• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    –я прыносілі яму сялянскія падаткі. Гэта найбольш закранала жыццёвыя інтарэсы феадала і вымушала яго ісці на, хай сабе і часовыя, але ўступкі для сваіх падданых — на некаторае паслабленне павіннаснага прыгнёту. Так, у 1753 г. Радзівіл, калі адчуў рэзкае паніжэнне даходнасці ад Крычаўскага староства з прычыны ўцёкаў значнай часткі прыгонных, неадкладна выдаў распараджэнне. Там указвалася, што шмат вёсак у старостве пустуе. У некаторых вёсках людзей засталося зусім мала. Яны мусілі пайсці ў іншыя ўладанні з прычыны вялікага прыгону,
    29
    цяжкіх падаткаў і штрафаў. Трэба падаткі абмежаваць, а нядоімкі, якія засталіся за сялянамі, на некалькі гадоў адкласці. Тады падданыя акрыяюць, а якія разышліся, зноў прыйдуць. Бо як пачуюць аб палёгцы — адразу вернуцца на сваё месца.
    Трэба адзначыць, праўда, што падобную гаспадарчую прадбачлівасць Радзівіл праявіў менавіта ў той момант, калі асабіста кіраваў Крычаўскім староствам на чале адміністрацыі.
    Калі ж Крычаўскае староства знаходзілася на арэндзе і Радзівіл меў справу не непасрэдна з селянінам, а з арандатарам, усё выглядала паіншаму. Арандатар загадзя цалкам ці па частках, у залежнасці ад папярэдняй дамоўленасці, сплачваў Радзівілам вызначаныя за арэнду староства грошы і станавіўся на пэўны час паўнаўладным гаспадаром Крычаўшчыны. Часовага пана не хвалявалі ні ўцёкі сялян, ні чынш, ні іншыя павіннасці, якія павінны былі спаганяцца з прыгонныхуцекачоў. Ён усё кампенсаваў узмацненнем феадальнага прыгнёту той часткі працоўнага насельніцтва, што заставалася на месцы. Гэта яшчэ ў большай ступені абвастрала супярэчнасці паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі. I тады, даведзеныя да поўнай галечы і адчаю, сялянскія масы пераходзілі да найбольш актыўных форм класавай барацьбы — да ўзброеных выступленняў.
    ВЫСТУПЛЕННІ СЯЛЯН I ГАРАДЖАН СУПРАЦЬ ЖАЎНЕРАЎ
    УКрычаўскім старостве ў канцы XVII — пачатку XVIII ст. адбылося некалькі адкрытых выступленняў сялян і гараджан супраць прыгнятальнікаў. Па маштабах яны не аднолькавыя. У адных выпадках на бараць
    30
    бу падымаліся некалькі вёсак, у іншых — выступленне ахоплівала значную частку староства.
    У 1690 г. узброенае сялянскае выступленне мела месца ў дзвюх вёсках Крычаўскага староства — Дубейцах і Крывой Ніве. Сяляне выйшлі на барацьбу супраць жаўнераў харугвы гетмана Вялікага княства Літоўскага. Гетманская харугва была добра вядома на Крычаўшчыне сваім ліхадзействам. Таму, як толькі жаўнеры з'явіліся ў Дубейцах, сяляне адразу адмовіліся прыняць іх на пастой. Самаўпэўненыя, узброеныя ваякі не звярнулі ніякай увагі на нежаданне падданых і сілай уварваліся ў вёску. Узброеныя каламі і ручніцамі (стрэльбамі) сяляне ноччу напалі на салдат, якія спалі ў пуні. Кіраваў атрадам дубейцаўскіх прыгонных жыхар гэтай вёскі Макар Арцюхоў. Як адзначаецца ў архіўных крыніцах, халопы лупілі жаўнераў дубовымі каламі, ручніцамі, прыгаворваючы пры гэтым, навошта, маўляў, да нас прыехалі, хопіць кроў нашу піць. Справа скончылася тым, што прыгонныя звязалі салдатрабаўнікоў і зачынілі нанач у лазні. Раніцай яны вызвалілі жаўнераў і з ганьбай выгналі з Дубейцаў, папярэдзіўшы: «Ведайце, што здарылася з вамі, тое ж будзе і з вашым панам. А зараз ідзіце адсюль прэч і больш тут не з'яўляйцеся. I пану свайму тое ж самае скажыце».
    Праз два дні зняслаўленыя жаўнеры пешшу дабраліся да Крычава. Там яны далажылі пра тое, што адбылося, свайму старэйшаму — пану Канажэўскаму. Той зараз жа накіраваў у Дубейцы конны атрад для ўціхамірвання бунтаўшчыкоў. Але дубейцаўскія сяляне, якія ўжо мелі вопыт барацьбы з жаўнерамі, аб'ядналіся з сялянамі суседняй вёскі Крывая Ніва і належна сустрэлі нязваных гасцей. Яны разграмілі асноўную частку карнага атрада Канажэўскага і пачалі праследаванне жаўнераў, што адступалі да Крычава. Сялянская пагоня на сваім шляху сустрэла самога пана Канажэўскага,
    31
    які, не дачакаўшыся вестак ад раней пасланых салдатаў, сабраў чэлядзь і вырашыў асабіста ўдзельнічаць у расправе над непакорнымі падданымі. На месцы сустрэчы адбылася сутычка, аб якой у архіўных крыніцах напісана наступнае: «Макар адразу кінуўся на пана Канажэўскага, схапіў яго за грудкі. Другі селянін стукнуў пана калом па спіне так, што той не ўстаяў на нагах і зваліўся». Чэлядзь Канажэўскага, убачыўшы свайго гаспадара ў небяспечным становішчы, кінулася яму на дапамогу. Пачаўся рукапашны бой, які скончыўся, можна сказаць, з нічыйным вынікам. Сяляне, адчуўшы, што сілы іх на зыходзе, адышлі, а збітага пана Канажэўскага чэлядзь даставіла ў Крычаў. Бравыя ваякі, якія паспрабавалі на сабе моц мазолістай сялянскай рукі, не пасмелі больш наносіць візітаў у Дубейцы і Крывую Ніву.
    Вось так, пераможна для сялян, закончылася гэта параўнальна невялікае выступленне прыгонных дзвюх вёсачак Крычаўскага староства, у якім яны, праявіўшы рашучасць, абаранілі сваю годнасць перад самаўпэўненымі жаўнерамі.
    Больш значнае выступленне супраць феадальнага войска ў Крычаўскім старостве адбылося ў лістападзе 1696 г. Яно таксама было выклікана вымаганнямі і самавольствамі з боку салдатаў харугвы Грыгорыя Агінскага, якая кватаравала ў старостве. Перад прыбыццём у Крычаў асноўнай часткі гэтага ваеннага злучэння сюды наведалася камандаванне харугвы і запатрабавала ад крычаўскіх мяшчан і сялян Крычаўшчыны 3 тысячы злотых. Грошы з жыхароў спаганяліся сілай. Аднак, на гэтым справа не скончылася. 27 верасня 1696 г. у Крычаў уступіла на пастой асноўная частка харугвы. Гараджанам было загадана на працягу трох дзён карміць і паіць гарэлкай жаўнераў. Малейшае непаслушэнства жорстка каралася. Мяшчан білі бізунамі ля ганебнага слупа, поўнасцю канфіскоўвалі маё
    32
    масць у незадаволеных жыхароў горада. Тых, хто найбольш актыўна выступаў супраць дзеянняў харугвы, кідалі ў турмы.
    Пасля разрабавання Крычава феадальнае войска накіравалася на пастой па вёсках староства. Акрамя прадуктаў харчавання, фуражу і моцных напіткаў, з прыгонных спаганяліся грошы — 50 злотых на кожнага каня харугвы. He задавальняючыся гэтым, жаўнеры снавалі па вёсках Крычаўшчыны, лезлі ў свірны з кубламі сала, рабавалі сялянскае дабро. Самых жа безабаронных жыхароў староства збівалі, здзекаваліся над імі, як то было ў вёсцы Зоры. Усіх мужчын гэтай вёсачкі сагналі ў вялізны хлеў і зачынілі. Трымалі іх там пад аховай цэлых тры дні.
    Тры дні вёска Зоры была ва ўладзе жаўнераўрабаўнікоў. За гэты час, як адзначаюць крыніцы, «абаронцы айчыны» канфіскавалі ў сялян усё збожжа, грошы, гаспадарскія прылады і ўвогуле, што толькі магло ім прыдацца. На чацвёрты дзень, калі вёска была поўнасцю разрабавана, зняволеных прыгонных па аднаму выпускалі з хляватурмы, клалі на зямлю, няшчадна білі бізунамі і прымушалі прысягаць у тым, што яны не будуць звяртацца да князя са скаргамі на харугву.
    Разрабаванне Крычаўскага староства харугвай Грыгорыя Агінскага працягвалася каля двух месяцаў. Нарэшце даведзеныя да адчаю мяшчане і сяляне 8 лістапада 1696 г. са зброяй у руках выйшлі на барацьбу супраць салдатліхадзеяў. Выступленне, у якім удзельнічала некалькі тысяч чалавек, адбылося ў самым Крычаве, куды на той час было сцягнута феадальнае войска, што кватаравала ў старостве. Непасрэдным штуршком да масавага выступлення жыхароў была адмова камандавання харугвы спыніць самавольствы ва ўладанні і пакінуць яго межы. На гэту прапанову афіцэры адказалі, што ў тым выпадку, калі халопы будуць ставіць ім умовы, яны агнём і мячом спустошаць горад
    2 Зак. 780
    33
    і ўсю Крычаўшчыну. У адказ на нахабную заяву ўзброеныя мяшчане і сяляне, што спецыяльна прыбылі ў Крычаў, выйшлі на вуліцы горада, каб выкінуць за межы староства ненавіснае войска. Салдаты харугвы, убачыўшы такое, як адзначаецца ў дакументах «...паселі на коней, узброеныя як да бітвы з непрыяцелем стрэльбамі, дзідамі, шаблямі, сагайдакамі, Па вуліцах людзей стралялі, секлі, забівалі. Іншых з дамоў вывалаквалі і на смерць забівалі. Жанчынмяшчанак і дзяцей больш дзесяці чалавек коньмі пакалечылі, ледзь не пазадушвалі».
    Па ўсім горадзе пачалася перастрэлка. А на цэнтральнай плошчы і каля замка, дзе размяшчаліся асноўныя сілы харугвы, разгарнулася сапраўдная бітва. У выніку яе засталіся дзесяткі забітых і параненых з абодвух бакоў. Асабліва вялікія страты панесла харугва. У скарзе паручніка Яна Паломскага адзначалася: «Некалькі тысяч людзей, узброеных мушкетамі, атакавалі харугву, з замкавых гарматаў і гакаўніц адкрылі агонь. У выніку нямала рыцарскіх людзей было забіта, у рэчцы Сож патоплена і пакалечана. Іншыя ж паўцякалі з горада».
    Так прыгнечаныя сяляне і гараджане даказвалі, што калі яны аб'яднаюцца, то могуць адолець любога Bopara. Менавіта калектыўныя дзеянні мяшчан і сялян былі найбольш характэрнай рысай гэтага ўзброенага выступлення.
    ІВАН КАРПАЧ I ПАДЗЕІ 1718 ГОДА
    Іў далейшых выступленнях, якія мелі месца ў Крычаўскім старостве ў першай палове XVIII ст., разам з сялянствам — асноўнай сілай антыфеадальнага руху — прымалі ўдзел гараджане. Большасць гарадскога насельніцтва эксплуатавалася не толькі гарадскімі вярха
    34
    мі, якім належала ўлада ў горадзе, але адчувала прыгнёт і з боку арандатараў, дзяржаўцаў, замкавай адміністрацыі. Такім чынам, мяшчане і сяляне мелі агульных прыгнятальнікаў і таму ў барацьбе яны ішлі плячо ў плячо супраць ворага. Так было ў 1718 г., калі супраць ненавіснага дзяржаўцы Пятровіча падняліся гараджане Крычава разам з жыхарамі навакольных вёсак.
    На чале гэтага выступлення стаяў Іван Карпач. Аб гэтым чалавеку сказаць трэба асобна. To была адна з каларытных фігур сялянскага руху.
    Упершыню прозвішча Карпач упамінаецца ў Крычаўскім старостве ў 1682 г. У той час Дзмітры Карпач (дзед Івана) быў бурмістрам Крычава і, відавочна, адносіўся да заможных мяшчан — гарадскіх вярхоў. Ягоным імем была названа нават адна з вуліц горада. Сыны Дзмітрыя—Самуіл і Ілья былі пушкарамі Крычаўскага замка, прычым Самуіл быў не радавым сярод іх, а старэйшы пушкар. Пушкары былі абавязаны кожны год вырабляць на патрэбы замка 120 фунтаў 1 пораху, перыядычна займацца выпрабаваннем і рамонтам замкавых гармат, а ў выпадку ваеннай небяспекі з'яўляцца ў крэпасць у поўнай баявой гатоўнасці.
    Нягледзячы на сваё прывілеяванае становішча, сям'я Карпачоў была самай актыўнай у Крычаве падчас выступленняў супраць самавольстваў арандатараў, замкавай адміністрацыі. У 1696 г., напрыклад, Дзмітры Карпач і ягоныя сыны Самуіл і Ілья, разам з некаторымі іншымі мяшчанамі, абв