю крычаўскага мешчаніна, дзяцей, якіх трымала на руках жонка, на смерць забіў. Слуга паручніка Яворскага Рагальскі жанчыну ў вёсцы Блудзінях — Сяргеўку Мялешкаву так нялітасціва збіў абухом, што праз чатыры дні яна памерла. Іншых крыміналаў харугва незлічона пачыніла: халопаў і мяшчан паразганяла па лясах, рамеснікаў да вырабаў розных рэчаў для сябе задарма прымушала...»1
    He менш бед для жыхароў Крычаўскага староства прынёс пастой войск і ў наступным 1691 г. У выніку гвалтаў, учынёных харугвай, Крычаўшчына, па вызначэнню відавочцаў, выглядала як пасля варожага нашэсця: «Перш за ўсё ў самым месцы Крычаве, у хаце Дзмітра Карпача, бурмістра 2, бачылі яго збітага нялітасціва кіямі, абухамі, шаблямі, крывёю сцёкшага, сіняга, спухлага; з барады і галавы валасы дашчэнту вырваны. Аглядалі бацьку Васіля Цітовіча, таксама вельмі хворага, на ложку ледзь жывога, збітага, скрываўленага, з вачыма крывёю сцёкшымі, з галавой параненай, валасамі павырыванымі.., У Крычаве бачылі 100 пустых хат, з якіх гвалтоўна былі выгнаны мяшчанерамеснікі. У вёсцы Вепрын бачылі двух халопаў Рафея і Міхала, якія салдатамі пана Коркуця былі збітыя, скалечаныя, зраненыя. Яны ляжалі ўжо на смертным одры. У тым жа Вепрыне два халопы Пётр і Во
    1 Большасць архіўных крыніц, якія цытуюцца ў кнізе, перакладзены з польскай мовы.
    2 Бурмістр — службовая асоба ў беларÑ