Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Калі рэжысёр нарэшце вырашыў, што знялі дастаткова матэрыялу, Агата ўзяла кебаб, які Марыя нават не надкусіла, і ўчапілася ў яго зубамі. Пакуль порназорка ела, Віталь з дзяўчынай сышлі.
У гэты самы час Андрэй Якушаў беларускі кампазітар, які пісаў дактарат ва Унівэрсітэце Шапэна, зайшоў у бар і замовіў шот.
Такая ўжо дзе тупая, — сказаў ён пра афіцыянтку, калі яна адлічвала рэшту. Працаўніца ведала беларускую, а Андрэй ведаў, што яна ведае.
За сцяной бара знаходзілася мастацкая галерэя Касі Мятліцкай. Дзяўчына скончыла філфак, але, як нам вядома з трэцяга пастулата Шварцшыльда і яшчэ аднаго мужыка з габрэйскім прозвішчам, які, як кожны прыстойны мужык з габрэйскім прозвішчам, меў продкаў у Дзятлаве Гарадзенскай вобласці, слова канвертуецца ў бабкі дрэнна, слова з далучанай да яго карцінкай — лепш, а карцінка без слоў канвертуецца ў бабкі, як функцыя ад вышыні медыя-хвалі, на якую мастака прапіхнуў куратар. Пры гэтым з чацвёртага пастулата нам вядома, што хваля не квантуецца і ўяўляе сабой струну, адзін бок якой замацаваны ў дыскурс, а другі знаходзіцца ў руках мастацкага крытыка, якія трасуцца пасля ўчарашняга.
Шосты ж пастулат нам гаворыць, што няма такой карцінкі, якую нельга выставіць у Луўры. Дзявяты што пры выбары прадмета мастацтва пажадана ўлічваць не толькі суму, якую аўтар атрымаў за ўсе прададзеныя пры жыцці працы, але і чысціню какаіну, якім ён частуе гасцей.
Усяго гэтага Кася не ведала, бо на філфаку гэтаму не вучаць, затое там прымушаюць чытаць класічныя раманы, у якіх апісана шыкоўнае жыццё спекулянтаў ад антычнасці да нашых дзён, з чаго кожны, хто ведае пра рэгрэсію да сярэдняга, можа зрабіць простую выснову, што яму хопіць раманаў, каб пражыць жыццё ў запыленым куце з кнігамі. На шчасце Мятліцкай, яна была злоснай прагульшчыцай і, аднойчы завітаўшы ў галерэю «Ў», каб дагнацца, вырашыла, што адкрыць такую ж — цяпер яе запаветная мара і мужык, які ёй такую не падорыць, зусім і не мужык.
— Таня, я табе клянуся, мы зробім трыста адсоткаў на кожнай працы, — сказала Кася, якая дрэнна ўяўляла, што такое трыста адсоткаў, але добра ведала, што бацька Таццяны — дырэктар стратнага беларускага завода, то-бок мае вострую патрэбу ў легалізацыі капіталу і вывадзе дачкі ў людзі.
Таццяна ж, наадварот, добра ўяўляла, што такое трыста адсоткаў а галоўнае, разумела, што, калі бізнес-партнёр увесь час угашаны, для пачатку вам трэба ўзгадніць тэрміналагічны апарат і дамовіцца, што бухгалтэрыя будзе ў тваіх руках. Таму дзяўчына зрабіла яшчэ адзін глыток кавы і прапанавала паглядзець працы. У мастацтве яна не разбіралася, але лічыла, што, калі ты ў чымсьці не разбіраешся, ніводны следчы не зможа давесці, што ты пераплаціў злаўмысна.
— Давай паглядзім.
Кася падвяла Таню да першай працы — дзвюх скручаных шэрым скотчам паўтарах піва. У якой іншай паэме аўтар мог бы не называць марку, але паколькі беларускую прозу ніхто не чытае, я магу смела, без аглядкі на судовыя спагнанні напісаць, што гэта было «Крыніца. Моцнае». Мог бы я вам схлусіць, што адна бутэлька была напалову пустая, другая — напалову поўная, але хто ў гэта паверыць? Як вядома з кожнага брыфу аддзела маркетынгу «Крыніцы» ў рэкламныя агенцтвы, мэтавая аўдыторыя гэтага напою — жыццярадасныя аптымісты ад васямнаццаці да трыццаці гадоў, мужчынскага полу і з даходам, вышэйшым за сярэдні. Я нават разумею логіку гэтых маркетолагаў: піць «Крыніцу. Моцнае» можна або калі ты аптыміст, або калі ў цябе даход настолькі вышэйшы за сярэдні, што ты можаш купіць сабе новую печань. Дык вось, піва ў паўтарахах ужо не было — яго выпілі.
Бутэлькі былі з зялёнага пластыку, але і праз яго было бачна, што яны запоўненыя чымсьці падобным да мантажнай пены. Побач вісела нікеляваная шыльдачка, якая паведамляла, што праца называецца «Брама горада».
— Што там усярэдзіне? — запытала Таццяна.
— Гэта турэцкі пясок. Сімвалізуе рост дабрабыту беларускага працоўнага, які цяпер можа піць любімае піва на Адрыятыцы.
— Чаму ў левай загорнутае рыльца?
— Сімвалізуе схільнасць беларускага працоўнага да травы.
— Якой травы?
Мастак належыць да плыні неарамантызму і схільны ідэалізаваць беларускі пралетарыят. Але згадзіся, калі ім прапанаваць, яны не адмовяцца.
— Што ёсць, таго не адабраць, — Таццяна нахіліла галаву набок. — А чаму пясок падобны да мантажнай пены?
— Гэта вельмі цікава. Разумееш, гэта напраўду мантажная пена — што гаворыць пра прыгнечаны стан беларускага мастацтва: яшчэ не ўсе мастакі могуць сабе дазволіць адпачынак у Турэччыне.
— А колькі яна каштуе?
Злотых трыццаць за бляшанку.
Яны асобна прадаюцца?
Натуральна, пену можна па бляшанцы браць.
— Ды не, праца колькі каштуе?
Кася нахілілася да Тані і сказала нешта на вуха. У Таццяны бровы зажылі сваім жыццём і паплылі ўверх. Калі дзяўчына вярнула іх на месца, правёўшы па лбе далонямі, Кася стаяла ўжо насупраць наступнай працы — бронзавай шыльды вялікага памеру, якая імітавала каментар у фэйсбуку,
павялічаны разоў у дзесяць. Таццяна падышла і пачала чытаць:
«На мой погляд гэта сьцёб з вялікага твора і важнейшай вайсковай перамогі ад страшнай навалы,што ішла ад немцаў. СЫДЯБАЦЦА НЯ ЁСЬЦЬ ДОБРА ! Дастойней і цяжэй намнога прыдумаць свой сюжэт і твор арыгінальны хаця б і на гэту важную гістарычную бітвуякая, дапускаю і кранула Вас.Напрыклад,творы пра Грунвальд Г.Х.Вашчанкі(захоўваецца ў Гродзенскім музэі рэлігіі) , ці той жа твор пра Грунвальд Сяргея Цімохава(2010году),што экспанаваўся на вось толькі завяршыўшайся выставе «КОД 25.03.1918» ТОЛЬКІ МАЛАДЫ ЧАЛАВЕК,РАЗМАЎЛЯЮЧЫ і ДУМАЮЧЫ ПА-РУСКУ,МОЖА СЬЦЯБАЦЦА I ТАК ВОЛЬНА АБЫХОДЗІЦЦА 3 БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫЯЙІНЕДАЛЁКА АДЫШОЎ АД ПЕРФОРМЕНСА АДАМА БЯЛЯЦКАГА Ў АЎШВІЦУНА МОЙ СУБ’ЕКТЫЎНЫ РОЗДУМ... ПРАБАЧЦЕ,КАЛІ ПАКРЫЎДЗІЎ...»
— Манументальна, — сказала Таццяна, прачытаўшы тэкст. — А што гэта ўсё сімвалізуе?
— Мне пашанцавала, аўтар не ведаў, што гэта сімвалізуе, таму аддаў па кошце металу. Трэба прыдумаць.
— Можа быць, скажам, што нянавісць у душы народа ўжо адлітая ў бронзе па фэйсбуку?
— He, у такім тлумачэнні не хапае лёгкасці і яно занадта прамалінейнае.
— Тады скажам, што тут скрыжаваліся коснасць традыцыйнай беларускай школы тапанімістыкі з кан’юнктурай ф’ючарсаў на бронзу на біржы ў Астане?
— У Астане ж няма біржы.
— У гэтым цымус: мы выставім аўтара інсітным мастаком з прэтэнзіяй на акадэмічнасць, я чула, што інсітнае мастацтва часам вельмі добра ідзе, асабліва пасля смерці аўтара.
Яму дваццаць пяць, задзяўбёмся чакаць. Пайшлі, я табе наступную пакажу, вельмі цікавая.
Яны падышлі да тэлевізара «Гарызонт», які вісеў на суседняй сцяне. Кася шаворкалася з пультам.
— Як яе прадаваць, відэаінсталяцыю?
— Па безнаяўным разліку, — аўтарытэтна сказала гаспадыня галерэі.
На экране з’явілася карцінка. Дзяўчыны ўбачылі дрэнна асветлены калідор, у якім любы, хто бываў на заводзе, пазнаў бы апендыкс, які ўтвараюць шафы для пераапранання працоўных. Былі тут і голыя па пояс мужыкі, з выгляду спітыя, потныя, брудныя. Яны сядзелі ля сваіх шафаў.
— Бл-дзь, — сказаў адзін. Камера ўзяла яго буйней, і стала бачна, што ў яго на валасах за вухам прыліп кавалак мыла. — Як Іваныч за-баў, слоў няма.
— Што Іваныч! Іваныч дваццаць пяць гадоў такі, — слова ўзяў самы стары з мужыкоў. У яго трэсліся рукі. — Ты, Коля, не праставіў за прапіску. Я, бл-дзь, мужыкам ужо казаў, цябе адп-дзіць за гэта трэба.
— Якую прапіску, Вікенціч? Я ў гэтым цэху сем гадоў адрабіў! Мяне Іваныч проста за іншы станок паставіў!
— He, слухай, Коля, — улез яшчэ адзін мужык, руды, але чамусьці з вачыма як у казаха, — Вікенціч усё правільна кажа, закон для ўсіх. Закон просты: прыйшоў на працу — стаў за прапіску.
— Ты, бл-дзь, смяешся з мяне? — ледзьве не закрычаў малады з мылам у валасах. Я нікуды не
прыходзіў, я ўстаў на два метры правей. Грузчыкі кожны дзень у новым месцы грузяць. Ім кожны дзень прастаўляць?
— Ты, Коля, мазгі не я-і! — сказаў Вікенціч. — Грузчыкі з намі не пераапранаюцца і не ў нашай брыгадзе. А ты ў нашай.
— Дык, вашу маць, Вікенціч! Ты сам кажаш, у вашай брыгадзе. Я сем гадоў у вашай брыгадзе! Я ж табе прастаўляў ужо за прапіску. Як прыйшоў, з першага заробку маме торт, табе — бутэльку! Міхалыч, ты ім скажы, яны мяне на бухло разводзяць.
— He, Коля, не, — скрушна сказаў Міхалыч, яго біцэпсы, пераплеценыя жыламі, былі памерам са сцёгны сярэдняга мужчыны.
— Што не, Міхалыч? Аргументы якія? — спытаў Коля.
— Коля, сказаў Вікенціч. — Мы з мужыкамі ўжо ўсё вырашылі. Усе са мной згодныя, дакладней, так, Мікалай Віктаравіч, увесь наш калектыў згадзіўся, што парушаць традыцыі недапушчальна. To калі ты нам праставіш?
Мікола ўскачыў на ногі.
Мужыкі, што вы з мяне смяецеся! Гэта ніх-я не смешна! Вашу маць!
— Оооо! — працягнуў Міхалыч. Ужо да маці маёй дабраўся.
— Міхалыч, ты што, чурка? Ды ты сам увесь час кажаш «тваю маць», «тваю маць»! Усе так гавораць! Вікенціч, Іваныч, Грышка — усе! — Мікалай быў у гістэрыцы.
Міхалыч глядзеў кудысьці ў падлогу, маўляў, не хочацца, але трэба, прыйдзецца даць некалькі разоў у галаву, каб думаў, пра што гаворыць. Мікола сеў пры сваёй шафе. Закрыў твар далонямі — здавалася,
ён зараз заплача, яго нават пачало трэсці, але замест гэтага ён зноў устаў.
— Значыць так!? Значыць вось так!? — крыкнуў ён.
Мікалай развярнуўся да шафы і зняў з яе плоскі тэлевізар, які да гэтага быў не ў фокусе. Працоўны, трымаючы прыбор дзвюма рукамі, размахнуўся і ўдарыў па галаве Міхалыча, які толькі-толькі прыўзняўся. Міхалыч, страціўшы прытомнасць, зваліўся на падлогу, на яго пасыпалася бітае шкло і пластык з тэлевізара.
— Ах вы выбл-дкі!
Мікалай зноў замахнуўся, гэтым разам цэлячы ў Вікенціча, але той адскочыў. Адзін з мужыкоў раскручваў у руцэ салдацкі пас, яшчэ адзін выцягнуў з шафы кавалак арматурыны. У апендыкс пачалі забягаць іншыя мужыкі, неўзабаве асобных крыкаў з агульнага гармідару было ўжо не разабраць, як і не зразумела стала, хто з кім б’ецца.
Камера ад’ехала ад бойкі і, паскараючыся, паплыла калідорамі так, нібы аператар бег спінай наперад. Ён прамінуў прахадную, выскачыў на ганак завода, пераскочыў на іншы бок дарогі. Адсюль было добра бачна, што камера вылецела з завода «Гарызонт». Аператар пастаяў некалькі секунд і пагасіў выяву.