• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    ° князева ўладаннб, але прычыніла нямала шкоды і іншым маёнткам Мсціслаўскага ваяводства. Галоўнай віной Васіля Вашчылы, на погляд Радзівіла, было тое, што кіраўнік Крычаўскага паўстання, маючы пры сабе сем тысяч узброеных сялян, атакаваў Крычаў; пры гэтым параніў шмат княжацкіх жаўнераў. Калі ж авалодаць цэнтрам староства не ўдалося, то Вашчыла, зноў сабраўшы войска, вырашыў другі раз атакаваць Крычаў. Пасля перамогі княжацкага войска над сялянамібунтаўшчыкамі халопскі атаман з Крычаўскага староства ўцёк, загадзя адправіўшы ў месца свайго будучага жыхарства маёмасці на 6 мільёнаў злотых і ўвесь прыбытак староства, які ён захапіў.
    Як бачым, няма нічога дзіўнага, што начальнік Цімошынскай заставы захваляваўся пасля азнаямлення з радзівілаўскім пасланнем і, не марудзячы, пераслаў яго па інстанцыях. Пасланцам жа Радзівіла капітан Папоў заявіў, што быў бы рады выдаць яго княжацкай міласці сялянскага атамана Вашчылу, ды не можа Taro зрабіць, таму што адаслаў апошняга да свайго начальніка — маёра Івана Гарнастаева.
    Пасланец, такім чынам, без нічога вярнуўся да свайго гаспадара. Тым не менш ліст Радзівіла да расійскай пагранічнай адміністрацыі зрабіў сваю справу. Выратавальны пашпарт Вашчыле не быў уручаны.
    Неўзабаве Кіеўская губернская канцылярыя атрымала і другое пасланне ад Радзівіла. Князь зараз звяртаўся непасрэдна да самога генералгубернатара. У гэтым лісце Радзівіл зноў прасіў выдаць Васіля Вашчылу Рэчы Паспалітай. Князь зноў красамоўна і падрабязна апісваў усе «ліхадзействы» кіраўніка Крычаўскага паўстання. Па словах уладальніка Крычаўшчы
    80
    ны, Вашчыла на працягу шасці гадоў прысвойваў сабе прыбыткі ад староства, якія склалі суму ў 600 000 злотых. Больш таго, працягваў Радзівіл, сялянскі важак павінен адказваць за тое, што за гэтыя грошы некалькі тысяч людзей свавольных падняў на бунты і з імі шмат двароў, мястэчак і вёсак па ўсім Мсціслаўскім ваяводстве разрабаваў, забіўшьі пры гэтым тысячы людзей. Потым гэты самы Васіль Вашчыла схаваў у патаемных месцах нарабаваныя грошы — 10 мільёнаў злотых. Сам жа, паставіўшы пад сваю каманду некалькі тысяч сялян і гараджан, два разы спрабаваў захапіць Крычаў.
    Азнаёміўшыся са зместам радзівілаўскага паслання, Міхаіл Лявонцьеў асабіста выклікаў на допыт Вашчылу і загадаў яму адказваць на абвінавачванні, прад'яўленыя Радзівілам,
    Кіраўнік Крычаўскага паўстання поўнасцю адмовіўся ад таго, што на працягу шасці гадоў прысвойваў сабе прыбыткі ад староства. Ён не згаджаўся таксама з доказамі Радзівіла, што быццам бы ім за казённыя грошы былі нанятыя больш за дзесяць тысяч свавольных людзей. На гэты конт Вашчыла заўважыў, што, папершае, такой колькасці паўстанцаў у яго не было, а, падругое, што сяляне самі падымаліся на барацьбу і ніхто ім за гэта грошай не даваў.
    Са слоў Васіля Вашчылы, не меў рацыі ўладальнік Крычаўскага староства і тады, калі абвінавачваў сялянскае войска ў разрабаванні шляхецкіх двароў, мястэчак і вёсак у Мсціслаўскім ваяводстве, знішчэнні тысяч людзей. Зусім неабгрунтаванымі назваў Вашчыла абвінавачванні князя ў тым, што нібыта ён нарабаваў асабіста для сябе дзесяць мільёнаў злотых. На гэта Вашчыла адказаў: «Ні капейкі са староства не ўзяў, калі ўцякаў у Расію. Толькі ў напятым на голае цела кажусе з'явіўся на Латакоўскі фарпост».
    Мы сёння ні на хвіліну не сумняваемся ў праўдзі
    81
    васці паказанняў Васіля Вашчылы, бо ўсе крыніцы, якія датычацца Крычаўскага паўстання, пацвярджаюць іх.
    Важным момантам у паказаннях Васіля Вашчылы ў час допыту ў Кіеўскай губернскай канцылярыі з'яўлялася тлумачэнне ім прычын сялянскіх хваляванняў і непасрэднага штуршка да ўзброенага выступлення. Прычынай хваляванняў кіраўнік Крычаўскага паўстання назваў нязносныя крыўды і ганенні з боку арандатараў і іншых дзяржаўцаў, няспынныя налогі, якія стваралі немагчымыя ўмовы для вядзення сялянскай гаспадаркі.
    Непасрэдным жа штуршком да ўзброенага выступлення сялян быў арышт службовай асобай Крычаўскага замка Рымшай васемнаццаці ні ў чым не вінаватых падданых. Яны былі прысуджаны да пакарання смерцю за тое, што нібыта спалілі дом аднаго з арандатараў у вёсцы Панкі. Прычына пажару высветлена не была. Абураныя такімі дзеяннямі замкавай адміністрацыі, прыгонныя не дазволілі пакараць смерцю сваіх таварышаў. Аб'яднаўшыся, па словах Вашчылы, усёй Крычаўскага староства воласцю — чалавек тысяча і больш, яны выступілі супраць прыгнятальнікаў.
    Факты гэтыя, раней невядомыя, даюць магчымасць пашырыць нашы веды аб прычынах сялянскіх хваляванняў у Крычаўскім старостве. Са слоў Вашчылы можна меркаваць і аб пэўнай салідарнасці сялянскіх мас.
    Паказанні Васіля Вашчылы сведчаць таксама і пра тое, што паўстанне на Крычаўшчыне было накіравана не супраць феадальнага ладу наогул, а супраць узмацнення феадальнага прыгнёту, супраць злоўжыванняў і самавольстваў з боку адміністрацыі, арандатараў, дзяржаўцаў. «На сваіх уладальнікаў ніякага ўмыслу не мелі»,— казаў на допыце кіраўнік сялянскага руху.
    Пасля допыту Вашчылы генералгубернатар Лявонцьеў накіраваў пісьмовы адказ Радзівілу, у якім
    82
    адзначыў, што Васіль Вашчыла знаходзіцца зараз у КіеваПячэрскай крэпасці пад каравулам, аднак выдачы польскім уладам не падлягае, бо таму ёсць «законныя прычыны». Што гэта былі за прычыны? Галоўная—тая, што, згодна з заявай кіраўніка Крычаўскага паўстання, ён з'яўляўся падданым Рускай дзяржавы. У сувязі з гэтым Лявонцьеў у лісце да Радзівіла нават папракнуў таго, што 19 гадоў трымаў Вашчылу ў сваім падданстве ў той час, калі яго, як уцекача, не толькі нельга было такі доўгі тэрмін выкарыстоўваць у сваёй гаспадарцы, але і прымаць наогул.
    Тым не менш начальнік Кіеўскай губернскай канцылярыі паабяцаў князю Радзівілу, што дасць распараджэнне сваім службовым асобам вычарпальна высветліць пытанне аб паходжанні і грамадзянстве Вашчылы. Міхаіл Лявонцьеў абяцаў Радзівілу ў тым жа лісце, што аб выніках даследавання ён паведаміць Дзяржаўнай калегіі замежных спраў Расійскай імперыі і як там вырашаць, так губернская канцылярыя будзе дзейнічаць.
    Такім чынам, само паходжанне і грамадзянская прыналежнасць Васіля Вашчылы павінны былі вырашыць гэты своеасаблівы канфлікт паміж уладамі дзяржаў. Прадвырашала гэта і лёс Вашчылы. Справа ў тым, што калі б кіраўнік Крычаўскага паўстання быў палічаны падданым Рускай дзяржавы — маларасіянінам, то выдачы Рэчы Паспалітай ён у гэтым выпадку не падлягаў; калі ж аказвалася б, што ён — беларус, ураджэнец Крычаўшчыны, то рускія ўлады павінны былі выдаць Вашчылу польскаму боку як уцекача.
    Паходжанне Васіля Вашчылы царскімі чыноўнікамі расследавалася вельмі старанна. Давайце і мы старанна пройдземся па ўсіх этапах гэтага расследавання, бо вельмі ж цікава і важна ведаць, ці быў нацыянальны герой, кіраўнік сялянскага руху на Крычаўшчыне нашым земляком.
    83
    Кіеўскі генералгубернатар Міхаіл Лявонцьеў пачаў справу з таго, што ў першыя дні сакавіка накіраваў у палкавую Старадубскую канцылярыю да палкоўніка Фёдара Максімовіча загад, каб той вызначыў паходжанне Вашчылы і дэталёва разабраўся з месцажыхарствам родных Васіля. Аб выніках дазнання губернатар прасіў далажыць яму ў самы сціслы тэрмін.
    Указ Лявонцьева начальнік Старадубскай канцылярыі атрымаў 6 сакавіка. У гэты дзень Максімовіч аддае распараджэнне мясцовым уладам, у прыватнасці Аляксандру Карэцкаму, каб той паведаміў у канцылярыю, ці сапраўды ў вёсцы Вуношаве жывуць родныя браты Васіля Вашчылы Мацвей, Ахрэм і Сямён. Калі жывуць — то з якога часу. I канешне, Карэцкаму было загадана дазнацца, ці жыў у гэтай вёсцы сам Васіль Вашчыла.
    Адначасова палкоўнік Максімовіч адаслаў почапскаму сотніку Івану Губчыцу паказанні Вашчылы, якія той даваў аб сабе і сваіх бацьках. Губчыцу было загадана пераканацца ў іх дакладнасці і, у прыватнасці, адказаць на пытанне, ці сапраўды бацька і маці Вашчылы нарадзіліся і памерлі ў вёсцы Чамаданава Почапскай сотні Старадубскага палка.
    Такім чынам, два прадстаўнікі мясцовай улады павінны былі даць звесткі аб паходжанні Вашчылы і ягонай радні. Якія ж адказы атрымаў на свае пытанні начальнік Старадубскай канцылярыі?
    Распараджэнне палкоўніка Максімовіча Аляксандр Карэцкі атрымаў 7 сакавіка. Ужо на наступны дзень ён накіраваў рапарт у Старадуб, дзе паведамлялася, што браты Васіля Вашчылы Мацвей, Ахрэм і Сямён знаходзяцца ў ягоным падданстве, але адкуль яны родам, невядома, бо зайшлі сюды гадоў дзесяць назад. Бацька ж і маці Вашчылы, таксама, як і ён сам, ніколі ў гэтых мясцінах не пражывалі і нічога пра іх тут ніхто не ведае.
    84
    Почапскі сотнік Іван Губчыц ліст Максімовіча з паказаннямі Вашчылы аб сваім паходжанні атрымаў 9 сакавіка. He марудзячы, ён пачаў наводзіць спраўкі. I ў хуткім часе на стол начальніка Старадубскай палкавой канцылярыі лёг рапарт сотніка, у якім адзначалася, што, па паказаннях старажылаў вёскі Чамаданава і іншых навакольных вёсак, Васіль Вашчыла, а таксама ягоныя дзед, бацька і маці ніколі не жылі ў гэтай вёсцы. Пра іх тут ніхто не чуў.
    Абодва рапарты палкоўнік Максімовіч у якасці дадатка да свайго данясення 15 сакавіка адаслаў у Кіеўскую губернскую канцылярыю. Якім жа па зместу было гэтае данясенне? Па меркаванню начальніка Старадубскай канцылярыі, высвятленне паходжання Вашчылы яшчэ не закончана, таму што звесткі Карэцкага і Губчыца не зусім дакладныя і на іх падставе канчаткова вырашыць пытанне немагчыма. Зыходзячы з гэтага, Максімовіч прапанаваў названым прадстаўнікам мясцовых улад зноў распачаць справу і даставіць у палкавую Старадубскую канцылярыю братоў Васіля Вашчылы для допытаў.
    Аб выніках допытаў палкоўнік Максімовіч абяцаў адразу далажыць кіеўскаму генералгубернатару. Але разам з тым ён заўважыў, што следства ў бліжэйшы час правесці немагчыма, бо вёска Чамаданава, дзе, па словах Васіля Вашчылы, жылі і памерлі яго бацькі, і вёска Вуношава, у якой зараз жывуць ягоныя родныя браты, знаходзяцца на вялікай адлегласці паміж сабою. Да таго ж названыя вёскі размешчаны сярод лесу і дабрацца да іх падчас паводкі практычна нельга. У сваім рапарце палкоўнік Максімовіч запэўніваў, што, нягледзячы на цяжкасці, Старадубская палкавая канцылярыя прыкладзе ўсе намаганні, каб як мага хутчэй выканаць загад генералгубернатара.
    Міхаіл Лявонцьеў атрымаў паперы са Старадуба 23 сакавіка