• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы

    Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 95с.
    Мінск 1988
    42.26 МБ
    �кага староства да пакорнасці. Пры гэтым ён дзейнічаў галоўным чынам метадам запалохвання. Найперш камандуючы радзівілаўскім войскам жорстка
    66
    расправіўся з палоннымі. 3 77 чалавек, якія трапілі да яго ў лапы, ён пакінуў у жывых толькі трох: старца і двух бурмістраў. Астатніх Пястжэцкі загадаў пакараць смерцю: палову павесіць, палову пасадзіць на калы. Палонным жа бурмістрам і старцу, якім было даравана жыццё, загадвалася прывесці да пакорнасці бунтуючых гараджан і сялян. Тым мяшчанам, якія паслухаюцца сваіх бурмістраў і дадуць прысягу на вернасць Радзівілу, Пястжэцкі абяцаў дараваць іх удзел у бунтах, непакорным жа пагражаў спаленнем. Усё тое ж было аб'яўлена і па староству.
    Аднак уціхамірыць сялян і гараджан Крычаўшчыны пагрозамі не ўдавалася. Паўстанне пашыралася. Пястжэцкі, баючыся, што пасля яго ад'езду з Крычава пачнуцца непарадкі ў горадзе, не стаў праследаваць атрад Вашчылы. Паўстанцы адступілі за раку Сож.
    Пасля перамогі пад Крычавам палкоўнік паведамляў у сваім данясенні да Радзівіла, што хацеў пайсці за Сож, але горад і наваколле яшчэ не скарыліся. Адначасова Пястжэцкі прасіў свайго гаспадара прыслаць дапамогу. Атрад узброенай шляхецкай конніцы, на чале з Цялецкім, якога так чакаў камандуючы Крычаўскім гарнізонам, ніяк не мог дабрацца з Себежа і Невеля да Крычаўскага староства.
    У той жа час і сялянскае войска збірала новыя сілы. На гэты раз месцам яго дыслакацыі стала вёска Царковішча. Нягледзячы на паражэнне і цяжкія страты ў першым баі, прыгонныя не склалі зброі і не скарыліся. Яны рыхтаваліся да новых бітваў, верачы ў сваю перамогу.
    Палкоўнік Пястжэцкі неаднаразова звяртаўся да паўстанцаў з так званымі ласкавымі лістамі, у якіх спрабаваў угаварыць прыгонных спыніць супраціўленне. Дзеля таго ён накіроўваў у сялянскі лагер бурмістраў і папоў з Крычава. Але пажаданага эфекту гэтыя
    з*
    67
    мерапрыемствы не прынеслі, Ужо нійіто не маглб спыніць крычаўскіх падданых у справядлівай барацьбе супраць прыгнятальнікаў.
    РАЗГРОМ ПАЎСТАННЯ
    На другую палову студзеня ў лагеры паўстанцаў налічвалася, як паведамляў у адным з данясенняў Пястжэцкі, каля 4 тысяч чалавек. Радзівіл жа назваў іншую лічбу — звыш 10 тысяч. Цяпер цяжка сказаць, хто з іх, палкоўнік ці магнат, меў рацыю. Тым не менш у любым выпадку сялянскае войска, няхай і дрэнна ўзброенае, было значнай сілай.
    Кіраўнікі паўстання Васіль Вашчыла, Іван Карпач, Стэсь Бачко, Васіль Вецер выпрацавалі план будучых баявых аперацый. Паўстанцы вырашылі ў другі раз атакаваць Крычаў, захапіць яго, блакіраваць замак і прымусіць княжацкае войска здацца ў палон. Пачаць наступленне планавалася 26 студзеня.
    Больш ніякіх звестак пра планы паўстанцаў сярод архіўных крыніц намі не знойдзена. Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што Васіль Вашчыла меў нейкі іншы план далейшых дзеянняў, які прадугледжваў пашырэнне тэрыторыі паўстання. У прыватнасці, сялянскае войска, па іх меркаванню, павінна было пасля поспеху ў Крычаве выступіць у такіх кірунках: атрад пад камандаваннем палкоўніка Харка — Барысаўскім трактам, атрад на чале з маёрам Анціпкай — на Брэст, сам жа Вашчыла — на Вільню — сталіцу Вялікага княства Літоўскага. Аўтары гэтай версіі спасылаюцца на маніфест Вашчылы, які ён нібыта накіраваў у 1744 г. Галоўнаму трыбуналу Вялікага княства Літоўскага.
    На наш погляд, гэтыя сцвярджэнні вельмі і вельмі гіпатэтычныя. Калі і дапусціць, што названы маніфест існаваў, то ён паходзіў, напэўна, не ад Васіля Вашчы
    68
    лы. Чаму? Ды таму, што калі б Вашчыла меў намер пашырыць раён ваенных дзеянняў і выдаў у сувязі з гэтым спецыяльны маніфест, то падобныя крамольныя, з пункту гледжання пануючага класа, учынкі абавязкова б ставіліся ў абвінаваўчым акце. Але ні ў гэтым дакуменце, ні ў паказаннях самога кіраўніка паўстання і яго паплечнікаў няма нават намёку на перанясенне сялянскага руху ў іншыя раёны.
    Доўгі час у народзе хадзіла таксама думка, што Васіль Вашчыла быццам бы аб'явіў сябе ўнукам Багдана Хмяльніцкага. Але з гэтым таксама цяжка згадзіцца. Нават Іеранім Радзівіл, выказваючы абвінавачванні ў адрас кіраўніка паўстання, не ўспамінае аб самазванстве Вашчылы. Уладальнік Крычаўшчыны адзначаў толькі, што сялянскі важак нібыта называў сябе гетманам. Калі б Вашчыла выдаваў сябе за ўнука Хмяльніцкага, без сумнення Радзівіл указаў бы на гэта. Лепшым жа сведчаннем таго, што кіраўнік Крычаўскага паўстання не браў сабе ніякіх тытулаў, ніякіх псеўданімаў, з'яўляюцца словы самога Вашчылы. На допыце ў кіеўскай губернскай канцылярыі ён сказаў: «Гетманам сябе ніколі не называў і таварышам сваім афіцэрскіх чыноў не даваў. Ды і называць сябе гетманам непрыстойна, бо ўсе ведаюць, што з'яўляюся простым пасялянінам».
    Але вернемся да планаў Вашчылы. Пра іх, а перш за ўсё пра намеры паўстанцаў зноў атакаваць Крычаў нейкім чынам дазнаўся Пястжэцкі. Ён тэрмінова пачаў узмацняць замкавыя збудаванні. Неўзабаве камандуючы радзівілаўскім войскам вырашыў, што ў горадзе яму заставацца небяспечна, бо непадалёку ад Крычава стаяла вялізная пушча, адкуль паўстанцы маглі знянацку напасці на горад і асадзіць іх у крэпасці.
    Другі раз выпрабоўваць лёс, чакаючы нападзення сялянскіх атрадаў, Пястжэцкі не схацеў. Прыгоннае войска ўжо мела вопыт вулічных баёў і, маючы коль
    69
    касную перавагу, магло разграміць княжацкіх наймітаў. Узважыўшы ўсё за і супраць, камандуючы войскам Радзівіла прыйшоў да думкі, што лепш будзе не чакаць нападзення, а папярэдзіць яго. Апошнім доказам для прыняцця такога рашэння была тая падмога, якую чакаў Пястжэцкі з Себежа і Невеля. Нарэшце ў Крычаўскае староства прыбыў атрад Цялецкага, які налічваў 50 коннікаў і меў на ўзбраенні 4 гарматы.
    Такім чынам, войска Радзівіла ў старостве складалася цяпер з 400 добра экіпіраваных воінаў, сярод якіх было 200 чалавек пяхоты, 150 конных казакаў і 50 гусараў. Акрамя ручной зброі, радзівілаўскія ваенныя злучэнні мелі гарматы Крычаўскага замка і 4 фузіі, якія даставіў Цялецкі з Невеля. 3 такім першакласным на той час узбраеннем, з вопытнымі, прафесійнымі воінамі Пястжэцкі мог ісці на рызыку першым нанесці ўдар па паўстанцах. Але палкоўнік добра разумеў, што ўдар гэты можа быць пераможным толькі ў тым выпадку, калі будзе зроблены нечакана для праціўніка.
    I вось у ноч на 26 студзеня, на той дзень, калі сялянскае войска планавала зрабіць другую спробу захапіць Крычаў і адпачывала перад атакай, радзівілаўскія злучэнні рушылі ў напрамку Царковішча. Асцярожна, пад покрывам ночы, княжацкі атрад набліжаўся да лагера паўстанцаў. Калі пачало віднець, радзівілаўскае войска ўсёй сваёй моцай навалілася на сялян, якія і не падазравалі аб нападзенні. Яны не змаглі нават арганізаваць хоць якуюнебудзь абарону. Адзінкавыя групы сялян адыходзілі да лесу, каля 200 паўстанцаў загінула на полі бою, 176 прыгонных трапіла ў палон. Сярод палонных быў Стэсь Бачко з сынам і Мікіта з вёскі Бароўка — паплечнікі Васіля Вашчылы.
    Вось як апісваў Пястжэцкі — камандуючы радзівілаўскага войска — пераможную для яго бітву пад Царковішча: «Нечаканым нападзеннем і масіраваным ру
    70
    жэйным агнём паўстанцы былі ашаломлены. У лагеры пачалася паніка. Сяляне разбягаліся хто куды. Па сведчаннях палонных, у гэтай неразбярысе быў забіты Вашчыла. Дазнаўшыся пра гэта, я паслаў Цялецкага разам з салдатамі знайсці сярод трупаў цела кіраўніка сялянскага паўстання. Аднак пошукі не далі жаданых вынікаў».
    Бітва пад Царковішча, па сутнасці, вырашыла зыход паўстання. Пасля разгрому сяляне не змаглі больш аказваць радзівілаўскаму войску сур'ёзнае супраціўленне. Праследуемыя казацкай конніцай, паўстанцы разбягаліся па староству, стараючыся пакінуць як Mara хутчэй яго межы. Пястжэцкі прымаў меры, каб кіраўнікі сялянскага паўстання былі злоўлены. Жаўнеры абшуквалі ўсе вёскі Крычаўскага староства, прачэсвалі лясы Крычаўшчыны. I гэта дало свае вынікі. У рукі карнікаў, акрамя памянёных Стэся Бачко і Мікіты з Бароўкі, трапілі таксама Іван Карпач, Васіль Вецер, Іван Трус, Навум Буян, Васіль Косцін, Васіль Пачаёнак, Іван Дакука, Сямён Варона, Іван Крывуля, Іван Галёнка. Іх, як і шматлікіх іншых удзельнікаў паўстання, што трапілі ў палон, чакала суровае пакаранне.
    Пястжэцкі адразу, нават не дачакаўшьіся суда, жорстка расправіўся з часткай палонных. Ён загадаў 30 паўстанцаў павесіць, яшчэ 30 — пасадзіць жывымі на калы і падвесіць за рэбры на круках. Уся маёмасць кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў паўстання канфіскоўвалася, дзеля чаго па вёсках староства былі разасланы спецыяльныя атрады конных гусараў і казакаў. Ім дапамагалі пешыя жаўнеры войска Радзівіла. Па сутнасці, вёскі Крычаўскага староства былі аддадзены ваякам князя ў якасці «ўзнагарсды» на рабаванне.
    Рускі купец Сіманаў, які ў той час быў у Крычаўскім старостве, так апісваў расправу радзівілаўскага войска над мясцовымі жыхарамі: «Многіх вяскоўцаў салдаты князева войска, што прыйшло са Слуцка, каз
    71
    нілі: адных за рэбры падвешвалі, другіх садзілі на калы, іншых на дрэвах вешалі. Сярод пакараных нямала было сялянуцекачоў з Расіі».
    Маючы вялікі вопыт па спусташэнню гарадоў і вёсак, радзівілаўскія найміты даставілі ў Крычаў столькі нарабаванага дабра, асабліва жывёлы, што Пястжэцкі не ведаў, што з ім рабіць. Ён нават раіўся наконт гэтага з уладальнікам Крычаўшчыны. Можна сабе ўявіць, наколькі было разбурана староства пасля таго, як там княжацкім войскам быў «наведзены парадак».
    Такім чынам, у пачатку лютага 1744 г. паўстанне сялян Крычаўскага староства было задушана. Ужо 27 студзеня Пястжэцкі дакладваў Радзівілу, што асноўныя сілы прыгоннага войска разбіты і падданыя не змогуць больш збірацца ў грамады.
    У першай палове лютага 1744 г. у Крычаў прыбыў Іеранім Фларыян Радзівіл. Яго суправаджаў конны атрад, які налічваў 300 чалавек. На той час у горадзе і па староству было ўжо спакойна. «Пандабрадзей» прыехаў у сваё ўладанне, каб назіраць і санкцыяніраваць расправу над сялянамібунтаўшчыкамі, якія так верылі ў ягоную справядлівасць. Вось так суровая рэальнасць разбівала ў сялян і простых гараджан сляпую веру ў так званых добрых паноў.
    Да прыбыцця Радзівіла ў староства прыгавор кіраўнікам і найбольш актыўным удзельнікам паўстання не выносіўся. Суд, да якога былі прыцягнуты некалькі дзесяÑ