• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першыя людзі на зямлі Беларусі  Алена Калечыц

    Першыя людзі на зямлі Беларусі

    Алена Калечыц

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 96с.
    Мінск 2005
    31.53 МБ
    Неаантрапы, альбо краманьёнцы (падвід Homo sapiens sapiens), людзі сучаснага фізічнага тыпу (чалавек разумны), атрымалі назву па знаходках іх рэшткаў у 1868 г. у гроце КраМаньон на тэрыторыі Францыі ў правінцыі Дардонь.
    28
    Мал. 8. Знешні выгляд неандэртальца. Рэканструкцыя М. М. Герасімава
    Мал. 9. Знешні выгляд караманьёнца. Рэканструкцыя М. М. Герасімава па шкілеце чалавека з палеалітычнага паселішча Касцёнкі2
    З’явіліся 40—35 тыс. гадоў назад, адрозніваліся ад нас толькі лепш развітой зубной сістэмай і крыху менш высокім зводам чэрапа (мал. 9). Несумненныя сляды гэтых людзей знойдзены ў паўднёваўсходняй Беларусі.
    Выкладзеная схема развіцця чалавека з'яўляецца, бясспрэчна, дастаткова спрошчанай і не адлюстроўвае многіх процілеглых поглядаў па гэтым пытанні. I ў геалогіі, і ў археалогіі даты і паслядоўнасць падзей з’яўляюцца прадметам гарачых дыскусій. Як вядома, у спрэчках нараджаецца ісціна, але сцвярджаць, што яна ўжо нарадзілася, рана.
    29
    Пытанні і заданні для самакантролю
    1.	Колькі гадоў планеце Зямля і колькі людзей пражывае на ёй зараз?
    2.	На якім этапе развіцця жыцця на Зямлі з’явіўся чалавек?
    3.	Назавіце найбольш працяглы этап станаўлення і развіцця чалавека.
    4.	Якія вы ведаеце групы гамінідаў і на якіх этапах палеаліту яны існавалі?
    5.	Што такое зледзяненні і міжледавікоўі і колькі іх было на Беларусі?
    6.	Які кантынент ці кантыненты лічацца прарадзімай чалавека?
    7.	Да якога часу адносяць першае з’яўленне чалавека на Беларусі? Якому часу адпавядае фіналыіы палеаліт?
    8.	Што вы ведаеце пра апошняе зледзяненне на тэрыторыі нашай краіны?
    9.	Колькі фауністычных комплексаў змянілася на тэрыторыі Беларусі на працягу антрапагену?
    10.	Пералічыце прадстаўнікоў верхнепалеалітычнай фауны. На якіх з іх палявалі першыя людзі на зямлі Беларусі?
    Як знайшлі палеаліт у Беларусі
    Бердыжская стаянка. Беларускі вучоны Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч усё жыццё прысвяціў пошукам і вывучэнню першабытных помнікаў. Ім адкрыты сапраўдныя жамчужыны старажытнай гісторыі — палеалітычныя стаянкі Бердыж і Юравічы ў Беларусі, Юдзінава і Елісеевічы у суседняй Бранскай вобласці і сотні помнікаў іншых гістарычных эпох.
    Пачынаючы з 1925 г. вучоны сістэматычна даследаваў берагі Сажа і Бесядзі, Дняпра і Іпуці, Прыпяці, Покаці, Буга, Дзясны і іншых рэк. Ён наведаў і агледзеў усе прыдатныя для размяшчэння старажытных паселішчаў месцы: пясчаныя ўзгоркі на поплаве рэк, дзюны, тэрасы, мысы на іх берагах. Там, дзе не было лесу і пяскі развеяліся ветрам, проста на паверхні ляжалі сотні прыладаў працы, зробленых рукамі старажытных майстроў (фота 10).
    Кожны дзень знаходкі — кожны дзень адкрыцці. Але сярод іх не было галоўнага, самага жаданага — палеаліту. Няўжо зямля
    Фота 10. Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч. Беларускі археолаг, першаадкрывальнік шматлікіх археалагічных помнікаў розных гістарычных эпох, у тым ліку палеалітычных. Нарадзіўся ў 1889 г. у в. Белая Дуброва Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, у сям'і свяшчэнніка. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. Прайшоў шлях ад школьнага настаўніка да загадчыка сектара археалогіі Інстытута гісторыі Беларускай акадэміі навук. Памёр і пахаваны ў Мінску ў 1963 г.
    31
    Беларусі заставалася бязлюднай так доўга і была заселена толькі ў мезаліце? Магутныя рэкі, мноства крэменю не маглі не прыцягваць чалавека. У гэта вучоны верыў свята і настойліва працягваў пошукі. Тым больш што думкі пра вельмі ранняе засяленне тэрыторыі ПаўночнаЗаходняга краю, куды ўключалі і тэрыторыю сучаснай Беларусі, выказваліся яшчэ ў пачатку XX ст. такім выдатным знаўцам археалогіі, этнаграфіі і фальклору, як Еўдакім Раманавіч Раманаў. Яго высновы былі зроблены на падставе знаходак палеанталагічных і археалагічных рэштак, у тым ліку і каля в. Падлужжа, аб чым, як стала вядома апошнім часам, ведаў яшчэ Е. Р. Раманаў. Магчыма, менавіта яго паведамленне і дало штуршок для пільных пошукаў у даліне Сажа, і асабліва каля названай вёскі. Але, як ні дзіўна, не планамерныя разведкі, а шчаслівы выпадак — узнагарода за настойлівасць — прынёс поспех.
    Гэта здарылася ранняй восенню 1926 года. Існуе легенда аб тым, што Канстанцін Міхайлавіч ішоў правым берагам Сажа. Затрымаўся каля крыніцы, што выцякае з вусця Паўночнага яра на поўдзень ад вёскі Падлужжа Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. На камені побач сядзеў пастух. Паразмаўлялі аб справах, аб ураджаі, аб тым, ці няма ў акрузе цікавых знаходак, і раптам позірк вучонага спыніўся на валуне, на якім сядзеў пастух. Гэта быў велізарны чэрап маманта, увесь залеплены зямлёй, з вачніцамі, забітымі глінай, бясформенны і зусім, на першы погляд, не падобны на тое, чым з’яўляўся. Беглы агляд схілу паказаў, што гэта невыпадковая знаходка. Дзенідзе ў размытых расколінах берага былі відаць косткі і крэмені, у тым ліку апрацаваныя рукой чалавека. Крэмені пакрываў блакітны налётпаціна, які выдаваў іх старажытны ўзрост. Пастух пацвердзіў: «Так, костак тут шмат. Па вясне вадой заўсёды вымывае».
    У першым жа шурфе, закладзеным на вяршыні схілу, зноў былі знойдзены крэмені і косткі. Доўгачаканы палеаліт! Ёсць паселішча! Чалавек жыў на тэрыторыі Беларусі спрадвеку!
    Стаянку назвалі Бердыжскай, але назва гэтая не зусім дакладная. Вёска Бердыж, адкуль прыйшоў К. М. Палі
    32
    Man. 11. B. Падлужжа. Схема ўрочышча Калодзежкі і дакладнае месца старажытнага паселішча
    карповіч, размешчана кіламетрах у трох на поўнач, а вось да вёскі Падлужжа — рукой падаць, усяго метраў 200. Тут даліну Сажа праразаюць два яры — Паўднёвы і Паўночны (мал. 11). А ўсё гэтае месца завецца ўрочышчам Калодзежкі. На паўднёвым схіле Паўднёвага яра і было старажытнае паселішча, заснаванае чалавекам, як выявілася, па адных даных — звыш 23 тысячагоддзяў назад, а па другіх — 15 тысячагоддзяў назад.
    Звесткі аб знаходках у Падлужжы ўскалыхнулі ўсю навуковую грамадскасць. У 1927 г. сюды прыехалі вядучыя спецыялісты тае пары. На чале экспедыцыі быў малады аспірант, а ў будучым адзін з найвыдатнейшых знаўцаў палеаліту С. М. Замятнін. Пабывалі тут прафесар МДУ геолаг Г. Ф. Мірчынк, палеантолаг У. I. Громаў, археолагі і краязнаўцы з Інстытута беларускай культуры (так называлася Нацыянальная акадэмія навук Беларусі да 1929 г.) — С. А. Дубінскі, I. X. Юшчанка, С. С. Шутаў.
    Комплекснае, сіламі спецыялістаў розных кірункаў, вывучэнне помніка любой гістарычнай эпохі найбольш прадуктыўнае. Таму і ўдалейшым палеалітычныя стаянкі на Беларусі даследавалі не толькі археолагі, але і геолагі
    33
    Г. I. Гарэцкі, М. М. Цапенка, Л. М. Вазнячук, палеантолаг В. В. Шчаглова і іншыя вучоныя.
    Пачаліся раскопкі. Каб дайсці да так званага культурнага пласта (гарызонта, у якім захаваліся рэшткі чалавечай дзейнасці), неабходна было зняць вялікі пласт зямлі, што знаходзіўся зверху. Толькі на схіле знаходкі агаліліся і былі добра відаць. Трэба было іх ачысціць, зафіксаваць дакладнае месца кожнай рэчы, замаляваць, сфатаграфаваць, нанесці на план, апісаць. Усе гэтыя аперацыі выконвае любы археолаг, даследуючы той ці іншы старажытны аб’ект. Але пры вывучэнні палеаліту стараннасць патрабуецца асаблівая, бо чым старажытней помнік, тым больш каштоўная кожная знаходка.
    Тады, у верасні 1926 г., на месцы паселішча К. М. Палікарповіч заклаў пробны невялікі раскоп і разведачныя шурфы. У іх было знойдзена больш за 70 абломкаў костак маманта, каня і мядзведзя, крэмені, апрацаваныя рукой чалавека, вуголле. Раскопкі помніка перыядычна ўзнаўляліся. У 1927 годзе экспедьшыю ўзначальваў С. М. Замятнін. У 1928—1929, 1938—1939, 1953—1954 гадах іх працягваў К. М. Палікарповіч. У 1968—1969 гадах вывучэнне помніка праводзілі У Дз. Будзько і Л. М. Вазнячук. У 1970—1973 гадах на помніку працавала аўтар. А ўсяго за гады даследаванняў (1926—1973) на Бердыжскай стаянцы ўскрыта амаль 500 м! культурнага пласта, знойдзена больш за тысячу крэменяў са слядамі апрацоўкі і каля 2000 цэлых і разбітых костак розных жывёлаў, галоўным чынам маманта. Сёння, калі гэтая стаянка ў выніку Чарнобыльскай катастрофы апынулася ў зоне забруджанай радыеактыўнымі выкідамі, атрыманыя і захаваныя ў архівах звесткі — адзіная крыніца, на якой мы можам засноўвацца.
    Юравіцкая стаянка. На левым беразе Прыпяці, у тым месцы, дзе зараз у лагчыне паміж высокімі 30метровымі схіламі яе карэннага берага ўтульна размясцілася вёска Юравічы, што ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці, людзі пасяліліся яшчэ раней, больш за 26 тысяч гадоў назад. Жыхары вёскі неаднаразова заўважалі, што пасля моцных дажджоў ці ў час паводкі з размытага схілу аднаго з яроў на мысе, які ўтвараецца левым схілам вялікага яра Мураваны шлях і карэнным берагам р. Прыпяць, вы
    34
    Фота. 12. Юльян Юльянавіч Попель, па няпэўных звестках, нарадзіўся ў 1880 г. у Холмскай губерні ў сям'і протаіерэя. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта і СанктПецярбургскі археалагічны інстытут. Працаваў следчым Пецярбургскага і Мінскага акружных судоў, з сакавіка 1919 г. — следчым Навагрудскага і Рэчыцкага паветаў. Заснаваўу 1918 г. грамадскую гімназію, а потым школу ў Юравічах. Быў дырэктарам і настаўнікам гэтай школы. У 1938 г. рэпрэсіраваны, сасланы. Весткі аб ім губляюцца ў 1942 г. Далейшы лёс, дата смерці і месца пахавання невядомыя. Першым звярнуў увагу на знаходкі касцей маманта і наяўнасць апрацаваных крэменяў у Юравічах і паведаміў аб гэтым у Акадэмію навук у Мінск
    мываліся косткі буйных жывёлаў і падалі на дарогу. Тут праходзіць шлях на г. п. Хойнікі, які пачалі пашыраць яшчэ ў XIX ст. Прыкладна з тае пары і распаўсюдзіліся чуткі аб костках. Разглядалі іх людзі з цікавасцю і дзівіліся. He было ў іх акрузе ні звяроў, ні птушак такіх памераў... Меркавалі аб тым, што косткі, відаць, належалі далёкім продкам, валодаўшым сілай незвычайнай.
    Але вось прыехаў у мястэчка новы настаўнік Юльян Юльянавіч Попель (фота 12). У старажытных прыладах разбіраўся вельмі добра, бо быў спецыялістамархеолагам. Ён скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта і Пецярбургскі археалагічны інстытут. Сцяжынка, па якой настаўнік кожную раніцу дабіраўся ў школу, ішла ўгару па схіле таго самага яра, з якога час ад часу вымывала буйныя косткі. Адна з іх аднойчы трапіла на вочы. Юльян Юльянавіч уважліва агледзеў месца, і яго апаліла здагадка — «палеаліт». У Мінск, у Акадэмію навук, пайшло хуткае паведамленне. Так у 1928 г. была адкрыта Юравіцкая палеалітычная стаянка.