Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ноч цягнулася, а разам з ёй цягнуўся і плач Хоміча, які не мог паверыць, не хацеў верыць і не верыў, што смерць забрала яго сябра, чалавека, асілка і паўбога, беларускага празаіка і альтэр-эга Сяргея Календы. Ад крыку з зямлі павылязалі чарвякі, жабы ў далёкіх палескіх балотах давалі нырца і закопваліся ў торф, каб не покнулі мяхі, якія яны раздзьмуваюць падчас шлюбных спеваў
«Калі сусвет уладкаваны так, што такія людзі паміраюць, мне давядзецца пераўладкаваць гэты свет!» — думаў беларускі паэт і працягваў крычаць
у чорнае неба, на якім самі зоркі прыглушылі святло на знак жалобы, на знак таго, што і яны галасілі б па A. I. Бацкелю, калі б у іх быў рот.
3 першымі промнямі ранішняга сонца Цімур Хоміч перастаў крычаць, плакаць, клясці лёс і ўсіх багоў, якіх толькі помніў са школьнага курса сусветнай мастацкай культуры. Знясілены, ён прылёг на лаву з сандалавага паркету і заснуў.
— Няўдалы ў Хоміча і A. I. Бацкеля выйшаў паход па сандалавы паркет, — скончыў гісторыю Віталь Рыжкоў, — асабліва ў A. I. Бацкеля фігова выйшла.
— Што праўда, то праўда, — сказаў Андрусь Якушаў, бо толькі ён даслухаў гісторыю да канца. Адамовіч наогул пабег па чарговую бутэльку, у куце ж пакоя не знаёмы ні гаспадару дома, ні гасцям хлопец гугніў штосьці кшталту:
— Там як выйшла, я хацеў адкрыць кропку продажу піражкоў з капустай на вуліцы Варвашэні, але ў мяне не было грошай на духоўку, то я пайшоў у «Дэльта-банк» і аформіў крэдыт без даведак і паручнікаў пад адзінаццаць адсоткаў на тыдзень. Прайшоў узгадненне ў камітэце па дазволе прадаваць піражкі з капустай пры УП «Водаканал» Мінгарвыканкама, але на наступны дзень вуліцу Варвашэні перайменавалі ў прашпект Машэрава, то цяпер мая даведка не пасуе, мусіць быць дазвол ад «Зелянбуда». Я разлічваў, што зарэгістраваны не па месцы жыхарства і ў «Дэльта-банку» махнуць на мяне рукой, але хтосьці ім наводачку даў, і я зрабіў ногі. Галоўнае — у мяне ёсць надзейны кум у жондзе мяста, то мы хуценька дазвол на сталы побыт зробім, і хрэн мяне той «Дэльта-банк» знойдзе.
— Во як дзіўна выходзіць, а я думаў гэта Хоміч крэдыт на духоўку браў, — пракаментаваў гісторыю Пшэмак.
— He, гэта я, а хто такі Хоміч, я не ведаю.
— А ты, дарэчы, хто такі? — запытаў гаспадар. Вас набілася, як быццам у мяне пры пакупцы бутэлькі другая гратыс.
Я ж толькі што распавёў, ты вушамі слухаў або раялем сваім? Я эканамічны ўцякач з Беларусі, цяпер думаю, чым у вашай Варшаве заняцца. Пакуль планую ладзіць канцэрты класічнай музыкі.
— Ясна, ішоў бы ты адсюль, пакуль мы цябе нагамі не выгналі, а то я гляджу ты ўжо касы і ўся вяндліна кудысьці падзелася, нібыта ў яе з’явіліся тэрміновыя справы ў далёкіх сваякоў на ўзмор’і.
— Ты што, браточку, ты не чуеш, ці як? Кажу табе, я эканамічны ўцякач з Беларусі, ты ж з Менску таксама, у цябе ўжо і пажыць нельга, ці што?
Паколькі кампанія была інтэлігентная, хлопца біць не сталі, толькі выштурхалі за дзверы так ладна, што ў тыя дзве секунды, калі яны былі расчыненыя, у памяшканне змог заскочыць празаічны герой аўтара гэтых радкоў.
— Чаго вы Стасельку выгналі, за самапіяр, ці што? — здзівіўся Адамовіч.
— А хто гэта такі? — запытаў Віталь.
— 0, панове! Гэта надта цікавы персанаж, пачнём з таго, што ён першы дамовіўся з румачнай на Партызанскім, каб пры пакупцы трох беляшоў і бутэлькі гарэлкі дарылі ягоную кнігу прозы «Маргіналы», то-бок гэта было траплянне ў мэтавую аўдыторыю, нібы ў Домрачавай на алімпійскіх гульнях — дробным калібрам, але з запасным набоем. Што праўда, ад працоўнага не дачакаешся чытацкага водгуку
на фэйсбуку, то вы пра акцыю не даведаліся, а ў нас увесь Трактарны гудзеў, як трансфарматарная будка ў навальніцу.
— Я што думаю, Пшэмак, — сказаў Рыжкоў. — Трэба нам за Календам пасачыць: яны з Хомічам адназначна сустракаюцца.
— Ты галівудскіх фільмаў наглядзеўся, ці што? — улез Якушаў. — Як ты будзеш гэта рабіць?
— 0, няма нічога прасцей! — сказала Таццяна. — Маёр Галандскі наняў памяшканне для нашых мастакоўматальшчыц акурат у склепе дома насупраць цырульні Сяргея. Вам застаецца толькі набрацца цярплівасці.
— Уяві сабе, Богдане, што яго мастацкі кіраўнік сустракаўся з тваім пляменнікам, — сказаў я майму мастацкаму кіраўніку Богдану Задуру.
— Ты штосьці блытаеш, — Богдан памаўчаў. — У мяне пляменнік не педал, ён наогул польскі патрыёт.
— Пра польскіх патрыётаў ты лепш ведаеш, у цябе ўвесь час пра іх у кнігах. Гэта я выразіўся няправільна. У яго мастацкі кіраўнік жанчына — Моніка Гануляк.
— Моніка, Моніка, — Задура яшчэ панадзімаў шчокі, нібыта імя было цыгарэтным дымам. — He помню я ніякай Монікі.
Богдан запрасіў мяне да сябе знянацку, патэлефанаваўшы а палове на дзявятую ранку. Мы сядзелі ў рэдакцыі «Tworczosc» — як любяць падкрэсліваць тыя, хто там друкуюцца, найстарэйшым мастацкім часопісе Польшчы (яго яшчэ Івашкевіч калісьці рэдагаваў). Калі хто не ведае, Яраслаў быў дубальтовачкай у тыя былінныя часы, калі за гэта можна было і ў чыгунок атрымаць на варшаўскай вуліцы. Там і цяпер за гэта
можна атрымаць, бо ўкраінцаў прыехала — дзвесце тысяч на адну толькі польскую сталіцу.
Але пакуль я расказваў вам гэтыя акалічнасці, мастацкі кіраўнік маўчаў і глядзеў кудысьці ў дрэнна асветлены кут пакоя.
Слухай, Андрэй, сказаў ён, здавалася, з цяжкасцю падбіраючы словы нібыта роднай для яго польскай мовы. — Якога х-ра праз пяць месяцаў у Польшчы ты яшчэ не вывучыў пальшчызну?
— Дык я і не збіраўся, — сказаў я лёгка, бо і напраўду польскую мову вучыць не планаваў, мяркуючы, што яшчэ адзін яе носьбіт палякам патрэбны, як дубу ў лесе хрэсьбіны.
Богдан паківаў і зноў паспрабаваў знайсці нешта позіркам у дрэнна асветленым куце пакоя, але я пачаў штосьці падазраваць і паспрабаваў выгадней уладкавацца на жорсткім крэсле. Мінулым разам, здаецца, стаяла мяккае прынамсі, я не запомніў, каб яно спрабавала адгрызці мне кавалак жопы.
— Няхай, гэта не важна, — сказаў Богдан, нібы жадаючы зняць напругу, якая ўзнікла пасля грубаватага пытання. — Але Любка вывучыў, цяпер так шчабеча, што я і акцэнту не чую.
Ад узгадкі пра ўкраінскага паэта Андрэя Любку мяне ажно перасмыкнула.
— Дык ён два разы на «Гаўдзе» быў і падаваўся як перакладчык!
— Ведаеш... — Богдан так пацягнуў слова, што мне здалося, калі б яно было з бавоўны, даўжыні хапіла б, каб мяне павесіць.
Твой Любка проста хоча быць добранькім і ўсім падабацца, і каб маскалёў чума пабіла. А мне ўсім падабацца без дай патрэбы, гэта не ў беларускім характары.
— Добра, хай гэта на тваім сумленні будзе, мне ўсё адно, — прымірэнча сказаў Богдан. — Хаця сам разумееш, Любка і як чалавек лепшы, і як паэт, — мой мастацкі кіраўнік прамаўляў так марудна, што, пакуль ён казаў першае слова фразы, я паспеў сканструяваць некалькі яе завяршэнняў, агучаная канцоўка была не самай страшнай з тых, што я сабе прыдумаў, таму засмуціўся я не дужа.
— Які ўжо ёсць, — сказаў я.
Гэта праўда, што з табой паробіш, — Богдан зноў памаўчаў. Слухай, я толькі не зразумеў, а што ты супраць беластаччан маеш? Чаго ты іх проста на першай старонцы паэмы ўспамінаеш?
Мне падалося, што смешна будзе.
Богдан нічога не адказаў і высунуў шуфляду. Штосьці пашукаў там, але не знайшоў — відаць, па старой звычцы хацеў запаліць, забыўшы, што па інфаркце кінуў.
— Як ты здагадаўся, — сказаў мой мастацкі кіраўнік, я прачытаў тваю паэму.
Я прамаўчаў, бо і без гэтага было відавочна, што зараз мне выдадуць канструктыўнай крытыкі.
— Ты, Андрэйку, выцягні свой тэлефон, — сказаў Богдан. Я выцягнуў. — Паглядзі на ім, якая сёння дата.
— Сямнаццатага ліпеня, — сказаў я.
— Лічыць умееш? — запытаў Задура.
Мастацкі кіраўнік, як мне падавалася, вёў да таго, што мне засталося трынаццаць дзён, каб скончыць паэму да канца стыпендыі. Намёк быў празрысты, але я вырашыў удакладніць.
— Хочаш сказаць, што я не паспяваю скончыць твор?
— Я не ведаю, што там у вас — Лукашэнка матэматыку, можа, адмяніў, але ў нас у Польшчы «ПіС»
яшчэ такога адпячы не можа, то я табе скажу: калі ты пісаў сто старонак два з паловай месяцы, то як ты плануеш напісаць яшчэ трыста старонак за два тыдні? Трыста старонак за два тыдні, Андрэйку!
— Я табе не ўсё даслаў, — абарону я пачаў бадзёра.
— На такое нават паляк не купіцца, хаця мы ўсе як адзін легкаверныя! Дарэчы, з чаго ты гэта ўзяў?
А якія вы, калі за «ПіС» прагаласавалі?
— Што праўда, тое праўда. Але слухай, я табе скажу. Хлопчык, ты мусіш напісаць яскравы фінал — TaKi фінал, каб душа чытача нагадвала клепсідру.
— У сэнсе, перавярнулася?
— He, — Задура засмяяўся. — Была сціснутая ўсярэдзіне. Разумееш? Мусіш так яе перахапіць жалезным кулаком аўтарскай задумы, каб яна знізу і зверху распухла, курва-маць! — мастацкі кіраўнік зноў рассмяяўся, пасля яшчэ і яшчэ. — Бачыш, як лёгка прыдумваць жарты ў тваім стылі? Думаеш, адзін такі разумнік? — Богдан мне падмігнуў.
— Нічога я такога не думаў.
— He думаў. Знаю я вас, маладых ды з завочнай адукацыяй.
— У мяне дзённая.
— Журфак наогул не адукацыя, гэта я табе кажу як выпускнік факультэта філасофіі, — ён памаўчаў, але цяпер твар у яго быў задаволены. Што ні кажы, а выставіць кагосьці дурнем — адзін з самых прыемных заняткаў. — Ладна, раскажы мне, што будзе ў фінале — і можаш ісці.
— Ты мяне не пужай, — сказаў я. Мы не ў турме, а я табе не школьнік на ўроку польскай.
Богдан ускінуў рукі ўгару і пакруціў далонямі ў паветры маўляў, здаюся, з’еў.
Я падумаў, што і напраўду фінал лепш за ўсё абмеркаваць, каб не атрымалася, як з маім фантастычным раманам пра эвалюцыю жывога, які нават у «Дзеяслове» друкаваць сорамна.
— Добра, слухай, — пачаў я. — 3 гэтым напраўду маю праблему. Спачатку я думаў, што трэба фінал зрабіць гіперрэалістычным. То-бок гісторыя ідзе далей, але з кожнай старонкай робіцца ўсё больш і больш рэалістычнай. I прывесці ўсіх герояў да поўнага жыццёвага фіяска, паказаць, што не варта было ехаць у Варшаву, каб стырчацца. Гэта і на Радзіме можна было правярнуць.
— Х-рня. Для такога і пачынаць не варта, — сказаў мастацкі кіраўнік.
— Ды ладна, я пачаў абараняцца. — Амаль што як у Фіцджэральда выйшла б.
— He, Адрэйку, не выйшла б. Я табе кажу, як чалавек, які першыя сто старонак прачытаў. Што б там ні было, але як у Фіцджэральда ў цябе не атрымаецца ніколі.