• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першыя людзі на зямлі Беларусі  Алена Калечыц

    Першыя людзі на зямлі Беларусі

    Алена Калечыц

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 96с.
    Мінск 2005
    31.53 МБ
    9
    пабудаваць стратыграфічную схему расчлянення антрапагенавага перыяду на падставе палеакліматычнага прынцыпу. Ледавіковыя эпохі былі наймацнейшымі каталізатарамі ўсіх змен як у навакольным асяроддзі, так і ў грамадскім жыцці чалавека, і ўся паслядоўнасць геалагічных падзей павінна аднаўляцца з абавязковым улікам уздзеяння гэтых магутных з’яў прыроды. Таму мы ніяк не зможам прайсці міма гэтага феномена.
    Зараз у гісторыі Зямлі вылучаюць не менш чым 4 ледавіковыя эры, якія складаліся з некалькіх перыядаў, а кожны перыяд — з вялікай колькасці эпох. Апошнія доўжыліся ад некалькіх дзесяткаў да 200—300 млн гадоў. Устанавіць дакладную колькасць ледавіковых і міжледавіковых эпох вельмі складана. Большасць беларускіх геолагаў лічаць (табл. 3), што антрапаген (г. зн. чацвярцічны перыяд — час з’яўлення чалавека) уключаў 5 ледавіковых эпох (беларускую, бярэзінскую, дняпроўскую, сожскую, паазерскую), якія падзяляліся белавежскім, александрыйскім, шклоўскім і муравінскім міжледавікоўямі. Пад час іх клімат рабіўся амаль такім жа, як сучасны, і нават цяплейшым.
    Калі нага чалавека ўпершыню ступіла на зямлю Беларусі, большыя часткі ПаўночнаАмерыканскага і Еўразійскага кантынентаў, як і Беларускае Паазер’е, былі пакрыты лёдам. На сушы лёд займаў плошчу ў тры разы большую за сучасную. Ледавіковае покрыва існавала і ў паўднёвым паўшар’і.
    Яно фарміравалася за кошт вільгаці Сусветнага акіяна, узровень якога паніжаўся больш чым на 100 м, у выніку чаго многія неглыбокія прыбярэжныя зоны (шэльфы) агаляліся і ператвараліся ў сушу. Па такім «пешаходным» мосце можна было лёгка пранікнуць з Азіі ў Амерыку, з Афрыкі ў Еўропу.
    Значна адрозніваюцца таксама колькасць падраздзяленняў унутры ледавіковых і міжледавіковых эпох і лічбы іх абсалютнага ўзросту. У сувязі з гэтым прыведзены сярэднія велічыні, якія не з’яўляюцца раз і назаўсёды ўстаноўленымі, бо ўсе падзеі развіваліся працягла і паступова і выразных межаў, што аддзяляюць адну эпоху ад другой, не існуе, а прынятыя вылучаны ўмоўна.
    10
    T a б л і ц a 3. Падраздзяленне чацвярйічнага перыяду
    		Альпійская схема	Беларуская схема	Шкала часу (пачатак), тыс. гадоў назад
    		Галацэн	Галацэн	10,3
    н л	X	Вюрм	Паазерскае абледзяненне	95
    		Рыс — Вюрм	Муравінскае міжледавікоўе	110
    2 ^ ZT Q d Д н с =s о =: Е	Q.	Рыс	Сожскае абледзяненне Шклоўскае міжледавікоўе Дняпроўскае абледзяненне	320
    		Міндэль — Рыс	Александрыйскае міжледавікоўе	460
    	*	Міндэль	Бярэзінскае абледзяненне	480
    		Гюнц — Міндэль	Белавежскае міжледавікоўе	560
    :S X о о ^ з с <33 н	о 22	Гюнц	Беларускае абледзяненне	600
    		Дунай Гюнц	Брэсцкі гарызонт	700
    		Дунай	—	2,6 млн гадоў
    3 а ў в a г а: У сувязі з мноствам схем перыядызацыі, створаных вучонымі ўсяго свету з дапамогай розных метадаў даследавання, існуе адзіная для ўсіх краін сістэма назваў ледавіковых і міжледавіковых эпох, названая альпійскай. Асабліва яна пашырана ў краінах Заходняй Еуропы, дзе з’яўляецца эталоннай. Упершыню прапанавана А. Пенкам у 1909 годзе і дапоўнена Г. Эберлем у 1930 годзе. Паралельна з ёй мы змяшчаем назвы сінхронных паняццяў, прынятых для службовага карыстання на тэрыторыі Беларусі.
    У час росту ледавіковых покрываў, цэнтры якіх знаходзіліся ў гарах поўначы Еўропы і Амерыкі, льды рухаліся на поўдзень, ператвараючы ўсё наваколле ў ледзяную пустэчу. Адначасова ўзмацнялася развіццё ледавікоў на ўсіх буйнейшых горных масівах свету: і ў Альпах, і ў Карпатах, і на Каўказе, і ў Гімалаях. Ільдамі было занята каля 30% сушы. Магутнасць ледзянога покрыва дасягала 3—3,5 км. За яго межамі складаліся так званыя перыгляцыяльныя ўмовы. Усе глебавараслінныя зоны змяшчаліся на поўдзень.
    11
    T a б л і ц a 4. Храналогія і перыядызацыя позналедавікоўя і галацэну (14—10,3 тыс. г. н.)
    = 5 — я 0	Стратыграфічн ы я падраздзяленні					Назвы перыядаў па альпійскай схеме	Працягласць				S 5 2 <
    	о	Q.	5	11 о 2	=1 		Й			о	
    					SA3	субатлантычны	600				
    			позні		SA2		1000	2500	2500		
    					SA1		900				
    1000				600 1600	S132	суббарэ	1500				—
    2000				2500	SB1	альны	1000	2500			
    3000 4000		п я	сярэдні	4000 5000	АТ3		1000		5500	10300	02
    5000 6000 7000		L			АТ2	атлантычны	600				
    				6000 6600 8000	АТ1		1400	3000			
    8000	Е				ВО2	барэ	800				
    			ранні	8800	ВО1	альны	400	1200	2300		’й
    9000					РВ2	прэбарэ	800				О
    10000				10000 10300	РВ1	альны	300	1100			2
    11000				10800 11800	DR3	дрыясавы позні	500				
    					AL	алеродскі	1000				
    12000			позналедаві	12300 12700	DR2	дрыясавы сярэдні	500			3600	.1 і
    —13000		Q :г>	ковы	13000	BL	бёлінгскі	400				Е о 3
    14000		С		13900	DR1	дрыясавы ранні	300				
    					RN	раўніскі	900				
    			ледаві								
    			ковы								
    12
    Краявіды каля краю ледавіка нагадвалі забалочаныя раўніны, а крыху далей на поўдзень былі лясныя і лесастэпавыя ландшафты. У міжледавіковыя перыяды клімат рабіўся спрыяльным для вяртання раслінаў, жывёлаў і людзей у адпаведныя шыроты. Рэкі станавіліся вельмі паўнаводнымі, бо зпад ледавіка няспынна цяклі талыя воды.
    Трэба адзначыць, што ніколі развіццё жыцця, нават зза ледавікоў, на Зямлі не спынялася, бо ніколі яны не пакрывалі яе цалкам. Як і іншыя буйныя катастрофы ў гісторыі нашай планеты (гораўтварэнне, вулканічная дзейнасць і інш.), абледзяненні былі вялікім стымулам для развіцця ўсяго арганічнага свету, у тым ліку чалавека.
    Ці былі ледавікі на тэрыторыі Беларусі? Безумоўна, так. Услед за ўсёй Еўропай Беларусь зведала шматразовае ўздзеянне ледавіковых эпох, якія сістэматычна паўтараліся з пэўным пастаянствам. Усяго 15 тысячагоддзяў назад зямля Беларусі нарэшце вызвалілася з ледзяных абдымкаў самага халоднага, як лічаць вучоныя, апошняга, паазерскага ледавіка. Паўднёвая мяжа яго супадае з мяжой тэрыторыі, якая завецца Паазер’ем і ахоплівае поўнач Беларусі. Мясціны гэтыя адрозніваюцца ад іншых свежым рэльефам, мноствам азёр. На поўдзень ад гэтай мяжы можна было чакаць адкрыццё найбольш старажытных слядоў існавання чалавека. Так яно і здарылася! Найбольш старажытныя помнікі знойдзены на паўднёвым усходзе краіны, а помнікі фінальнага палеаліту знойдзены паўсюдна. Але аб гэтым размова пойдзе ніжэй.
    Паколькі фінальны палеаліт, пад час якога адбылося засяленне чалавекам усёй тэрыторыі нашай краіны, датуецца пасляледавіковым часам, неабходна ўсвядоміць асноўныя падраздзяленні гэтага адрэзка плейстацэну (табл. 4).
    На пытанне: «Ці наступіць новае абледзяненне і калі?» — вучоныя адказваюць сцвярджальна. Мы жывем у адну з міжледавіковых эпох, якая, як і мінулыя, непазбежна зменіцца абледзяненнем. А вось даты заканчэння цяперашняга міжледавікоўя называюць розныя. Адны лічаць, што яно працягнецца не менш чым 50 тысячагоддзяў, другія — што новае абледзяненне пачнецца праз некалькі стагоддзяў.
    13
    Загадка прарадзімы чалавека. Дзе з’явіліся першыя людзі? На гэтае складанейшае пытанне няма адназначнага адказу. Доўгі час лічылася, што працэс фарміравання чалавека і вылучэння яго з жывёльнага свету адбываўся на тэрыторыі далёкай Афрыкі і Паўднёвай Азіі. Пасля сенсацыйных адкрыццяў англійскіх археолагаў Луіса і Мэры Лікі ва Усходняй Афрыцы вучоныя ўсяго свету найбольш уважліва пачалі вывучаць менавіта гэты кантынент. На гэтай зямлі, у Алдувайскай цясніне ў вельмі старажытных адкладах былі знойдзены акамянелыя рэшткі далёкіх продкаў чалавека. Менавіта тут мільёны гадоў існавалі найбольш аптымальныя ўмовы, якія садзейнічалі працэсу фарміравання чалавека. Гэта цудоўны клімат, багатая і разнастайная расліннасць і жывёльны свет. Эвалюцыя ішла бесперапынна. Зараз вядома, што прыкладна 2 млн гадоў назад найбольш раннія людзі (Homo habilis — чалавек умелы) ужо жылі невялікімі групамі на стаянках, у першых штучна зробленых з каменя, костак і галін буданах, першымі прымітыўнымі прыладамі забівалі і разбіралі дзічыну.
    3 тэрыторыі Усходняй Афрыкі, а магчыма і Паўднёвай Азіі, чалавек распаўсюдзіўся па ўсім зямным шары. Чым бы ні скончылася навуковая дыскусія аб месцы з’яўлення першых людзей, відавочна, што Еўрапейскі кантынент, і зямля Беларусі ў тым ліку, прарадзімай чалавека не былі.
    Першапачатковае засяленне Еўрапейскага кантынента было складаным і працяглым працэсам. Велізарную ролю ў ім адыгрывала прыроднае асяроддзе. Засвоіць умераны пояс з яго дакладна выяўленымі сезоннымі ваганнямі клімату чалавек мог толькі пры адпаведным узроўні матэрыяльнага развіцця, калі знайшоў спосаб штучнай здабычы агню, авалодаў прыёмамі домабудаўніцтва, набыў навыкі пашыву адзення, вынайшаў спосабы вырабу надзейнай паляўнічай зброі і ўвогуле спосабы палявання на розныя віды жывёлаў.
    У адпаведныя эпохі плейстацэну існавалі сухапутныя масты, якія злучалі Брытанскія астравы з Еўрапейскім кантынентам, Японскія і астравы Малайскага архіпелага — з Азіяй. Па гэтых мастах чалавек рассяліўся па ўсёй Еўразіі.
    14
    Калі старажытнейшыя людзі Homo habilis (чалавек умелы) з’явіліся ў Афрыцы, то наступная форма чалавека Homo erectus (чалавек прамахадзячы) знойдзена ў многіх месцах, у тым ліку на Яве і поўначы Кітая.
    Сёння ўдакладнена, што на тэрыторыі Усходняй Еўропы першыя людзі з’явіліся каля 1,5 млн гадоў назад і пакінулі на крайнім поўдні і захадзе помнікі з галечнымі індустрыямі. Homo erectus, які, на думку вучоных, вядзе пачатак ад Homo habilis, відаць, прыйшоў у Еўропу пад час аднаго з міжледавікоўяў. Калі пры чарговым абледзяненні ён апынуўся ў ізаляцыі, то пачаў эвалюцыянаваць у бок сучаснага чалавека самастойным шляхам і пакінуў помнікі ашэльскай культуры.
    Помнікі культуры сярэдняга ашэля (400—250 тысячагоддзяў назад) знойдзены на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і Закарпацці. На стаянках тых часоў выяўлены тыповыя для гэтай культуры буйныя прылады з двухбаковай аббіўкай, так званыя біфасы, ці ручныя рубілы (мал. 1), якія служылі, каб секчы галіны і рэзаць мяса, калоць
    Мал. 1. Біфасы, ці ручныя рубілы, дайшлі да нас з часоў далёкай ашэльскай культуры
    15
    арэхі, выкопваць карэнні, а таксама для іншых спраў, аб якіх можна толькі здагадвацца.
    Значны рух на поўнач амаль да 52° паўночнай шыраты распачалі жыхары познаашэльскага часу (250—100 тысячагоддзяў назад). Апошнім часам з’явіліся паведамленні аб магчымых заходах тагачаснага чалавека нават на тэрыторыю міжрэчча Заходняй Дзвіны і Ловаці. У мусцьерскую эпоху (100—35 тысячагоддзяў назад) чалавек засвоіў прасторы да 55° паўночнай шыраты. Тут не пашкодзіць нагадаць, што Беларусь размешчана прыкладна паміж 51° і 56° паўночнай шыраты.