Першыя людзі на зямлі Беларусі
Алена Калечыц
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 96с.
Мінск 2005
3 часоў сярэдняга антрапагену (больш за 200 тысячагоддзяў назад) на Беларусі захаваліся рэшткі прадстаўнікоў хазарскага фауністычнага комплексу, знаходкі якога шырока вядомы на велізарнай тэрыторыі Еўропы паміж 45° і 60° паўночнай шыраты. На Беларусі знойдзены рэшткі трагантэрыевага і хазарскага сланоў, пячорнага мядзведзя, хазарскага каня і іншых жывёлаў, тыповых для таго часу.
Верхнепалеалітычны комплекс пачаў фарміравацца прыкладна 220 тысячагоддзяў назад і існаваў да пачатку галацэну (10 300 гадоў назад). Прадстаўнікі гэтага комплексу аб'яднаны назвай «мамантавая фауна». Яна больш за ўсё і прыцягвае нашу ўвагу, бо існавала адначасова з першымі, як можна гіпатэтычна меркаваць, прышэльцамі на зямлю Беларусі — неандэртальцамі і змяніўшымі іх краманьёнцамі, сляды знаходжання якіх на гэтай тэрыторыі бясспрэчна даказаны.
Тыповымі прадстаўнікамі гэтай фауны былі мамант, валасаты насарог, аўцабык, бізон, конь, высакародны, велікарогі і паўночны алені, пясец, мядзведзь, воўк, ліса, заяц, розныя грызуны і іншыя жывёлы. Амаль усе гэтыя жывёлы былі прамысловымі відамі для паляўнічых многіх пакаленняў. Гэты комплекс сфарміраваўся ў спецыфічных умовах прыледавіковага клімату і своеасаблівай тундрастэпавай расліннасці. Прырода надзяліла адных вельмі густой поўсцю, іншых — здольнасцю да актыўных міграцый. Нягледзячы на мізэрнасць дрэвавай расліннасці, запасы біямасы за кошт траў былі вялікія. Дзякуючы гэтаму, прадстаўнікі верхнепалеалітычнага комплексу рассяліліся на велізарных прасторах прыледавіковай зоны Зямлі.
Дык як жа выглядалі маманты, валасатыя насарогі, якія былі на тэрыторыі сучаснай Беларусі яшчэ зусім ня
22
Мал. 3. На карце кропкамі адзначаны месцазнаходжанні рэшткаў маманта на тэрыторыі Беларусі
даўна? Далёка не ўсе ведаюць, што мамантаў і іншых пералічаных вышэй жывёлаў на зямлі Беларусі было мноства. На сённяшні дзень звесткі аб знаходках костак маманта паступілі амаль з 200 пунктаў краіны (мал. 3). Цэлыя шкілеты былі знойдзены ў розныя гады каля г. п. Мір, у Оршы, Петрыкаве, каля в. Сухары Магілёўскай вобласці. Вага гэтай жывёлы дасягала 7 т, вышыня цела 3,6 м, даўжыня 4 м. Іклы даўжынёй да 3 м важылі больш за 100 кг кожны. Зубы маманта, а ў яго іх было 4, складаліся з 20—27 пласцін і на працягу жыцця змяняліся 6 разоў. У маманта ва ўзросце 60—70 гадоў кожны зуб важыў звыш 10 кг. Усё цела гэтага траваеднага гіганта пакрывала густая, доўгая (да 1 м) рыжая поўсць (мал. 4).
Мамант быў самай жаданай здабычай старажытных паляўнічых. Аб умовах жыцця мамантаў, іх знешнім выглядзе назапашана вялікая інфармацыя. Задачу вучоных
23
аблягчылі шматлікія знаходкі замарожаных трупаў гэтых жывёлаў, якія добра захаваліся да нашых дзён ва ўмовах вечнай мерзлаты, галоўным чынам у Сібіры. Мноства адноўленых чучалаў мамантаў, у тым ліку 5—7месячнага звераняці па клічцы Дзіма, можна ўбачыць у СанктПецярбургскім музеі Заалагічнага інстытута.
На тэрыторыі рэспублікі вядома больш за 25 месцаў, дзе знойдзены рэшткі валасатага насарога. Гэта нязграбная жывёліна з масіўным прысадзістым тулавам, кароткімі нагамі дасягала вышыні больш
Мал. 4. Так выглядаў мамант за 2 М І важыла КЭЛЯ 3 Т.
Тоўсты слой тлушчу нібыта прыгінаў галаву насарога ўніз. Два страшэнныя рогі, пярэдні з якіх меў даўжыню каля 1 м і нават больш і важыў 15 кг, надавалі насарогу вельмі застрашальны выгляд (мал. 5/ Як і ў маманта, усё цела было пакрыта густой бурай поўсцю. Насарог таксама быў траваеднай жывёлінай і, як лічыць палеантолаг М. К. Верашчагін, відаць, асобінай нястаткавай, атрымаўся парамі і вывадкамі. Таму такім цяжкім было паляванне на яго і дастаткова рэдкімі знаходкі костак на стаянках.
12—10 тысячагоддзяў назад дзіўныя волаты назаўсёды зніклі з Зямлі. Чаму яны вымерлі? Гэта пытанне цікавіць многіх людзей. Вучоныя адказваюць на яго парознаму. Адны лічаць, што маманты былі проста знішчаны чалавекам, іншыя — што яны зніклі ў выніку змен клімату, да якіх не змаглі прыстасавацца.
24
Мал. 5. Знешні выгляд валасатага насарога
А такія жывёлы, як аўцабык і паўночны алень, дажылі да нашых дзён. Аўцабык нагадвае нешта сярэдняе паміж авечкай і быком, мае каржакаватае тулава з кароткімі нагамі, вялікімі капытамі, велізарнай галавой на кароткай шыі, з бакоў якой апускаюцца два тоўстыя рогі. Доўгая бурая поўсць пакрывае практычна ўсё цела (мал. 6). Ён не здольны да хуткасных і доўгіх вандровак, аддае перавагу адносна аседламу жыццю. Вельмі ўстойлівы да суровых
Мал. 6. Аўцабык
25
арктычных умоў. Задавальняецца беднай расліннай ежай. Зараз аўцабык захаваўся толькі на паўночным усходзе Грэнландыі, поўначы Канады і на некаторых арктычных астравах.
Амаль усе астатнія прадстаўнікі жывёльнага свету, на якіх паляваў палеалітычны чалавек, вядомыя нам таму, што дажылі да нашых дзён і мы бачым іх у заапарках, а каму пашчасціла — у дзікай прыродзе. Характэрнай асаблівасцю млекакормячых — спадарожнікаў палеалітычнага чалавека — была здольнасць прыстасоўвацца да халоднага клімату, багатага снегавога і лёдавага покрыва. Для гэтага прырода надзяліла іх густой поўсцю, якой пакрыта ўсё цела, здольнасцю да лінькі, што засцерагала ад перагрэву летам, капытамі, прыдатнымі для хадзьбы па снезе і разграбання яго, зімовай спячкай некаторых відаў, вялікімі памерамі, багатым слоем тлушчу і іншымі прыкметамі.
У свеце людзей. Чалавек адносіцца да атрада прыматаў, якія развіліся ў выніку эвалюцыі насякомаедных млекакормячых. Першыя прыматы з’явіліся ўтрацічным перыядзе (70—40 млн гадоў назад). Каля 40 млн гадоў назад у Паўночнай Амерыцы ці Еўразіі з’явіліся антрапоіды ці вышэйшыя прыматы. Потым адбылося разгалінаванне іх на дзве сям’і, якія вялі да чалавекападобных малпаў (пангідаў) і людзей (гамінідаў). Першыя засталіся ляснымі жыхарамі, другія сталі асвойваць адкрытыя прасторы. Гэтаму садзейнічала змена ландшафтаў, якая адбывалася ў выніку эвалюцыі клімату. Атрыманы доказы, што эвалюцыйныя лініі чалавека і чалавекападобных малпаў разышліся не больш за 5—8 мільёнаў гадоў назад. Біямалекулярныя даследаванні ўказваюць на тое, што бліжэйшымі з нашых сучасных родзічаў з’яўляюцца вялікія чалавекападобныя малпы Афрыкі. Вывучэнне ДНК сведчыць аб асабліва вялікім падабенстве сучаснага чалавека з афрыканскай гарылай і шымпанзе.
Гісторыю развіцця гамінідаў, у ходзе якой паступова сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу, падзяляюць на шэраг стадый. Папярэднікі людзей, ці протаантрапы, з'явіліся 2,6—1 млн гадоў назад. Самым старажытным
26
і прымітыўным прадстаўніком гамінідаў, на думку некаторых вучоных, з’яўляўся рамапітэк, сляды якога знойдзены ў Індыі, а таксама на тэрыторыі Венгрыі і Кеніі. Узрост знаходак каля 12 млн гадоў. А так званыя «малпалюдзі» (аўстралапітэкі) з’явіліся ў Афрыцы прыкладна 4 млн гадоў назад. Было іх тры ці чатыры віды, адзін з якіх, магчыма, даў пачатак роду Homo. Australopithecus і Homo суіснавалі прыкладна на працягу мільёна гадоў, пакуль першыя поўнасцю не вымерлі. Аўстралапітэкі, якія жылі ў Паўднёвай і Усходняй Афрыцы ў канцы трацічнага — пачатку чацвярцічнага перыяду (узрост па розных прыкметах ад 5,0—3,5 да 1 млн гадоў назад), былі значна бліжэй да людзей, чым іншыя чалавекападобныя малпы.
Несумненнае прамахаджэнне, якое вызваліла рукі для выкарыстання розных рэчаў (камянёў, палак) у час палявання і здабычы расліннай ежы, сведчыць пра магчымасць пераходу жыхароў гэтых месцаў праз асноўную грань, якая аддзяляла чалавека ад жывёлаў, — магчымасць дзейнасці з дапамогай прыладаў працы. Стварэнне аўстралапітэкамі галечнікавай алдувайскай культуры пацвярджаецца і адначасова аспрэчваецца шырокім колам вучоных.
У выніку адкрыцця Луіса і Мэры Лікі ў Алдувайскай цясніне ў Кеніі была знойдзена вялікая колькасць каменных рэчаў са слядамі ўжывання і грубай апрацоўкі і раздробленыя косткі дзікіх жывёлаў. Гэтыя знаходкі мелі вельмі шырокія часавыя рамкі. Стваральнікамі алдувайскай культуры некаторыя лічаць таксама істот, названых «чалавекам умелым» (Homo habilis), па аб’ёму мозгу і іншых прыкметах больш дасканалых, чым аўстралапітэкі. «Яшчэ жывёлы ці ўжо людзі?» — асноўная сутнасць праблемы вылучэння з жывёльнага свету істот, здольных да вырабу штучных прыладаў. Такім чынам, увесь перыяд узнікнення і станаўлення чалавека працягваўся не менш за 3 млн гадоў (мал. 7).
1,6 млн гадоў назад ад Homo habilis, відаць, паходзіць Homo erectus — «чалавек прамахадзячы». Архантрапы (пітэкантрапы, сінантрапы), рэшткі якіх вядомы ў розных кутках Старога Свету, гэта ўжо, несумненна, найстаражытнейшыя людзі. Жылі яны ў час ранняга і сярэдняга плейстацэну 1,6—0,2 млн гадоў назад, у Еўропе з’явіліся каля
27
Мал. 7. Эвалюцыя чэрапа чалавека за пяць мільёнаў гадоў
1,5 млн гадоў назад. Знешне іх выгляд быў падобны на чалавечы, аднак чэрап меў прымітыўныя рысы: ён быў доўгім, са скошаным ілбом, тоўстымі надвочнымі валікамі, больш плоскім, чым у нас, тварам, больш масіўнымі і высунутымі наперад сківіцамі і вялізнымі зубамі. Аб’ём мозгу гэтых людзей дасягаў 880—1100 см2. Харчаваліся архантрапы мясной ежай, умелі вырабляць прылады з камянёў і костак. Развівалі алдувайскую і раннеашэльскую культуры ранняга палеаліту.
Палеаантрапы (падвід Homo sapiens neanderthalensis) — неандэртальцы пачалі фарміравацца яшчэ 300 тысяч гадоў назад, а прыкладна 200—100 тысячагоддзяў назад на Зямлі з’явіліся класічныя неандэртальцы, якія дажылі да 35—33 тысячагоддзя. Рэшткі, па якіх рэканструяваўся іх знешні выгляд, знойдзены ўпершыню ў 1856 г. у даліне Неандэрталя паблізу Дзюсельдарфа ў Германіі (так званы гейдельбергскі чалавек). Неандэртальцы, верагодна, былі першымі людзьмі на Беларусі. Прапорцыі цела гэтых людзей былі блізкія да прапорцый сучаснага чалавека, але твар захоўваў яшчэ прымітыўныя рысы. Чалавек з масіўным тулавам быў невялікага (155—165 см) росту, меў галаву з моцна пакатым ілбом, выступаючымі наперад надвочнымі валікамі і ніжняй сківіцай без падбародачнага выступу (мал. 8). Аб’ём мозгу гэтых людзей дасягнуў сярэдніх велічынь (1500 мм3). Палеаантрапы працягвалі развіваць ашэльскую культуру, на яе сярэдніх і заключных этапах, і стварылі больш прагрэсіўную культуру канца ранняга палеаліту — мусцьерскую.