• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першыя людзі на зямлі Беларусі  Алена Калечыц

    Першыя людзі на зямлі Беларусі

    Алена Калечыц

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 96с.
    Мінск 2005
    31.53 МБ
    Тры найбольш старажытныя прылады працы, знойдзеныя на Беларусі, аб якіх пойдзе гаворка ніжэй, дазваляюць меркаваць, што чалавек мог пранікнуць на нашу зямлю яшчэ ў мусцьерскі час. На тэрыторыі Усходняй Еўропы такіх паселішчаў сёння вядома каля 600. Тэхнічныя вынаходніцтвы неандэртальцаў дазволілі рэзка пашырыць асартымент вырабаў і стварыць новую мусцьерскую культуру.
    У познім палеаліце (40(35)—10 тысячагоддзяў назад) чалавек асвоіў амаль усю тэрыторыю Еўразіі. Знойдзена больш за 1300 паселішчаў гэтай пары, два з якіх — у Беларусі. Помнікаў часу фінальнага палеаліту (14—10 тысячагоддзяў назад) на тэрыторыі нашай краіны знойдзена некалькі соцень.
    Падзеі апошніх 100 тысяч гадоў. Усе міжледавіковыя эпохі былі прыдатнымі для жыцця першабытных паляўнічых. Але паколькі археалагічныя даныя сведчаць пра тое, што натэрыторыі Беларусі першыя сляды, верагодна, пакінуты неандэртальцамі, якія маглі прыйсці сюды ў час муравінскага міжледавікоўя ці ў першай палове паазерскага абледзянення, мае сэнс весці гаворку пра развіццё падзей менавіта з гэтага часу. Гэта не значыць, што больш раннія па ўзросту пранікненні чалавека на нашу тэрыторыю трэба поўнасцю выключыць.
    Даследаванні вучоных у гэтым кірунку маюць адпаведныя цяжкасці, таму што рэшткі дзейнасці тых людзей, калі б яны і былі, пахаваны пад магутнымі тоўшчамі ледавіковых адкладаў. Кожны ледавік, які прыходзіў на тэрыторыю Беларусі, як нажом, зразаў паверхню, перацягваў,
    16
    Мал. 2. Ледавік спыніўся ля падножжа не высокай, але істотнай перашкоды — Беларускай грады: « — Юравіцкая стаянка, б — Бердыжская стаянка; / — в. Абідавічы; 2 — в. Падлужжа; 3 — пас. Свяцілавічы
    сунучы перад сабой і ў сваёй тоўшчы, на многія тысячы кіламетраў валуны і нават суцэльныя скалы. Таму так шмат на зямлі Беларусі доўгіх град і крутых узгоркаў, якія складаюцца з гліны, пяску, каменю. Гэта марэнныя грады. Лепш за ўсё яны захаваліся на поўначы рэспублікі ў Паазер’і, там, куды заходзіў і дзе спыніўся апошні ледавік (мал. 2). А на поўдні нашай краіны марэны папярэдніх ледавіковых эпох размытыя, і ўсе палі шчодра ўсеяныя валунамі, якія назбіралі на сваім працяглым шляху з поўначы ледавікі. Сярод іх шмат крэмянёвых канкрэцый — галоўнай сыравіны для вырабу прыладаў у часы палеаліту.
    Напярэдадні падзей, калі да нас трапілі першыя людзі, прыкладна 130 тысячагоддзяў назад, гіганцкі ледавіковы панцыр перадапошняга, самага велізарнага па плошчы, дняпроўскага абледзян^ння растаў. I паступова зямля Бе
    17
    ларусі, нібыта вызваліўшыся з палону, зноў расквітнела. Рэкі ўвайшлі ў свае берагі і пацяклі ў тых, што і зараз, кірунках.
    Вядомы беларускі вучоныгеолаг Г. I. Гарэцкі вызначыў характэрную для ўсіх рэк Рускай раўніны заканамернасць — аднаўляць свае рэчышчы ў старажытных межах, якія сфарміраваліся на Зямлі яшчэ ў трайічным перыядзе, нягледзячы ні на якія геалагічныя падзеі. Аднавілася расліннае покрыва, у лясах зноў заспявалі птушкі, склалася раўнавага паміж рознымі групамі жывёлаў. Пакуль не было чалавека, толькі прырода рэгулявала колькасць і склад усяго жывога шляхам натуралыіага адбору.
    На тэрыторыі рэспублікі з’явілася спачатку тундравая, а потым лясная расліннасць. Чым цяплейшым станавіўся клімат, тым хутчэй змянялася расліннае покрыва. На змену бярозавым, хваёвым, ялінавым лясам прыйшлі лясы змешаныя з дубам, ліпай, вязам, грабам. 3 надыходам муравінскага міжледавікоўя чалавекнеандэрталец пачаў рухацца на поўнач і аднойчы адкрыў для сябе дзіўны край, нашу Беларусь, дзе лясы былі поўныя дзічыны, а рэкі — рыбы, дзе першародная прырода яшчэ не зведала на сабе згубнага ўздзеяння двухногай думаючай істоты, якая зрабілася паступова самым мудрым і ў той жа час самым каварным яе стварэннем.
    Магчыма, і будавалі тыя першыя паляўнічыя на нашай зямлі жытлы зусім такія ж, як іх сучаснікі ў паўднёвых краях, можа, палілі вогнішчы, авалодаўшы да таго часу майстэрствам здабываць агонь у любы момант дня і ночы, ды толькі няўмольны час не пакінуў ад гэтых іх стойбішчаў ніякіх слядоў, акрамя некалькіх выпадкова згубленых рэчаў, сярод якіх востраканечнік і скрэблы. Знайшлі іх на тэрыторыі паўднёваўсходняй Беларусі ў XX ст. зусім выпадкова.
    Калі прыкладна 100 тысячагоддзяў назад з’явіліся першыя сімптомы апошняга, паазерскага абледзянення, паступова пачалі знікаць шыракалістыя пароды дрэў, на змену ім прыйшлі хваёвабярозавыя, потым усталяваліся бярозавыя рэдкалессі. 3 боку Скандынаўскага паўвострава пачаў наступаць ледавік. Ён рухаўся павольна, доўга, але
    18
    няўмольна. Толькі зрэдку цяпло выходзіла пераможцам у гэтай сутычцы. 1 тады ледавік раставаў, каб, адпачыўшы, зноў пайсці ў атаку.
    Аналіз даных, якія дазваляюць аднавіць тагачаснае асяроддзе старажытнага жыхара тэрыторыі Беларусі, дазволіў устанавіць, што перыяды пацяпленняў і пахаладанняў няспынна чаргаваліся. Пры гэтым не адно з пацяпленняў не было настолькі моцным, каб паазерскі ледавік, які няспынна павялічваўся ў памерах, растаў поўнасцю. Гэта былі толькі часовыя супынкі ці нават невялікія скарачэнні ледавіковага покрыва на фоне няўхільнага яго наступу. Калі папярэдняе, дняпроўскае, абледзяненне было самым вялікім па плошчы, то паазерскае — самым халодным. Пад час аднаго з прамежкавых пацяпленняў (26—23 тысячагоддзі назад), а магчыма і ў больш позні час, прыкладна 15 тыс. гадоў таму, краманьёнцы заснавалі паселішчы на берагах Прыпяці і Сажа.
    18 тысячагоддзяў назад ледавік дасягнуў максімальнай мяжы і спыніўся каля падножжа невысокай, але істотнай перашкоды — Беларускай грады. На працягу ўсяго перыяду яго росту клімат рабіўся ўсё больш халодным. У зоне, якая непасрэдна прымыкала да ледавіка і на якую найбольш уздзейнічаў халодны подых ледзяной пустэчы, склаліся своеасаблівыя, непаўторныя ўмовы. Зямля Беларусі была скавана вечнай мерзлатой. Рэдкія пералескі па далінах рэк, у склад якіх уваходзілі карлікавая бяроза, вярба, хмызнякі, травы, утрымлівалі ўсе віды раслін, якія ёсць зараз у зоне тундры і стэпу.
    Змешаны характар у сувязі са змяшчэннем прыродных зон на поўдзень набыў не толькі раслінны, але і жывёльны свет. Сярод рэшткаў жывёлаў, знойдзеных на стаянках чалавека таго часу, ёсць тыповыя жыхары тундры і лесатундры (лемінгі, пясцы, паўночныя алені, белыя курапаткі), лесу (высакародны алень, буры мядзведзь, казуля, расамаха), стэпу (конь, зубр, заяцрусак, лісіцакарсак, рыжаваты суслік, палёўка, пяструшка, хамяк і іншыя віды). Жылі ў той перыяд і шырока распаўсюджаныя жывёлы, прыстасаваныя да існавання ў розных ландшафтах (лісіца, воран, заяцбяляк). Шмат было на тагачаснай зямлі Беларусі так
    19
    сама мамантаў і валасатых насарогаў, якія аддавалі перавагу халодным умовам, бо былі добра прыстасаваныя да іх.
    Каля 15 тысячагоддзяў назад зямля нарэшце адчула палёгку. Скончыўся самы суровы ў яе гісторыі паазерскі (валдайскі) ледавіковы перыяд. Ледавік пачаў паступова, але даволі хутка (да 100 м у год) адступаць на поўнач і паўночны захад. Да 14га тысячагоддзя ён поўнасцю знік з тэрыторыі Беларусі. Але, каб гэта адбылося, недастаткова было толькі павышэння тэмпературы паветра. Адпаведную ролю адыгрывалі складаныя сувязі, якія існавалі паміж акіянам, сушай, атмасферай і іншымі кампанентамі асяроддзя. Льды пачалі раставаць тады, калі дасягнулі «крытычнай масы», якая не магла больш павялічвацца і распадалася. Клімат пацяплеў. Знікла вечная мерзлата, зноў аднавілася расліннае і глебавае покрыва, жывёльны свет. На зямлі Беларусі з’явіліся, каб больш ніколі яе не пакідаць, людзі. Адзінаборства халодных і цёплых перыядаў працягвалася яшчэ некалькі тысячагоддзяў і працягваецца ў наш час.
    Асноўная маса ледавікоў раставала не на сушы, а ў значна больш цёплым акіяне, апаўзаючы туды ў выглядзе айсбергаў. Хутка і канчаткова ледавік растаў толькі каля 12 тысяч гадоў назад, калі больш за тысячу гадоў запар працягваўся цёплы, алеродскі, перыяд. 10 300 гадоў назад пачалася сучасная геалагічная эпоха — галацэн. Па геалагічнай перыядызацыі мы жывём на завяршаючым этапе субатлантычнага перыяду галацэну, які пачаўся 600 гадоў назад, і на сабе адчуваем наступствы нарастання антрапагеннага ўздзеяння на прыроднае асяроддзе.
    У царстве жывёлаў. Першай на змены клімату рэагуе расліннасць. Потым адбываецца змена жывёльнага свету. У табл. 5 пададзены назвы розных комплексаў жывёлаў, якія адначасова існавалі ў адных і тых жа прыродных умовах. У чацвярцічным перыядзе, як сцвярджаюць вучоныя, на тэрыторыі Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, іх змянілася пяць. Шосты, галацэнавы, — наш сучаснік. У яго ўваходзяць усе тыя жывыя істоты, якія зараз жывуць вакол нас на сушы і ў вадаёмах.
    Кожны з гэтых комплексаў складаўся з тыповых прадстаўнікоў, адны з якіх існавалі вельмі працяглы час і на
    20
    T a б л і ц a 5. Змена фауністычных комплексаў на тэрыторыі Беларусі на працягу антрапагену
    	Падраздзяленне чацвярйічнага нерыяду	Пачатак (тыс. гадоў назад)	Фауна млекакормячых (тэрыякомплексы)	На Беларусі знойдзены
    	Галацэн	10,3	Галацэнавы	Усе прадстаўнікі сучаснай фауны
    D 3 Л О :S О =: с	Паазерскае абледзяненне	95		Воўк, пясец, паўночны алень, буры мядзведзь, першабытны зубр, конь, валасаты насарог
    	Муравінскае міжледавікоўе Сожскае абледзяненне	110	Верхнепалеалітычны	Мамант, велікарогі алень
    	Шклоўскае міжледавікоўе Дняпроўскае абледзяненне	320	Хазарскі	Сланы хазарскі і трагантэрыевы, конь хазарскі, мядзведзь пячорны
    	Александры йскае міжледавікоўе	460	Сінгільскі	Рэшткі не знойдзены
    	Бярэзінскае абледзяненне Белавежскае міжледавікоўе Беларускае абледзяненне	480 560 600	Ціраспальскі	Слон паўднёвы, алень высакарод ны выкапнёвы, бабёртрагантэрый, дзікабраз
    	Брэсцкі гарызонт	700	Таманскі	Слон паўднёвы
    п 3 л =: С			Хапроўскі	Конь стэнона, этрускі насарог
    			Малдаўскі	Рэшткі не знойдзены
    ват дажылі да нашых дзён, і пры гэтым толькі зусім нязначна змяніліся, другія вымерлі, не вытрымаўшы рэзкіх ваганняў клімату. Найстаражытнейшымі жывёламі, рэшткі якіх знойдзены на тэрыторыі рэспублікі, былі прадстаўнікі ціраспальскага комплексу (архідыскадонтны слон,
    21
    выкапнёвы высакародны алень, бабёртрагантэрый, дзікабраз і іншыя віды). Ціраспальскі комплекс існаваў звыш 500 тысячагоддзяў назад. Калі раптам на Беларусі будуць знойдзены сляды жыхароў гэтага часу (па археалагічнай перыядызацыі гэта ніжні палеаліт), што як гіпотэза мае права на існаванне, няма сумнення у тым, што ўсе лазначаныя жывёлы былі аб’ектамі іх палявання.