Першыя людзі на зямлі Беларусі
Алена Калечыц
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 96с.
Мінск 2005
Карта Беларусі ў фінальную пару палеаліту. Новая хваля засваення беларускіх прастораў праходзіла ўздоўж старажытных шляхоў — рэк. Для адных гэта было вяртанне на радзіму продкаў, для іншых — доўгі шлях у нязведаныя далі ўслед за адступаючымі статкамі звыклых аб’ектаў палявання — паўночных аленяў, якія рухаліся ўслед за ледавіком. Традыцыйныя для палеалітычных жыхароў спадарожнікі (мамант, валасаты насарог) амаль зніклі. У пошуках ежы яны блукалі і імкнуліся знайсці і заняць звыклую для іх экалагічную нішу і паступова засталіся на кароткі час толькі ў Сібіры. Новае насельніцтва дастаткова хутка рассялілася па ўсёй тэрыторыі краіны, і ніколі больш наша зямля не пуставала. Гэта былі стваральнікі розных культур, якія, як мяркуюць вучоныя, доўгі час пазбягалі сустрэч і магчымых сутычак паміж сабой, амаль не кантактавалі і таму захавалі нязменнымі традыцыі і прыёмы вырабу прыладаў працы і спосабы палявання. Менавіта па гэтых прыкметах помнікі датуюць, вызначаюць час іх існавання і культурную прыналежнасць іх стваральнікаў.
Найбольш старажытныя фінальнапалеалітычныя помнікі Усходняй Еўропы знойдзены ў басейнах Прыпяці, Нёману, Даўгавы, каля вытокаў Волгі і на Верхнім Дняп
41
Мал. 17. Схема магчымых кірункаў першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі: 1 — в. Абідавічы, 2 — в. Падлужжа, 3 — пас. Свяцілавічы; a — Юравіцкая стаянка, б — Бердыжская стаянка; мяжа апошняга валдайскага (паазерскага) абледзянення
ры. У групу культур з наканечнікамі стрэл на пласцінах уваходзяць Лінгбі, Краснаселле (Валкушанская культура), Свідэр (мал. 17). Помнікі і асобныя вырабы носьбітаў гэтых культур шырока распаўсюджаны на захадзе нашай краіны, а на яе ўсходзе часам фінальнага палеаліту датуецца так званая грэнская культура, паходжанне якой загадкавае і не да канца абгрунтаванае. Датуюцца названыя культуры апошнімі тысячагоддзямі плейстацэну. Апрача іх на тэрыторыі Беларусі ёсць прыкметы існавання і іншага фінальнапалеалітычнага насельніцтва, напрыклад стваральнікаў Гамбургскай культуры.
Адпаведна існуючай храналогіі першая хваля мігрантаў, якія выраблялі вельмі адметныя і непаўторныя вастрыі гамбургскага тыпу, трапіла да нас пад час кароткага па часе бёлінгскага пацяплення, каля 13 тысяч гадоў назад.
42
У працяглым і значна больш цёплым алеродзе (12 тысяч гадоў назад) праз басейны ўсіх буйных рэк Беларусі прайшла хваля лінгбійскіх паляўнічых. А пад час цёплых прамежкаў часу ў Дрыясе (асабліва напрыканцы Дрыясы — 3) на землях Беларусі распаўсюдзіліся нашчадкі Усходняга Лінгбі, стваральнікі Краснасельскай (Валкушанскай) і свідэрскай культур. Названыя культурныя з’явы далі пачатак шматлікім мезалітычным культурам. Іх носьбіты развівалі і ўдасканальвалі дзве склаўшыеся традыцыі — пласціністую тэхніку расколвання, якая амаль не патрабавала другаснай апрацоўкі і была ўласціва для свідэрскага насельніцтва, і адшчэпавую тэхніку расколвання, якая грунтавалася на другаснай апрацоўцы. Гэтая традыцыя засталася ад лінгбійскага насельніцтва.
Пытанні і заданні для самакантролю
1. Хто адкрыў познапалеалітычныя помнікі Беларусі?
2. Якія вы ведаеце палеалітычныя помнікі на тэрыторыі нашай краіны?
3. Якія прылады лічацца самымі старажытнымі?
4. Да якіх культур адносяцца позна і фінальнапалеалітычныя помнікі Беларусі?
У гасцях у далёкіх продкаў
Як жылі першыя людзі на зямлі Беларусі? Якую вялі гаспадарку? Паспрабуем у думках апынуцца побач з імі. Рашэнне змяніць месца стойбішча было прынята пасля доўгіх роздумаў. Вычарпаны паляўнічыя ўгоддзі. Усё менш здабычы прыносілі мужчыны. Асцярожныя звяры адчувалі блізкасць людзей і заўсёдную небяспеку на шляху да вадапою, паляўнічыя сцежкі і пасёлкі пачалі абыходзіць далёка бокам. Чалавек пераважаў розумам, але і звярыныя інстынкты не падводзілі. Над племенем навісла злавесная пагроза голаду. Як ні цяжка пакідаць абжытыя мясціны, рашэнне старэйшых: «Трэба адыходзіць» — успрымалася адзінадушна.
Пад час запланаваных адыходаў людзі забіралі з сабой усё каштоўнае і неабходнае, значна абядняючы нашы веды і ўяўленні пра іх жыццё. У іншых сітуацыях, як, напрыклад, пры раскопках мезалітычнага паселішча ваўрочышчы Бабулін Бугор каля в. Глыбаўка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, кінулася ў вочы карціна паспешлівага адыходу племені, якое некалі жыло на гэтым месцы. Ці то маланка ўдарыла ў дрэва, ці то вецер раскідаў іскры старажытнага вогнішча. Здарыўся вялікі пажар. Верхні пласт зямлі і знаходкі ў ёй абпаленыя. Крэмень, калі трапляе ў агонь, робіцца светлым, нават белым, і пакрываецца сеткай расколін. Трагедыя людзей абярнулася для археолагаў поспехам, бо на стаянцы засталіся сотні крамянёвых прыладаў, засталіся там, дзе іх паклалі гаспадары.
Пакідалі абжытыя мясціны і па іншых прычынах, напрыклад у час высокай паводкі. Моцныя разлівы рэк цяжка прадказаць нават у нашы дні. У старажытных людзей не было складаных прыбораў і даных касмічнай сувязі, але былі свае прыкметы, па якіх яны маглі напэўна прад
44
бачыць, як высока падымецца вада ў наступны раз. Уважліва сачылі за паводкай і ў выпадку небяспекі пераходзілі на высокія бяспечныя месцы. Пакідалі свае паселішчы і пры з’яўленні побач варожа настроенага племені, у час эпідэмій, зза розных трагічных здарэнняў, калі значная частка супляменнікаў гінула.
Пакідалі і ў пошуках лепшай долі, бо ва ўсе часы «чуткамі зямля поўнілася». Нехта прыносіў звесткі аб цудоўных далечах, дзе шмат звяроў, птушак, рыбы, крэменю, дзе бяспечна і цёпла. I людзі ішлі ў нязведаныя далі і спыняліся там, дзе скажа самы вопытны і самы мудры. Без машын і коней, без чыгункі і самалётаў, спадзеючыся толькі на свае ногі, яны з года ў год паступова рухаліся ўсё далей на поўнач. Са скуранымі мяшкамі за плячыма, звязанымі, магчыма, лазой ці сухажыллямі, валакушамі са скураў забітых жывёлаў, якія былі нагружаны няхітрымі пажыткамі, са зброяй ці з малым на руках рухаўся чалавек уздоўж рэк у пошуках неабходнага для жыцця, каб захаваць і прадоўжыць род чалавечы.
Адкуль з’явіліся гэтыя людзі на згаданых познапалеалітычных помніках Беларусі, дакладна сказаць немагчыма. У Юравічы прыйшлі, магчыма, рухаючыся ўздоўж Прыпяці, а ў Бердыж, відаць, па Сажы.
На Юравіцкай стаянцы няма колькінебудзь яскравых спецыфічных знаходак, якія б дазвалялі меркаваць пра сувязі з суседзямі і кірунак руху. А вось у паляўнічых Бердыжскай стаянкі наканечнікі стрэлаў і нажы былі амаль такія ж, як на паселішчах каля вёскі Касцёнкі ў Варонежскай вобласці, размешчанай на Доне, на стаянцы Аўдзеева Курскай вобласці, якая знойдзена на беразе ракі Сейм, прытоку Дзясны, на некаторых стаянках Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Таму, нягледзячы на тое, што ёсць падставы меркаваць, што першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі адбылося хутчэй за ўсё з паўднёваўсходняга боку, менавіта з басейнаў Дзясны, Дняпра ці Дона, нельга выключыць і паўднёвазаходні напрамак з Валыні, праз прытокі і вярхоўі Прыпяці.
Трэба адзначынь, што першапасяленцы беларускіх зямель не былі адзінымі жыхарамі на тысячы кіламетраў.
45
Амаль адначасова жыло насельніцтва названых вышэй паселішчаў, а бліжэйшымі суседзямі жыхароў Бердыжа і Юравічаў былі насельнікі Хатылёўскіх паселішчаў, размешчаных на Дзясне ў межах Бранскай вобласці Расіі.
У пару фінальнага палеаліту асваенне тэрыторыі Беларусі таксама адбывалася з розных кірункаў. Згодна з данымі археалагічных даследаванняў Лінгбійскае насельніцтва прыйшло да нас хутчэй за ўсё з паўночнага захаду, калі спецыялізаванае на здабычу паўночнага аленя насельніцтва распаўсюдзілася з Ютландыі на паўднёвы ўсход, праз нізінныя прасторы Германскай, Польскай і Палескай нізін. Стваральнікі краснасельскай культуры былі нашчадкамі насельніцтва культуры Лінгбі. Найбольшая колькасць іх помнікаў сканцэнтравана на прасторах Палесся. Свідэрскія паселішчы вельмі шырока распаўсюджаны ў басейнах Віслы, Прыпяці і Нёмана. А вось паходжанне і шляхі распаўсюджання грэнскага насельніцтва дагэтуль застаюцца спрэчным пытаннем.
Першабытныя жытлы. Каб схавацца ад непагоды, знайсці спакой у сямейным гурце, хоць на нейкі час ізаляваць сябе і блізкіх ад навакольнага неспрыяльнага свету, чалавек будаваў жытлы. Калі ён яшчэ не ўмеў гэтага рабіць, для жыцця выкарыстоўваліся прыродныя ўкрыцціпячоры. Яны былі не толькі першымі жытламі, але і першымі могільнікамі. Каля ўваходу гарэла вогнішча, ніводны звер не мог парушыць спакою.
Але пячоры ёсць толькі ў гарах. Калі чалавек засвоіў раўнінныя прасторы, жытлы давялося будаваць. У познім палеаліце дзеля гэтых мэтаў часцей за ўсё выкарыстоўвалі косткі і скуры жывёлаў, у фінальным — апрача гэтых матэрыялаў усё часцей ужывалі дрэва. Найбольш каштоўным будаўнічым матэрыялам былі біўні мамантаў і рогі аленяў, бо яны не гнілі.
3 часоў позняга палеаліту да нашых дзён захавалася значная колькасйь рэшткаў жытлаў. 'Адны з іх былі наземнымі, другія — паглыбленымі ў зямлю. Зусім рознымі яны былі і па складзе выкарыстаных для будаўніцтва матэрыялаў, і па форме, і па памерах. У адных выпадках выкарыстоўвалі значную колькасць костак маманта, у другіх — паўночнага аленя. Калінебудзь у справу ішлі камяні.
46
Падмуркі круглых ці авальных жытлаў звычайна выкладаліся з велізарных чарапоў маманта, сківіц, тазавых костак і іншых частак шкілета. Потым з жэрдак, рэбраў будавалі каркас. Пазванкі адыгрывалі ролю злучальных муфт. Зверху каркас пакрывалі скурамі жывёлаў і прыціскалі камянямі, цяжкімі сківіцамі, прысыпалі зямлёй. Іншы раз даводзіцца чытаць, што жытлы пакрывалі скурамі мамантаў. 3 гэтым наўрад ці можна пагадзіцца, бо сырая скура маманта важыла некалькі тон. Разарваць яе на кавалкі, тым больш разрэзаць, было надзвычай цяжка. Таму ў справу, хутчэй за ўсё, ішлі скуры мядзведзяў, аленяў, коней і іншых менш буйных жывёлаў — спадарожнікаў чалавека той пары.
Жытлы асвятлялі з дапамогай свяцільнікаў, ролю якіх звычайна адыгрывала простая лучына ці паглыбленне ў камені альбо ў сцёгнавых костках маманта, запоўненае тлушчам.'Калі ледавік падыходзіў да тэрыторыі Беларусі, лясоў тут практычна не было. Агонь у асноўным падтрымлівалі, палячы косткі. Гэта лёгка ўстанавіць па вялікай колькасці касцявога вугалю ў палеалітычных вогнішчах. He ўсе ведаюць, што косткі добра гараць. Каб полымя было больш гарачым, іх расшчаплялі на дробныя кавалачкі і ў такім выглядзе падкідвалі ў агонь. Першабытныя вогнішчы гарэлі няспынна, бо ва ўмовах вечнай мерзлаты страта агню пагражала гібеллю ўсяму роду. Дзень і ноч неслі вахту ля гэтага вечнага агню жыцця жанчыны і старыя, падкідваючы ненаеднаму полымю ўсё новыя і новыя порцыі касцявога паліва. Іншага проста не было, бо навакол прасціралася тундра. Жытлы былі дастаткова вялікімі, цёплымі і нагадвалі чумы сучасных паўночных народаў. У іх магла жыць адна вялікая ці некалькі сем’яў. Плошча жытлаў вагалася ад 15 да 50 м2, унутраны дыяметр ад 4 да 8 метраў.