• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    . Азнаёміўшыся з рапартам Максімовіча,
    85
    ён, у сваю чаргу, інфармаваў Калегію замежных спраў аб усім, што датычылася Вашчылы, а таксама аб мерах па далейшаму высвятленню пытання аб паходжанні кіраўніка Крычаўскага паўстання. Заканчвалася інфармацыя пытаннем, што рабіць з кіраўніком сялянскага руху, які знаходзіцца ў Кіеве пад вартай?
    Калегія замежных спраў не прымусіла доўга чакаць сябе. 24 красавіка 1744 г. яна выдала ўказ за подпісам графа Аляксея БястужаваРуміна, які быў дастаўлены ў Кіеўскую губернскую канцылярыю цераз кур'ера Калегіі Рыгора Калпакова. Ва ўказе гаварылася, што ў сувязі з немагчымасцю дакладнага вызначэння пытання, ці з'яўляецца Васіль Вашчыла сапраўды маларасіянінам і падданым яе імператарскай вялікасці, а абвінавачванні супраць яго настолькі сур'ёзныя, што заслугоўвае ён суровага пакарання, неабходна ў самыя сціслыя тэрміны даведацца аб ягоным паходжанні — адказаць на галоўнае пытанне, ці сапраўды Вашчыла маларасіянін, ці падданы Рэчы Паспалітай.
    Калі будзе дакладна вызначана, што кіраўнік сялянскіх бунтаўшчыкоў на Крычаўшчыне з'яўляецца маларасіянінам і былым жыхаром гэтых мясцін, Вашчылу, як падданага яе імператарскай вялікасці, не належыць выдаваць польскаму боку. Але, маючы на ўвазе неаднаразовыя просьбы ўлад Рэчы Паспалітай, неабходна ў Кіеве ці ў якім іншым пагранічным горадзе правесці расследаванне справы Вашчылы змешанай камісіяй. 3 гэтай нагоды трэба звярнуцца з лістом да князя Радзівіла, каб той вызначыў са свайго боку некалькі асоб для ўдзелу ў пасяджэннях гэтай камісіі.
    Ва ўказе асобна падкрэслівалася неабходнасць абнадзеіць княжацкую міласць, што яе імператарская вялікасць не прыхільная патураць падобным самавольствам, таму і пайшла на стварэнне змешанай камісіі для правядзення следства.
    Калі ж у выніку выйдзе, што Васіль Вашчыла не
    86
    маларасіянін і не падданы яе імператарскай вялікасці, а паляк, ці іншы прыроды польскай (беларус), ці ў выпадку, калі бацька ягоны альбо дзед з Польшчы ў Расію перайшоў пасля заключэння вечнага міру, трэба Вашчылу польскаму боку выдаць. Але перш чым гэта зрабіць, неабходна, каб Кіеўская губернская канцылярыя далажыла ў Калегію замежных спраў аб выніках расследавання змешанай камісіі.
    Пасля таго як губернская канцылярыя ў Кіеве атрымала ўказ Калегіі, быў праведзены яшчэ адзін допыт Васіля Вашчылы, на якім высвятляліся падрабязнасці ягонага паходжання. Кіраўніку паўстання ў Крычаўскім старостве было прапанавана дэталёва выкласці сваю радаслоўную аж да трэцяга калена. Вашчыла пачаў з таго, што дзед ягоны Пацей і бацька Мацвей Пацеевіч — сапраўды нарадзіліся ў Старадубскім палку, Почапскай сотні, вёсцы Чамаданава. Бабка Васіля, Ганна — родам была з горада Почапа. У бабкі Ганны было двое братоў — Атрох і Івашка па прозвішчу Лунянковы. Са слоў Васіля, дзед і бабка ягоныя разам з бацькам у свой час перайшлі на жыхарства з вёскі Чамаданава ў «Польшчу», у Крычаўскае староства, у вёску Лобжа. Менавіта ў Лобжы і нарадзіўся Васіль Вашчыла ‘.
    Тут мы на хвілінку пераб'ём расказ Вашчылы, каб адзначыць як даказанае ўжо, што кіраўнік Крычаўскага паўстання нарадзіўся на Крычаўшчыне, у вёсцы Лобжа.
    А Вашчыла гісторыю сваёй сям'і працягваў апавядаць далей. Ён прыпамінаў, што ўся сям'я з Лобжы пераехала на жыхарства ў маёнтак шляхціца Сваткоўскага, у вёску Мурын Бор Мсціслаўскага ваяводства. Тут, як сказаў Вашчыла, бабка Ганна, дзед Пацей і
    1 Па некаторых сцвярджэннях, Васіль Вашчыла нарадзіўся ў
    Мурыным Бары. (Заўвага рэдактара.]
    87
    бацька Мацвей памерлі. Пасля страты ўсіх родных маці Васіля Вашчылы — Марына разам з Васілёвымі братамі Мацвеем, Ахрэмам і Сямёнам з апошняга месцажыхарства (маёнтка шляхціца Сваткоўскага) перайшлі ў вёску Селішчы Крычаўскага староства. Там яны пражылі 19 гадоў, пасля чаго пакінулі Селішчы і перайшлі ў Расію — у вёску Вуношава.
    Тут, па словах Вашчылы, гадоў дзевяць таму назад (прыкладна ў 1735 г.) яго маці памерла. А што датычыцца братоў, то яны дагэтуль жывуць у Вуношаве. Пра тое, як ён ізноў апынуўся ў Крычаўскім старостве, Вашчыла расказаў наступнае: «Разам з жонкай сваёй і сынам Якавам хадзіў я да Селішчаў з Вуношава, каб забраць адтуль свае пажыткі. А вярнуцца хуткім часам ніяк не выдалася. А там і жонка памерла». Так і застаўся жыць у Крычаўскім старостве. Што датычыцца дзяцей, то Васіль Вашчыла паведаміў: «Старэйшы сын Якаў разам са сваёй жонкай і дзецьмі пасля цяперашняга майго пераходу з Літвы ў Расію таксама пайшоў услед за мною і асеў у той жа вёсцы Вуношаве, дзе браты мае жывуць. Малодшы сын Марцін застаўся ў мястэчку Студзянцы Крычаўскага староства — у тамашняга папа Івана Беладуброўскага ў школе. Ніяк я не мог забраць з сабою малодшага сына, калі ўцякаў з Селішчаў».
    Гэтыя паказанні Вашчылы, а таксама прадпісанне Калегіі замежных спраў разам з інструкцыяй, як далей расследаваць справу важака крычаўскіх паўстанцаў, Кіеўская губернская канцылярыя накіравала 7 мая палкоўніку Максімовічу ў Старадуб. Генералгубернатар Лявонцьеў патрабаваў ад начальніка Старадубскай канцылярыі дадатковых звестак, якія той абяцаў даць наконт родных Вашчылы.
    Чакаць адказу са Старадуба доўга не давялося. Ён быў атрыманы кіеўскім генералгубернатарам 23 мая. Рапарт Максімовіча змяшчаў у сабе звесткі аб
    88
    Вашчыле, ягоных бацьках і родных, якія былі сабраны мясцовай канцылярыяй. Найбольш цікавыя сярод іх — пратаколы апытання братоў Вашчылы. Вось што расказаў аб сабе і сваіх родных старэйшы з братоў, 57гадовы Мацвей Вашчыла: «Нарадзіўся я за граніцаю польскаю ў вёсцы Мурын Бор, якая належала шляхціцу Сваткоўскаму. Дзе нарадзіўся бацька Мацвей — ці то ў Маларасіі, ці то ў Польшчы, дакладна не ведаю. Ды і бацька пра тое ніколі не казаў. Але чуў ад бабкі сваёй роднай, дзеда Пацея жонкі, якой было ад роду можа больш за сто гадоў, што Пацей зайшоў з вёскі Мурын Бор, гэта значыць, зза польскай мяжы, і пасяліўся ў вёсцы Чамаданава Почапскай сотні.
    Гадоў дзевятнаццаць пражыў ён тут; з іх гадоў сем лічыўся на казацкай службе. Потым наш дзед ізноў змяніў Чамаданава на Мурын Бор. У маёнтку Сваткоўскага пражыў Пацей яшчэ гадоў колькі, а там і памёр. Бацька мой, Мацвей, ажаніўся ў гэтым жа Мурын Бору на дзяўчыне Марыне. Чыя яна дачка, сказаць з дакладнасцю не магу. Нарадзілася ў нашых бацькоў сем сыноў: Дзяніс, Сцяпан, Андрэй, Васіль, Ахрэм, Сямён, Мацвей ды дачок трое: Еўдакія, Тося, а імя трэцяй не запомніў.
    Некаторыя браты там, за мяжой, у Мурыным Бары, ажаніліся, а сястру Еўдакію я разам з братамі ў вёску Доўгае, якая на тэрыторыі Польшчы знаходзіцца, замуж аддаў за Апанаса Шаграя. Яна, наколькі мне вядома, і зараз там жыве. Браты ж мае — Дзяніс, Андрэй, Сцяпан, а таксама абедзве сястры, не жывуць ужо. Пахаваны яны ў Мурыным Бары, там, дзе і бацька наш Мацвей, які памёр гадоў з трыццаць назад.
    Пасля смерці бацькі, названых братоў і сясцёр жыў я з маці сваёю і з братамі, што засталіся ў жывых, у маёнтку шляхціца Сваткоўскага больш за дваццаць гадоў. А потым сабраўся і разам з маткаю Марынаю,
    89
    братамі Васілём, Ахрэмам ды Сямёнам перайшоў граніцу польскую і ўладкаваўся на жыхарства ў сотні Новаміскай, у вёсцы Вуношава. Тут і зараз, як ведаеце, жывём. Але брат мой Васіль пражыў з намі толькі тры гады. Потым ён нас пакінуў і падаўся за мяжу.
    Там Васіль разам з жонкай, падданай дзяржавы Польскай, княства Літоўскага, асеў і доўгі час жыў у вёсцы Селішчы, якая належала князю Радзівілу. Але, як я дазнаўся, у гэтым годзе пачаліся на яго ганенні, таму ён, ягоны сын Якаў з жонкаю Марынай, малодшы сын Марцін уцяклі ў Маларасію і займелі жыхарства ў вёсцы Мядзведзі Новаміскай сотні Старадубскага палка. Зараз у гэтай вёсцы жывуць сыны Васіля Якаў і Марцін. А як людзі кажуць, сам Васіль цяпер знаходзіцца ў Кіеве. Гэта ўсё, што я ведаю пра сям'ю нашу...»
    Тым часам, пакуль Старадубская канцылярыя збірала звесткі аб паходжанні Васіля Вашчылы, канцылярыя губернскага горада Кіева 11 мая накіравала ў Калегію замежных спраў данясенне аб мерах, якія былі праведзены па расследаванню справы Вашчылы. У прыватнасці, паведамлялася, што вызначана месца работы змешанай камісіі — мястэчка Мглін, якое размяшчалася прыкладна на аднолькавай адлегласці як ад Старадуба, так і ад Крычава. Акрамя гэтага, быў вызначаны склад камісіі з рускага боку. Сярод яе членаў значыліся палкоўнік Максімовіч, оберафіцэр Кіеўскага гарнізона капітан Сава Крукаў і паручнік старадубскай ваеннай каманды Сцяпан Грыгор'еў. Пра асоб, якія ўваходзілі ў змешаную камісію з рускага боку, і месца яе работы быў інфармаваны князь Радзівіл. Адначасова ўладальніка Крычаўскага староства прасілі вызначыць сваіх давераных асоб у склад змешанай камісіі і паведаміць аб даце першага пасяджэння.
    90
    Для дакладнага высвятлення паходжання Васіля Вашчылы, 10 мая яго пад аховай адаслалі з Кіева ў Старадуб. Кіраўніка Крычаўскага паўстання канваіравала воінская каманда ў поўным складзе на чале з капралам Апанасам Логінавым. Па распараджэнню кіеўскага генералгубернатара М. Лявонцьева камандаванне фарпостаў, цераз якія пралягаў шлях Вашчылы і яго эскорту, павінна было садзейнічаць таму, каб як мага хутчэй даставіць арыштанта да месца прызначэння. У прыватнасці, начальнікі пагранічных застаў атрымалі загад прадастаўляць камандзе канвою патрэбную колькасць падвод і, як запісана ў дакуменце, вылучаць для больш пільнай аховы па два салдаты без усякай затрымкі.
    Да месца прызначэння арыштант быў дастаўлены 18 мая. Там яго пасадзілі ў крэпасць. Але ад таго, што кіраўніка Крычаўскага паўстання перавялі з аднаго месца ў другое, расследаванне яго справы не паскорылася. Зноў перасылаліся лісты, указы, загады...
    Пакуль круцілася папяровая карусель, Васіль Вашчыла, які ўвесь час знаходзіўся ў Старадубскай крэпасці пад асабістай аховай паручніка Стэфана Грыгор'ева, цяжка захварэў. Баючыся адказнасці за гэта, як і за тое, што з 12 мая (менавіта ў гэты дзень быў атрыманы загад ад Калегіі замежных спраў аб стварэнні міждзяржаўнай камісіі) змешаная камісія не правяла ніводнага пасяджэння, Грыгор'еў у сваіх данясеннях заклікаў тэрмінова пачаць работу следчай камісіі. У прыватнасці, у рапарце да кіеўскага генералгу