Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ПРСНЯ
I I V I I I I I Андрэй Адамовіч ® ПРА ЦІМУРА
ПЕСНЯ ПРА ЦІМ'ГРА
Андрэй Адамовіч
ЛЕСНЯ ПРА ЦІ№
Carmen de statura feritate ac venatione Timuris
Мінск Выдавец A. M. Янушкевіч 2019
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
А28
Напісана падчас праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia»
Аўтар выказвае падзяку за дапамогу ў працы над тэкстам Богдану Кшыштафу Задуры і Андрэю Хадановічу
На вокладцы кнігі выкарыстана гарнітура «Skaryna»
Усе персанажы прыдуманыя.
Усе супадзенні з рэальнымі людзьмі выпадковыя. Аўтар можа не падзяляць перакананні герояў.
Адамовіч, A. С.
А28 Песня пра Цімура : Carmen de statura feritate ac venatione Timuris / Андрэй Адамовіч. — Мінск : A. M. Янушкевіч, 2019. — 208 с.
ISBN 978-985-7210-30-5.
Героі сядзяць у Варшаве, да іх прыязджае капітан Капейкін, каб па загадзе генерала КДБ з засакрэчаным прозвішчам адшукаць беларускага паэта Цімура Хоміча.
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
ISBN 978-985-7210-30-5	© Адамовіч A. С., 2019
© Афармленне.
Выдавец A. М. Янушкевіч, 2019
Кожны, хто пачынаў з варшавякамі, кракавякамі, люблінцамі, пулаўцамі ці, беражы божа, беластаччанамі спрэчку пра нацыянальную прыналежнасць Адама Міцкевіча, ведае, што правільныя аргументы пра абсурднасць панятка этнічнай ідэнтычнасці ў дваццаць першым стагоддзі — не галоўнае.
Галоўнае — не прапусціць момант і, прыгнуўшыся, даць нырца пад удар у сківіцу, правесці акуратную двоечку, уваліць з калена і бегчы, бегчы, бегчы. Ажно пакуль вам не давядзецца стагнаць «Jebac policy zero tolerancji», калі вас будуць вазіць тварам па падлозе камеры часовага ўтрымання.
Вось вам і прычына, з якой я выбраў для аповеда не падзеі з жыцця сусветна вядомага беларускага паэта дзевятнаццатага стагоддзя, аўтара паэм «Дзяды» і «Пан Тадэвуш», а лёс амаль забытага ў нашы дні паэта Цімура Хоміча.
Нездарма ж мудры беларускі народ склаў, а не такія мудрыя, затое з псеўданавуковымі тэмамі дысертацый, дацэнты Інстытута мовазнаўства запісалі за беларускім народам такія выслоўі, як «Хоміч — галава, а ты — срака конская» ці «Хоміч на Парнас ляціць, а ты — нах-й!». Зрэшты, вы і самі можаце знайсці прыказкі, прымаўкі, показкі і мацерныя вершыкі пра
Хоміча ў слоўніках і зборніках навуковых канферэнцый. А калі ты чалавек таленавіты, Цімурам пацалаваны, то, можа, і сам штосьці такое напішаш, намазюкаеш. Але між намі, рыбаловамі-аматарамі, не веру я, што нешта выйдзе хоць у каго-небудзь з вас. Колькі ў часы Хоміча было паэтаў, а як хопішся, дык гэты графаман, той крывы, той кульгавы, гэты на фуршэце абасраўся, гэты — проста сабутэльнік выдаўца.
Дробныя таленты, хочаш у зубы даць — а няма каму. He таленты нават, а так — трэба ж у часопісы штосьці ставіць. На часопіс грошы шведы далі, а бабкі ператварыліся ўжо ў футра, завушніцы і шэсць скрынь каніны, пяць з якіх выпілі. Разумець трэба: хоць у БРСМ уступі, а часопіс мусіць выйсці. Шведы не палюбяць за такое баляванне. To рэдактар схопіцца за гмэйл, а там вершы, напрыклад, Сямёна С., або нават калі і Паўла П. ці, як пашчасціць, Міхала X. I што? 1 ўсё, не Хоміч!
Тады ўстане рэдактар, пратрэ лоб сурвэткай, якой учора на банкеце стол мялі, закрэкча, падыдзе да акна, паглядзіць на заводскі комін, які ўсім і кожнаму нармальнаму чалавеку нагадвае мужчынскі полавы х-й, а гэтаму рэдактару — міжзорны карабель. Пакрэкча гэты рэдактар, пакрэкча дый пацягнецца па тэлефон. Што рабіць, трэба патэлефанаваць Хомічу, можа, не верш, дык хоць радок які, можа, хоць камэнтар пакіне, можа, хоць зойдзе на сайт у гэтым месяцы. Ці, можа, мама яго што ўзгадае з жыцця, ці там першае школьнае сачыненне захавалася недзе ў бабкі на лецішчы, бо яна ў Цімура ніякая не калгасніца, а самая сапраўдная доктарка навук была, штосьці там па марксізме-ленінізме.
I толькі памарыць пра гэта рэдактар, крыху паружавеюць ягоныя шчочкі, толькі расправіць ён плечы,
каб скінуць з сябе цяжар рэдагавання беларускага літаратурнага часопіса, толькі на секунду забудзе ён пра ўсіх гэтых графаманаў і сабутэльнікаў, і вось-вось пачуе ён ужо голас Цімура, як тут як тут, як верадовец на вока, прыходзіць канец мараў, крах чаканняў.
Нельга больш патэлефоніць Хомічу. He з намі Цімур.
Дзе ж Хоміч? Дзе-дзе, хто ж яго ведае, дзе ён, той Хоміч, аднаму богу ведама. I мне, натуральна, і мне крышачку, бо ў сваім тэксце я і Вітаўт, і Міндоўг, і халера з каналізацыйнага калектара.
Згуляем з вамі ў гульню. Я вам падказку дам. Крывіцкая Мекка. Туды яшчэ на закупы ездзяць, хто пры грашах. I вы ўжо адразу: «У Вільні Цімур, так?» А вось вы, як баба Клава з восьмай кватэры, — глухія і ў палітоне, стаіцё, нічога не разумееце, у нямытае акно маёй прозы пазіраеце.
У Варшаве Цімур, у Варшаве. Думаеце, па карце паляка? I куды вы лезеце з такімі мазгамі? Ладна, пачну па парадку, з апісання месца падзей, хопіць вас дурнямі выстаўляць.
Быў травень. Вы ведаеце гэтае надвор’е на пачатку траўня, калі пупышкі на дрэвах покаюцца, паветра ўвечары цёплае, а лёгкі вецер так смачна пахне, што можна памерці. I яшчэ можна гуляць з дзеўкай усю ноч, а яна табе не дасць, а ты яшчэ і не пакрыўдзішся — гэта значыць, табе пятнаццаць, а калі будзеш мужыком, а не анучай, назавеш яе шаболдай за такую крыўду, — вынікае, ужо нюхнуў жыцця, значыць ужо сямнаццаць ёсць.
Але калі вы ведаеце гэтае надвор’е, то наўрад ці вы з Беларусі, у нас я такога штосьці і не прыгадаю, у нас то цэлюлозны камбінат дае копаці, то трамвайнае дэпо гарыць, то гной па палях раскіданы. A то
едзеш на ровары — ды колам у яму і пысай у гліну. От вам крыж, такое беларус можа адчуць толькі за мяжой, пажадана, на Лазурным Беразе, але нічога я пра той бераг не ведаю, шчыра скажу, не буду хлусіць, хоць і магу, бо я тут галоўны ў гэтым тэксце, але шось шкада мне вас, вам жа цукерачку пакажы, скажы «бульба» — вы і паверыце.
Быў травень, і было па абедзе. Гадзіны, можа, дзве. Можа, другая пятнаццаць. «Crossfire» чорнага колеру прыпаркаваўся каля «Жабкі». «Ого, — толькі і падумаў дзядок, што ішоў па моркву, — ні халеры ж сабе ў Хоміча машына — “Crossfire” дзве тысячы васямнаццатага года, мадэль “С”, у поўнай камплектацыі. Скуль у яго грошыкі на “Crossfire”? Да таго ж, кожны ведае, што Цімур — камуністы. 1м не палаген на такіх машынах ездзіць».
Устаў дзед, дзе стаяў, толькі рот разявіў. Думае: «Усё жыццё я адрабіў у камунгасе, рабіў, рабіў, аж х-й скрывіў, а на “Crossfire” не зарабіў». Кінуў дзед рэклямуўку вобзем, развярнуўся і пайшоў па вудку, але праз дзесяць метраў згадаў, што вудка ўсё адно ў «Жабцы», вярнуўся, падабраў рэклямуўку і зайшоў у краму.
А скуль у Варшаве камунгас і як гэты дзед мог у ім рабіць, калі бліжэйшы камунгас у Ваўкавыску, вы не даведаецеся — як той дзед не даведаўся, што ў «Crossfire» быў ніякі не Цімур Хоміч. Сядзеў там Пшэмак Мятліцкі і баба ягоная. Ну, як баба — жонка. Зрэшты, калі ў цябе «Crossfire», не так і важна, жонка там ці баба.
Пшэмак не спяшаўся выходзіць з машыны, бо куды табе спяшацца, калі ў цябе «Crossfire»? Хіба што коксу панюхаць. Хаця, калі быць з вамі да канца шчырым, то і Пшэмак, і баба ягоная былі ўжо добра
нанюханыя. Нанюхаліся так, што яшчэ невядома, ад чаго іх больш перла: ад блакітнага неба над імі або ад белага парашку ў іх. Хаця, каму я хлушу, вядома ж, ад парашку. Пакажы мне чалавека, якога прэ ад блакітнага неба, і я табе клянуся: ён пад кайфам. Можа, нават пад грыбамі. Згадзіцеся, малаверагодна, што перад намі Андрэй Балконскі. Ён жа прыдуманы персанаж мастацкага твора.
Я бачу, вы ўжо зразумелі, што Пшэмак Мятліцкі сядзеў у машыне, тамсама сядзела і ягоная баба, якую мы маглі б для прастаты назваць Пшэмакавай, але ў нас фемінізм на дварэ і раўнапраўе на вячэру, то назавём яе Касяй. Таксама Мятліцкай. Хаця магла б быць і Мятліцкай-Дубавец (пазней зразумееце, пра што я і да чаго я, і мае маральныя прынцыпы таксама зразумееце, і творчы метад, і пра маму маю, можа, што скажаце — такі ўжо я чалавек, вечна на потым адкладваю).
Апроч таго, што Мятліцкіх напрамілы бог перла, у іх была дылема. Яны рухаліся ў госці да Шымана, каб працягнуць на тэрасе яго кватэры літаратурна-мастацкі дыспут, але яны абсалютна забылі, што гэта за дылема.
Часам Пшэмакавай пачынала здавацца, што яна ўспомніла сутнасць дылемы, ды ледзь яна адкрывала рот, як разумела, што ўсё марна, дылема забытая, а банан не такі ўжо жоўты і не такі ўжо доўгі, — і Пшэмакава рот закрывала.
— Слухай, каханая! — нешта зразумеў сам Пшэмак. Казаў ён, натуральна, па-польску, бо быў палякам, а я вам для зручнасці перакладаю (раптам вы з Магілёва, а ў нас мусіць быць інклюзіўнае асяроддзе, з Гомеля ты, з Оршы — для цябе і з польскай перакладу, і з ангельскай). Але неістотна, важна што
Пшэмак з любоўю паглядзеў на жонку і працягнуў фразу. Але вы ўжо мо і пачатак забылі, то я вам поўнасцю падам. Сказаў ён так:
— Слухай, каханая! Ты ўжо закрый рот або ўжо не закрывай! Калі ласка!
Я разумею, спадарства, што ў вас узнікла заканамернае пытанне, а як у такім стане яны ехалі па Варшаве і ці не спыніла іх паліцыя ці якая народная дружына. I вы ўжо зрабілі выснову, што занюхалі яны проста на паркінгу каля «Жабкі», але не, клянуся вам, спадарства, што столькі ўцягнуць у ноздры на паркінгу было немагчыма фізічна — не ў сэнсе, што Пшэмак і Кася не змаглі б, але выключна ў сэнсе фізічных абмежаванняў, накладзеных на саму рэальнасць праз тонкія касмалагічныя канстанты. Бо ў нос засмактала б і паркінг, і «Жабку», і сам «Crossfire». Да таго ж, каб вы ведалі, у Варшаве не бывае ні народных дружын, ні казачых раз’ездаў, а ў паліцыі ў той дзень быў страйк за права біць працоўных у пастарунках. Як так? Хто ж забраў такое права ў паліцыі? Чым ім цяпер заняцца ў вольны ад разгону мітынгаў час? Загадка гэта, не ведаю, як так выйшла.
Я і сам не паверыў бы, што ў такім стане Мятліцкія ехалі па сталіцы Польшчы, але тут ім у акенца пагрукалі. «Госпадзе! — я гэта кажу разам з вамі і за вас, спадарства, бо, можа, вам лянота. — Няўжо паліцыя! Але пра што аўтар думае, у іх жа забастоўка!» Але! Гэта была зусім не паліцыя. Гэта быў знаны ў мінулым беларускі паэт, а цяпер беларускі рэпер са сваім сябрам, таксама паэтам.