Першыя людзі на зямлі Беларусі
Алена Калечыц
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 96с.
Мінск 2005
На новым месцы жыхарства пабудова пасёлка пачыналася адразу. Спачатку складалі часовыя шалашы з галін, перакрытых скурамі, якія маглі абараніць людзей ад холаду ненадоўга, ды і то калі вопратка з футры. Падлогу ўсцілалі скурамі, дзень і ноч палілі вогнішчы. Потьгм будавалі сапраўдныя жытлы, для якіх патрэбны былі жэрдкі,
47
буйныя косткі, камяні. Камянёў і галін можна было назбіраць хутка і колькі хочаш. А вось з косткамі было больш складана, хоць тут і там, асабліва каля вады, куды паранены паміраючы звер прыходзіў прагнаць смагу, іх знаходзілі часта. Мяса і дробныя косткі жывёлаў, якія загінулі, звычайна былі здабычай драпежнікаў, астатняе заставалася людзям. Аднаму чалавеку не падняць нават сківіцу маманта. Таму, каб пабудаваць жытло, патрэбны былі намаганні значнай часткі супляменнікаў. Па меры таго як запасы костак павялічваліся, умацоўвалі і ўцяплялі розныя часткі пабудоў (мал. 18).
Устанавіць дакладна, як былі ўпарадкаваны паляўнічыя пасёлкі ў Юравічах і Бердыжы, на жаль, немагчыма. У канцы ледавіковага перыяду, калі сонейка свяціла ўсё ярчэй і дзённыя тэмпературы падымаліся значна вышэй за 0°, па мерзлым схіле яра разам з адтаўшчым верхнім пластом зямлі паволі апаўзалі разбураныя рэшткі пабудоў. Пласты гліны абляплялі косткі, і ўсё гэта рухалася па схіле ўніз да ракі. На дне яра цёк ручай. У пагодлівыя цёплыя дні ён рабіўся нават бурным, бо ўсе дробныя рэчы, якія звычайна сустракаюцца на помніках той пары, вырабы з костак, упрыгажэнні і многае іншае разам з вадой назаўсёды згінула ад нас у далінах рэк. Толькі згрувашчанні буйных костак, назапашаных на дне яра, такіх як чарапы, сківіцы, лапаткі, рэбры, наяўнасць штучна прасвідраваных у іх адтулін, суровы клімат часу існавання паселішчаў і адносна вялікая колькасць расшчэпленага крэменю побач дазваляюць меркаваць, што палеалітычнае насельніцтва Беларусі таксама будавала жытлы.
Вучоныя мяркуюць, што ў некаторых жытлах выконвалі магічныя абрады, святкаваліі Можна дапусціць, што такія работы, як пашыў вопраткі, выраб прыладаў працы, адбываліся ў халодны зімовы час. А летам, калі тэмпература паветра падымалася да 10—15 °C, усю гэтую працу рабілі на двары. Згуртаваўшыся каля вогнішчаў, глядзелі, як смажыцца апетытнае мяса, дзялілі ежу, аддаючы лепшыя кавалкі старым і дзецям. Аб сезоннасці засялення паселішчаў можна меркаваць і па складзе фауністычных рэшткаў.
48
Мал. 18. Рэканструкцыя I. Р. Підоплічкам палеалітычнага жытла, рэшткі якога добра захаваліся ля в. Межырычы ля г. Канева на Украіне. Галоўны будаўнічы матэрыял — буйныя косткі маманта. Два вялікія біўні, якія тырчаць з чарапоў гіганцкіх жывёлаў, утваралі ўваход. На пабудову сцен ішлі лапаткі і тазавыя косці, рэбры і зубы, драўляныя жэрдкі. А тое, што размешчана на ніжнім здымку, — гэта акуратна ўкладзеныя рады ніжніх сківіц маманта
Пры ўмове вельмі сціплай інфармацыі па асобных перыядах старажытнай гісторыі ў археалогіі шырока выкарыстоўваецца метад аналогій. Калі на адначасовых стара
49
жытных паселішчах, размешчаных у межах адной прыроднагаспадарчай зоны (у дадзеным выпадку ў лясной зоне), нават аддаленых на значныя адлегласці, супадаюць такія важныя паказчыкі, як, напрыклад, склад аднатыпных прыладаў працы, тэхніка іх апрацоўкі, мы маем права гаварыць пра прыналежнасць іх стваральнікаў да адной культурнай супольнасці. А калі так, то і іншыя бакі жыцця і дзейнасці гаспадаркі і культуры, у тым ліку прыёмы домабудаўніцтва, маглі поўнасцю ці часткова супасці.
Метад аналогій дазваляе вучоным запаўняць белыя плямы ў старажытнай гісторыі. У нашым выпадку можна арыентавацца як на бліжэйшыя да Беларусі рэшткі паселішчаў, якія захаваліся каля вёсак Мезін на р. Дзясна, Юдзінава на Судасці, Міжырычы каля г. Канева, так і на іншыя больш далёкія па адлегласці аналогіі. На кожным з іх знойдзена па некалькі жытлаў. Прастора вакол адкрытых вогнішчаў, знойдзеных за межа.мі жытлаў, была ўсыпана вялікай колькасцю прыладаў працы і адходаў іх вытворчасці. Ямысховішчы звычайна запоўнены косткамі. У гэтых прыродных халадзільніках захоўвалі запасы ежы і, магчыма, паліва. На некаторых паселішчах знойдзены авальныя і падоўжаныя жытлы з сістэмай вогнішчаў, размешчаных па перыметры ці ўздоўж цэнтральнай восі пабудоў.
Паколькі па складу крамянёвых прыладаў Бердыж аднесены да помнікаў касцёнкаўскааўдзееўскага кола помнікаў, можна меркаваць, што і жытлы гэтае насельніцтва будавала аднатыпныя. Касцёнкаўскааўдзееўскія комплексы вылучаліся наяўнасцю дакладнай планіроўкі аб’ектаў.
У фінальным палеаліце насельніцтва стала больш дынамічным, а жытлы меншымі па памерах, больш лёгкімі і амаль заўсёды паўзямлянкавымі. Гэта значыць, што яны былі крыху паглыбленыя ў зямлю, а дах абапіраўся на слуп, які прама ці пад вуглом знаходзіўся ў сярэдзіне памяшкання. Зверху жытлы пакрывалі галлём, скурамі, якія прыціскалі да зямлі камянямі, палкамі.
На паляванні. Законы прыроды да ўсяго жывога няўмольныя. Каб жыць, неабходна ежа. Яшчэ дабудоўвалі жытлы, капалі гаспадарчыя ямы на новым месцы, а са
50
мыя дужыя і самыя мужныя паляўнічыя ўжо накіроўваліся па здабычу. Нягледзячы на тое што асноўныя сілы чалавек той далёкай пары аддаваў на пошук ежы, голад няспынна нагадваў пра сябе. Паляванне заставалася галоўным заняткам чалавека на працягу ўсяго палеаліту.
Адным з галоўных аб’ектаў палявання быў мамант. Прымітыўная крамянёвая дзіда, крамянёвая пласцінанож і — гіганцкі мамант? Цяжка сабе нават уявіць, як яго ў рэшце рэшт ўдавалася забіць. Зразумела, што гэта было пад сілу толькі калектыву. Трэба было распудзіць статак, каб адбіць ад яго аднаго звера, лепш слабага, ці дзіцяня, тады паляванне было паспяховым.
Людзі ў каменным веку ўжывалі ў асноўным тры тыпы палявання: загоннае, з дапамогай самаловаў і забойства зброяй. Загоннае паляванне было найбольш эфектыўным. Выбраўшы стромкі абрыў і запрыкмеціўшы статак жывёлаў, паляўнічыя пачыналі гнаць іх насустрач смерці. Крыкі і паходні, агнявыя завесы прымушалі звар’яцелых ад жаху жывёлаў імчацца туды, куды накіроўваў іх чалавек (мал. 19).
Імгненне — і дзесяткі звяроў маглі загінуць ці пакалечыцца, зваліўшыся ў бездань. Тут іх дабівалі рагацінамі, камянямі, дзідамі. Яскравае пацвярджэнне гэтаму знойдзена намі ў мінулым годзе пад час раскопак Юравіцкай стаянкі. Сярод паляўнічых ахвяраў, рэшткі якіх былі знойдзены на схіле глыбокага рова, сярод вялікіх валуноў, што назапасіў ледавік, а потым вымыла вада, былі косткі чатырох мамантаў. Адзін з іх быў стары і хворы, іншыя маладыя і нават зусім маленькі. Калі знаходзішся на вяршыні схіла і глядзіш уніз, робіцца жудасна ад магчымасці зваліцца на гэтыя камяні. Трэба адзначыць, што такім метадам можна было злавіць далёка не кожную жывёлу. Хуткія ногі і добры слых выратоўвалі многіх з іх. I толькі запаволены мамант часцей за ўсё трапляў у такія пасткі.
На шляху да вадапою чалавек рабіў розныя лоўчыя прыстасаванні, пакрытыя зверху галлём. Гэта былі ямы, сілкі і іншыя прыстасаванні. Ва ўмовах вечнай мерзлаты, калі грунт адтайваў толькі на 1—1,5 м, ямы для мамантаў наўрад ці выкарыстоўваліся. Відаць, з іх дапамогай лавілі
51
Мал. 19. На паляванні. Па мал. Г. Канстэбля (G. Constable, 1972—1973. С. 34)
дробную дзічыну, капытных жывёлаў. Узброеныя стрэламі, дроцікамі, крамянёвымі нажамі, дубінкамі, паляўнічыя білі звера ў найбольш слабае месца — жывот, дабівалі яго камянямі, рагацінамі.
Пазней чалавек навучыўся накіроўвацьжывёлаўулоўчыя ямы, штучна перагароджваючы ім шлях да вадапою дрэвамі, вынайшаў петліўдаўкі, рамяні з камянямі на канцы, самаловы, што блыталі ногі. 3 валокнаў дзікарослых, а потым акультураных раслін ён пачаў плесці сеткі, рабіць атручаныя стрэлы.
Наканечнікі ў дзідах і дроціках замацоўвалі з дапамогай сухажылляў і раслінных валокнаў. Дрэва ці костку расшчаплялі і ва ўзнікшую шчыліну ўстаўлялі наканеч
52
нік стралы, змазаны смалой. Для палявання на буйнога звера маглі ўжывацца і гарпуны, зробленыя з костак. Назіральны паляўнічы добра ведаў звярыныя сцежкі і звычкі жывёлаў. Гэта дапамагала яму самай прымітыўнай зброяй забіваць істот значна больш буйных і спрытных, чым ён сам.
На тэрыторыі Беларусі, дзе крутых абрываў было не так ужо і шмат, звера маглі заганяць у багністыя, балоцістыя мясціны і потым дабівалі. Паспяховае паляванне залежала ад спрытнасці і трапнага вока, а жыццё паляўнічых — ад хуткіх ног. Ранены звер у шаленстве мог нарабіць шмат бяды. Тушы буйных жывёлін расчлянялі на кавалкі і неслі ў пасёлак.
Прынцыпова іншым было паляванне ў фінальную пару палеаліту. Паляўнічая стратэгія была скіравана галоўным чынам на пошук, пагоню і забой такіх дынамічных і хуткіх жывёл, як паўночны алень. Паляванне на гэтых сезонна мігруючых прадстаўнікоў позналедавіковых ландшафтаў адбывалася часцей за ўсё на месцах іх перапраў праз рэкі. Лук і стрэлы, якія чалавек вынайшаў яшчэ ў фінальным палеаліце, дапамагалі пераходзіць на вялікія адлегласці і адстрэльваць здабычу на значнай адлегласці. Дадатковай крыніцай харчавання паранейшаму былі рыбная лоўля і збіральніцтва.
Аб густах не спрачаюцца. Чым харчаваліся нашы продкі? Усім неабходным для жыцця палеалітычнага чалавека забяспечвалі тры галоўныя заняткі: паляванне, збіральніцтва і рыбная лоўля. Роля збіральніцтва з цягам часу паступова змяншалася, рыбнай лоўлі, наадварот, узрастала. Паблізу ледавікоў збіральніцтва давала не больш як 1% харчу, таму асноўнай галіной гаспадаркі доўгі час заставалася паляванне.
Велізарнай падмогай была рыбная лоўля. Мяркуючы па тым, як гэта рабілася зусім нядаўна ў асяроддзі плямёнаў, якія амаль да нашых дзён захавалі многія звычаі і лад жыцця далёкіх продкаў, этнографы сцвярджаюць, што рыбу елі сырой, сушылі, смажылі, варылі, пяклі, замарожвалі. Ядомыя зярняты, карані, костачкі здрабнялі перад ужываннем камянямі. Мяса елі сырым, пакуль не авалодалі агнём. Потым яго, відаць, пачалі смажыць на распа
53
леных камянях, падвешваць над агнём, капцілі ў дыме, запякалі, як і рыбу, у гліне, разразалі на доўгія палоскі і вялілі, сушылі на ветры. Вечная мерзлата дазваляла доўга захоўваць мяса ў замарожаным выглядзе ў прыродных ямаххаладзільніках.
Старажытныя людзі ўжывалі ў ежу ўвесь арсенал ядомых траў, каранёў, жалуды, сцёблы, лісце, ягады, маладыя парасткі, насенне, арэхі, у тым ліку плады вадзяных арэхаўчылімаў, яйкі птушак, мёд, малюскаў, лічынкі, мышэй і шмат чаго яшчэ. Плод вадзянога арэха, напрыклад, смачны і спажыўны. Ён змяшчае да 30% тлушчу, 2,4% бялкоў, 55% крухмалу. Яго ядуць сырым, смажаным, вараным, печаным. Гэтыя тры крыніцы харчавання забяспечвалі чалавека неабходнай колькасцю бялкоў, тлушчу, вітамінаў.