Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 95с.
Мінск 1988
інавачваліся як удзельнікі ўжо вядомага нам узброенага выступлення супраць харугвы Грыгорыя Агінскага.
Івана Карпача, сына пушкара Ільі, у якасці арганізатара антыфеадальнай барацьбы ў Крычаўскім ста
1 Фунт — мера вагі. У Вялікім княстве Літоўскім мяняўся ад 360 да 450 грамаў; з 1766 г. быў роўны прыблізна 375 грамам.
2«
35
ростве архіўныя крыніцы ўспамінаюць з першай чвэрці XVIII ст. Спачатку ён вылучаўся як складальнік шматлікіх сялянскіх скаргаў, а таксама як хадок да Радзівілаў у Мір, Нясвіж, Гародню. Гэтым ён, безумоўна, заваёўваў давер і сімпатыі людзей. 3 цягам часу сувязі Івана Карпача з сялянамі яшчэ больш пашырыліся і замацаваліся. Асабліва цеснымі былі яны з падданымі Вуглянскага і Бярозкаўскага (Хоцімскага) войтаўстваў ', дзе назіралася самае актыўнае супраціўленне феадальнаму прыгнёту. Недзе ў сярэдзіне другога дзесяцігоддзя XVIII ст. Іван Карпач нават перабраўся на жыхарства ў Вуглянскае войтаўства. Там, паміж вёскамі Коханаўкай і Тарасовічамі, Іван Карпач заснаваў свой «двор». Па інвентары 1747 г. на гэтым месцы ўжо значылася вёска Карпачы, у якой налічвалася 10 дымоў.
Чым жа быў выкліканы пераезд Карпача? Чаму Іван Карпач пакінуў Крычаў і перабраўся ў вёску? На наш погляд, для гэтага ў яго было, прынамсі, два матывы—гаспадарчы і палітычны. На новым месцы былы гараджанін абзавёўся немалой гаспадаркай, выкарыстоўваючы значную частку пустак, а таксама пабудаваўшы сабе млын і фолюш. Аднак не толькі гаспадарчыя разлікі прымусілі Карпача пакінуць Крычаў. Бо калі б ён гнаўся толькі за матэрыяльнымі выгодамі, то навошта ж яму трэба было выбіраць сабе месцам жыхарства тое войтаўства, дзе бесперапынна бунтавалі сяляне, дзе цяжка жылося таму, хто хацеў бы лёгка пажывіцца за кошт прыгонных? Галоўнай прычынай пераезду Івана Карпача з цэнтра Крычаўскага староства ў вёску, што стала называцца ягоным прозвішчам, трэба лічыць менавіта жаданне Карпача быць бліжэй да бунтуючых падданых і кіраваць іх барацьбой. Невы
1 Войтаўства — адміністрацыйнагаспадарчая адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім у XV—XVIII стст., якая ўключала ў сябе некалькі вёсак
36
падкова ў сваіх скаргах адміністратары староства даносілі Радзівілу, што Іван Карпач, пасяліўшыся сярод бунтаўшчыкоў, стаў нечым накшталт атамана казацкага. Аб гэтым жа пераканаўча сведчыць і ўся далейшая яго дзейнасць.
Нягледзячы на даволі моцную гаспадарку, якую меў былы гараджанін, ён з году ў год не сплачваў падаткаў і не выконваў павіннасцей. Гэта своеасаблівы сацыяльны выклік. Чыноўнікі Радзівіла даносілі ў 1719 г. свайму гаспадару: «...гэты Карпач ніякіх падаткаў грашовых як да скарбу вашай княжацкай міласці, так і да замка і воласці не дае; ніякіх павіннасцей не выконвае. Як пан удзельны сабе жыве». Але замкавая адміністрацыя і дзяржаўцы больш баяліся таго, што Іван Карпач бунтаваў сялян, заклікаў іх таксама не выконваць ніякіх павіннасцей і не слухаць ніякіх загадаў сваіх гаспадароў. Дзяржаўца Пятровіч адзначаў у сваіх данясеннях Радзівілу, што «Карпач наказаў усім войтам і падданым засожскім, каб ніякага паслушэнства не выказвалі», і сяляне «цераз бунт тых Карпачоў чыншу, гіберны (падатку на ўтрыманне войска) больш чым паўгода не давалі».
Іван Карпач праяўляў сапраўды выключную актыўнасць у арганізацыі барацьбы сялян супраць феадальнага прыгнёту. Ён паранейшаму пісаў ад імя сялян скаргі ўладальніку Крычаўскага староства — Радзівілу, неаднаразова збіраў у сваёй хаце для гутаркі найбольш актыўных у антыфеадальнай барацьбе вяскоўцаў. На адным з такіх сходаў, у снежні 1718 г., сяляне выбралі прыгонніцкага пасла (ім быў жыхар вёскі Бярозкі — Жылінскі) і накіравалі яго ў Крычаў з наказам. Што гэта быў за наказ — даведаемся са скаргі Пятровіча Радзівілу, дзе чытаем: «Хлоп Жылінскі прыйшоў у Крычаўскі замак і заявіў ад імя сялян воласці, каб не прысылалі да іх службовых асоб для выбірання гіберны і чыншу».
37
У тым жа месяцы Іван Карпач ездзіў да Радзівіла ў Гародню з сялянскімі суплікамі. Сяляне Вуглянскага і Бярозкаўскага войтаўстваў з нецярпеннем чакалі вынікаў візіту да Радзівіла. Аднак, на жаль, як зрэагаваў уладальнік староства на скаргі сваіх падданых, нам невядома. Праўда, вядома, што Карпач па вяртанні з Гародні, меў нейкі ліст ад князя да дзяржаўцы Пятровіча. 3 гэтым лістом, як адзначаецца ў дакументах, ён раз'язджаў па вёсках, звяртаючыся да непісьменных сялян: «Цяпер смялей трымайцеся мяне. He бойцеся і не слухайце дзяржаўцы». Іван Карпач паказваў ліст ад Радзівіла і запэўніваў прыгонных, што нарэшце ўдасца спыніць злоўжыванні з боку дзяржаўцы, бо зараз сяляне, з ласкі ўладальніка Крычаўскага староства, будуць сплачваць толькі палову гіберны і значна меншы чынш.
На самай справе нічога падобнага ў гэтым лісце не было. У ім Радзівіл прасіў дзяржаўцу Пятровіча, каб той купіў і выслаў яму кавы. Сяляне, якія ненавідзелі часовых гаспадароў староства, верылі заявам Карпача і з ахвотай адклікаліся на ягоныя прапановы. Яны адмовіліся выконваць павіннасці на карысць дзяржаўцы і паведамілі пра гэта ў Крычаў цераз яшчэ аднаго свайго пасла (прозвішча, на жаль, невядома). Сялянскі пасланец папярэдзіў замкавую адміністрацыю, каб тая не выпраўляла ў воласць сваіх службовых асоб для выбірання грошай. У процілеглым выпадку тыя, хто адважацца гэта зрабіць, будуць забітыя.
У той жа час Іван Карпач збіраў людзей для адкрытага выступлення, якое намечана было правесці ў рыначны дзень — пятніцу, 30 снежня 1718 г. Кожны сялянскі дым у дзвюх названых войтаўствах павінен быў вылучыць па аднаму чалавеку для паходу на Крычаў. Карпачу ўдалося сабраць некалькі сотняў сялян, з якімі ён прыбыў у назначаны тэрмін у горад. Там яны размясціліся каля хаты бацькі Івана Карпача — Ільі
38
Карпача. Як адзначаецца ў крыніцах, на падворку карпачовай хаты была праведзена лінія на снезе. За гэту лінію ўсе прысутныя кідалі свае шапкі са словамі: «Не адыдзем адзін ад аднаго, калі нават прыйдзецца пакласці жыццё». To была клятва сялян не адступаць у сваёй барацьбе.
Падобны звычай узыходзіў да тых старых часоў, калі многія пытанні сялянскага жыцця вырашаліся на копных сходках. Капой называўся сялянскі сход, дзе разглядаліся судовыя справы і зямельныя спрэчкі людзей простага стану. Капа ўзнікла на ранняй стадыі развіцця дзяржавы і спыніла сваю дзейнасць на беларускіх землях у XVII—XVIII стст. Цэнтральнае месца, дзе збіралася капа, акрэслівалася лініяй, за якую да пэўнага часу забаранялася права ўваходу. Калі ж вырашаліся спрэчныя пытанні, то сведкі, адказчыкі, істцы ўжывалі звычай, які называўся «ставіць шапку», «прыставіць шапку», «кінуць шапку да лініі», што сімвалізавала ўсенароднае ручэнне за свае словы.
Пасля таго своеасаблівага мітынгу сяляне на чале з Іванам Карпачом і ягоным бацькам Ільёю накіраваліся да замка, дзе знаходзіўся дзяржаўца Крычаўскага староства. На сваім шляху яны выкрыквалі пагрозы ў адрас паноў і разганялі тых мяшчан, якія не падтрымлівалі ўзбунтаваўшыхся сялян і гараджан.
Крычаўскія гарадскія ўлады аб'явілі трывогу. Да замка былі скліканы ўзброеныя мяшчане, што засталіся вернымі гаспадарам горада. Яны перапынілі сялянскі атрад перад рэзідэнцыяй дзяржаўцы. Магістрат згадзіўся з тым, каб прапусціць у замак для перагавораў прадстаўнікоў паўстанцаў. Туды накіравалася 10 сялян з атрада на чале з Ільёю Карпачом. Астатнія засталіся з Іванам Карпачом чакаць вынікаў сустрэчы сялян з гаспадарамі. Але перагавораў практычна не было. Дакумент сведчыць, што Ілья Карпач, зайшоўшы ў памяшканне, дзе знаходзіўся дзяржаўца з членамі
39
магістрата, «нямала іх міласцяў паноў і шляхты неўчцівымі словамі абразіў», а найбольш зганьбаваў іх тым, што ў прысутнасці гэтых гжэчных паноў справіў сваю патрэбу. Гаспадары горада і староства загадалі Ілью Карпача і найбольш актыўных сялян арыштаваць, што і было зроблена. Гэта вестка абурыла паўстаўшых сялян. На працягу трох дзён яны не пакідалі Крычаў, падымалі на бунт яго жыхароў і пагражалі расправай дзяржаўцы. Але далей пагроз з боку сялян ніякіх захадаў не было. Ім супрацьстаяла добра ўзброеная ваенная сіла ды і само масавае выступленне не было падрыхтавана як належыць.
Такім чынам, гэта выступленне крычаўскіх сялян і пэўнай часткі гараджан, як і многія іншыя, не мела поспеху. Кіраўнік яго — Іван Карпач быў арыштаваны, a затым няшчадна пакараны бізуном. На турэмнае зняволенне і розныя экзекуцыі былі асуджаны бацька Івана — Ілья Карпач, іншыя ўдзельнікі выступлення. Бязлітасныя пакаранні, тым не менш, не маглі спыніць барацьбу насельніцтва Крычаўскага староства супраць феадальнага прыгнёту.
ПРАЦЯГ СЯЛЯНСКІХ ХВАЛЯВАННЯЎ
ВАСІЛЬ ВАШЧЫЛА
Упачатку 40х гадоў XVIII ст. класавая барацьба ў Крычаўскім старостве дасягнула найвышэйшага напалу і вылілася ў буйное па сваіх маштабах паўстанне. Гэта невыпадкова. Становішча прыгонных у старостве ў канцы 30х — на пачатку 40х гг. XVIII ст. было сапраўды немагчыма цяжкім. Самавольствы і бесперапынныя карныя экспедыцыі (экзекуцыі, як іх называюць тагачасныя крыніцы) даводзілі сялянскую гаспадарку да поўнай галечы, пазбаўлялі прыгонных сродкаў для існавання. Многія сяляне з маёмасцю, якую
40
ў іх яшчэ не паспелі забраць арандатары і карнікі, уцяклі ў лясы, шукаючы там выратавання ад рабункаў і галоднай смерці. Тыя ж падданыя, што жылі ў вёсках, заставаліся практычна без хлеба. Ім не было чым не толькі разлічвацца за падаткі, але і ўвогуле засяваць свае палеткі. Нездарма дакументы, якія складаліся ў той час, адзначалі, што «сяляне з цяжкасцю маглі пракарміць свае душы».
I ніякіх надзей на нейкае паляпшэнне! Увосень 1739 г. у сувязі з нястачай насення (збожжа са свірнаў выбралі слугі арандатара) большасць сялянскіх гаспадарак азімыя не засеяла. У той жа час арандатар працягваў спусташаць сялянскія дымы, дзеля чаго вясной 1740 г. у Крычаўскім старостве было згрупавана некалькі сотняў конных арандатарскіх слуг, якія пагражалі прыгонным шыбеніцамі, спаленнем, поўным вынішчэннем. Дзікая жорсткасць арандатараў і іх прыслужнікаў у адносінах да крычаўскіх падданых прывялі ў самы разгар палявых работ да новых масавых уцёкаў сялян у лясы. У старостве склалася катастрафічнае для яго жыхароў становішча. У супліках, якія бясконца ішлі да Радзівілаў, земляробы, рамеснікі пісалі, што ім нічога не застаецца рабіць, «як узяцца за рукі і выступіць, каб абараніць сябе ад пагібелі».
Заканамерным адказам прыгонных падданых на ўзмацненне феадальнага прыгнёту былі іх выступленні супраць дзеянняў арандатараў і іх наймітаў. Аднак не адразу выступленні гэтыя прынялі форму ўзброенай барацьбы. Спачатку сяляне адмовіліся выконваць загады адміністрацыі і арандатараў. Так, 15 красавіка 1740 г. адміністратар