Першыя людзі на зямлі Беларусі
Алена Калечыц
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 96с.
Мінск 2005
Дрэнная захаванасць, асабліва ў пясчаных адкладах, арганічных рэчываў пазбаўляе нас магчымасці ўсвядоміць тую значную ролю, якую адыгрывалі ў жыцці палеалітычнага насельніцтва прылады, зробленыя з косці, рогу і дрэва. Землекапалкі для збіральніцтва, матыкі для капання розных ям, рагаціны і гарпуны для палявання, упрыгожанні і прадметы мастацтва, у тым ліку вырабы мелкай пласцікі, статуэткі і чурынгі, а таксама шмат якія іншыя рэчы выраблялі з гэтых матэрыялаў.
Прылады працы. Для шматграннай гаспадарчай дзейнасці, якой займаўся калектыў першабытных паляўнічых,
59
з дня ў дзень патрэбны былі тыя ці іншыя прылады працы. Каб пайсці на паляванне, пашыць вопратку ці выкапаць карэнне з зямлі, патрэбны самыя розныя рэчы. Раней лічылася, што ў мусцьерскі час неандэрталец вырабляў галоўным чынам востраканечнікі, скрэблы і рубільцы. А зараз да іх далучылі розныя выемчатыя і зубчастыя прылады, зрэдку на помніках мусцьерскага часу знаходзяць скрабкі, разцы, праколкі, нажы, а ўсяго на сённяшні дзень вядома звыш 60 розных тыпаў вырабаў, якімі ён карыстаўся. У познім палеаліце асартымент каменных прыладаў пашырыўся, а апрацоўка іх значна палепшылася.
Што было найбольш неабходна? Папершае, тыя рэчы, з дапамогай якіх апрацоўвалі сыравіну, інакш прылады для выпрацоўкі прыладаў працы — адбойнікі і рэтушоры. У назвах гэтых рэчаў зашыфраваны іх сутнасць і прызна
Мал. 21. Вырабы з костак: a — паляўнічыя прылады (кінжал, наканечнікі дзідаў); б — рыбалоўныя прылады (гарпуны маглі выкарыстоўвацца як зброя); в — клявец і матыка прылады для збіральніцтва і земляных pa60?
60
чэнне. Адбойнікамі адбівалі, надаючы прыладзе патрэбную форму, рэтушорамі рэтушавалі, даводзячы яе рабочы край да аптымальнай кандыцыі. Тып нарыхтоўкі і спосабы другаснай апрацоўкі залежалі ад віду сыравіны, яе якасці, а таксама культурных традыцый іх стваральнікаў.
Склад прыладаў працы знаходзіўся ў пэўных суадносінах з вядучымі галінамі гаспадаркі той пары, а менавіта паляваннем, збіральніцтвам і рыбалоўствам, якое паступова развівалася.
Сярод паляўнічых прыладаў былі не толькі зброя, але і ўсё неабходнае для разборкі тушаў забітых жывёлаў, апрацоўкі іх скур. Можна меркаваць, што па гэтым прынцыпе рабілі і рыбалоўныя прылады (мал. 21).
Мал. 22. Наканечнікі стрэлаў з бакавой выемкай з Бердыжа. Маглі выкарыстоўвацца як нажы ці колючыя прылады
61
Мал. 23. Палеалітычныя нажы. Адметная прыкмета такіх прыладаў з Бердыжа — апрацоўка канцоў з дапамогай некалькіх буйных сколаў, дзякуючы чаму нож рабіўся роўным
Адным з галоўных, безумоўна, былі вырабы для палявання — наканечнікі стрэлаў, дзіды, дроцікі. У Юравічах яны не знойдзены, а ў Бердыжы вельмі своеасаблівыя. Дзякуючы наяўнасці прыкметнай асіметрыі чаранка (KaHeu, які ўстаўляўся ўдрэўка), гэтыя наканечнікі атрымалі назву «наканечнікаў з бакавой выемкай» (мал. 22). Акрамя ўжывання ў якасці паляўнічай зброі яны, відаць, маглі выкарыстоўвацца як нажы і нават як праколкі. Чаранок, на думку археолагаў, дзякуючы таму, што быў затуплены, дазваляў трымаць прыладу ў руцэ як нож, якім апрацоўвалі ўнутраны бок скур жывёлаў.
62
Асобную групу складалі прылады для разборкі і апрацоўкі туш. Гэта, перш за ўсё, скрэблы і скрабкі, якія ўжываліся для апрацоўкі скур, зняцця з іх тлушчу, далейшага выскрабання і размякчэння. Дарэчы, лічаць, што прадукцыйнасць познапалеалітычных скрабкоў увогуле залежа
Мал. 24. a — для вырабу разцоў у Бердыжы, як і на іншых старажытных паселішчах, выкарыстоўвалі пласціны, а таксама адшчэпы і спрацаваныя нуклеусы; о — як і ў наш час, іх шырока ўжывалі як прылады для вырабу пазоў. Але асноўным матэрыялам, які апрацоўвалі разцамі, у палеаліце быў не метал, а косць і дрэва
63
ла ад даўжыні рабочага ляза і зручнага замацавання прылады. Дробныя скрабкі, відаць, замацоўвалі ў рукаятках.
Для апрацоўкі круглай паверхні дрэва, косці ўжывалі скоблі (прылады з выемкай). Сярод рэжучых прыладаў шмат мясных і стругальных нажоў, зробленых з масіўных пласцін. Нажы для мяса, як устанавілі археолагі, былі сіметрычныя, а для рыбы — асіметрычныя. Трэба нагадаць, што нажы з Бердыжа маюць выразныя адметныя рысы (мал. 23). Менавіта падпраўка іх канцоў з брушка буйнымі сколамі і наяўнасць вышэйадзначаных наканечнікаў з бакавой выемкай дазваляюць сінхранізаваць Бердыж з шэрагам помнікаў так званай касцёнкаўскааўдзееўскай
культуры.
Мал. 25. Першыя шылы і іглы былі зроблены з костак птушак ці дробных жывёлаў
Разцы, прылады, прыстасаваныя для работы па дрэве і косці, у палеаліце мелі шырокае распаўсюджанне. Менавіта разцамі зроблены цудоўныя гравюры на косці. Паглядзіце ўважліва на іх знешні выгляд і спосабы ўжывання (мал. 24). Тыпы іх разнастайныя, а выконвалі з дапамогай разцоў амаль тыя ж аперацыі, што і ў нашы дні. Толькі матэрыял быў іншы.
Для праколвання ў скурах адтулін, каб іх сшыць,
краўцы і шаўцы тых часоў рабілі праколкі. Калі ў Бердыжы знойдзены праколкі толькі з крэменю, на шмат якіх суседніх паселішчах — з костак, звычайна дробных птушыных (мал. 25). А ёсць і сапраўдныя іголкі з адтулінамі, у якія ўцягвалі, відаць, сухажыллі ці ніці з раслінных валокнаў.
У любой гаспадарцы не абысціся без прыладаў для сячэння (мал. 26). Першыя прымітыўныя сякеры былі грубаабабітыя. Часта ў іх якасці выкарыстоўваліся завостраныя камяні ці спрацаваныя прылады. Потым сякеры сталі вырабляць спецыяльна: яны зрабіліся больш вузкімі і больш
64
Мал. 26. a — сякера з Бердыжа. Зроблена са спрацаванага нуклеуса; б — спосабы ўжывання сякер
прыдатнымі для выкарыстання. Калі трэба было зваліць вялікае дрэва, яго маглі спачатку падпаліць.
Калі сякера — гэта прамалязовая прылада для сячэн
ня, то цясла — прылада папярочналязовая. Як і ў выпадку з нажамі для мяса і рыбы, гэтыя рэчы адрозніваюцца паміж сабой знешне па ступені сіметрычнасці ляза і спосабу замацавання ў рукаятцы. Калі лязо і чаранок першых знаходзіліся ў адной плоскасці, то ў другіх — пад вострым вуглом. Замацаванне ў рукаятцы было складанай праблемай. Яе ролю выконвалі рагавыя муфты, расшчапаныя ці са спецыяльна прасвідраванай адтулінай, звычайныя палкі. Калі сякеры і цяслы ўжываліся для апрацоўкі дрэва, то матыкі, кіркі, кайлы, канструкцыйна блізкія да цяслаў, патрэбны былі для здабычы каменнай сыравіны, пад час земляных работ і збіральніцтва. Адрозніваюцца яны паміж сабой
Мал. 27. Арнаментаваная чурынга з біўня маманта. Знойдзена К. М. Палікарповічам на паселішчы Елісеевічы
65
прапорцыямі і формай. Папершае, матыкі некалькі даўжэйшыя, а падругое, маюць шырокае лязо, але тонкі профіль, а кайлы — вузкае падтрохкутнае лязо.
Усе гэтыя прылады шырока ўжываліся ў палеаліце, але, на жаль, многія з іх вядомы нам толькі па знаходках у суседзяў, таму што на стаянках Беларусі амаль не захаваліся вырабы з косці. Яны зрэдку трапляюць на больш позніх помніках, але, відаць, шырока ўжываліся ўжо ў палеаліце. 3 рагоў аленя на стаянцы Сунгір Уладзімірскай вобласці зроблены ўдарныя прылады, падобныя на малаткі, з косці — землекапалкі, стругі (прылады для апрацоўкі скур), праколкі, вельмі тонкія шыллі, іголкі, долаты, матыкі, кінжалы, наканечнікі дзідаў, прылады мастацтва. Зямлю перакопвалі з дапамогай каменных кліноў, матык, капалак з дрэва, косці, рога.
Асабліва шырокім попытам карыстаўся бівень, з якога рабілі шматлікія прылады працы і зброю, пацеркі і падвескі, бранзалеты і розныя фігуркі, выкарыстоўвалі як звычайныя дубіны, упрыгожваючы іх. Надзвычай прыгожа арнаментаваны так званыя чурынгі — пласціны з біўня (мал. 27). Узор на іх нагадваў скуру змяі ці рыбную луску.
Асабліва шырока косць выкарыстоўвалася для вырабу прыладаў мастацтва. Тут і музычныя інструменты, і шматлікія ўпрыгажэнніпадвескі з іклаў жывёлаў, костак птушак, арнаментаваныя дыскі, жаночыя статуэткі (мал. 28), фігуркі жывёлаў, гузікі і іншае.
Знойдзены таксама прылады з косці і рога невядомага прызначэння з нарэзкамі, насечкамі, слядамі стругання, гравіроўкай (мал. 29).
У майстэрні мастака. Праца па вырабу ўсяго неабходнага набору прыладаў для гаспадарчых мэтаў вялася няспынна. Віда
Мал. 2S. Жаночая статуэтка. Знойдзена К. М. Палікарповічам у час раскопак Елісеевіцкай стаянкі на р. Судасць у Бранскай вобласці. Зроблена з біўня маманта. Яскрава ўвасабляе сабой жанчынумаці, сімвал жыцця і неўміручасці роду людскога
66
Мал. 29. Упрыгажэнні з костак. зубоў, ракавін, бурштыну. Знойдзены на паселішчах ля в. Мезін і Сунгір (па 1. Р. Шаўкаплясу, 0. М. Бадэру,
3. А. Абрамавай)
вочна, яшчэ не было спецыялізацыі па вырабу нейкіх канкрэтных прыладаў канкрэтнымі людзьмі. Кожны мужчына, як кажуць, «быў майстрам на ўсе рукі». Ён мог апрацаваць і камень, і костку, і дрэва. Мог паляваць і будаваць. Кожны падлетак пераймаў вопыт старэйшых, вучыўся гэтаму. Толькі разьба па косці, наскальны роспіс, відаць, былі заняткам нямногіх. Як і ў наш час, талент мастака і скульптура — рэдкі дар прыроды.
67
Для размалёўкі скал, косці, цела чалавека першабытны мастак выкарыстоўваў чырвоны, карычневы, жоўты, чорны, белы колеры. Асабліва шмат на помніках палеаліту, напрыклад у Касцёнках, цёмнавішнёвай фарбы. Як рабілі гэтыя фарбы? Правёўшы адпаведныя эксперыменты, археолагі высветлілі, што рознакаляровыя фарбы атрымлівалі з дапамогай розных прыродных мінералаў. Жоўты колер, напэўна, — з охрыстага ліманіту, а яркачырвоны і цёмнавішнёвы — з гематыту.
Круглыя камяні з праменьчатай пабудовай (сферасідэрыт) і ліманіт, якія збіралі ў акрузе, яны змяшчалі ў вогнішча. Хвілін праз трыццаць найбольш рыхлыя, ржавыя кавалкі рабіліся цёмнавішнёвымі, і можна было саскрабаць з іх
чырвоную пудру. Калі такі камень пратрымаць у агні 6— 10 гадзін, ён наскрозь робіцца цёмнавішнёвым. Працэс пераходу вокісу жалеза з аднаго стану ў другі вельмі складаны, дае шмат адценняў, у тым ліку і фарбы вохрыстых тонаў. Алыя тоны, згодна з тымі ж данымі, атрымлівалі з глін неагенавага ўзросту там, дзе яны захаваліся на паверхні. Ва ўсіх выпадках аснову фарбуючага рэчыва складалі вокіслы жалеза.
У якасці чорнай фарбы, апрача драўніннага і касцявога вугалю, выкарыстоўвалі вокіслы марганцу, якія сустракаюцца ў берагавых абрывах. Белы колер давала крэйда. Усё гэта расціралася камянямі і змешвалася з вяжучым рэчывам, у якасці якога выкарыстоўвалі тлушч, бялок яек, кроў, сок раслінаў. Наносілі фарбы кавалкамі воўны, пер’ямі, галінкамі, пучком звязаных валасоў. Сакрэты трывалых фарбаў, несумненна, зарадзіліся яшчэ ў пале