Першыя людзі на зямлі Беларусі
Алена Калечыц
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 96с.
Мінск 2005
Ёсць і другі важнейшы элемент пазнання — вывучэнне тэхнікі расшчаплення і апрацоўкі прылад. Тэхналагічны аналіз дазваляе прасачыць, якімі тэхнічнымі прыёмамі карысталіся старажытныя майстры і як паступова адбывалася эвалюцыя крэмнеапрацоўкі. Зараз археалогія каменнага веку засноўваецца на вывучэнні не толькі так званых «кіруючых тыпаў», а на ўвесь комплекс знаходак, што дазваляе аднавіць і параўнаць розныя індустрыі.
86
«А як даведаліся, для чаго выкарыстоўваліся тыя ці іншыя рэчы?» — спытаеце вы. На дапамогу прыходзяць даныя этнографаў, сабраныя ў час знаходжання сярод жыхароў адсталых плямёнаў, якія жылі ўжо ў XX ст. амаль так, як і ў каменным веку. Надзейным саюзнікам археолага ў раскрыцці таямніц вытворчасці старажытных часоў стаў трасалагічны аналіз. Гэты метад распрацаваў С. А. Сямёнаў.
Сутнасць яго заключаецца ў вывучэнні слядоў дзейнасці чалавека, якія застаюцца на вырабах. 3 дапамогай толькі каменя спецыялісты вырабляюць прылады працы, падобныя на старажытныя. Працуюць імі, выконваючы ўсе неабходныя аперацыі па разборцы тушаў жывёлаў, апрацоўцы іх скур і г. д. Потым з дапамогай мікраскопа вывучаюць сляды спрацаванасці, якія засталіся на прыладах. Ведаючы, якія сляды атрымліваюцца на крамянёвай прыладзе, якой, напрыклад, скаблілі скуру, лёгка знайсці сярод старажытных прыладаў тыя, якія ўжываліся менавіта для гэтых мэтаў.
Эксперымент, які выкарыстоўваюць вучоныя, дазваляе многае пабачыць сваімі вачыма. Мы ўжо расказвалі, як вучоныя рабілі фарбы. Мала таго, яны нават пабудавалі дом і потым падпалілі яго. Так удакладнілі, як выглядае абпалены крэмень; на якую глыбіню згараюць укапаныя ў зямлю драўляныя слупы; як выглядае пасля пажару гліняная абмазка сцен, падлога; што застаецца ад воўны, скуры, костак, дрэва і г. д.
Як захаваць старажытныя знаходкі. Няўмольны час ператварае ў тлен практычна любую арганіку: дрэва, косць, тканіну. Рассыпаюцйа на сотні кавалачкаў пасудзіны, зробленыя з гліны, пяску і розных змацоўваючых дамешкаў. Нават камень можа мяняць сваю афарбоўку пад уплывам навакольнага асяроддзя. Побач з выхадамі крэйды ён робіцца белым, бо насычаецца солямі кальцыю, а калі паляжыць у балоце, дзе вада ўтрымлівае жалезістыя спалучэнні, — бурым. Калі працэс гэты заходзіць дастаткова далёка, крэмень наскрозь мяняе свой колер.
Працяглай захаванасці археалагічных старажытнасцей садзейнічае знаходжанне іх у аднародным асяроддзі, перш за ўсё ў вільготным, без доступу кіслароду. Выцягнутыя
87
з торфавых адкладаў вырабы з дрэва, костак здзіўляюць дасканаласцю апрацоўкі. У іх старажытнасць, на першы погляд, нельга паверыць. Але праходзіць тыдзень, другі, выраб высыхае, пачынае трэскацца, карабаціцца. Для таго каб знойдзеную вамі рэч захаваць, з першых хвілін яе трэба змясціць у цэлафанавы пакет, перыядычна ўвільгатняць. Трэба мець на ўвазе, што спробы самастойнай ачысткі старажытнасцей могуць скончыцца няўдала. Рэч можна лёгка сапсаваць і нават зламаць, бо яна надзвычай крохкая. Выйсце тут толькі адно: як мага хутчэй перадаць яе ў вопытныя рукі музейных супрацоўнікаў ці рэстаўратараў.
Рэальнасць і міфы. А зараз адкажам на пытанні, якія можна аднесці да легендаў і фантазій. Пад час раскопак іншым разам пытаюцца: «Ці палявалі старажытныя людзі на дыназаўраў?» Гэтыя велізарныя істоты, якія насялялі зямлю ў юрскім і крэйдавым перыядах, так інтрыгуюць сваімі памерамі і застрашальным абліччам, што цікавасць да іх нязменна вялікая. Аднак прыйдзецца чытачоў расчараваць. З’явіўшыся каля 200 млн гадоў назад, дыназаўры вымерлі на працягу 30—40 млн гадоў на мяжы мезазойскай і кайназойскай эр, не здолеўшы, відаць, прыстасавацца да зменаў клімату і не вытрымаўшы канкурэнцыі з больш развітым класам млекакормячых і птушак, якія прыйшлі ім на змену. Гэта адбылося задоўга да з’яўлення чалавека, прыкладна 75 млн гадоў назад. I ведаем мы аб іх, дзякуючы толькі выпадкова захаваўшымся рэшткам шкілетаў.
«А золата знаходзяць на стаянках?» — пытаюцца другія. Амаль усюды, дзе ёсйь старажытныя паселішчы ці могільнікі, ходзяць легенды аб золаце, схаваным там. Аб чым толькі ні гаворыць людская пагалоска. Часцей галоўны герой міфаў — Напалеон. Ён і яго армія, маўляў, і закапалі, ратуючыся ўцёкамі ад нашых воінаў, то карэту, то шаблю, то стол, то вароты і шмат іншых рэчаў, і ўсе абавязкова залатыя. Багацце тапілі ў азёрах, калодзежах.
Цэлыя атрады энтузіястаў адпраўляюцца на пошукі «золата Напалеона». Шкода ад гэтых чутак непамерная, страта непапраўная. He проста рыдлёўкі, але нават бульдозеры прымяняе чалавек, каб знайсці клад у курганах. Але нідзе яшчэ на зямлі Беларусі золата ў курганах, і тым
88
больш на старажытных паселішчах, не знайшлі і, можна ўпэўнена сцвярджаць, не знойдуць, бо ляжаць пад гэтымі аплыўшымі насыпамі рэшткі нашых далёкіх продкаў. Прыкладна да XIV ст. н. э., а па апошніх звестках нават і пазней, іх хавалі не закопваючы ў зямлю, а на яе паверхні і насыпалі зверху курган. Побач з нябожчыкам можна знайсці паламаныя і стлелыя ад часу рэчы, але золата там няма. У каменным веку яго зусім не ведалі.
Доўгі шлях да Беларусі. Як вы бачыце, шмат якія ўрыўкі з майго расказа трымаюцца на гіпотэзах. Крок за крокам, супастаўляючы і асэнсоўваючы самыя розныя даныя, вучоныя паступова набліжаюцца да раскрыцця складанейшых пытанняў. На жаль, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі рэшткі палеалітычнага ўзросту амаль не садзейнічаюць раскрыццю даўно мінулага, бо яны вельмі абмежаваныя. Але не будзем губляць надзеі. 3 цягам часу, магчыма, і некаторыя з маіх чытачоў ці іх дзеці змогуць унесці свой уклад у раскрыццё таямніцаў, якія захоўвае зямля.
Падсумоўваючы вынікі, давайце паглядзім, што ж мы ведаем сёння аб першых людзях на планеце Зямля і на зямлі Беларусі ў прыватнасці.
Першапачатковае з’яўленне чалавека на тэрыторыі Усходняй Еўропы адбылося прыкладна 1 млн гадоў назад. Яно звязана з галечнымі індустрыямі, знойдзенымі на крайнім поўдні і захадзе ў раннім ашэлі.
Другі этап адпавядае сярэдняму ашэлю (400—250 тысячагоддзяў назад), калі назіраецца невялікі рух індустрый на поўнач на Каўказе, у Карпатах і Сярэдняй Азіі.
Трэці этап звязаны з рассяленнем чалавека ў познім ашэлі (250—100 (80) тысячагоддзяў) і з’яўленнем яго на Каўказе, Кубані, Урале, Украіне, у Паўднёвай Сібіры і іншых месцах. I толькі на чацвёртым этапе, у мусцьерскім перыядзе (100—35 тысячагоддзяў назад), чалавек дасягае 55° паўночнай шыраты і, як мы можам меркаваць, у тым ліку, магчыма, тэрыторыі Беларусі.
На пятым этапе чалавек асвоіў амаль усю Ойкумену. Было гэта ў познім палеаліце (40 (35)—10 тысяч гадоў назад).
Першая хваля пранікнення чалавека на нашую тэрыторыю, відаць, супала па часе з муравінскім міжледавікоўем
89
і першай паловай апошняга паазерскага абледзянення. Дакладных доказаў гэтаму няма. Тры прылады, блізкія па форме і тэхніцы апрацоўкі да мусцьерскіх (скрэблы са Свяцілавіч, Абідавіч і скрэбланож з Бердыжа), не маюць якіхнебудзь выразных крытэрыяў для датавання. Яны знойдзены ў пераадкладзеным стане і без слядоў арганікі, якую можна было б датаваць абсалютнымі метадамі.
Далейшыя падзеі адбыліся ў познім палеаліце. Тут мы маем бясспрэчныя доказы пранікнення палеалітычных паляўнічых на зямлю Беларусі. Надзейнымі сведкамі гэтага з’яўляюцца познапалеалітычныя помнікі Юравічы (прыкладна 26 тысяч гадоў назад) і Бердыж (23 ці 15, па розных звестках, тысячагоддзяў назад).
Для Беларусі вылучаюць яшчэ адну, трэцюю хвалю засялення — (14—10 тысячагоддзяў), якая адпавядае пазнейшаму, фінальнаму палеаліту, калі чалавек рассяліўся па ўсёй яе тэрыторыі і больш ніколі не пакідаў гэты цудоўны край.
Дарагія чытачы! Калі вы даведаецеся аб новых знаходках костак буйных жывёлаў, незразумелых каменных ці касцяных вырабах і іншыхзагадкавых рэчах, звярніцеся ў бліжэйшы музей ці пішыце нам на адрас: 220072, Мінск, пр. Ф. Скарыны, 1, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, аддзел археалогіі першабытнага грамадства.
Пытанні і заданні для самакантролю
1. Чым адрозніваюцца адносныя датавапні ад абсалютных?
2. Пералічыце галоўныя метады іншых навук, якімі карыстаюцца археолагі.
3. Чым яны адрозніваюцца?
4. Што трэба рабіць, каб захаваць старажытныя знаходкі?
5. Якія міфы пра старажытнасці найбольш распаўсюджаны на Беларусі?
6. Пералічыце галоўныя кірункі засялення чалавекам тэрыторыі нашай краіны.
7. Назавіце асноўныя даты і этапы засялення Беларусі.
Што можна прачытаць дадаткова
Алексеев, В. От жйвотных — к человеку. Легенды. Факты / В. Алексеев. — М.: Советская Россйя, 1969.
Археалогія Беларусі. Том 1. Каменны і бронзавы вякі. — Мінск: Беларуская навука, 1997.
Аугуста, Н., Бурііан, 3. По путям развчтйя жйзнй / Н. Аугуста, 3. Бурйан. — Прага, 1979.
Баланднн, Р. К., Бондарев, Л. Г. Прйрода й цйвмлйзацйя / Р. К. Баланднн, Л. Г. Бондарев. — М.: Мысль, 1988.
Барнетт, А. Род человеческйй / А. Барнетт. — М.: Мйр, 1968.
Борйсковскйй, П. /7. Древнейшее прошлое человечества / П. й. Барнсовскйй. — М.: Наука, 1980.
Брукс, К. Клмматы прошлого / К. Брукс. — М.: Нностранная лйтература, 1952.
Вереіцагйн, Н. К. Почему вымерля мамонты / Н. К. Верешаган. Л.: Наука, 1979.
Вереіцагйн, Н. К. Здпйскй палеонтолога / Н. К. Верешапін. — Л.: Наука, 1981.
Гангус, А. Через горы временч / А. Гангус. — М.: Наука, 1973.
Герасймов, М. М. Людн каменного века / М. М. Гераснмов. — М.: Наука, 1964.
Долуханов, П. М. Географйя каменного века / П. М. Долуханов. — М.: Наука, 1979.
Нмбрй, Д., Ммбрн, К. Тайны леднйковых эпох / Д. Нмбрн, К. Нмбрй. — М.: Прогресс, 1988.
Норданскіш, Н. Н. Развнтйе жйзнй на Земле / Н. Н. йорданскнй. — М.: Просвешенйе, 1981.
91
Ісаенка, У. Ф. Юравічы над Прыпяццю / У. Ф. Ісаенка. — Мінск: АртыФэкс, 2000.
Кларк, Дж. Д. Дойсторйческая Афрпка / Дж. Д. Кларк. — М.: Наука, 1977.
Котляков, В. М., Гросеальд, М. Г., Кренке, Л. Н. Клнмат Землй: прошлое, настояшее, будушее / В. М. Котляков, М. Г. Гросвальд, Л. Н. Кренке. — М.: Знанне, 1985.
Дазуков, Г. Н., Гвоздовер, М. Д., Рогйнскйй, Я. Я., Урысон, М. Н., Харнпюнов, В. М., Якймов, В. П. Прнрода й древнйй человек / Г. й. Лазуков. — М.: Мысль, 1981.
Ламберт, Д. Донстормческнй человек: Кембрнджскнй путеводйтель / Д. Ламберт. — Л.: Недра, 1991.