Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
To прабач мне, браце названы, Хоміч мой дарагі, чаму ў такім разе не хочаш даць мне дазволу?
— Бо падарожжа ў краіну мёртвых — не прагулянка на Зыбу, не ў «Еўраопце» па акцыі ўзяць гарэлкі — гэта выпрабаванне, што пройдзе не кож-
ны, што мала каму па плячы, мала каму па грудзі, нікога няма, каму было б па калені, ужо не кажу, каб хто выйшаў з яго сухім, як з вады гусь.
Што ж трэба, каб з мёртвых краіны вярнуцца?
— He парушыць тры забароны. Спускацца трэба ў адзенні брудным, скураной зацяганай куртцы турэцкай, джынсах зашмальцаваных таджыкскіх, ботах «Белвест». Перад спускам трэба два тыдні не мыцца, на машыне ехаць таксама нельга, бабу з сабой не бяры, што табе люба, а вазьмі такую, што з твару як прасталытка з вакзала.
— Зразумеў я цябе, браце названы, усё я зразумеў.
Дапілі яны, з ранку наступнага дня пайшоў A. I. Бацкель у лазню, па лазні пайшоў у барбершоп, па барбершопе — у цырульню. Памыўся, пастрыг бараду, скуру алеямі ў розных месцах нацер. Потым «Uber» выклікаў і паехаў у «GALLERIA» — там набыў ён джынсы «Levi’s», модную куртку, боты «New Balance», апрануўся, заехаў па любімую бабу сваю і паехаў з ёй у краіну памерлых, як быў, так паехаў — у «нью-бэлансах».
Доўга Хоміч чакаў названага брата. Дзень, два, чатыры. Тыдзень прайшоў, а Бацкель A. 1. не з’явіўся. He з’явіўся і на тыдзень другі A. I. Бацкель. Засумаваў Цімур, як зразумеў, адбылося што, і ценю сумневу не засталося — сябар застаўся ў краіне мёртвых, не прынясе барабана адтуль, сам застанецца празрыстым ценем, ценем, што вечна сумуе па нашым свеце.
Што рабіць было Хомічу — хочаш не хочаш, а трэба ехаць па сябра, трэба ехаць у службу «Адно акно» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Узяў Хоміч жэтон на метро і паехаў у служ-
бу. Устаў у сераду у чаргу, у аўторак быў наш герой ля акенца.
— Хачу, дарагая, — сказаў тады Хоміч, — пабачыць названага брата майго A. I. Бацкеля, сябра майго б мне ўбачыць.
— Хто вы яму, родны які, або хто? Дзе, дарагі вы мінчанін, ваша даведка на спатканне па-за чаргою з героем, што спусціўся ў краіну памерлых па добрай волі, з тым, хто забароны парушыў?
— Вось, — кажа, — даведка мая, — і акуратна дзве тысячы наяўных даляраў працягвае.
— Добра, кажа чыноўніца. — Пачакайце.
Тры тыдні чакаў яшчэ Хоміч, як выходзіць мужык у акулярах, кажа: «За мной вы ідзіце, дарагі наш мінчанін, зараз я вас правяду да службы адных дзвярэй». Доўга ісці не прыйшлося: два калідоры, тры лесвіцы, шэсць паваротаў. Насамрэч у тым тупіку дзверы былі толькі адны.
Адчыніў іх мужык у акулярах, але не шырока, шырока яны ў прынцыпе не адчыняліся, адышоў ад дзвярэй той мужык, падышоў да іх Хоміч. За тымі дзвярыма Бацкель A. I. стаіць, як бы ён сам, але не толькі A. I. Бацкеля цень.
— Што нарабіў ты, брат мой названы? — Хоміч пытае.
— Што нарабіў, таго не паправіш, што нарабіў, таго не адменіш, — адказвае Хомічаў сябар.
— Што ты бачыў у мёртвых краіне? Ці знайшоў ты мой барабан чароўны? — Хоміч пытае.
— Так, знайшоў, — адказвае A. I. Бацкель.
— Дзе ж барабан мой? — Хоміч пытае.
— Паламаўся твой барабан, — адказвае A. I. Бацкель. — Больш ніхто на ім не зайграе. Раскалоўся твой барабан, як падаў з краіны жывых, і лопнула
літаратурнага крытыка скура, відаць, злы ён быў, як сабака, калі быў жывы.
— Што бачыў ты, сябра мой A. I. Бацкелю, у мёртвых краіне? Што адбываецца там?
— Шмат я бачыў, збольшага бачыў памерлых, усе памерлыя тут, апроч тых, хто яшчэ не памерлі.
— Як так можа быць, што памерлыя не памерлі? — пытаў тады A. I. Бацкеля Хоміч. — Там у вас што, патрыятызм пануе? Або рамантычная проза? Паэзія сімвалізму?
— Можа быць. Проста павер мне, што можа, дарагі ты мой сябра Цімур, і без агалцелага патрыятызму, без угару мілітарызму, без паэзіі сімвалізму — у краіне памерлых можа быць рознае. Але пытай лепш пра важнае штосьці, бо адчуваю, што час мой сыходзіць, як пясок з будаўніцтва ў прыватнай машыне прараба.
— Скажы, дарагі мой названы браце, ці бачыў ты Маркса і Энгельса спаміж мерцвякоў?
— Так, бачыў я і Маркса, і Энгельса розных я бачыў марксістаў і неамарксістаў — не пазайдросціш ім, жывуць за мурам горада, ядуць аб’едкі, ядуць, што не даелі свінні.
— Дарагі ты мой сябра, любы мой A. I. Бацкель, ці бачыў ты класікаў беларускай літаратуры ў краіне мёртвых?
— Так, бачыў я і Купалу, і Коласа — усіх я бачыў, ходзяць сабе, размаўляюць у рыфму.
— Мой сябар, скажы, ці бачыў ты ахвяраў войнаў і генацыдаў?
— Бачыў я забітых у розных войнах — жаўнераў і генералаў, цывільных, маладых і старых. Розныя лёсы іх у краіне памерлых.
Скажы, ці бачыў ты маці маю?
— Так, я бачыў яе, тваю маці. Сказаў бы, што добра з ёй усё, але не магу табе хлусіць. Хто скажа, што добра ў памерлага ўсё? Памерла яна, гэтым усё і сказана.
— Скажы, ці бачыў ты бацьку майго?
— 1 бацьку твайго я, мой сябра, бачыў. Ты ж ведаеш, што памёр твой бацка, то як мне яго не ўбачыць.
Ці значыць гэта, што памерлыя ўсё яшчэ дыхаюць, ці значыць, што ніхто не памёр, што плакаць не трэба, што ўсе дагэтуль жывыя?
— He значыць, сябра, не значыць, памерлыя мёртвыя — яны толькі празрыстыя цені ў тваёй галаве, толькі з вобразам сябра ў ёй ты цяпер размаўляеш, не вернеш нікога ўжо, ніхто ж адсюль не выходзіў, не выйду ні я, не выйдзеш ні ты, як памрэш, толькі вобразы будуць твае ў памяці іншых людзей, як памруць і яны, то ўжо ніхто не ўзгадае, не застанецца нічога. To не спяшайся сюды кожны сюды патрапіць.
— Што ты кажаш банальныя рэчы, мой сябра.
— Гэта ж песня эпічная, такая ў іх завядзёнка — усё прагаворваць па тры разы, усё паўтараць па чатыры. Я нагадаю, што месца тут падрыхтавана для кожнага, падрыхтаваны цёмны пакой і для цябе, дарагі ты мой Хоміч. Чакае цябе тут пустэча, але раю табе не спяшацца сюды, нават дзеля таго, каб убачыць мяне — свайго названага брата.
Дарагі A. I. Бацкелю, сябра, скажы мне яшчэ раз, ці бачыў ты маму маю і майго бацьку, ці з імі ў парадку ўсё?
— Яшчэ адкажу раз табе, дарагі ты мой сябра, ні з кім не ў парадку тут, усе мы памерлі, забудзь нас, жыві, а пасля [...]
— Дарагі A. I. Бацкелю, сябра, скажы мне, ці добра табе там жывецца самому?
He добра [...]
— Ці будзе там добра калісьці і мне?
— He будзе тут добра табе, можаш не спадзявацца.
— Што будзе са мною пасля маёй смерці, дарагі ты мой сябар?
— Нічога з табою не будзе. Сказаў бы, што не будзе з табой нічога тут добрага, але проста нічога не будзе.
Што будзе пасля [...]
— Пасля ўжо нічога не будзе [...]
Канец першай кнігі
04.V. 31.VII.2018
Варшава — Кракаў — Люблін — Пулавы
Літаратурна-мастацкае выданне
Адамовіч Андрэй Сяргеевіч
ПЕСНЯ ПРА ЦІМУРА
Carmen de statura feritate ac venatione Timuris

Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Рэдактары Павел Анціпаў Уладзімір Лянкевіч Карэктар Крысціна Бандурына Камп’ютарная вёрстка Андрэй Янушкевіч Дызайн вокладкі Лізавета Лянкевіч
Падпісана да друку 25.09.2019. Фармат 84x108/32.
Папера Classic Stora Enzo. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 11,9. Ул.-выд. арк. 7,2. Наклад 500 экз. Заказ 2835.
Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. https://januskevic.by
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Новапрынт».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014. Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 10, 220138 г. Мінск.
У выдавецтве «ЯНУШКЕВІЧ» бліжэйшым часам выйдуць
Жазэ Сарамагу Пячора
Франс Эміль Сіланпя Праведная галеча
Ірына Данеўская Багуслаў Радзівіл. Генерал караля
Дж. К. Роўлгнг Гары Потэр і філасофскі камень
Даніэль Кельман Тыль
Януш Леон Вішнеўскг Канец адзіноты
Шукайце нашы выданні ў інтэрнэт-кнігарні
JANUSKEVIC.BY
<5
J A N U S K E VI C . B Y
ЯНУШКЕВІЧ
nB1 Іы 'д 'н "в' e1 n' т '!в ;'a