• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першыя людзі на зямлі Беларусі  Алена Калечыц

    Першыя людзі на зямлі Беларусі

    Алена Калечыц

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 96с.
    Мінск 2005
    31.53 МБ
    1.	Калі чалавек пачаў будаваць штучныя жытлы і як яны выглядалі?
    2.	Якія спосабы і прылады выкарыстоўвалі палеалітычныя паляўнічыя?
    3.	Пералічыце галоўныя гаспадарчыя заняткі палеалітычных людзей.
    4.	Які посуд выкарыстоўвалі першапасяленцы і чым яны харчаваліся?
    5.	Як выглядала вопратка палеалітычных жыхароў?
    6.	3 якой сыравіны рабілі свае прылады першабытныя людзі?
    7.	Пералічыце галоўныя катэгорыі прыладаў і мастацкіх вырабаў, якія вядомы нам з часоў палеаліту.
    8.	Як рабілі першыя фарбы?
    9.	Калі чалавек навучыўся лічыць, чытаць і пісаць?
    10.	Калі і ў якой форме з’явіліся першыя рэлігійныя ўяўленні?
    11.	Што вы ведаеце аб працягласці жыцця і колькасным складзе палеалітычных паляўнічых?
    Сцежкай археолагаў
    А зараз мы пагаворым аб тым, як шукаць старажытныя паселішчы і чаму знаходкі апынуліся ў зямлі. Ці даводзілася вам правесці хаця б дзень на пясчаным беразе ракі ці возера? На чыстым жоўтым пяску сляды вашага знаходжання, нават калі б вы былі беззаганна акуратныя, будуць добра відаць. Зараз уявіце, што чалавек 30—50 адначасова жылі на такім беразе доўгі час або няхай нават адзін ці два сезоны. Яны разбіралі забітую дзічыну, рыбу, гатавалі ежу, палілі вогнішчы, елі, спалі, рабілі прылады працы ці штонебудзь будавалі, капалі ямы для захоўвання харчовых прыпасаў, паліва, нараджаліся і паміралі, весяліліся і сумавалі, адным словам, жылі звычайным чалавечым жыццём, такім, як і мы з вамі, толькі ў іншым тэмпе і пры іншым узроўні эканамічнай і сацыяльнай арганізацыі. У выніку назапашваліся адыходы ежы, рэшткі крэмнеапрацоўкі, пасля адыходу племені гінулі і разбураліся пабудовы. Усё гэта трапляла ў пясок, заносілася пылам.
    Большая частка старажытнасцей надзейна закрыта глебай. Земляныя работы, якія звязаны з выманнем іх на паверхню, і называюць раскопкамі. Пласт зямлі, які змяшчае ў сабе рэшткі жыццядзейнасці чалавека, называецца культурным пластом.
    Што адбывалася з ім на працягу тысячагоддзяў? Пры спрыяльных умовах, вякамі не крануты ні ветрам, ні вадой, ні чалавекам, дзенідзе ён захаваўся часткова, а то і ў першапачатковым выглядзе. Такія помнікі сустракаюцца вельмі рэдка і з’яўляюцца надзвычай каштоўнымі для навукі. У асноўным жа, як лічаць вучоныя, да нас даходзіць мізэрная частка рэчаў, якімі карыстаўся жыхар палеаліту (не больш 1 % тых, што былі ва ўжытку). Значна часцей
    75
    культурны пласт парушаны ці разбураны поўнасцю. На раздзьмутых паселішчах знаходкі збіраюць проста з паверхні.
    А там, дзе культурны пласт занесла пяском, знайсці паселішча можна па прыкметах, якія вядомы толькі вопытнаму воку археолага. Гэта, напрыклад, кратавіны. Нястомныя краты разам з зямлёй са сваіх норак выносяць на паверхню і культурныя рэшткі. Арыенцірам у пошуках старажытнасцей служаць таксама знаходкі костак старажытных жывёлаў, рэшткі вогнішчаў, агляд зручных для паселішчаў месцаў каля старых рэчышчаў, па краях надпоймавых тэрас, мноства крэменю і іншыя прыкметы.
    Чаму на адным і тым жа месцы можна знайсці сляды розных археалагічных эпох — шкло і дрэва, косць і метал, камень і гліну?
    Старажытныя людзі былі вельмі назіральныя і практычныя пры выбары месца для паселішча. Яны асвойвалі розныя, але заўсёды самыя зручныя для жыцця ўчасткі. Жылі адзін ці некалькі сезонаў, пакідалі паселішча і маглі вярнуцца на яго зноў. Такія прыдатныя месцы амаль не пуставалі. Як правіла, кожны горад вырас там, дзе было старажытнае паселішча. Яшчэ часцей мы знаходзім рэшткі былых стаянак на тэрыторыі сучасных вёсак. Пераемнасць засялення адных і тых жа зручных мясцінаў — характэрная дэталь, якая назіраецца паўсюдна. I чым даўжэй жылі людзі на адным месцы, тым паўнейшы летапіс іх жыцця, прачытаць які можа толькі археолаг.
    Якія бываюць помнікі? Ад чаго залежалі магутнасць культурнага пласта і склад знаходак на паселішчы, якое пакінулі людзі? Зразумела, ад працягласці засялення і тыпу помніка, а яны бываюць розныя. Калі новае месца было прыдатным для жыцця (хапала дзічыны, сыравіны для вырабу прылад, былі зручныя падыходы да вады, дастаткова бяспечная мясціна), людзі заставаліся тут даволі доўга, нават некалькі сезонаў запар з перапынкамі (напрыклад, на час паводкі) ці без іх. Культурны пласт такога помніка дастаткова тоўсты, уключае, як правіла, вялікую колькасць прыладаў працы і адходаў іх вытворчасці, можа захоўваць сляды жытлаў, вогнішчаў, кухонныя рэшткі. Такі помнік адносяць да доўгатэрміновых паселішчаў.
    76
    Стаянкімайстэрні — гэта тыя месцы, дзе людзі жылі колькінебудзь працяглы час і ў сувязі з гэтым выконвалі вызначаныя гаспадарчыя функцыі, бо трэба было недзе хавацца ад непагадзі, паляваць, каб існаваць, і г. д. Галоўнай мэтай іх жыхароў была выпрацоўка прыладаў працы ці іх нарыхтовак, якія потым адносілі на доўгатэрміновыя паселішчы.
    «Чыстыя» майстэрні, як правіла, адрозніваюцца адсутнасцю якіхнебудзь слядоў жылля і наяўнасцю вялікай колькасці адходаў крамянёвай вытворчасці. Майстэрні звычайна можна сустрэць на месцы ці побач з буйнымі выхадамі сыравіны, і каб не цягнуць за дзесяткі кіламетраў цяжкія канкрэцыі, чалавек расколваў іх на адшчэпы, пласціны і іншыя нарыхтоўкі і забіраў з сабой найбольш прыдатныя для далейшага ўжывання.
    Зрэдку археолагі знаходзяць месцы, дзе забівалі ці разбіралі жывёлаў, і адпаведны для гэтай справы інвентар. Такія месцы называюць паляўнічымі лагерамі. Як я пісала вышэй, магчыма, такім месцам былі Юравічы. He заўсёды адразу і паблізу ад пасёлка ўдавалася злавіць жывёліну. Калінебудзь у пошуках здабычы адыходзілі на некалькі дзён дастаткова далёка. На месцы такіх лагераў захаваліся прылады для забою і разборкі жывёлаў ці адходы крамянёвай вытворчасці, калі гэтыя прылады рабілі на месцы.
    Гэта асноўныя, але не ўсе тыпы помнікаў каменнага веку. Ёсць таксама пахавальныя помнікі, месцазнаходжанні адзінкавых прыладаў і інш. 3 улікам прыродных рэсурсаў палеалітычнага часу картаграфаванне ўсіх тыпаў помнікаў на абмежаванай тэрыторыі дазваляе акрэсліць зоны гаспадарчай дзейнасці розных групаў старажытнага насельніцтва (плямёнаў, абшчын) і зрабіць палеаэканамічныя і палеаэкалагічныя высновы. На Беларусі з часоў ранняга палеаліту захаваліся адзінкавыя прылады, з позняга палеаліту рэшткі доўгатэрміновага паселішча — Бердыж і, верагодна, паляўнічага лагера Юравічы, а таксама шматлікія паселішчы і майстэрні фінальнай пары палеаліту.
    Штучнае ці прыроднае? На зары чалавецтва прылады з каменя, крэменю былі надзвычай прымітыўныя. Штуч
    77
    ную іх апрацоўку нават цяжка заўважыць. Але вопытны археолаг па некаторых прыкметах абавязкова гэта зробіць. Чым жа адрозніваюцца вырабы рук чалавека ад знешне падобных рэчаў, што маюць сляды механічных пашкоджанняў, якія ўзніклі пад уздзеяннем натуральных прыродных фактараў: вады, ветру, пяску, сонца, марозу?
    Археолаг ідзе па зямлі, звыкла глядзіць пад ногі і раптам заўважае расколаты крэмень. Як вызначыць, стварэнне гэта чалавечых рук ці абломак каменя, які сколаты трактарнымі гусеніцамі? Для гэтага трэба ўсвядоміць прыкметы штучнай апрацоўкі. Адна з галоўных — наяўнасць ударнай пляцоўкі, якая засталася на месцы ўдару, з дапамогай якога крэмень раскалолі, каб атрымаць нарыхтоўку. Наўмысна адколаты чалавекам асколак, які вы бачыце на мал. 33, завуць адшчэпам. Спінка адшчэпа (былая паверхня крамянёвага жаўлака) заўсёды пукатая ў параўнанні з брушкам. Як і ўдарная пляцоўка, яны могуць быць рознымі, мець альбо не мець падпраўку, сляды выраўноўвання.
    Сляды выраўноўвання паверхні спінкі з мэтай яе ўплашчэння — другая важная прыкмета штучнай апрацоўкі. Да
    Мал. 33. Адшчэп. Стрэлкамі паказаны прыкметы яго штучнага паходжання: / — ударная пляцоўка; 2 — ударны бугарок; 3 — ударныя хвалі. Злева — вонкавая паверхня (спінка) з рэшткамі папярэдніх сколаў; справа — унутраная ніжняя паверхня (брушка)
    ўдарнай пляцоўкі адшчэпа, з боку яго брушка, прымыкае выпуклы ўчастак — ударны бугарок, наяўнасць якога — трэцяя прыкмета наўмыснага зняцця адшчэпа. Ад яго, як правіла, радыяльна разыходзяцца так званыя ўдарныя хвалі, лёгкапрыкметныя на паверхні брушка. Трэба таксама звяртаць увагу на мелкія шчарбінкі, якія застаюцца на краі ўдарнай пляцоўкі, там, куды трапіў адбойнік. Адрозніць пласцінунарыхтоўку ці прыладу з пласціны ад прылады на адшчэпе, зразу
    78
    мела, значна лягчэй. Той, хто бачыў у музеі старажытныя прылады з крэменю, разумее, што прырода такія формы
    не створыць.
    Як апрацоўвалі крэмень. На працягу развіцця каменнага веку чалавецтва вынайшла і развівала некалькі тэхнікатыпалагічных ліній вырабу прыладаў і апрацоўкі каменя. У Афрыцы і краінах паўднёваусходняй Азіі на працягу палеаліту доўгі час развівалася так званая галечная індустрыя — самая старажытная ў гісторыі людзей. Некалькі ўдараў з розных бакоў звычайнай галькі дазвалялі зрабіць так званыя чопперы (прылада, абабітая з аднаго боку) ці чопперы (прылада, абабітая з двух бакоў) — прылады, якія практычна не мяняліся ў часе.
    Другая пласціністая тэхніка расколвання каменя базіравалася на падрыхтоўцы нуклеуса (ядрышча, па латыні — «ядро»), з якога здымалі нарыхтоўкі. Старажытным спосабам апрацоўкі каменя была аббіўка (мал. 34), г. зн. удары аднаго каменя аб другі. Ад такіх удараў на паверхні крамянёвых жаўлакоў заставаліся сляды буйных сколаў. Прылада, якою наносіўся ўдар, называецйа адбойнікам. 1х ролю ў першы час выконвала абкатаная рачная галька. Пазней імі маглі быць выкарыстаныя зламаныя прылады, часцей асяродак, які заставаўся пасля сколвання з крамянёвай галькі нарыхтовак (мал. 35), так званы нуклеус. Сколы з іх, у залежнасці ад прапорцый, археолагі называюць адшчэпамі, ці пласцінамі. Адбойнік заўсёды можна адрозніць па наяўнасці на яго паверхні ўчасткаў збітасці, вышчарбінак.
    Рассечаны на часткі крэмень выкарыстоўваўся для далейшай апрацоўкі. Спачатку скрэблі, рэзалі, калолі проста краямі ці вострымі выступамі ўдала расколатых крэмняў. Але па меры развіцця тэхнікі
    Мал. 34. Старажытным спосабам апрацоўкі каменя была аббіўка
    79
    Мал. 35. a — нуклеусы з Бердыжа; 6 — адшчэпы з нуклеусаў здымалі з дапамогай адбойнікаў
    аббіўкі чалавек перайшоў ад простага расколвання каменя да нанясення сістэматычных буйных сколаў, дзякуючы чаму ён мог надаць прыладзе задуманую форму. Лёгкімі частымі ўдарамі ён здымаў непатрэбныя выступы, выраўноўваючы паверхню.