• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першыя людзі на зямлі Беларусі  Алена Калечыц

    Першыя людзі на зямлі Беларусі

    Алена Калечыц

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 96с.
    Мінск 2005
    31.53 МБ
    Дадатковая апрацоўка паверхні завецца паўторнай, a працэс зняцця дробных лускавінак з дапамогай рэтушораў — рэтушаваннем. 3 дапамогай гэтага працэсу чалавек навучыўся прытупляць і завастраць краі прыладаў, выкарыстоўваючы для гэтага розныя віды рэтушы: ударную, контрударную, стромкую, а пазней плоскую, пілаваную, струменістую. Але апошнімі складанымі відамі рэтушавання ён авалодаў значна пазней, толькі ў неаліце і нават у бронзавым веку.
    Апрача тэхнікі аббіўкі пры апрацоўцы каменя пачынаючы з позняга палеаліту ўжывалася адціскальная тэхніка (мал. 37). Працэс расшчаплення крэменю складаўся з дзвюх галоўных аперацый. Папершае, перад тым, як ад жаўлака адціснуць пласціну, на ім рупліва падрыхтоўвалі
    80
    ўдарную пляцоўку. Для гэтага існавала некалькі спосабаў. Адзін з іх — калі гарызантальным (папярочным) сколам адным ударам збівалі макушку акруглай формы.
    Сколванне нарыхтовак пачыналася з больш выпуклага боку. Каб падтрымліваць рабочую паверхню ў такім стане, нарыхтоўкі здымалі папераменна з розных выступаючыхбакоў, пакуль выпукласць увогуле не знікала. Тады пляцоўку падпраўлялі ці ўтваралі новую. Ужывалася таксама папераменнае
    Мал. 36. Каб адціснуць пласціну, нуклеус устанаўлівалі на апору
    зняцце нарыхтовак з про
    цілеглых пляцовак. Першыя адшчэпы і пласпіны мелі рэшткі натуральнай скарынкі, і толькі потым удавалася адціснуць доўгія, правільна аграненыя пласціны. Кожная наступная, каб быць роўнай, здымалася пасля руплівай падпраўкі пляцоўкі і граняў нуклеуса.
    Калі пры аббіўцы крэмень проста трымалі ў левай руцэ, а ўдар наносілі правай, то пры адціскальнай тэхніцы нуклеус устанаўлівалі на апору (мал. 36). Чалавек на
    вучыўся змяняць вугал завастрэння рабочага краю прылады, здымаць лускавінкі патрэбнай глыбіні і пад патрэбным вуглом, рэгуляваць таўшчыню, утвараць nepaxon, рукаятку, чаранкі, падчэсваць канцы, выпрамляпь паверхні, паляпшаючы тым самым тэхнічныя якасці вырабаў.
    На Беларусі ў мезаліце пачалі рабіць укладышавыя прылады. На першым этапе выраблялі ўкладышы самых розных формаў. Напрыклад, у выглядзе разнастайных дробных пласцінак, так званых мікралітаў, з прытупленым рэтушшу краем. Яны служылі для аснашчэння бака
    Мал. 37. Апрацоўка крамянёвай пласціны аджымнай рэтушшу
    81
    вых лёзаў і шыпоў, складаных наканечнікаў дзідаў і дроцікаў, а таксама наканечнікаў стрэлаў колючага тыпу.
    Пазней навучыліся, рассякаючы пласціны надробныя кавалкі і дадаткова апрацоўваючы іх краі тонкай рэтушшу, атрымліваць дробныя геаметрычна правільныя фігуркі: сегменты, трохкутнікі, трапецыі і інш. Некалькі такіх рэчаў устаўлялі ў расшчэпленае дрэва, косць, у выніку чаго атрымліваўся нож, серп, гарпун. Некаторыя ўкладышы ўжываліся ў якасці наканечнікаў і былі асабліва каштоўнымі пасля вынаходніцтва лука і стрэлаў. Дробныя прылады можна было перанесці на вялікія адлегласці, і таму чалавек пры выбары месцаў для пасялення пачаў менш залежаць ад наяўнасці сыравіны. Да таго ж, да пачатку галацэну (10е тысячагоддзе) вымерлі гігантымаманты і іншыя прадстаўнікі верхнепалеалітычнага комплексу, звер здрабнеў і забіць яго, як і птушку, можна было больш дробнай і трапнай зброяй.
    Пытанні і заданні для самакантролю
    1.	Пералічыце галоўныя тыпы помнікаў.
    2.	Якія прыкметы дазваляюць адрозніць штучную прыладу ад натуральнай?
    3.	Як апрацоўвалі крэмень і чым адрознівалася тэхніка аббіўкі ад адціскальнай?
    У сценах лабараторыі
    Кожны год, пасля вяртання з поля перад археолагамі паўстае адно і тое ж пытанне. Напрыклад, зразумела, што знойдзеныя помнікі, у тым ліку і адзінкавыя знаходкі, вельмі старажытныя, не маладзей за палеаліт. Але як іх датаваць дакладней? Што імі рабілі? Як жылі іх вытворцы? Адкуль з’явіліся? 3 чаго ўсё пачалося?.. Доўгі і складаны шлях да пазнання ісйіны ніколі не сканчаецца. Засноўваючыся на даных іншых навук, паспрабуем удакладніць паслядоўнасць тых ці іншых падзей і пойдзем разам з археолагамі па цярністых сцежках пазнання.
    Па крупінках аднавіць разбураны будынак... Ці можа быць больш цікавая і творчая праца?
    Саюз навук. Як даведацца пра ўзрост і паслядоўнасць даўно мінулых падзей? Датуючыя магчымасці старажытных вырабаў даволі абмежаваныя. Толькі «чысты» аднаслойны помнік, колькасць знаходак на якім адпавядае патрабаванням статыстычнай дастатковасці, можа быць выкарыстаны для атрымання адноснага датавання. Таму археолагі актыўна карыстаюцца метадамі сумежных навук, якія вывучаюць мінулае нашай планеты.
    Гэта — геалогія і палеагеаграфія, біялогія і этнаграфія, палеанталогія і філасофія, антрапалогія, мовазнаўства і інш. Супрацоўніцтва іх паступова пашыраецца па меры таго, як вучоныя знаходзяць усё новыя спосабы для датавання археалагічных знаходак і расшыфроўкі іх прызначэння.
    Вывучэннем усяго комплексу пытанняў, звязаных з ваганнямі клімату і, як вынік гэтага, зменамі жывёльнага і расліннага свету, рэльефу, гідрасеткі, займаецца палеагеаграфія — навука аб развіцці прыроды і ландшафтаў у мінулым. Гэта навука грунтуецца на шырокім коле спе
    83
    цыяльных метадаў даследавання, у тым ліку фізічных, геалагічных, біялагічных. Параўноўваючы вынікі гэтых метадаў, можна рэканструяваць стан прыроды ў далёкім мінулым і этапы эвалюцыі чалавека.
    Выкапнёвыя рэшткі старажытных арганізмаў мінулых геалагічных эпох і заканамернасці іх гістарычнага развіцця вывучае палеанталогія. Супастаўляючы гэтыя рэшткі з існуючымі сёння фаунай і флорай, палеантолагі аднаўляюць карціну эвалюцыі арганічнага свету.
    Як даведацца пра абсалютны ўзрост археалагічных рэшткаў ці геалагічных адкладаў? Для гэтага існуе і выкарыстоўваецца шэраг метадаў абсалютнай геахраналогіі, у першую чаргу радыелагічныя (ізатопныя). Напрыклад, абсалютны ўзрост парод можна вызначыць па колькасці ў іх радыеактыўных элементаў і прадуктаў іх распаду. Важнейшым для археолагаў з’яўляецца вызначэнне ўзросту па колькасці радыеактыўнага ізатопу вуглярод14 (І4С), так званы радыевугляродны метад.
    Перыяд паўраспаду гэтага недаўгавечнага ізатопу каля 5730 гадоў. Ён няспынна ўтвараецца ў высокіх слаях атмасферы ў выніку спалучэння азоту са свабоднымі нейтрына. Вуглярод, акісляючыся, уваходзіць у склад вуглякіслага газу і ў працэсе абмену рэчываў засвойваецца жывыміарганізмамі.дзякуючычамуўключаеццаўкругаабарот, які адбываецца ў паветры, вадзе і біясферы Зямлі. Вучоныя разлічваюць, на колькі штогод павялічваецца колькасць ізатопу вуглярод14. А вось у тканках жывёлаў, якія загінулі і выйшлі з кругаабароту, колькасць гэтага вугляроду не ўзрастае, а набыты пры жыцці арганізмаў працягвае распадацца. Гэтыя веды пры адпаведных разліках даюць магчымасць вызначыць час гібелі жывёліны, спынення жыцця чалавека, дрэва і ўвогуле любой арганікі.
    Але радыевугляродным метадам датуюць падзеі, якія адбыліся не даўней за 70 тысячагоддзяў назад. А вось як даведацца пра ўзрост значна больш ранніх па часе адкладаў? На дапамогу прыходзіць калійаргонавы (ніжняя мяжа датаванняў не абмежаваная, верхняя — 400 тысяч гадоў), палеамагнітны (прыдатны для вызначэння ўзросту любых горных парод), уранавы, свінцовы, рубідзійстронцавы,
    84
    люмінісцэнтны і іншыя метады, якія дазваляюць пранікнуць у гісторыю Зямлі на дзесяткі мільёнаў і нават мільярды гадоў.
    Метады адноснага датавання аб’ядноўваюцца ў дзве групы: палеанталагічныя (біястратыграфічныя) і геолагастратыграфічныя. Першыя ў сваю чаргу падзяляюцца на фларыстычныя і фауністычныя, бо расліны, як і жывёлы, з’яўляюцца яскравымі паказчыкамі клімату.
    У перыяды паміж наступленнем ледавікоў жыццё адраджалася. У вадаёмах асядалі і назапашваліся тонкія праслойкі раслінных рэшткаў. Вывучаючы сярод іх вегетатыўныя часткі раслін, якія захаваліся, а таксама споры, пылок і насенне, можна лёгка аднавіць відавы склад расліннасці тых далёкіх часоў. Спецыялісты, якія вывучаюць такія рэшткі, называюцца палеакарполагамі (ад лацінскага «карпус» — насенне) і палінолагамі (ад грэчаскага «палінэ» — тонкі пыл). 3 іх дапамогай мы можам атрымаць адказ на пытанне, якой была флора Зямлі ў далёкім мінулым.
    3 мэтай атрымання адносных датаванняў вывучаюць таксама мікраскапічныя водарасці (альгалагічны метад), дзіатамеі (дзіатомавы аналіз), бактэрыі, адбіткі раслінаў і інш. Даволі часта ў археалогіі ўжываюць таксама дэндрахраналагічны метад датавання, заснаваны на падліку гадавых кольцаў на зрэзах ствалоў дрэў. Яшчэ больш надзейныя вынікі дае аднаўленне клімату па захаваўшыхся ў зямлі фауністычных рэштках. Ці бачыў хтонебудзь жывога майскага жука, напрыклад, зімой? He, ён вылеціць толькі тады, калі сярэднясутачная тэмпература паветра пяройдзе пэўны рубеж.
    Галоўнымі з фауністычных метадаў з’яўляюцца: тэрыяфауністычны, ці мамалагічны, заснаваны на вывучэнні костных рэшткаў млекакормячых, іхтыялагічны (вывучэнне рыб); малакалагічны (вывучэнне малюскаў); арніталагічны (вывучэнне костак птушак); энтамалагічны (вывучэнне рэшткаў розных насякомых); астракодалагічны (вывучэнне ніжэйшых ракападобных) і шмат іншых. Да фауніс тычных метадаў, якімі карыстаюцца з мэтай стратыграфічных пабудоў, адносяцца таксама антрапалагічны і археалагічны метады.
    85
    Сярод непалеанталагічных метадаў у дачыненні да патрэбаў археалогіі неабходна назваць стратыграфічны, геалагічны, мінералагічны, петраграфічны, літалагічны, грануламетрычны, палеамагнітны, геахімічны, палеапедалагічны, геамарфалагічны, палеапатамалагічны, гідрагеалагічны і іншыя метады.
    Методыка выкарыстання вынікаў вышэйпералічаных метадаў розная. Уявіце сабе, што перад вамі рэшткі мноства раслінаў, якія сабралі на тарфяніках і каля старых рэчышчаў і прамылі праз тонкае сіта. Можна акрэсліць на карце свету тыя тэрыторыі, дзе гэтыя расліны зараз растуць. Такія прыродныя зоны пашырэння віду жывёлаў ці раслінаў завуцца арэаламі. Калі потым арэалы распаўсюджання расліннасці ці жывёлаў сумясціць, то знойдзецца адно ці некалькі месцаў, дзе ўсе ці большасць з іх суіснуюць на Зямлі ў наш час. 3 дапамогай такога арэалагічнага метаду лёгка аднавіць клімат (тэмпературу, колькасць ападкаў, глебу) і тых далёкіх часоў, да якіх адносяцца сабраныя намі рэшткі. Дастаткова даведацца, якія тэмпературныя паказчыкі там існуюць у нашы дні.
    Досыць часта намаганні археолагаў і спецыялістаў пералічаных дісцыплін цесна сутыкаюцца. Пад час раскопак археолагі адбіраюць узоры для датавання рознымі метадамі і, у сваю чаргу, распрацоўваюць і карыстаюцца спецыяльнымі метадамі даследавання. Адзін з галоўных — тыполагатэхналагічны аналіз. Пры вызначэнні тыпу прылады ўлічваюць яе форму, характар рабочага края і другаснай апрацоўкі, функцыянальнае прызначэнне вырабу. Сукупнасць гэтых прыкмет і стварае тып прылады, а сукупнасць характэрных для комплексу тыпаў дае прадстаўленне пра індустрыю — важнейшы кампанент палеалітычных культур.