Першыя людзі на зямлі Беларусі
Алена Калечыц
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 96с.
Мінск 2005
Але ўсёй гэтай ідыліі нельга зайздросціць. Нягледзячы на адносна вялікія запасы жывёльнай і расліннай ежы, часта былі галодныя перыяды. I тлумачыліся яны не толькі няўдалым паляваннем ці прымітыўнымі прыладамі, якімі карыстаўся палеалітычны паляўнічы. Былі гады масавай гібелі і людзей, і жывёлаў ад эпідэмій. Каб чалавек выжыў, мудрая прырода заўсёды рэгулявала яго колькасць, значна стрымліваючы яе да той пары, пакуль чалавек не навучыўся штучна павялічваць ураджаі, не стварыў больш дасканалыя прылады працы і зброю, не вынайшаў метал і ўсё тое, чым мы сёння карыстаемся.
Старажытны посуд. 3за даўнасці падзей многія старонкі жыцця палеалітычнага чалавека для нас застаюцца таямнічымі. Але вучоныя не абмяжоўваюцца толькі тым, што само трапіла ім у рукі. Яны няспынна шукаюць ключы да адгадкі старажытных таямніцаў. Шырока карыстаюцца данымі этнаграфіі, а яшчэ часцей — вынікамі эксперыментаў, якія робяць самі. Вядома, што посуд палеалітычных паляўнічых не захаваўся да нашых дзён. Але па розных прыкметах яго можна аднавіць.
На поўдні, у Афрыцы напрыклад, у далёкім мінулым у якасці посуду выкарыстоўвалі бананавае лісце, ствалы дрэў, бамбук, ракавіны, панцыры чарапах, шкарлупіны яек вялікіх птушак, абалонкі арэхаў і іншыя рэчы, якія маюць значны аб’ём. У Беларусі для гэтых мэтаў магла
54
ўжывацца кара дрэў і бяроста, тыя ж ракавіны, яйкі, панцыры балотных чарапах і шмат чаго іншага. Па этнаграфічных назіраннях, бяроста, дзякуючы вільгаценепранікальным асаблівасцям, магла выкарыстоўвацца пры домабудаўніцтве, а таксама ў якасці пракладак у лодках. Аднойчы вучоныя з СанктПецярбурга паспрабавалі з адмочанай у вадзе бяросты зрабіць пасудзіну. Гэта аказалася зусім нескладанай справай. Абвязаўшы яе лыкам ці травою, атрымалі прыгожы і даволі трывалы сасуд, у якім можна было трымаць не толькі сухія прысмакі, але і вадкасць. Надзвычай якаснай для гэтых мэтаў лічыцца таксама ліпавая кара, луб якой вылучаецца высокай валакністасцю. 3 яго можна вырабляць цэлы шэраг рэчаў — ад мачалак да матузоў і нават ніцей.
На думку вучоных, у палеаліце вельмі шырока ўжываўся посуд са скуры. Выраблялі яе мноствам спосабаў. Галоўнай мэтай чалавека, які хоча вырабіць скуру жывёлы, з’яўляецца захаванне яе ад гніення. Па этнаграфічных даных, гэтаму садзейнічалі сушка і замарожванне рэчы. Відавочна, што ў прыледавіковых прасторах Еўропы менавіта замарожванне было найбольш верагодным спосабам апрацоўкі скур. Прыдатным, нам здаецца, гэты спосаб быў і для жыхароў палеалітычных паселішчаў Беларусі.
Пасля сушкі або вымочвання з дапамогай скрабкоў і скрэблаў скуры мяздрылі (здымалі рэшткі тлушчу), і яны станавіліся надзвычай прыдатным матэрыялам для самых розных мэтаў. 3 дапамогай калодкі (гэта магла быць буйная костка, камень і іншая рэч) скуры даволі лёгка можна надаць любую форму. Па пруткасці і нават цвёрдасці яна пераўзыходзіць дрэва, набліжаючыся да косці і рога. Нават пасля прымітыўнага вырабу (з дапамогай зняцця мяздры і поўсці) яна робіцца вільгаценепранікальнай. Таму і выраблялі са скуры посуд для сухіх і вадкіх рэчываў, мяхі і сумкі, рамяні, пакрывалі дахі жытлаў. У скурах запякалі мяса, з іх шылі вопратку. Яны ў рэшце рэшт служылі подсцілам і ў той жа час бялізнай для жыхара каменнага веку. Усё сказанае пра посуд знаходзіцца паза межамі доказаў і мае характар меркаванняў. Магчыма, ежу гатавалі і без посуду, а проста ў пекарскіх ямках, што знойдзены ў падлозе некаторых палеалітычных жытлаў побач з вог
55
нішчамі. Так было да пачатку галацэну і яшчэ доўгі час, пакуль чалавек новага каменнага веку (неаліт) не навучыўся ляпіць сапраўдныя гаршкі з пяску, гліны і розных дамешак, абпальваючы яго на вогнішчах.
Вопратка. Са скуры першабытны чалавек рабіў не толькі посуд. 3 яе ён шыў сабе вопратку. Першай тканінай служылі натуральныя, а пазней вырабленыя скуры жывёлаў і іх футра. У мусцьерскі час, на думку некаторых даследчыкаў, адзенне было даволі простым. Гэта накідкі з цэлых скур ці іх кавалкаў, спалучаных рамянямі, сцегнавыя паясы ці нешта накшталт спадніц. Пра абутак той пары звестак яшчэ меней.
Шчаслівьг выпадак падараваў археолагам магчымасць убачыць, якімі былі вопратка і абутак у познім палеаліце. Гэта стала магчыма, калі даследавалі познапалеалітычную стаянку Сунгір ва Уладзімірскай вобласці Расіі. У трох пахаваннях (мужчына 55—65 гадоў, дзяўчынка 7—8 гадоў і хлопчык 12—13 гадоў), дзякуючы добрай захаванасці рэшткаў, удалося аднавіць характар вопраткі і спосаб яе ўпрыгожання шматлікімі каралямі, гузікамі. Знойдзены таксама бранзалеты і іншыя цікавыя рэчы. Абутак быў самай простай канфігурацыі. Авальным кавалкам скуры чалавек абгортваў ступні з усіх бакоў, а раменная стужка, прасвідраваная ўверсе, працягвалася праз дзіркі, дазваляла сцягнуць скуру шчыльна вакол нагі і зацягнуць вузельчыкам. Лічаць, што зімовы абутак шылі футрам усярэдзіну, а летні — наадварот. Ніткамі служылі сухажыллі, крапіўныя і іншыя раслінныя валокны. Раскройвалі вопратку і абутак крамянёвымі нажамі.
Вывучаючы старажытныя скульптурныя выявы чалавечых фігурак, малюнкі на костках, шкілеты пахаваных, вучоныя ўстанавілі, што ў палеаліце чалавек шыў не толькі футравыя камбінезоны, шчыльна закрываўшыя ўсё тулава і галаву, але і штаны, накідкі накшталт плашчоў, абутак, які нагадваў грубыя чувякі. Усё гэта насілі з упрыгажэннямі, сярод якіх былі розныя бранзалеты, абручы для галавы, падвескі на шыю, каралі, ракавіны. Адзенне пахаваных было зашпілена касцянымі шпількамі.
Магчыма, так упрыгожвалі памерлых, а ў штодзённым жыцці апраналіся значна прасцей. Можна меркаваць,
56
што жанчыны ва ўсе часы былі асабліва прыдзірлівыя да туалетаў. Ды яшчэ ў каменным веку быў іх культ. Нездарма ж гэтую эпоху называюць матрыярхатам. Сярод дзесяткаў статуэтак з біўня маманта амаль усе толькі жаночыя. Жанчына—маці, яна прадаўжае род чалавечы, яна — захавальніца агню. Яе праца была неабходнай для ўсёй абшчыны. Мацярынская родавая абшчына, якая існавала ў познім палеаліце, была непараўнальна больш прагрэсіўнай формай грамадскага жыцця, чым першабытны статак.
Прылады працы, відаць, рабілі мужчыны.
Чаму крэмень? I ці толькі крэмень? Акрамя запасаў расліннай і жывёльнай ежы, а таксама прыдатных для жыцця ландшафтаў, чалавеку палеалітычнага часу для засваення новых тэрыторый неабходна была яшчэ адна абавязковая ўмова — наяўнасць сыравіны для вырабу прыладаў працы, з дапамогай якіх ён мог здабыць усё астатняе. Агульнавядома, што менавіта здольнасць да вырабаў прасцейшых прыладаў працы вылучыла чалавека з жывёльнага свету.
На шляху станаўлення чалавека этапу прыладавай дзейнасці папярэднічаў доўгі шлях выкарыстання звычайных камянёў, палак, галек, абкатаных вадой. Для вырабу ручных прыладаў для сячэння ў раннім палеаліце падыходзіў любы цвёрды матэрыял. Паступова адбор натуральна завостраных, зручных формаў, створаных прыродай пад уздзеяннем вады, марознага выветрывання і іншых фактараў, змяніўся этапам наўмыснай аббіўкі прыладаў з ужываннем для гэтага пасрэднікаў, так званых каменных адбойнікаў.
I вось тут, спачатку інтуітыўна, а потым свядома, чалавек пачаў выбіраць падыходзячы матэрыял. Шляхам проб і памылак, выкарыстоўваючы вопыт продкаў, з мноства асадкавых і вулканічных парод ён выбраў сланец і пясчанік, алеўрыт і крэмень, вапняк, андэзіт, абсідыян, кварцыт, агат, дыярыт, горны крышталь, яшму, нефрыт, халцэдон і некаторыя іншыя пароды. Камень павінен быў быць падатлівы, дастаткова моцны, але ў той жа час лёгка і зручна расколвацца.
Тагачасны свет заваяваў крэмень. Зразумела, што ў кожным канкрэтным месцы выкарыстоўвалі тую пароду, якая
57
была найбольш даступная, але пры наяўнасці крэменю паўсюдна аддавалі перавагу менавіта гэтаму мінералу. Гэты камень быў моцным, дастаткова цвёрдым, лёгка расколваўся і рэтушаваўся. Без асаблівых намаганняў яму можна было надаць любую задуманую форму.
Крэмень утварыўся ў крэйдавых пародах і сустракаецца ўсюды, дзе яны ёсць. На геалагічнай карце Беларусі крэйдавыя адклады распаўсюджаны вельмі шырока, але залягаюць на вялікай глыбіні. Толькі ў асобных раёнах рэспублікі, асабліва ў далінах рэк, яны выходзяць на паверхню. Напрыклад, у заходняй частцы Беларусі зараз вядзецца прама з паверхні, адкрытым спосабам інтэнсіўная распрацоўка мергельнакрэйдавых адкладаў з адорвеняў, прынесеных ледавікамі з поўначы. На астатняй тэрыторыі рэспублікі, там, дзе марэна была размыта, палі ўсыпаны валунным крэменем. Ёсць таксама асобныя выхады на паверхню суцэльных пластоў крэменю, прыцягнутых ледавіком у непарушаным стане.
Дзякуючы адзначаным абставінам, тэрыторыя Беларусі ў старажытнасці была надзвычай багата лёгкадаступнай крамянёвай сыравінай для вырабу неабходных у гаспадарцы прыладаў. Гэта быў найважнейшы фактар, які вызначыў, акрамя іншых абставін, шчыльнасць засялення яе тэрыторыі. Там, дзе шмат крэменю, шмат і паселішчаў каменнага веку.
Лепш за ўсё паддаецца апрацоўцы крэмень вільготны, з глыбіні. 3за гэтага чалавек навучыўся ў больш познія часы, ужо ў неаліце і бронзавым веку, здабываць яго прама ў шахтах. У Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці іх адкрыта і даследавана сотні. 3 дапамогай касцяных і рогавых матыкаў шахцёры каменнага веку капалі ў зямлі ствалы шахтаў у выглядзе калодзежаў, рабілі злучаючыя іх штрэкі і забоі. Зрэдку, галоўным чынам на паўднёвым усходзе рэспублікі, старажытны чалавек выкарыстоўваў кварцыт.
У Юравічах і Бердыжы для вырабу прыладаў шырока ўжываўся мясцовы крэмень. Як мы даведаліся аб гэтым? Па колеры. Калі па хімічным складзе крэмень на ўсёй планеце амаль аднолькавы, то па колеры ён рэзка адрозніваецца. Гэтую асаблівасць упершыню заўважылі менавіта археолагі. Сожскі крэмень, напрыклад, шэры, з дробнымі белымі
58
Мал. 20. Прылады працы з крэменю: a — укладышы, часткі састаўных прыладаў; б—в — праколкі і скрабкі былі неабходныя пры апрацоўцы скур і пашыву вопраткі; г — з дапамогай скрэблаў і скобляў апрацоўвалі круглыя паверхні
ўкрапваннямі. Толькі зрэдку ён мяняе колер, калі знаходзіцца ў балоце і ў крэйдавых адкладах, бо лёгка ўбірае ў сябе розныя солі і вокіслы. На Нёмане і Верхняй Прыпяці — шматкаляровы, ад ружовага да чорнага, хоць, вядома, паўсюдна трапляюцца рознакаляровыя канкрэцыі. На тэрыторыі Польшчы сустракаецца высакаякасны, так званы шакаладны крэмень. Добрае веданне якасцей крэменю розных рэгіёнаў краіны і суседніх тэрыторый дае падставу для вывучэння шляхоў і асаблівасцей абмену сыравінай.