Першыя людзі на зямлі Беларусі
Алена Калечыц
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 96с.
Мінск 2005
У вывучэнні гэтай самай старажытнай на тэрыторыі Беларусі верхнепалеалітычнай стаянкі можна вылучыць
35
Мал. 13. Востраканечнік з Юравіч
чатыры перыяды: 1928—1931; 1958—1961; 1976 і 2006—2007 гады. Раскопкі пачаліся на помніку ў 1929 годзе. У іх, акрамя К. М. Палікарповіча, прымалі ўдзел беларускія археолагі А. Д. Каваленя, A. М. Ляўданскі, С. А. Дубінскі, палеантолаг Г. Э. Гітэрман. У далейшым на помніку пабываў геолаг Г. Ф. Мірчынк, а рэшткі фауны вызначыў У. 1. Громаў. Работы працягваліся і ў наступным 1931 годзе. Культурны пласт аказаўся зусім бедны на знаходкі. Колькасць вырабаў з крэменю не перавышала некалькі дзесяткаў. Былі сабраны таксама цэлыя і бітыя косткі маманта і каня. Найбольш каштоўная рэч — крамянёвы востраканечнік (нож?) — паказаны на мал. 13.
Вывучэнне помніка мела працяг у пасляваенны час. У 1959—1960 гадах раскопкі праводзіў У. Дз. Будзько. Стратыграфію помніка вывучалі геолагі М. М. Цапенка і Л. М. Вазнячук. У 1976 г. работы былі працягнуты пад кіраўніцтвам У П. Ксяндзова. За перадваенныя і пасляваенныя гады такім чынам было ўскрыта каля 270 м2, але так і не стала зразумела, колькі культурных пластоў ёсць у ІОравічах. Акрамя таго, не было даных для вызначэння ўзросту знаходак і нават статусу помніка.
У сувязі з уключэннем Юравіцкай стаянкі ў кола помнікаў для агляду турыстаў было прынята рашэнне аб добраўпарадкаванні тэрыторыі помніка. Работы, праведзеныя ў 2005—2006 гадах пад кіраўніцтвам аўтара, дазволілі праліць святло на некаторыя
пытанні. Дакладна высветлілася аднаслойнасць помніка. Вывучэнне палеантолагам A. М. Матузкам знойдзеных касцявых рэштак, іх склад і стан прывялі да думкі аб неабходнасці змены статусу помніка. Магчыма, гэта было месца палявання на мамантаў, а сама стаянка знаходзілася недзе побач. Апрача названых відаў жывёл упершыню тут былі знойдзены рэшткі валасатага насарога і паўночнага аленя. Далейшыя пошукі павінны даць магчымасць знайсці ісціну.
36
Па шчаслівай выпадковасці гэтым двум помнікам давялося ўвайсці ў гісторыю беларускай археалогіі і застацца ў ёй назаўсёды. Рэшткі паселішчаў, кінутых людзьмі ў пошуках паляўнічага шчасця і лепшай долі, былі вельмі хутка пахаваны пад слоем пяску, які чаргаваўся з тонкімі праслойкамі гліны, і таму захаваліся да нашых дзён. Чарнобыльская бяда зрабіла немагчымым далейшае вывучэнне Бердыжа, а на тым месцы, дзе старажытныя паляўнічыя, што прыйшлі ў Юравічы, палявалі на мамантаў, у хуткім часе будзе ўзведзены музейны комплекс.
Самыя старажытныя рэчы. Але прылады з Бердыжа і Юравічаў аказаліся ў рэшце рэшт не самымі старажытнымі знаходкамі Беларусі. Так, сярод крамянёў, сабраных на Бердыжскай стаянцы ў раскопе 1928 г., рэзка вылучалася сваім незвычайным выглядам і формай прылада сэрцападобнай формы, абабітая па краях (мал. 14). Канец яе быў завостраны. Назва «востраканечнік» як нельга лепш падкрэслівае аблічча гэтай рэчы, але, відаць, не зусім поўна адпавядае яе прызначэнню. На думку спецыялістаў, адзначаная прылада выкарыстоўвалася як скрэбланож. Яе форма, апрацоўка паверхні і рабочых лёзаў сведчаць пра магчымасці выкарыстання рэчы для раздзелкі паляўнічай здабычы і апрацоўкі скуры. Такія прылады тыповыя для ніжнепалеалітычнага часу. Паверхня востраканечніка з Бердыжа, як і ўвогуле ўсіх старажытных вырабаўз крэменю, пакрыта цёмным налётам — пацінай, якая, дарэчы, можа быць і блакітнай, і шэрай, і белай. Справа не ў колеры паціны, а ў наяўнасці ці адсутнасці яе. Паціна ўтвараецца з соляў і вокіслаў у выніку працяглага зна
Мал. 14. Бердыжская стаянка. Востраканечнік (ножскрэбла) з раскопак 1928 г. Рэч, характэрная для помнікаў мусцьерскай культуры (1003533 тыс. гадоў назад). 3 дапамогай такой прылады можна было рэзаць, скрэбці, праколваць, секчы
37
ходжання расколатага крэменю на адкрытым паветры, і чым большая паціна, тым старажытней рэч. Наяўнасць яе заўсёды насцярожвае даследчыка. Згладжаныя і абкатаныя грані, архаічная форма, адпаведная тэхніка расколвання і апрацоўкі пры наяўнасці паціны — дакладныя арыенціры для вызначэння старажытнага ўзросту знаходкі.
Бердыжскі востраканечнік менавіта па гэтых прыкметах выглядаў больш архаічным, чым іншыя знаходкі, і ўзнікла думка, што ён зроблены не адначасова з імі. Адпаведна час пранікнення першых людзей на тэрыторыю Беларусі значна паглыбляўся ў сівую даўніну тысячагоддзяў.
Далейшыя пошукі, вывучэнне стратыграфіі ідатаванне культурнага пласта стаянкі не далі падстаў для таго, каб «адарваць» востраканечнік ад усяго знойдзенага комплексу рэчаў. Нашчадкі многіх пакаленняў беражліва захоўвалі тэхнічныя прыёмы продкаў, сакрэты апрацоўкі прыладаў. I ў далейшым на многіх старажытных помніках Беларусі неаднаразова знаходзілі асобныя рэчы, якія знешне выглядалі непараўнальна больш старажытнымі за астатнія. Хутчэй за ўсё знаходка з Падлужжа таксама прыклад працяглага захавання традыцый продкаў. Увогуле адна рэч мала пра што гаворыць. Пэўнымі з’яўляюцца высновы, зробленыя на падставе вывучэння некалькіх, хоць бы трох аднатыпных вырабаў. У дадзеным выпадку знаходка была адзінкавая.
У сувязі з тым, што ў газетах і часопісах тых гадоў з’явіліся паведамленні пра раскопкі і адпаведныя знаходкі, многія энтузіястыаматары пачалі актыўна шукаць старажытнасці па ўсёй краіне і паведамлянь пра іх у Акадэмію навук. Сярод мноства паступіўшых звестак асаблівую цікавасць выклікала паведамленне краязнаўца П. М. Чайкоўскага, які настаўнічаў у Свяцілавічах, што ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці.
Ва ўрочышчы Каменная Гара, якое знаходзіцца побач з гэтым пасёлкам, у 1929 г. ён знайшоў незвычайную прыладу з крэменю, так званае скрэбла (мал. 15). Яно ляжала на схіле невялікага яра, які праразаў тут высокі бераг Бесядзі. Хто і калі страціў яго? Згубілі па дарозе да вады ці рэч звалілася аднекуль зверху? На гэтыя пытанні немаг
38
чыма адказаць сёння. Адно стала вучоным зразумела, калі знаходка трапіла ў іх рукі, — рэч вельмі старажытная. Яе ўзрост выдавала грубая апрацоўка краю буйнымі сколамі, цікавая традыцыйная для ніжняга палеаліту форма, моцны бляск, запаліраванасць граняў, блакітная паціна, якая пакрывала ўсю паверхню прылады. Агледзеўшы знаходку, спецыялістыархеолагі пры йшл і да аднадушнай высновы — скрэбла зроблена ў палеалітычны час, і ўзрост яго нават больш сталы, чым іншых масавых знаходак з Бердыжа і Юравіч. Толькі тая сэрцападобная прылада з Бердыжа, якая так адрознівалася ад усіх астатніх, знешне магла спаборнічаць са свяцілавіцкім скрэблам сваёй старажытнасцю.
За ўсю гісторыю вывучэння палеаліту ў Беларусі, непасрэдна на яе тэрыторыі, яшчэ толькі аднойчы пашчасціла знайсці рэч, падобную да пералічаных (мал. 16). Прылада, якая знешне нагадвала скрэбла, была паднята ў 60я гады мінулага ст;
Мал. 15. Скрэбла, знойдзенае П. М. Чайкоўскімваўрочышчы Каменная Гара ля пас. Свяцілавічы. Край з аднаго боку цалкам, а з другога на працягу 4 см абабіты буйнымі сколамі
Мал. 16. Скрэбла, знойдзенае ля в. Абідавічы. Нават нявопытнаму воку бачна, што такая рэч добра клалася ў руку і ёю зручна было нешта скабліць, скрэбці і калоць
оддзя археолагам Л. Д. По
балем каля падножжа высокай гары паблізу вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ва ўрочышчы Чырвоная Горка. У выніку апаўзання берагавога схілу яна, відаць, звалілася зверху і ляжала зусім побач з
39
вадой. Калі б міма не праходзіў археолаг, бурны паток знёс бы скрэбла ў дняпроўскія глыбіні.
Пералічаныя прылады і даюць падставу меркаваць, што першыя людзі, якія трапілі на зямлю Беларусі, маглі жыць тут яшчэ ў ніжнім палеаліце. Гэта маглі быць неандэртальцы, якія стварылі так званую мусцьерскую культуру. Тэрмін іх існавання даволі шырокі, але найбольш верагодным для пранікнення на нашу зямлю ўяўляецца прамежак часу паміж перадапошнім дняпроўскім і апошнім паазерскім абледзяненнямі (муравінскае міжледавікоўе), а магчыма і першая палова апошняга абледзянення — 100—35 тысячагоддзяў назад.
Такім чынам, у выніку шматгадовага пошуку помнікаў позняга палеаліту ўдалося сабраць адходы крамянёвай вытворчасці, некалькі дзесяткаў прыладаў працы і адходаў іх вытворчасці, амаль дзве тысячы рэшткаў костак старажытных жывёлаў. Вось амаль і ўсё, за выключэннем некалькіх пералічаных адзінкавых прыладаў вельмі архаічнага выгляду, якія былі знойдзены ў розных месцах Беларусі. Гэта ўсё, з чым сёння мае справу археолаг, калі прыступае да аднаўлення падзей тых далёкіх часін.
Напярэдадні галацэну. Падзеі апошніх 15 тысяч гадоў былі не менш бурнымі. Ледавік, які хутка пачаў адступаць і ў рэшце рэшт 14 тысяч гадоў назад поўнасцю знік з тэрыторыі Беларусі, выслабаніў яе зямлю для чалавека. Ніякіх прыкмет існавання тут людзей у перыяд яго максімальнага распаўсюджання няма. He вядомы помнікі гэтага часу і ў многіх іншых рэгіёнах велізарнай тэрыторыі Еўропы. Куды дзелася папярэдняе насельніцтва — нашчадкі паляўнічых на мамантаў з Юравічаў і Бердыжа? Распаўсюджанне аднакультурных помнікаў на велізарных адлегласцях Еўразійскага кантынента сведчыць аб значных міграцыях насельніцтва з мэтай выжывання, захавання роду людскога шляхам пошуку найбольш прыдатных для жыцця ўмоў і прыстасавання да найбольш рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Гэта сведчыць аб тым, што познапалеалітычнае насельніцтва значна ўдасканаліла тэхніку выпрацоўкі вырабаў і ўвогуле матэрыяльную культуру, прыстасавалася і адап
40
тавалася да жыцця ў самых розных кліматычных умовах. У табл. 5 пералічаны падзеі так званага позналедавіковага (ці пасляледавіковага) часу і сучаснай эпохі — галацэну. Добра відаць, што рытмічныя змены клімату працягвалі адбывацца праз пэўныя прамежкі часу.
Іншым разам, у так званыя стадыяльныя перыяды, ледавік, быццам бы жывая істота, не губляў надзею вярнуцца на нашу зямлю і пачынаў паступовы рух наперад. А ў прамежках паміж гэтымі часовымі і значнымі пахаладаннямі, якія рабіліся ўсё карацей, наступалі цёплыя (інтэрстадыяльныя) перыяды. Яны і былі найбольш прыдатнымі для вяртання ў гэтыя шыроты чалавека. 3 цягам часу даволі хутка ён рассяліўся па берагах усіх рачных басейнаў Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя археолагаў, якія знайшлі на сённяшні дзень некалькі соцень помнікаў фінальнай пары палеаліту.