Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Стой, — сказаў следчы. Трэба гэтае пытанне перакурыць.
Ён выцягнуў з шуфляды партсігар з дзяржаўным гербам, інкруставаным камянямі, раскрыў і працягнуў Шыману.
Партсігар быў спрэс забіты касякамі.
— He куру, — сказаў Шыман і пакруціў галавою.
— Ну, глядзі, — сказаў следчы і ўзарваў джойнта. Паліў ён моўчкі і з такім засяроджаным выглядам, як быццам прыгадваў справу Зянона Пазняка даслоўна.
— Выходзіць такая карціна, — сказаў следчы, дапаліўшы, пракашляўшыся і расціснуўшы недапалак абцасам чаравіка «Белвест». — Злыя сілы, ворагі Рэспублікі Беларусь, нашай маладой і самабытнай Радзімы, атрымаўшы фінансаванне з-за мяжы для дэстабілізацыі ўнутранапалітычнага становішча ў краіне, вядуць падрыўную дзейнасць сярод прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, — следчы задумаўся. — А ты, Жапецкі, выходзіць, іх памагаты.
— He, ніякі я не памагаты, я трактарамі гандлюю!
— А для чаго твая жонка купіла долю ў галерэі сучаснага мастацтва?
— Я ў яе справы не лезу! — сказаў Шыман.
— Разумееш, Жапецкі, — не супакойваўся следчы. Ва ўсялякае магу паверыць. Каб ты разумеў, аднойчы я ў электрычцы набыў плуг, за каторым хадзіў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, а іншым разам з’еў на вакзале бяляш і «Бела-колай» запіў. Праўда, тады я быў смаркатым курсантам Акадэміі нацыянальнай
бяспекі і кожныя выхадныя ездзіў да мамкі ў Шчучын, то сам ведаеш, у нас усе такія — нібыта хвастом па твары атрымалі. Так з мяне і не змаглі гэтую дурасць выбіць, кожнаму падследнаму веру, а затрыманыя мне як браты.
Але тваёй гісторыі я не веру, глупства гэта, а не гісторыя. Гісторыя мусіць мець пачатак, які ўтвараюць вашы падступныя намеры і чорныя інтэнцыі, кульмінацыю, апісаную шматлікімі артыкуламі Крымінальнага кодэкса, і судовую пастанову, дакладную, як план па выкрыцці шпіёнаў, сухую, як плотка пад піва. Давай я табе тваю гісторыю перакажу? Давай? — следчы выразна паглядзеў на Шымана, а той кіўнуў. — Вось табе мая-твая гісторыя. Ты занатоўвай, вось табе паперка, ага. Значыць, з вядомым махляром і апазіцыянерам, сябрам Аб’яднанай...
Шыман Ян Жапецкі паслухмяна занатоўваў, у яго слязіліся вочы, і можна было падумаць, што ён плача, але ён не плакаў, бо славакаў побач не было.
Тым вечарам Віталь Рыжкоў пакутаваў ад сумлення, якое перакочвала пачуццё віны ў яго галаве, як вецер тапалёвы пух у чэрвені: толькі паднясі запалку — і запалае. Прычына была простая: ён ніяк не даваў рады палічыць, колькі дзён таму пачаў піць і колькі дзён таму апошні раз займаўся музыкай. Але ў барацьбе за хітовы біт усе сродкі, апроч сродкаў для мыцця посуду, могуць прыдацца, і Віталь вырашыў не кідаць запой, а пайшоў у клуб да Барыса, дзе сёння вырашылі сабрацца мае героі.
Падышоўшы да стала, Віталь палічыў пустыя бутэлькі. Іх было столькі ж, колькі артыкулаў у Kan-
стытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія працуюць, — тобок роўна сем.
Госці Барыса добра набраліся, Віталь падсеў да сяброў.
— He, ты бачыш? — пытала Кася ў Агаты. — Нічога ім не сорамна, проста пад сталом яны клосцяцца!
— Проста клосцяцца? — не паверыла Таццяна.
— А што яны там робяць? Ты ведаеш, як ад коксу прабівае на патрахацца?
— У мяне толькі твар як лідакаінам замарожвае.
— Гэта ў цябе, — з веданнем прадмета сказала Кася. — Дык гэта што, ведаеш, як Агата абараніла дактарат па Гайдэгеры? — запытала яна і, не чакаючы адказу, распавяла іншае, пачаўшы словамі «адна мая сяброўка», а скончыўшы «то добра, што цяпер гепатыт С лечаць і страхоўка пакрывала».
— Дык што, браце? — пытаў Пшэмак у Адамовіча. — Заб’е мяне дзвюма тонамі марыхуаны?
— А то як жа, a то як жа?
— Так. I хай людзі збіраюць гэтую марыхуану, пакуль не прыехала паліцыя, і кураць яе ў памяць пра мяне. А я яшчэ на сорак гадоў на Ямайку паеду, хай мяне там расцісне, не ў Варшаве. А паліць яе будуць ямайскія негры. Так я ўжо дзе іх палюбляю.
3 іншага боку стала нейкую жаласлівую гісторую расказвала Марыя Пушкіна. Віталь наліў віна і пачаў слухаць.
Так абдымаў пяшчотна, нібыта падаеш спінаю ў мяккае воблака і яно гасіць тваю хуткасць, павольна апускаешся праз белы морак, а пасля адчуваеш промні сонца ўсёй скураю, і яно награвае цябе. I застаецца адно толькі гэтае сон-
ца. I гэта так глыбока ўва мне аказалася, дзесьці ў самай сутнасці, там, куды дацягнуцца амаль немагчыма, — Пушкіна казала з вільгаццю ў збітым дыханні, нібы пасля прабежкі ў навальніцу. — Там, дзе толькі і ляжыць чарга па марозіва за дваццаць капеек і абавязак выносіць смецце і адклейваць смярдзючую газеціну ад дна і сценак вядра. I калі ты ўжо адлупіла гэтую газету, у якой напісалі штосьці пра Вярхоўны савет і беларусізацыю, але ты яшчэ і прачытаць гэта не можаш, ты ж у школу не ходзіш, табе два гады яшчэ чакаць, добра, што да сметніцы недалёка і хадзіць не боязна праз двор, міма бэзавага куста, і вось ты газету адляпіла — а вядро як смярдзела пратухлай рыбай, так і не перастала.
Я думаю пра самую гэтую маю сутнасць, нібы рукамі капаюся ў глеі на дне стаўка, нешта там спрабую схапіць — але што ні сціснеш, усё расцякаецца паміж пальцаў і застаецца толькі бруд. Як шлангам па жопе атрымала, калі сабака маме боты парваў, а мне за гэта ўвалілі. Выходзіць, што няма там нічога паміж пальцамі, нічога там не знойдзеш.
А тут атрымалася, што я сціснула далонь у чыстай крынічнай вадзе і схапіла залатую стронгу, якая цяпер глядзіць на мяне блакітнымі вачыма, хай у стронгі і няма блакітных вачэй, і кажа мне гэтая рыбіна пра тое, што ўсё будзе добра і што ўсярэдзіне мяне ёсць штосьці рухавае і жывое — і гэта я сама і ёсць. А цяпер, усё што засталося, — брудны чорны глей.
Гэта было настолькі нечакана, нібыта збегла малако. Ведаеш, калі ўзнікае дэжа-вю: вось ты ідзеш па вуліцы, ці заходзіш у пакой, ці робіш
апошні pyx лыжкай над талеркай супу, а вось ты ўжо знерухомеў і прыгадваеш, што гэта ты ўжо рабіў калісьці, і ўсё было такім самым, нібыта ляжала ў банкаўскай ячэйцы дзесяцігоддзі, а цяпер хтосьці вываліў яго на цябе.
Было гэтаксама, я адчула, што гэта не тое, што ўжо было са мной, але тое, чаго я ўсё жыццё чакала, нібыта я падышла да дзвярэй і ключ падышоў да замка з першага разу, хаця раней я яго адмыкала, і не раз, але ні разу я не адкрывала дзверы, так і заставалася на пляцоўцы, дый ніколі ключ не падыходзіў з першага разу, мне даводзілася падбіраць іх са звязкі.
А пасля ўсё растала, як снег у сакавіку — нечакана, за адзін ранак, пакуль я яшчэ спала. Гэты снег нават не пацёк ручаінамі — адразу выпарыўся, і не засталося нічога, апроч вільготнага халоднага паветра, ад якога скура на твары лупіцца.
1 не засталося нічога, адзін бруд на дне ямы, у якой не знойдзецца нічога, колькі ні капай, колькі ні думай, што там можна штосьці знайсьці апроч смярдзючай газеты.
Пушкіна скончыла і шморгнула носам.
— Я цябе добра разумею! — сказаў Пшэмак. — Я, калі з металашукальнікам скарбы шукаю, увесь час у яміне штосьці знайсці спрабую! Гэта мне вельмі блізка і ясна. Дцно толькі мне не ясна засталося: што ж цяпер нам будзе распавядаць Віталь, калі гісторыя пра Цімура скончылася?
— Гэта вельмі проста! сказаў рэпер. — Я раскажу гісторыю, якую вы, напэўна, ніколі б не даведаліся, калі б мне не захацелася цяпер яе расказаць, — музыка грымела, людзі падыходзілі і адыходзілі
ад століка, так што слухаў Віталя толькі ўладальнік клуба. — Гэтая гісторыя пра злачынства і пакаранне здарылася са мной, калі ваш добры сябар і надзейны памагаты панства працаваў на дылера патрыманых аўтамабіляў сістэмным адміністратарам. Адна з бухгалтарак зацяжарыла, а дырэктар прымусіў яе напісаць тлумачальную, чаму яна захавала дзіця. Калі ён пайшоў на абед, я выкраў гэтую паперку і адправіў ягонай жонцы, прыпісаўшы, што дзіцёнак ад яго. Жонка сышла да мамы, праз колькі месяцаў яны развяліся. Ён запіў, і хутка прадпрыемства збанкрутавала. Так я зразумеў, што не варта лезці ў справы людзей, якія цябе пра гэта не прасілі.
Але ўсё гэта была, так бы мовіць, прымаўка, а сама гісторыя такая.
I Віталь пачаў расказваць, гледзячы перад сабою і жэстыкулючы так, нібы таропіўся ў камеру.
ШАБЛЯ ГУСТАВА
Борхес вылучаў у сусветнай літаратуры ўсяго чатыры сюжэты, але што ўзяць са сляпога, я ж вылучаю у рэп-музыцы пяць нот, астатнія я проста не чую, я ў музычную школу не хадзіў, я вырас у дзевяностыя, не да піяніна было, хаця часам нехта тэлефоніў на хатні і прапаноўваў яго наладзіць, дагэтуль не ведаю, хто гэта быў — наладчык піянінаў ці злодзей-наводчык.
Але ў маім двары жыла сям’я армян, яны збеглі з Нагорнага Карабаха, каб іх там не зарэзалі азербайджанцы, ці штосьці ў гэтым духу можа, з нейкага іншага месца збеглі. Зрэшты, у Карабаху армяне таксама крыху парэзалі азербайджан-
цаў, таму, можа, яны ніякія не армяне былі, а проста замаскіраваныя азербайджанцы, нездарма ж яны маліліся пяць разоў на дзень у бок Меккі.
Але з іх сярэднім сынам Нарэкам мы пасябраваліся і праз нейкі час ужо рабілі дуа разам. I вось прыходжу я ў сераду да іх у пад’езд на другі паверх, званю ў дзверы, выходзіць мой сябар і кажа:
— Я тут даведаўся, — а сам жопу чэша. — У Смургонях, аказваецца, ёсць мячэт. Давай туды з’ездзім на пятнічную малітву?
— Скуль ты даведаўся? — пытаю.
Нарэк пайшоў кудысьці ў кватэру, а я за ім зайшоў і дзверы за сабой замкнуў.
— Вось, — кажа, і працягвае мне газету «Сакрэтныя матэрыялы».
Я яшчэ падумаў, адкуль ён яе ўзяў, бацька ў яго «СПІД-Інфо» чытае і абводзіць тэлефоны прасталытак чырвоным алоўкам. Мы, галоўнае, зразумець не маглі, навошта, калі ён у Магілёве, а яны — у Маскве. Нарэк тлумачыў, што гэта ў ягонага таты такая мужчынская сіла, але я яго не асабліва слухаў. To чытаю я артыкул з назваю «Страчаная спадчына — мячэт у Смаргоні» і кажу сябру:
— Ты, натуральна, богабаязны паслядоўнік Мухамеда, але ў газетах добра разумееш толькі апісанне сэксуальных дэвіяцый, тут жа чорным па белым напісана, што мячэт развалілі нямецка-фашысцкія захопнікі ў 1970 годзе з санкцыі раённага выканаўчага камітэта і мясцовай партыйнай арганізацыі.
— Ааааа, брат! — сказаў Нарэк. — Пайшлі тады гуляцца ў «дэндзі», мне бацька акурат прывёз з камандзіроўкі на Чаркізаўскі рынак новы картрыдж з «Чорным плашчом».
Пайшоў я за Нарэкам у пакой, а там у прыстаўку рубіцца ягоны старэйшы брат. Селі мы перад канапай на падлогу і глядзім, як ён праходзіць «Чыпа і Дэйла». Раптам бачу, круцяць міма нас жопамі сястра Нарэка з невядомай мне дзяўчынай, а ў той — рудыя валасы і самы прыгожы азадак, з тых, якія я калі-небудзь бачыў. Можа, толькі грудзі Памэлы Андэрсан прыгажэйшыя былі за гэтую дупку.