• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    ƒскіх гарадах з магдэбургскім правам, абавязкамі якой было сачыць за падтрыманнем парадку ў горадзе, удзельнічаць у судовых пасяджэннях, загадваць гарадской гаспадаркай.
    16
    сіп жаўнерамі паноў Кулакоўскага і Скрэтуцкага на смерць збітыя. У вёсцы Баханы хат пустых 9 бачылі... У вёсцы Воранева аглядалі трох халопаў Апанаса, Юрку, Грышку, збітых, зраненых, скалечаных амаль да смерці. Іншыя жыхары гэтай вёскі паразбягаліся, і хаты пустыя пасля іх пазаставаліся. У вёсцы Міхеевічы бачылі халопа Дубіну, зраненага: на ім знайшлі тры раны ад удараў шаблямі. Войт з жонкай у гэтай жа вёсцы былі скалечаны салдатамі пана Квінты. У вёсцы Відуйцы халопа Сямёна, у вёсцы Асада войта Тупіцу, у вёсцы Карбовічы войта Паўла Аляёнка з жонкай бачылі жорстка збітых, скалечаных, зраненых, спухлых, ледзь жывых. Па ўсіх названых вёсках аглядалі нямала хат пустых, з якіх людзі падчас кватаравання жаўнераў вымушаны былі разысціся, не сцярпеўшы гвалтаў і мардавання. Такія ж пусткі і ў іншых вёсках, якіх і пералічыць цяжка, бачылі. Аглядалі таксама шмат млыноў і ставаў зруйнаваных, корчмаў спусташоных...».
    He менш спусташальнымі былі перыядычныя так званыя наезды шляхты, уладанні якой знаходзіліся па суседству са староствам ці ў яго межах. Асабліва ў гэтай справе вылучаліся шляхціц Іосіф Рагаля Іваноўскі, уладальнік маёнтка Касцюковічы, і пан Свадкоўскі, уладанні якога размяшчаліся каля Крычава. Шляхецкія наезды суправаджаліся, як правіла, грабяжом сялянскай маёмасці, а часам захопам і вывазам саміх сялян у маёнткі шляхціцаўгвалтаўнікоў. Так, памянёны ўжо Іваноўскі ў 1732 г., зрабіўшы збройны наезд на вёску Студзянец, Крычаўскага староства, вывез з яе да сябе ў Касцюковічы цалкам усю сялянскую сям'ю з належнай ёй маёмасцю.
    У 1737 г. тое ж самае ён учыніў над шасцю сем'ямі з вёскі Борава. Апусташальны наезд на вёску Гаўрылаўка правёў Іваноўскі ў студзені 1744 г. Для гэтай разбойнай акцыі ён падрыхтаваў са слуг і чэлядзі атрад у 100 чалавек. У выніку разрабавана было ўсё: ад
    17
    хатняй маёмасці да гаспадарчых прылад і жывёлы. Многія сяляне, якія абаранялі сем'і і хаты ад рабаўнікоў, былі замардаваны ці скалечаны. Пазбаўленыя ўсяго, жыхары Гаўрылаўкі пакінулі спустошанае месца і разышліся па іншых уладаннях.
    Што і казаць, жудасным было становішча сялян і гараджан у Крычаўскім старостве, якія знаходзіліся пад цяжкім феадальным прыгнётам, пакутавалі ад эксплуатацыі ўладальнікаў староства — Радзівілаў, ад самавольства і дзікай жорсткасці арандатараў, іх слуг, ад феадальнага войска, суседняй шляхты.
    СКАРГІ СЯЛЯН
    Аднак сяляне не мірыліся з існуючымі парадкамі.
    Яны вялі ўпартую барацьбу супраць гвалтаўнікоў і рабаўнікоў. ГІерш за ўсё гэта былі скаргі. Скардзіліся прыгонныя сваім гаспадарам, фактычным уладальнікам Крычаўскага староства — князям Радзівілам. У чалабітных да князя яны выказвалі незадаволенасць дзеяннямі арандатараў, адміністрацыі староства і іншых чыноўнікаў, што здзекаваліся над прыгоннымі. Сяляне прасілі ў гаспадара заступніцтва. Гэта зразумела. Такой была псіхалогія сярэдневяковага селяніна. Трэба лічыцца і з тым, што сам уладальнік — Радзівіл ніколі непасрэдна не кіраваў Крычаўскім староствам. У ім гаспадарылі часовыя арандатары, трымальнікі, адміністрацыя. Гэтыя людзі ў сялянскай свядомасці выступалі галоўнымі носьбітамі тых бед, якія праследавалі прыгнечаных прыгонных на кожным кроку. Тыя, што крыўдзілі, былі поруч; пануладальнік — далёка. У той аддаленасці Радзівілы здаваліся сялянам ледзь не панамідабрадзеямі і абаронцамі іх інтарэсаў. Таму і звярталіся да князёў з рознымі крыўдамі і просьбамі прыгонныя земляробы і рамеснікі Крычаўскага старо
    18
    ства. Звярталіся, пакуль на справе не пераконваліся, што першы і найбольшы творца іх бед— сам пануладальнік.
    Скаргі пісаліся ад імя аднаго чалавека, часцей — ад групы сялян, часам — ад некалькіх вёсак ці нават усёй сялянскай акругі, у якой дзейнічалі органы мясцовага сялянскага кіравання. Скаргі па зместу ўяўлялі сабою рэакцыю прыгонных у адказ на рэзкае ўзмацненне эксплуатацыі і шматлікія злоўжыванні з боку феадальнай адміністрацыі ці арандатараў староства.
    Напрыклад, калі арандатар Айзік замахнуўся на традыцыйны сялянскі звычай выбіраць кожны год на агульных сходах «старца» (прадстаўніка сялянскага самакіравання, які сачыў за парадкам па вёсках, а таксама размярковаў павіннасці сярод насельніцтва), сяляне адразу ж запратэставалі. У скарзе да Радзівіла адзначалася, што арандатар «старца выбраў па свайму меркаванню... 3 гэтым старцам, што хоча, тое і робіць — абдзірае людзей убогіх». Самавольнае прызначэнне Айзікам на выбарную пасаду ўгоднай для сябе асобы выклікала жывое абурэнне ў сялян яшчэ і таму, што арандатарскі стаўленік быў ужо «старцам» і прынёс нямала бед для прыгонных. У свой час яго ледзь не ўтапілі ў Сажы.
    Скаргі пасылаліся Радзівілу часцей за ўсё цераз сялянскіх хадакоў. Як ужо адзначалася, арандатары, адміністратары і іншага роду службовыя асобы Крычаўскага староства не хацелі, каб уладальнік ведаў аб злоўжываннях часовых гаспадароў староства. Таму яны прымалі ўсякія меры, каб сялянскія скаргі не знайшлі адрасата. 3 гэтай мэтай арандатары жорстка каралі затрыманых імі скаржнікаў: збівалі бізунамі амаль на смерць, накладвалі штрафы, кідалі ў турмы. Аднак скаргі да Радзівілаў усё ж даходзілі.
    Характэрна, што ў асобных чалабітных крычаўскіх сялян, асабліва тых, якія датуюцца 20—30 гг. XVIII ст.,
    19
    калі сялянскі pyx на Крычаўшчыне набіраў моц, просьбы прыгонных перамяжоўваліся з патрабаваннямі і нават умовамі. Так, у адной з іх чытаем: «...звяртаемся да вашай княжацкай міласці, панедабрадзею, каб ужо не быў больш яго міласць пан Валкавіцкі нашым дзяржаўцам. Бо калі яшчэ ён і далей будзе, тады ніводзін з нас у воласці не застанецца, прыйдзецца нам... пайсці прэч і да дамоў сваіх не вяртацца».
    Як жа адносіўся Радзівіл да скаргаў сваіх падданых? Трэба зазначыць, што на многія скаргі, асабліва на тыя, дзе вялася гаворка пра вымаганні арандатараў звыш устаноўленых пабораў з сялян ці пра іншыя дзеянні, што наносілі ўрон сялянскай гаспадарцы, а значыць, і прыбыткам Радзівіла, звярталася ўвага з бску ўладальніка староства і прымаліся меры. Бо скаргі ў дадзеных выпадках, па слушнаму выказванню вядомага даследчыка аграрнай гісторыі Беларусі ў эпоху феадалізму Д. Л. Пахілевіча, былі сігналамі таго, што авечку не толькі стрыгуць, але ўжо і рэжуць хцівыя дзяржаўцыарандатары ці нячыстыя на руку адміністратары. Таму не рэагаваць на іх уладальнік не мог. Радзівілы ў адказ на некаторыя скаргі і просьбы сялян выдавалі пісьмовыя распараджэнні, якія павінны былі ахоўваць прыгонных ад свавольства часовых гаспадароў староства.
    Аднак далёка не заўсёды гэтыя радзівілаўскія распараджэнні прыносілі сялянам карысць. Багата архіўных крыніц паказвае, што арандатары на загады ўладальніка Крычаўскага староства проста не звярталі ўвагі. Так, напрыклад, у скарзе да Ганны Радзівіл на дзяржаўцу Валкавіцкага сяляне пісалі, што яны неаднаразова звярталіся да яе княжацкай міласці, атрымалі ласку панскую цераз універсалы, але дзяржаўца ўсё гэта ў смех павярнуў. А тых, хто са скаргамі хадзілі, загадаў пакараць.
    3	мэтай праверкі фактаў, выказаных у скаргах, і
    20
    Подпісы прыгонных вёсак Хатобліна, Камаровічы, Зоры, Вусце, Ахора Крычаўскага староства пад скаргай, адрасаванай Радзівілу.
    21
    прыняцця неабходных мер для выканання загадаў, змешчаных ва універсалах, Радзівілы пасылалі ў староства давераных асоб, так званых камісараў. Тэрміны прыезду камісараў у тую ці іншую воласць загадзя апавяшчаліся сялянам. Яны мелі права выказваць ім усе прэтэнзіі да арандатараў ці дзяржаўцаў староства. Камісары найчасцей вырашалі пытанні на месцы. Былі выпадкі, што пасля камісарскай праверкі ўладальнік здымаў з займаемых пасад тых ці іншых службовых асоб старасцінскай адміністрацыі і спаганяў з іх грашовыя сумы, на якія быў прычынёны сялянскай і княжацкай гаспадарцы ўрон.
    Часам Радзівілы прыцягвалі арандатараў ці дзяржаўцаў староства да судовай адказнасці. Напрыклад, У. 1720 г5таЎ перад судом арандатар Пятровіч. Ён абвінавачваўся ў вымаганні з сялян грашовага чыншу, збожжа, пянькі, мёду і іншых сельскагаспадарчых і прамысловых прадуктаў звыш інвентарных нормаў; у рабаванні сялянскай маёмасці; у жорсткім абыходжанні з падданымі. Арандатар па прыгавору суда павінен быў сплаціць князю і сялянам 3500 талераў.
    Таксама за злоўжыванне ўладай быў змешчаны з пасады намесніка Крычаўскага староства ў 20я гады XVIII ст, шляхціц Лукашэвіч. Прычым Ганна Радзівіл у пісьмовай інструкцыі свайму камісару Сухадольснаму наказвала затрымаць гэтага знятага з пасады слугу і не вызваляць зпад арышту да той пары, пакуль той не сплаціць страты, што прынёс сялянам і княжацкай казне.
    Аднак апісаныя намі выпадкі былі выключэннямі з правіла. Часцей за ўсё злоўжыванні арандатараў заставаліся беспакаранымі. Справа ў тым, што хабарніцтва, якое было шырока распаўсюджана сярод чыноўнага апарату Рэчы Паспалітай, не абышло і такую яе катэгорыю, як камісары. Камісарская інспекцыя пачыналася па завядзёнцы з атрымання хабару ад аранда22
    тара ці дзяржаўцы староства. Пасля гэтага, відавочна, камісары нібы не заўважалі «дробных агрэхаў» у кіраванні староствам.
    Подкуп камісараў у пэўнай меры стрымліваў паток скаргаў ад жыхароў Крычаўскага староства: сяляне баяліся казаць праўду купленаму чыноўніку. Прыгонныя неаднаразова скардзіліся Радзівілам, што амаль усе камандзіраваныя імі камісары бяруць хабар, а сяляне «баяцца нават рот раскрыць, каб выказаць ім крыўды».
    У падобнай сітуацыі часовыя гаспадары Крычаўскага староства адчувалі сябе поўнымі ўладальнікамі краю. Так, знаёмы ўжо нам па асаблівай вынаходлівасці ў здзеках над сялянамі арандатар Гдаль Іцкавіч самаўпэўнена і не без падстаў пахваляўся: «Як дам талераў 1000 ці болей, то камісія будзе за мяне, а не за селяніна». Пасля такіх заяў нікому не здавалася дзіўным, што рознага роду трымальнікі Крычаўскага староства працягвалі абіраць сялян і здзекавацца над імі нават у прысутнасці «справядлівых» камісараў.
    У скарзе прыгонных да Ганны Радзівіл паведамлялася, што «...падчас паседжання камісіі некаторыя з нашых падданых пачалі даводзіць на арандатара Айзіка і старца. Але і