Першыя людзі на зямлі Беларусі
Алена Калечыц
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 96с.
Мінск 2005
А. Г. Калечыц
ПЕРШЫЯ ЛЮДЗІ НА ЗЯМЛІ БЕЛАРУСІ
Ад аўтара
Згодна з апошнім перапісам, на зямлі Беларусі пражывае каля 10 мільёнаў чалавек. А калі і адкуль з’явіўся першы? У якіх умовах жыў, чым займаўся, як апранаўся, ці размаўляў і яшчэ шмат якія пытанні ўзнікаюць у кожнага, хто цікавіцца гісторыяй нашай Бацькаўшчыны.
Я вывучаю найбольш старажытныя помнікі Беларусі, якія былі заснаваны чалавекам у каменным веку. Палеаліт, мезаліт і неаліт — тры яго састаўныя часткі. Каменным век завецца таму, што чалавек не ведаў ні бронзы, ні медзі, ні жалеза і ўсе прылады вырабляў у большасці выпадкаў з каменя, але ўжываў таксама косць, рог, дрэва, раслінныя валокны. Размова пойдзе толькі аб першым перыядзе каменнага веку — палеаліце. 3за вялікай старажытнасні і дрэннай захаванасці рэшткаў ён, бясспрэчна, з’яўляецца адным з найбольш складаных для вывучэння. Сучаснае самім фактам свайго існавання абавязана мінуламу. Без дасягненняў каменнага веку немагчымы былі б дасягненні наступных эпох.
У летапісе Зямлі з тых далёкіх часоў захаваліся толькі невялікія адрывачныя звесткі. Асэнсаваць іх і аднавіць падзеі, якія напаткалі нашага далёкага продка на цяжкім і небяспечным шляху першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі, — задача археалогіі (ад грэчаскага «архейос» — старажытны і «логас» — навука).
Вывучаючы рэшткі былых паселішчаў і могільнікаў, разбураных з цягам часу жытлаў і вогнішчаў, прылады працы і побыту, зброю, мастацкія вырабы, усё тое, што ў сукупнасці завецца матэрыяльнымі рэшткамі і стварае матэрыяльную культуру, археолагі рэканструююць спосаб жыцця тагачаснага чалавека. Гэты складаны занятак нагадвае карпатлівую працу крыміналіста. Па маленькім кава
3
лачку старажытнай пасудзіны трэба аднавіць яе выгляд цалкам, па слядах працы на прыладах з каменя даведацца, што імі рабілі. Яшчэ цяжэй узнавіць светапогляд, узаемаадносіны паміж членамі першабытнаабшчынных калектываў. Рэчы, якімі карыстаўся наш далёкі продак, былі даволі разнастайныя. Але зза разбуральнага ўздзеяння вады, ветру, цяпла і холаду большасць з іх назаўсёды згінула. Асабліва хутка знікаюць прылады з костак, дрэва, а таксама тканіна, скура і іншыя арганічныя рэчывы. Вырабы з крэменю звычайна складаюць найбольш шматлікі матэрыял, з якім даводзіцца мець справу археолагу, які вывучае каменны век і асабліва яго першы перыяд — палеаліт (ад грэч. «палайос» — старажытны, «літас» — камень).
Чалавек на Беларусі з’явіўся не раптоўна і прыйшоў не на пустэчу. Гаворка пойдзе і пра тое, на якім этапе развіцця Зямлі адбылася гэтая падзея. He будзе адкрыццём, калі сказаць, што ва ўсе часы, і тады і зараз, існуе непарыўная сувязь паміж чалавекам і прыродай. Таму ўзнавіць гісторыю чалавека ў адрыве ад навакольнага асяроддзя немагчыма. У сваю чаргу, гісторыю прыроды і чалавека на Беларусі нельга асэнсавань без уліку агульнапланетарных падзей. Археолагі робяць свае высновы з улікам даных геалогіі, палеагеаграфіі, біялогіі і іншых навук. У нашых вандраваннях па слядах далёкіх продкаў будзем карыстацца такімі данымі і мы з вамі.
Памылкова было б думаць, што тая карціна, якую я вам паспрабую намаляваць на падставе сучаснага стану нашай навукі, не патрабуе ўдакладненняў, а высновы канчатковыя. Гэта далёка не так. Шматлікія сюжэты чакаюць дадатковых доказаў, абгрунтаванняў, так што кожны мае шанс стаць першаадкрывальнікам. Працэс пранікнення ў тайны эвалюцыі прыроды і чалавека бясконцы. Кожны дзень у свеце з’яўляюцца паведамленні аб новых адкрыццях археолагаў, антраполагаў, генетыкаў і іншых спецыялістаў, якія імкнуцца дакладна высветліць шляхі паходжання прыматаў — групы млекакормячых, у якую ўваходзіць таксама чалавек, таямніцы разгалінавання дрэва, з якога ўзнікла ўсё чалавецтва.
4
Нягледзячы на амаль паўтаравекавую гісторыю вывучэння палеаліту, зроблена далёка не ўсё. На тэрыторыі Беларусі найбольш старажытных помнікаў гэтага часу знойдзена толькі два. Таму нам не абысціся без таго, каб не зазірнуць да суседзяў, асабліва калі недзе пашчасціла знайсйі рэчы той далёкай пары, якія ў нас не захаваліся.
Можа, не ўсе старонкі майго расказа будуць аднолькава цікавымі, а некаторыя экскурсы нават цяжкімі для ўспрымання. Але прашу прабачыць мяне за тое, што я настойліва раю вам азнаёміцца і з імі. Гэта неабходна дзеля таго, каб карціна была больш поўнай, а веды больш грунтоўнымі. Спадзяюся, што чытач, які цікавіцца гісторыяй Беларусі, знойдзе ў маёй кнізе адказы на некаторыя хвалюючыя яго пытанні, а калі захоча пашырыць свае веды, можа дадаткова звярнуцца да цікавых кніжак пра дзяцінства чалавецтва, спіс якіх даецца ў канцы кнігі. Там жа змешчаны і расшыфраваны некаторыя тэрміны, якія могуць быць незразумелымі. Яны сабраны ў слоўніку ў алфавітным парадку.
Летапіс жыцця
Геалагічны гадзіннік. Колькі гадоў Зямлі? Больш за 4,5 млрд — адказваюць вучоныя. Выкарыстоўваючы даныя, якія дазваляюць аднавіць гісторыю планеты Зямля, вывучаючы рэшткі жывёлаў і раслін, даследчыкі вылучылі некалькі этапаў яе развіцця.
Эпоху, калі нішто, акрамя грукату вулканаў, не парушала першародны спакой, змяніла эпоха з’яўлення першых арганічных спалучэнняў, якія надалі пачатак усяму жывому. Этап скрытага жыцця, так званы крыптазой (ад грэч. «крыптас» — скрыты), займае ў гісторыі Зямлі амаль 710 (табл. 1).
Т а б л і ц a 1. Схема перыядызацыі геалагічнай гісторыі Зямлі, галоўныя падзеі і іх узрост
Эра Перыяд Узрост (млн гадоў) Найбольш істотныя надзеі
о co Л Q. 03 е Кайназойская Чацвярцічны (0,6) 1.82(3.51 З’яўленне чалавека
Трацічны 70 Панаванне млекакормячых. Эпоха вялікага вымі рання
Крэйдавы 140 Росквіт птушак. першыя змеі. Росквіт лятаючых яшчараў
Мезазойская Юрскі 200 Эпоха дыназаўраў, лятаючых і плаваючых яшчараў
Трыясавы 240 Першыя млекакормячыя, панаванне паўзуноў
Пермскі 295 Эпоха вялікага вымірання Росквіт паўзуноў
Каменнавугальны 360 З'яўленне і хуткі росквіт земнаводных, росквіт насякомых, першыя паўзуны
6
Працяг табл. 1
Эра Перыяд Узрост (млн гадоў) Найбольш істотныя падзеі
о U 03 е Дэвонскі 410 Першыя насякомыя, росквіт папаратнікавых, хвашчовых, рыб
Палеазойская Сілурыйскі 450 Першыя беспазваночныя на сушы
Ардовікскі 510 Першыя расліны на сушы Першыя пазваночныя ў морах
Кембрыйскі 580 Росквіт беспазваночных у морах
5S о 03 Е Q. 2 Пратэразойская Дакембрыйскі 2600 З’яўленне жыцця ў морах
Архейская больш за 4000
Геолагі ўмоўна падзялілі гісторыю Зямлі на пяць вялікіх адрэзкаў — эр, а іх, у сваю чаргу, на перыяды і эпохі. У канцы найстаражытнейшай архейскай эры з’явіліся прасцейшыя аднаклетачныя арганізмы — першыя насельнікі зямнога шара, па планеце пацяклі першыя рэкі.
У пратэразойскую эру (эру пачатку жыцця) заселена было толькі мора, у якім жылі водарасці, чэрві і медузы.
У палеазойскую эру (эру старажытнага жыцця) на сушы з’явіліся ніжэйшыя расліны, першыя насякомыя.
У мезазойскую эру (эру сярэдняга жыцця) панавалі рэптыліі (дыназаўры), лятаючыя яшчары, птушкі і іншыя.
Кайназойская эра (эра новага жыцця) — час млекакормячых. На змену гіганцкім папярэднікам прыйшлі шматлікія, у тым ліку і сучасныя, добра вядомыя нам віды жывёлаў, і, нарэшце, з’явіўся чалавек.
Тры апошнія эры аб’яднаны геолагамі ў так званы «фанеразой» — этап яўнага жыцця (ад грэч. «фанерас» — яўны).
Такім чынам, жыццё ўзнікла ў моры. Ад прасцейшых аднаклетачных арганізмаў з’явіліся шматклетачныя, у тым ліку чэрві. Ад чэрвепадобных утварыліся рыбы, якія мелі
7
ўнутраны шкілет. Ад рыб, якія дыхалі паветрам, — земнаводныя, а ад іх паўзуны — першыя пазваночныя, што размнажаліся на сушы. Некаторыя з паўзуноў сталі продкамі птушак, а другія цеплакроўных пазваночных — млекакормячых, якія нараджаюць жывых дзяцей і кормяць іх малаком. Да гэтага класа належыць і чалавек.
Археалагічны гадзіннік. У доўгай гісторыі Зямлі гісторыя чалавецтва — кароткае імгненне (0,07 % ад усяго перыяду яе існавання, табл. 2).
Найбольш працяглы этап станаўлення і развіцця чалавека — палеаліт (падзяляецца ўмоўна на ніжні і позні). Працягваўся ён звыш 2 млн гадоў.
У ніжнім жылі архантрапы і палеантрапы. Змяніліся алдувайская, ашэльская і мусцьерская культуры.
Т а б л і ц a 2. Схема археалагічнай перыядызацыі палеаліту
Час
10 ТЫС. Г.
40 тыс. гадоў
100 тыс. гадоў
200 тыс. гадоў
400 тыс. гадоў ч ts
ч
1 млн гадоў с
1,5 млн гадоў
1,8 млн гадоў
2.6 млн гадоў
8
Да пачатку позняга палеаліту сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу (Homo sapiens) — чалавек разумны — краманьёнец. Гэты этап гісторыі чалавека пачаўся 40—35 тысячагоддзяў назад. Заключная яго частка, пачынаючы з 14га тысячагоддзя, завецца фінальным палеалітам.
Тыя змены, якія адбыліся ў навакольным асяроддзі прыкладна 10 тысячагоддзяў назад, былі настолькі грандыёзнымі і аказалі такое магутнае ўздзеянне на далейшы лёс усяго жывога, што іх можна аднесці да катэгорыі буйнейшых катаклізмаў. Менавіта тады пачалося значнае пацяпленне клімату, усталяваліся сучасныя ландшафты і звыклы для нас жывёльны і раслінны свет. Пасля заканчэння палеаліту чалавецтва ўступіла ў мезаліт — сярэдні каменны век (ад грэч. «мезас» — сярэдні). А прыкладна 7—6 тысячагоддзяў назад пачаўся апошні гістарычны адрэзак каменнага веку — неаліт — новы каменны век (ад грэч. «неас» — новы).
Кожны з названых перыядаў быў велізарным крокам уперад на шляху прагрэсу, вызначаўся пашырэннем і ўдасканаленнем прыладаў працы і тэхнікі іх апрацоўкі.
Таямніцы ледавіковых эпох. Апошняя ў гісторыі Зямлі — кайназойская — эра падзяляецца на трацічны і чацвярцічны перыяды. Апошні з іх, найбольш цікавы для нас, працягваўся не больш за 3 млн гадоў. У сувязі са з'яўленнем чалавека гэты перыяд, па прапанове геолага А. П. Паўлава, якую ён выказаў у 1922 г., яшчэ завецца антрапагенам, а таксама плейстацэнам, ці ледавіковым перыядам. Апошняя назва звязана з найбольш спецыфічнай рысай клімату гэтага прамежку часу — агульнапланетарным пахаладаннем і шырокім развіццём у Паўночным паўшар’і шматкратных мацерыковых абледзяненняў. Гэтае сцвярджэнне не зусім дакладнае, бо вялікія абледзяненні ў гісторыі Зямлі былі ў часы і больш старажытныя.
Ледавіковыя этапы паўтараліся праз кожныя 200—250 млн гадоў. Кожны ледавіковы перыяд — гэта шэраг этапаў наступання (ледавікоўе) і адступання (міжледавікоўе) ледавікоў. Рытмічныя ваганні клімату выклікалі неаднаразовыя змены флоры і фауны, вывучэнне якіх дазваляе вучоным