• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    �інскі насуперак волі княжацкага камісара арыштаваў сялянскую дэлегацыю на перагаворах. Прычынай арышту намеснік харугвы аб явіў нявыплату гіберны ўсёй воласцю. Гэтага было дастаткова для Вашчылы, як адзначае ў лісце да Іераніма Радзівіла Гінтаўт, каб адмовіцца ад намераў прыйсці ў замак з пакаяннем. Калі кіраўнік сялянскага руху даведаўся аб арышце старца і суправаджаючых яго сялян, то зразумеў, што яго ў Крычаве чакае таксама турма. Па сведчанні Гінтаўта, Васіль Вашчыла нібыта сказаў: «Грошай гіберновых у мяне няма і таму баюся папасці ў турму». Пасля гэтых слоў ён са сваім атрадам адступіў ад горада.
    Першая спроба перагавораў, такім чынам, нічога не дала. Хваляванні сялян у Крычаўскім старостве не спыніліся. Гэта патрабавала рашучых дзеянняў з боку адміністрацыі, уладальніка староства. I вось 13 кастрычніка 1740 г. галоўнакамандуючы войскам Вялікага княства Літоўскага князь Міхаіл Вішнявецкі аддае загад Валадковічу— паручніку харугвы, кватаруючай у Крычаве, любымі сродкамі прывесці сялян да паслушэнства. Калі ж у таго не хопіць сіл, то няхай просіць дадатковую ваенную дапамогу.
    Праз пяць дзён пасля загаду Вішнявецкага—18 кастрычніка — Радзівіл накіраваў у староства двух камісараў (Кулеша і Корсака), якім было даручана прывесці сялян да пакорнасці, не прыбягаючы да ваеннай сілы.
    Які ж вынік далі гэтыя намаганні феадалаў спыніць сялянскія хваляванні? Трэба зазначыць, што такісякі эфект ад іх быў. Так, у лісце ад 7 лютага 1741 г. Валадковіч паведамляў Радзівілу, што сялянскія бунты ў
    48
    Крычаве супакоіліся. Галоўную ролю ў гэтым адыгралі княжацкія камісары, абяцанням якіх паверылі многія
    СЯЛЯН6.
    Многія, але не ўсе. Частка прыгонных на чале з Васілём Вашчылам, Іванам Карпачом працягвалі барацьбу. Яны дамагаліся атрымаць ад Радзівіла гарантыю, што ў старостве больш не будзе злоўжыванняу з боку дзяржаўцаў і арандатараў. Кіраўнікі паўстанцаў, наіўна мяркуючы, што ўсё зло зыходзіць менавіта ад розных трымальнікаў уладання, а Радзівілы тут ні пры чым, неаднаразова звярталіся да князя з патрабаваннем адмяніць практыку здачы Крычаўскага староства на водкуп сквапным арандатарам.
    На жаль, не захавалася поўная перапіска паміж сялянскімі кіраўнікамі і ўладальнікам Крычаўскага староства. Але ў адным з лістоў за подпісам Васіля Вашчылы, Івана Карпача, Стэся Бачко і Івана Бялько, які быў дасланы Радзівілу 30 сакавіка 1741 г., чытаем, што сяляне шкадуюць наконт адмены дэкларацыі ўладальнікам староства. Відаць, князь спачатку нешта абяцаў сялянам цераз сваіх камісараў Кулеша і Корсака, а потым, калі сялянская барацьба пайшла на спад, адмовіўся ад сваіх абяцанняў. Гэта ~ абурыла прыгонных —і барацьба разгарэлася з новай сілай.
    Да крычаўскіх падданых далучыліся сяляне іншых шляхецкіх уладанняў, якія размяшчаліся па суседству ці ў межах староства, а таксама «замежныя» прыхожыя з Рускай дзяржавы. У пачатку красавіка 1741 г. пан Керсноўскі, які быў накіраваны ў Крычаў на пасаду намесніка староства, даносіў Радзівілу аб тым, што свавольства сялян усё больш пашыраецца, што ў староства ідуць сяляне з іншых шляхецкіх уладанняў і зза мяжы. Усе яны ўліваліся ў атрад Вашчылы.
    Сялянскае войска трымалася на той час паблізу рускай граніцы. Як паведамляў той жа Керсноўскі, Ba
    49
    сіль ВашчыЛа цэлы дзень знаходзіўся ў мёжах Крычаўскага староства, у раёне Хоцімска, недалёка ад казацкай граніцы, а на начлег адыходзіў у вёску Альшэва, што стаяла на тэрыторыі Рускай дзяржавы. Намеснік Крычаўскага староства звяртаў таксама ўвагу і на цесныя сувязі (як ён пісаў — «сяброўства») Вашчылы з рускім фарпостам. Гэта пацвярджэнне таму, што кіраўнікі сялянскага руху на Крычаўшчыне былі ў нейкай ступені звязаны з пагранічнай рускай адміністрацыяй. Такая падтрымка зза мяжы, несумненна, дазваляла ім смялей, актыўней дзейнічаць па мабілізацыі сялян на барацьбу супраць сваіх прыгнятальнікаў.
    Але адзінства, арганізаванасці сярод сялян Крычаўшчыны не было. Калі адна частка эксплуатуемых прыгонных дзейнічала рашуча, другая — схілялася да пакорнасці. Нават у той час, калі хваляванні пачалі ахопліваць усё новыя тэрыторыі Крычаўскага староства і вакол Вашчылы збіраліся шматлікія атрады сялян, частка насельніцтва выступала за прымірэнне з панамі.
    Вось як апісвае настроі насельніцтва Крычаўскага ўладання ўпамянуты пан Керсноўскі на пачатку 1741 г.: «Пасля майго прыбыцця ў цэнтр староства,— пачынае ён,— у замак прыйшлі сяляне разам з Іванам Карпачом. Яны прасілі даць адказ на пытанне, што чакае ■х за ўдзел у бунтах. Я давёў да іх, што ў выпадку выказвання непакорнасці і ў далейшым, Радзівіл прышле войска для расправы з паўстанцамі. Пачуўшы такі адказ, слабаджане, якія на некалькі гадоў былі вызвалены ад павіннасцей, рашуча заявілі: «Будзем змагацца да канца!» У той жа час старажылы староства пярэчылі: «Цяжка будзе ваяваць супраць паноў».
    Керсноўскі пасля таго, як выслухаў гэтыя меркаванні, прапанаваў сялянам склікаць сход жыхароў Крычава і навакольных вёсак, каб даведацца аб настроях усяго насельніцтва Крычаўскага староства.
    На наступны дзень ля замка сабралася шмат наро
    50
    ду. Усім прадстаўлялася магчымасць выказаць сваю думку. На гэтым своеасаблівым вечы больш чулася галасоў за прымірэнне, чым за бунты. Сяляне і гараджане адзначалі ў сваіх прамовах, што асабіста да князя Радзівіла нічога не маюць і гатовы служыць яму. Тыя ж выступленні, якія адбыліся ў старостве, са слоў прамоўцаў, былі выкліканы толькі злоўжываннямі арандатараў.
    Неабходна, аднак, заўважыць, што на сходзе ў Крычаве адсутнічалі тыя падданыя, якія ў гэты час не прамовамі, а са зброяй у руках абаранялі сваю годнасць. А такіх была большасць, бо менавіта ў сярэдзіне 1741 г. сялянскія хваляванні набылі асабліва шырокі размах. На той час у іх прымалі ўдзел, па дакументальных звестках, некалькі тысяч чалавек. Антыфеадальнай барацьбой была ахоплена большая частка тэрыторыі Крычаўскага староства.
    Што ж дала сялянам іх барацьба, яная працягвалася з невялікімі перапынкамі больш года? Асноўным вынікам было тое, што прыгонныя, хай часова, вызваліліся ад злоўжыванняў арандатараў і іх наймітаў. Галоўны арандатар Крычаўскзга староства — Іцкавіч, Kani зразумеў, што сялянскі рух набірае сілу, уцёк з Крычава ў Копьісь, а затым у Слуцк. Гэта не магло не напалохаць ягоных прыслужнікаў і дробных арандатараў, якія ў сваю чаргу трымалі ў арэндзе ад галоўнага арандатара корчмы, млыны, Большасць з іх, хто раней, хто пазней, па прыкладу свайго гаспадара пакінулі межы староства. Уцёкі часовых паноў вызвалілі сялян ды і ўсё насельніцтва Крычаўскага староства ад звышінвентарных грашовых падаткаў, падводнай павіннасці, прымусовых работ на будах і наогул ад самавольстваў і экзекуцый.
    Некаторыя арандатары, якія рабілі спробы ўцячы са староства падчас сялянскіх хваляванняў, былі затрыманы і пакараны. Іх маёмасць была канфіскавана
    51
    прыгоннымі. Тыя, што не прычынялі крыўды насельніцтву, працягвалі гаспадарыць на сваіх месцах.
    Такім чынам, жыхары Крычаўскага староства аказаліся без найбольш жорсткіх арандатараўпрыгнятальнікаў. Але ва ўладанні знаходзіўся княжацкі адміністратар, сюды прыязджалі радзівілаўскія камісары. У Крычаве ўвесь час дыслацыравалася гусарская харугва. У горадзе дзейнічаў магістрат. Па вёсках асноўнай адміністрацыйнай фігурай працягвалі быць тыя ж войты.
    Большасць з іх дзейнічала разам з Вашчылам. Напрыклад, выконваў свае функцыі старэйшы войт (старац) Іван Бялько, які быў войтам і раней. Захаваў тытул селішчанскага войта і сам Васіль Вашчыла. Некаторыя гаспадарчыя пытанні кіравання староствам яны ўзялі на сябе. Так, Вашчыла разам з бліжэйшымі памочнікамі Стэсем Бачко — бурмістрам мястэчка Міхалёва, Васілём Ветрам — войтам вёскі Царковішча, узялі ў свае рукі справу здачы ў арэнду корчмаў і прамысловых прадпрыемстваў. Яны шукалі новых арандатараў сярод гараджан, дробнапамеснай шляхты, заможнага сялянства. Да нас дайшло звыш дваццаці грэндных дагавораў, якія былі падпісаны Васілём Вашчылам і іншымі войтамі з канца 1740 па чэрвень 1741 г. Першы з іх датаваны 14 снежня 1740 г. Ён быў сыдадзены пану Сцяфану Віскоўскаму на арэнду карчмы, млына і фолюша тэрмінам на адзін год у вёсцы Брацькавічы за 1000 злотых. Дагавор гэты ад імя ўсёй воласці падпісалі Васіль Вашчыла, Стэсь Бачко і войт вёскі Брацькавічы Аўхім Мануйла.
    Калі Вашчыла і яго паплечнікі здавалі ў арэнду прадпрыемствы ці корчмы, то імкнуліся да абмежагання эксплуатацыі сялян з боку арандатараў. Шэраг дагавораў прадпісваў арандатарам пад пагрозай пакарання (канфіскацыі тавараў, штрафу) не займацца вымаганнямі: не патрабаваць ад сялян за напіткі пяньку
    52
    ці збожжа, а прадаваць толькі за грошы. У выключных выпадках дазвалялася выменьваць гарэлку на сялянскі тавар, але пры ўмове, што ён будзе аплачвацца па рыначнай цане.
    Былі прадугледжаны меры і супраць ліхвяроў. Як адзначалася сялянскімі кіраўнікамі ў адным з дагавораў, ліхвярства на гэты час знішчана. Каб прыгонныя не маглі трапіць у кабалу да арандатараў, апошнім забаранялася даваць сялянам у крэдыт вялікія грашовыя сумы і пазычаць значную колькасць збожжа. Пры малых крэдытах, якія таксама не заўсёды дазваляліся, быў устаноўлены пэўны працэнт, які пад пагрозай штрафу і іншых пакаранняў нельга было перавышаць.
    Прыведзеныя факты сведчаць, што кіраўнікі сялянскага руху імкнуліся да паслаблення феадальнага прыгнёту. Іх дзейнасць была накіравана супраць злоўжыванняў арандатараў і адміністратараў Крычаўскага староства. Яны абмяжоўвалі ліхвярства, якое даводзіла да галечы не адну сялянскую і гарадскую гаспадарку; вызвалялі прыгонных ад прымусовай працы на панскіх прамысловых прадпрыемствах. Аднак сялянская барацьба была накіравана не супраць нясення феадальных павіннасцей наогул, а супраць тых самавольных пабораў, якія патрабавалі часовыя гаспадары Крычаўскага староства. Сяляне падняліся на барацьбу не супраць сістэмы, якая стварала ўмовы эксплуатацыі, а супраць асобных носьбітаў гэтай сістэмы.
    Аб гэтым гаворыць той факт, што Васіль Вашчыла разам са сваімі паплечнікамі, прагнаўшы са староства рабаўнікоўарандатараў, пачаў шукаць на іх месца новых. Пацвярджэннем сказанаму служыць і тое, што прыгонныя не выступалі супраць непасрэднага ўладальніка Крычаўшчыны. Больш таго, сяляне працягвалі сплачваць на карысць Радзівіла ўсе падаткі, якія цераз сваіх хадакоў адсылалі гаспадару. Грошы ад арэнды корчмаў і прамысловых прадпрыемÑ