Першыя людзі на зямлі Беларусі
Алена Калечыц
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 96с.
Мінск 2005
68
аліце. Інакш не дайшлі б да нас праз вякі і пакаленні шэдэўры наскальнага жывапісу і скульптуры.
3 шэрага пералічаных рэчываў на Беларусі ёсць усё, нават неагенавыя гліны, невялікія выхады якіх на паверхню вядомыя на тэрыторыі Чавускага і Столінскага раёнаў. Усяго астатняга — колькі хочаш. У час раскопак Бердыжскага паселішча ў адным з раскопаў была выяўлена вялікая вохрыстая пляма не зусім правільнай акруглай формы. 3 чым яна была звязана, сказаць цяжка, бо нічога побач з ёю не было. А вось на могільніках больш позніх часоў, напрыклад бронзавага веку, знойдзены магілы, дзе нябожчыка засыпалі вохрай. I прыйшоў гэты звычай да нас адтуль, з далёкіх палеалітычных часоў.
Аб мове, лічбах і іншых цікавых і загадкавых рэчах. Некаторыя пытаюць, ці ўмелі размаўляць старажытныя людзі, калі навучыліся лічыць, чытаць і пісаць? Ужо ў раннім палеаліце людзі, відаць, «перагаворваліся» паміж сабою з дапамогай гукаў і жэстаў. Акадэмік Т. П. Паўлаў, адкрыўшы другую сігнальную сістэму, устанавіў, што прырода прадугледзела мову толькі для чалавека. Праца, якая стварыла чалавека, стварыла і гукавую мову — вялікі сродак зносін, які дазваляў з пакалення ў пакаленне перадаваць традыцыі, культуру, тэхнічныя дасягненні.
Мысленне чалавека і яго мова ўзніклі адначасова. Так, напрыклад, некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што неандэртальцы не былі прамымі продкамі краманьёнцаў, гэта значыць нас з вамі, бо з прычыны асаблівасцей пабудовы гартані і насаглоткі не маглі гаварыць членападзельна. Гэтым продкам, на іх думку, быў іншы чалавек, які развіваўся паралельна. Ён жыў прыкладна 150 тысяч гадоў назад. Абстрактна мысліў і стварыў шэдэўры першабытнага мастацтва. Магчыма, нехта з маладых чытачоў з цягам часу зможа канчаткова вырашыць, ці быў ён прамым продкам чалавека сучаснага фізічнага тыпу. I куды тады дзеўся неандэрталец, які зайшоў у тупік эвалюцыі? Ці не ягоныя патомкі, празваныя ў наш час «снежным чалавекам», блукаюць па заснежаных скалах Гімалаяў і Альпаў і ўзбуджаюць уяўленні сучаснікаў сваім застрашальным абліччам?
69
Мал. 31. Знешні выгляд мужчыны, рэшткі якога знойдзены на паселішчы КасцёнкіXIV (Маркіна Гара). Рэканструкцыя М. М. Герасімава
асабліва свяшчэнная лічба
Лічыць чалавек таксама навучыўся вельмі рана. Трэба было падлічыць забітых жывёлаў, сустрэтых у лесе людзей, ведаць колькасць пражытых гадоў, фіксаваць нейкія паслядоўныя падзеі. Усё гэта, відаць, пачалі рабіць спачатку з дапамогай насечак, нарэзак (мал. 30), кропак на костках, засечак на дрэвах, пазней — завязваць вузельчыкі.
Першымі лічыльнымі палачкамі, зразумела, былі пальцы рук і ног. Аналіз вялікай колькасці захаваўшыхся засечак дазволіў вучоным устанавіць лічбавыя рытмы на лік 3, 5, 7, 9, 10, 12 і інш. У міфалогіі многіх народаў 7. 3 ёю звязваюць колькасць
дзён, фазы месяца і месячны каляндар у цэлым. А вось чытаць і пісаць нашы продкі навучыліся позна. На тэрыторыі Беларусі — недзе толькі ў X стагоддзі н. э., з прыняццем хрысціянства.
Людзі і духі. Імкненне растлумачыць з’явы прыроды, сваю існасць і сваё месца ў навакольным свеце было прычынай, што выклікала розныя рэлігійныя ўяўленні. Зараджэнне мастацтва, першых рэлігійных уяўленняў, пахавальнага і іншых культаў адбылося толькі ў канцы ашэля і ў мусцьерскі час. Інтарэсы дзікуна абмяжоўваліся здабычай ежы, задавальненнем прасцейшых патрэбаў для існавання.
3 развіццём свядомасці з’явілася вера ў звышнатуральныя сілы. Людзі той пары не маглі растлумачыць прыроду з’яў, змену дня і ночы, пораў года, рух нябесных целаў і інш. Усё, на іх думку, залежала ад волі злых і добрых
70
духаў. Ім дарылі падарункі, маліліся. Зубы звяроў, кавалкі бурштыну і іншыя прадметы насілі ў якасці ўпрыгажэнняўамулетаў, якія павінны былі ахоўваць гаспадара ад няшчасцяў. З’явілася вера ў замагільнае жыццё.
У мусцьерскую эпоху пахавальны абрад суправаджаўся засыпкай нябожчыка зямлёй і каменнем. Калінікалі ў пахаваннях знаходзяць і кавалкі чырвонай вохры. У гэтую эпоху зараджаліся і іншыя рэлігійныя вераванні. Чарапы жывёлаў, на якіх палявалі, былі аб’ектамі рытуальных дзеянняў.
У познім палеаліце гэтыя ўяўленні склаліся ў першабытную рэлігію. З’явіўся анімізм — вера ў душу, якой надзяляліся і чалавек, і жывёла, і расліна. Памерлых пачалі хавань у скурчаным стане, засыпаць вохрай, класці побач камяні і касцяныя прылады працы, зброю, упрыгожанні, будаваць над імі пахавальныя збудаванні. Палеалітычныя пахаванні — вельмі багатая, але надзвычай рэдкая крыніца, якая асвятляе не толькі духоўны свет першабытнага чалавека, але і некаторыя бакі яго матэрыяльнай культуры. На УсходнеЕўрапейскай раўніне з часу позняга палеаліту іх вядома толькі пяць, а на Беларусі, на жаль, пакуль не знойдзена ніводнага.
На помніку КасцёнкіXIV (Маркіна Гара), што ў Варонежскай вобласці Расіі, добра захаваўся шкілет мужчыны, якому было прыблізна 25 гадоў. Яго знешнаснь адноўлена дзякуючы добрай захаванасці костак чэрапа (мал. 31). Перад пахаваннем ён быў моцна звязаны. Каб надаць целу скурчаны стан рукі падцягнулі да грудзей, калені да жывата, пяткі да таза. У такім выглядзе яго амаль уціснулі ў магільную яму, дно якой было густа пасыпана вохрай. Гэта адно з самых ранніх вядомых нам па часе пахаванняў. Датуецца ранняй парой позняга палеаліту.
У больш познія часы памерлых хавалі на спіне. Надзвычай багатыя пахаванні, аб якіх мы ўжо згадвалі, знойдзены на паселішчы каля в. Сунгір паблізу ад г. Уладзіміра. Нябожчык, мужчына 55—65 гадоў, быў пахаваны з вялікай колькасцю рэчаў. Сярод іх больш за 20 бранзалетаў з біўня маманта, прылады працы з крэменю, 3500 касцяных пацерак, якімі была расшыта вопратка. Адзенне складалася
71
са скураной ці футравай кашулі, якую апраналі цераз галаву, доўгіх штаноў з таго ж матэрыялу і сшытага скуранога абутку. Усё гэта, пачынаючы ад галаўнога ўбору, упрыгожана мноствам пацерак.
Яшчэ большую цікавасць уяўляюць пахаванні адначасова памерлых ці забітых хлопчыка 12—13 гадоў і дзяўчынкі 7—8 гадоў, раскапаныя на тым жа помніку. Яны былі пакладзены галавой адзін да аднаго. У магіле знойдзена больш за 7 тыс. касцяных пацерак, каралі з іклаў пясцоў, бранзалеты, розныя выявы жывёлаў і, што асабліва цікава, надзвычай доўгія дзіды з біўняў маманта. Выпрастаць амаль трохметровы бівень, закручаны ў дугу, і ў наш час справа вельмі цяжкая. Знаходка сведчыць аб тым, што мы вельмі слаба ўсведамляем рэчаіснасць тых далёкіх часоў, калі лічым палеалітычнага чалавека ледзь не дзікуном.
3 цягам часу ў кожным родзе з’явіўся свой татэм — жывёла ці расліна, на якіх нельга было паляваць зусім, ці, забіваючы, трэба было дзякаваць жывёле і ўсяляк яе ўслаўляць, лічачы сваім родзічам. У гонар татэмаў рабілі святы, ім пакланяліся, імітавалі звычкі звяроў, апраналіся ў іх скуры. Кавалкі скур, косці і іншыя рэчы маглі быць свяшчэннымі фетышамі, асоба паважанымі членамі роду. З’явіўся культ продкаў, розныя чараўнічыя абрады, якія адбываліся нават з музычным суправаджэннем. Культавыя забароны ў пэўнай ступені тармазілі грамадскае развіццё.
Я не памылілася, дарагі чытач, успомніўшы музыку. Цэлы набор музычных інструментаў знойдзены ў адной з пабудоў Мезінскага палеалітычнага паселішча, што на Украіне. Тут і ўдарныя, і шумавыя прыстасаванні, зробленыя з костак маманта (мал. 32). Усе інструменты гэтага аркестра шчодра пакрыты чырвонай фарбай — вохрай. Ёю ўсыпана і падлога жытла. Дарэчы, чырвоны колер быў самы паважаны сярод фарбаў у асяроддзі старажытных мастакоў і паляўнічых. Чырвоная вохра яшчэ зусім нядаўна шырока выкарыстоўвалася многімі плямёнамі, якія знаходзіліся на нізкім узроўні развіцця. Гэты колер сімвалізуе агонь і кроў. Таму ўсе абрады, якія адбываліся перад вялікім паляваннем, пахаваннем нябожчыкаў, усялякія загаворы ад хваробаў і іншых напасцяў адбываліся пад знакам чырвонага колеру.
72
Мал. 32. Набор музычных інструментаў з палеалітычнага паселішча ля в. Мезін (па 3. А. Абрамавай і I. Р. Шаўкаплясу)
Колькі нас было ў палеаліце? На гэтае пытанне вельмі цяжка адказаць. Вучоныя падлічылі, што ў мусцьерскую эпоху насельніцтва зямнога шара наўрад ці перавышала 1 млн чалавек. Прырост яго на пачатковых этапах людской гісторыі быў вельмі марудны. Антраполагі, вывучаючы рэшткі пахаваных у палеаліце людзей, прыйшлі да высновы, што сярэдняя працягласць жыцця чалавека ледзьледзь перавышала 20 гадоў. Ён паміраў, толькі паспеўшы пакінуць патомства.
Антраполаг В. П. Аляксееў падлічыў, што з 39 неандэртальцаў, чарапы якіх захаваліся да нашага часу, 38% памерла ў дзяцінстве (да 11 гадоў), 10% — у 12—20 гадоў, 15% — у 21—30, 25% — у 31—40 і каля 8% — у 41—50 гадоў. Толькі адзін чалавек пражыў крыху больш за 50. Прычынай гібелі былі часцей за ўсё трагічныя выпадкі на паляванні, смерць ад ран і ад рэўматызму. Тыя ж, хто выжыў у суровай барацьбе, былі вельмі моцныя, магутнага целаскладу, з выдатнымі зубамі і добра развітымі нюхам, слыхам. У 5м тысячагоддзі да н. э. на Зямлі жыло ўжо 20 млн чалавек, у 1988 г. — 5 млрд, а зараз нас звыш 6,6 млрд.
73
Спадзеючыся, што знойдзенымі на Беларусі палеалітычнымі помнікамі каля Падлужжа і Юравіч спіс далёка не вычэрпваецца, не хацелася б нават падсумоўваць колькасць яе жыхароў у тыя далёкія часы, бо пры такім стане нашых ведаў іх на пальцах пералічыш. Нават калі на абодвух паселішчах жыло 4—5 сем’яў, колькасць жыхароў і іх шчыльнасць на працягу палеаліту адносна плошчы тэрыторыі надзвычай малыя. Плошча Беларусі 207 тыс. км2. Атрымліваецца 1 жыхар на 3 з лішнім тысячы кіламетраў. Разам з тым нічога дзіўнага тут няма. Гледзячы на шчыльнасць эскімосаўкарыбу, дзе на аднаго чалавека ў XIX ст. прыпадала 300 км2 плошчы, ці нганасан Таймыра, дзе на аднаго было 400 км2, гэта зусім верагодныя лічбы.
Толькі ў фінальную пару палеаліту насельніцтва тэрыторыі Беларусі рэзка павялічылася. Для таго каб падлічыць яго колькасць, існуюць розныя методыкі. Але для таго каб іх выкарыстоўваць, неабходна максімальна дакладна высветліць колькасць пселішчаў, ведань, калі па часе яны існавалі і шмат іншых дэталяў. Гэтая праца пакуль не зроблена. Кожны з чытачоў мае шанц стаць даследчыкам у тым ліку і гэтай цікавай праблемы.
Пытанні і заданні для самакантролю