Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 95с.
Мінск 1988
– шляхціцаў у ролі прыгнятальнікаў, бо землі, захопленыя шляхтай у розныя часы ў межах уладання, тыя апрацоўвалі пры дапамозе прыгонных, якіх перасялялі са сваіх маёнткаў, a абяцанне шляхты аблегчыць сялянам Крычаўшчыны прыгнёт супадала з імкненнем самых прыгонных і не магло не знайсці водгуку сярод прыгнечанага люду.
Прыхільнасць дробных і сярэдніх феадалаў да ся
60
Лянскіх бунтаў тлумачыцца яшчэ і супярэчнасцямі ў лагеры пануючага класа. Малазямельнасць, адносная беднасць, бяспраўе дробнай, так званай шарачковай шляхты, выклікалі яе незадаволенасць сваім становішчам, прымушалі весці барацьбу супраць магутных, усеўладных магнатаў Рэчы Паспалітай, сярод якіх першымі былі Радзівілы.
Трэба заўважыць таксама, што падобнае становішча, калі прадстаўнікі пануючага класа мелі нейкі ўплыў на сялянскую барацьбу, магло ўзнікнуць толькі з прычыны абмежаванасці самога сялянскага руху.
Такім чынам, мы разгледзелі абставіны, якія прывялі да ўзмацнення сялянскіх хваляванняў у Крычаўскім старостве ў другой палове 1743 г. У гэты час сяляне адкрыта, са зброяй у руках выступалі супраць сваіх прыгнятальнікаў. Узброеныя атрады прыгонных нападалі на дамы багатых купцоў і ліхвяроў, адымалі ў іх дзелавыя паперы, судовыя пастановы, даўгавыя абавязацельствы і іншыя кабальныя дакументы. Так, у канцы 1743 — пачатку 1744 г. сяляне адабралі ў Крычаўскага радцы — выбарнай асобы ад багатых гараджан у органе гарадскога самакіравання — магістраце — купца і ліхвяра Аляксандра Вуці, абавязацельствы за ўзятыя пад заклад грошы, закладныя паперы на сенажаці, судовыя пастановы і іншыя дакументы на права валодання зямлёй і гарадскімі пляцамі. Падобнага роду паперы былі канфіскаваны сялянамі і ў крычаўскага заможнага мешчаніна Міхайлы Аніскевіча, у арандатара Мойшы Айзікавіча і іншых багацеяў.
Разам з крычаўскімі сялянамі ў выступленнях удзельнічалі і прыгонныя з іншых уладанняў. Напрыклад, Данко па мянушцы «чавусавец» (пэўна, ураджэнец тых мясцін) канфіскаваў маёмасць у арандатара мястэчка Мілаславічы. Аб тым, што актыўны ўдзел у хваляваннях на Крычаўшчыне ў гэты час прымалі не толькі мясцовыя жыхары, сведчаць і паказанні права
61
слаўных папоў, якія даваліся на допытах пасля разгрому сялянскага паўстання, дзе чытаем, што «...усе нашыя пажыткі былі разабраны сялянамі, якія прыйшлі з іншых уладанняў».
Падводзячы вынікі выступленняў сялян Крычаўшчыны ў другой палове 1743 — пачатку 1744 г., трэба адзначыць, што на гэтым этапе антыфеадальная барацьба ў старостве не вычэрпвалася выступленнямі прыгонных супраць арандатараў і іх прыслужнікаў. У гэты час сяляне, як то было паказана, не прымалі універсалаў Радзівілаў, выганялі княжацкіх чыноўнікаў. Усё гэта былі новыя рысы сялянскага руху ў Крычаўскім старостве.
У выніку актыўнай барацьбы сялян Крычаўшчыны супраць сваіх прыгнятальнікаў староства ў канцы 1743 г., па сутнасці, засталося не толькі без арандатараў, але і без княжацкай адміністрацыі. Уладанне фактычна аказалася ў руках кіраўнікоў сялянскага руху.
Па свайму характару і мэтах антыфеадальныя выступленні сялян Крычаўскага староства ў гэты перыяд, на наш погляд, можна лічыць пачаткам паўстання. Размах паўстання пакуль што не быў вельмі шырокім. У ім прымала ўдзел толькі найбольш актыўная частка сялянства Крычаўшчыны. Рашуча выступалі супраць феадальнага прыгнёту асобныя разрозненыя групы прыгонных. Неяк у баку ад гэтай барацьбы сялян стаялі гараджане. Тым не менш становішча ў старостве было вельмі напружаным. Дастаткова было невялікай іскры, каб сялянскае паўстанне ўспыхнула буйным полымем. Іскрай гэтай з'явілася рашэнне Радзівіла адправіць у пачатку студзеня 1744 г. на падаўленне сялянскіх выступленняў у Крычаўскім старостве сваё войска.
62
БІТВА ЗА КРЫЧАЎ
Над канец 1743 г., калі барацьба прыгонных накіра9 Івалася супраць усіх прыгнятальнікаў, у тым ліку і супраць адміністрацыі самога ўладальніка Крычаўскага староства, калі яна прыняла характар узброенага паўстання, Радзівіл вырашыў спыніць бунты з дапамогай ваеннай сілы. 1 студзеня 1744 г. у Крычаў прыбыў камісар Міхаіл Ганіцкі, які неаднаразова ўжо тут быў і добра ведаў горад і староства. Яго абавязкам было каардынаванне дзеянняў войск, што накіроўваліся ў Крычаў.
Баючыся, што паўстаўшыя сяляне, калі дазнаюцца аб рашэнні Радзівіла прыслаць ва ўладанне войска, уцякуць за мяжу — у Рускую дзяржаву, князь на гэты конт перастрахаваўся. Ён накіраваў ліст да камандавання рускага фарпоста, які знаходзіўся на граніцы з Крычаўскім староствам, з просьбай не прапускаць паўстанцаў у Расію, затрымліваць іх і перадаваць у рукі давераных асоб Радзівіла.
Якія ж сілы кінуў князь у сваё ўладанне, каб задушыць набраўшае моц паўстанне? Папершае, Радзівіл накіраваў на Крычаўшчыну войска са сваёй слуцкай рэзідэнцыі. Яно налічвала некалькі сотняў салдат пяхоты і некалькі сотняў казацкай конніцы; узброена было таксама гарматамі. Акрамя таго, Цялецкаму, ранейшаму губернатару, якому паўстанцы далі адстаўку, было загадана неадкладна прывесці з Невеля і Себежа 200 коннікаў і гарматы. Агульнае камандаванне ўсім войскам было даручана палкоўніку Пястжэцкаму. Яму дазвалялася да прыезду ў Крычаў самога Іераніма Фларыяна Радзівіла дзейнічаць ад яго імя. Прыбыццё ж уладальніка староства планавалася на пазнейшы час.
Радзівіл загадаў камісару Ганіцкаму абвясціць па
63
ўсяму Крычаўскаму староству аб прадугледжаных для падаўлення паўстання мерах. Аб тым жа князь напісаў да крычаўскіх падданых і ў спецыяльным лісце, які быў перададзены сялянскаму хадаку. Уладальнік староства разлічваў, што сяляне напалохаюцца і спыняць хваляванні, скорацца волі Радзівіла. Аднак гэтага не здарылася. Вестка аб тым, што на падыходзе да Крычава знаходзіцца князева войска, з'явілася сігналам для масавага ўзброенага выступлення сялян, якое перарасло ў паўстанне.
Якія сілы супрацьпаставілі паўстанцы арганізаваным, добра ўзброеным ваенным злучэнням Радзівіла? Галоўнай сілай Крычаўскага паўстання былі сяляне. Да іх прымыкалі і прымалі ўдзел у выступленнях асобныя гараджане. Большасць гарадскога насельніцтва актыўна не падтрымала сялянства.
Архіўныя крыніцы адзначаюць таксама, што ніжэйшая частка праваслаўнага духавенства — вясковыя і гарадскія свяшчэннікі, становішча якіх мала чым адрознівалася ад становішча асноўнай масы простага люду, у нейкай меры былі ўцягнуты ў сялянскую антыфеадальную барацьбу. Радзівіл абвінавачваў некаторых царкоўных служыцеляў, якія мелі прыходы ў Крычаўскім старостве, у тым, што яны для нападзення на яго людзей са свавольным мнагалюдным халопствам аб'ядналіся і больш чым 10 чалавек застрэлілі. Акрамя таго, на ўсякае зло падгаворвалі, нападзенні чынілі, людзей князю блізкіх нялітасціва збівалі.
К сярэдзіне студзеня колькасць сялянскага войска складала прыблізна 2 тысячы чалавек. Асноўныя сілы паўстанцаў былі згрупаваны ва ўсходняй частцы Крычаўскага староства, у раёне мястэчка Міхалёва, за Сожам. Прыгонныя былі ўзброены косамі, рагацінамі, стрэльбамі, цапамі. Магчыма ў паўстанцаў меліся на ўзбраенні і гарматы, праўда, самаробныя. Ва ўсякім выпадку, у адным з дакументаў называецца нейкі Паў
64
люк Казямячка, прыгонны шляхціца Галынскага, які падчас крычаўскіх бунтаў знаходзіўся ў старостве і вырабляў дубовыя гарматы для паўстанцаў. Пазней за гэта Паўлюк быў п[ лсуджаны да пакарання смерцю. Аб наяўнасці ў сялянскім войску самаробных гармат, з якіх прыгонныя абстрэльвалі Крычаўскі замак, сведчыць у адным са сваіх лістоў Радзівіл.
Тым часам, пакуль збіралася войска Вашчылы, конныя і пешыя салдаты Радзівіла ўвайшлі ў Крычаў. Адбылося гэта 15 студзеня 1744 г. Пястжэцкі, не трацячы часу, адразу ўзяўся за справу. Першнаперш ён распаўсюдзіў універсал Радзівіла да насельніцтва Крычаўскага староства, у якім уладальнік заклікаў сваіх падданых да поўнай пакорнасці. Затым камандуючы радзівілаўскім войскам выдаў пісьмовы загад, дзе запатрабаваў усіх войтаў у Крычаў для атрымання адпаведных распараджэнняў. Аднак прадстаўнікі вясковай адміністрацыі не падпарадкаваліся загаду палкоўніка.
He падзейнічаў на паўстанцаў і заклік Іераніма Радзівіла да пакорнасці. Паўстанцы адмовіліся выконваць загады ўладальніка Крычаўскага староства і яго найміта Пястжэцкага. Яны вырашылі першымі атакаваць радзівілаўскае войска, на справе паказаць сваё імкненне змагацца да канца супраць непамернага прыгнёту, за лепшую долю.
Узброеныя сяляне на чале з Вашчылам рушылі ад мястэчка Міхалёва ў напрамку Крычава. У хуткім часе прыгоннае войска падышло да гарадскіх сцен. Панскія злучэнні не прынялі бою ў адкрытым полі. Камандуючы войскам Радзівіла чакаў дапамогі з Невеля і Себежа. Да яе падыходу Пястжэцкі вырашыў адсядзецца за гарадскімі ўмацаваннямі.
Савет кіраўнікоў сялянскага руху, разгледзеўшы становішча, якое склалася ў той час, прыняў рашэнне даць бой ворагу, пакуль на дапамогу яму не падаспе
3 Зак. 780
65
лі ўзброеныя гарматамі конныя атрады на чале з Цялецкім.
I вось 18 студзеня 1744 г. Крычаў быў атакаваны прыгонным войскам. Звыш 2 тысяч узброеных сялян кінуліся на штурм замкавых умацаванняў. На баку княжацкіх вояў, акрамя агнястрэльнай зброі, быў вопыт вядзення ваенных дзеянняў і гарадскія ўмацаванні. I няма нічога дзіўнага, што радзівілаўскае войска змагло без відавочных страт адбіць атаку паўстанцаў. Адчуўшы сваю перавагу, Пястжэцкі аддаў загад на правядзенне контрнаступлення. 3 левага боку на прыгонных пайшлі гусары, а з правага — казацкая конніца, па цэнтры рушыла пяхота. 3 замкавых гармат і ручной зброі па паўстанцах быў адкрыты шалёны агонь.
Сяляне прынялі абарону. Яны пачалі з агнястрэльнай зброі абстрэльваць замак, засеўшы ў будынках, што прымыкалі да замкавых збудаванняў. Ля падножжа землянога вала і на вуліцах Крычава разгарэліся жорсткія баі. Аднак сілы былі няроўныя. Перавага ва ўзбраенні ды, канешне, у тактыцы вырашыла зыход гэтай бітвы за Крычаў.
Сялянскія атрады разам з часткай гарадскіх жыхароў вымушаны былі адысці ад горада, пакінуўшы на полі бою звыш 100 чалавек забітымі і каля 500 параненымі. Акрамя таго, 77 салдат прыгоннага войска былі захоплены ў палон. Сярод палонных былі 2 бурмістры крычаўскага магістрата, адзін старац і адзін, як сказана ў дакументах, «кіраўнік гарадскіх бунтаўшчыкоў». Вопытнае, загартаванае ў шматлікіх баях войска Радзівіла панесла нязначныя страты.
Адбіўшы атаку паўстанцаў і адкінуўшы іх ад горада, Пястжэцкі рабіў усё, каб схіліць насельніцтва КрычаўÑ