— Дэталі ў гэтым апавяданні падтрымліваюць адно только чытацкую цікавасць, а ніяк не аўтара, — уставіў Віталь Рыжкоў і працягнуў далей пра Хоміча. — Пасля таго, як Цімур скончыў чытаць свае вершы, у іх з Бацкелем адбылася не абы-якая спрэчка пра тое, хто з іх найлепшы паэт Зямлі Беларускай. A. 1. Бацкель не прызнаваў вершаў як асобнага кшталту мастацтва, дый не пісаў іх, а Цімур Хоміч лічыў, што немагчыма вызначыць першага сярод апошніх, і ў той спрэчцы A. I Бацкель вырашыў, што найлепшы паэт Цімур Хоміч, а Цімур Хоміч што найлепшы паэт — A. I. Бацкель. Так яны сталі найлепшымі сябрукамі. — Рыхтык як мы з табой, братку! — сказаў Адамовіч Рыжкову і палез цалавацца. Вызваліўшыся ад абдымкаў, Рыжкоў працягнуў: — Зрабіўшыся сябрамі, сябры вырашылі зрабіць экс то-бок экспрапрыяцыю. Гэта была даўняя ідэя Цімура Хоміча марксіста зіноўеўскага толку. Усё было ад пачатку добра. Узялі яны дзве тоны грыну гатоўкай у дзяўчыны Хоміча — той, якая працавала начамі ў казіно «Victoria», а грошы хавала ў шуфлядзе з майткамі. Пошук гэтых грошай і быў эксам. Ён ім спатрэбіўся, каб зганяць па будаўнічыя матэ- рыялы ў Польшчу і хуценька прадаць іх на Жданах, што было другой часткай іх прыгод і сталення этапам назапашвання першаснага капіталу. Экспрыпрыявалі яны грошы і паехалі ў бок Горадні. У электрычцы паэты, натуральна, нажэрліся так, што ачунялі толькі на станцыі Жабінка, бо маладыя гопнікі слухалі на мабіле песню «Хімія-хімія, ты, малая, ждзі міня». Тады сябры былі зразумеўшы, што паехалі не на Горадню, а на Берасце. Прыйшлося бусамі-бусамі перабірацца неяк да Горадні, там яшчэ праз Кватары, па-мойму. Ці доўга, ці з галаўным болем, але неяк ужо далі рады — усё-ткі вялікія беларускія паэты і з пахмелля, і з бадуна, але даедуць, куды едуць. Ты паспрабуй пісаць як яны — верлібрам, часам, можа, і хочацца рыфму куды ўставіць або алітарацыю якую, але трымаеш сябе за рукі — не даеш волі свайму падсвядомаму сілабатоніку, які толькі і ные ў сярэдзіне тваёй галавы: напішы «рукі — х-юкі», дадай «ногі — х-ёгі». Карацей, у іх самакатроль быў — гэты б самакантроль узяць і паставіць кіраўніком аддзела тэхнічнага кантролю на зборцы плітаў «Гефест». Таго мудазвона правяраць, які ставіць кнопкі падачы газу ў духоўку. Сярод прысутных ёсць і палякі, то я патлумачу, што ў любой беларускай духоўцы ёсць не толькі круцёлка, якая рэгулюе моц полымя, але і такая кнопка, на якую трэба ціснуць секунд пятнаццаць, каб газ ішоў. Дасцё вы або не дасцё веры, але тая кнопка ніколі як след не працуе. Набудзеш пліту, два-тры тыдні можаш патрымаць кнопку пяць секунд — і пячы сабе пірагі, ці што ты там запякаеш — можа, прыпой які да жопы. Але пройдзе месяц-два — і ўсё: кнопку адпусціў — газу няма! Я па маладосці нават галаву засоўваў у духоўку, не мог паверыць, што так кепска тыя кнопкі робяць, пакуль аднойчы не апёк вуха і з рок-гурта мяне не выгналі ў рэперы. Менавіта таму на кожнай беларускай кухні ёсць якое-небудзь прыстасаванне, каб гэтую кнопку заціскаць. Напрыклад, у маёй мамы — драўляная ядлаўцовая лапатка, якую яна прывезла з Грэцыі. Яна гэтую лапатку бярэ і ўстаўляе ў ручку духоўкі, а каб быў на кнопку ціск, паміж ручкай і лапаткай мама засоўвае гумовы мячык, з якім сабака гуляўся. Сабака здох гады чатыры як, а прылада жыве. У нас ужо ў краязнаўчым музеі ёсць цэлы пакой, дзе збіраюць прадметы, якімі беларусы заціскаюць кнопку падачы газу. Чаго там толькі няма: і грабеньчыкі, і лыжкі, і апалонікі, і бонгі, і нават парачка вібратараў. Па гэтых прадметах можна вызначыць гады змены мадэльнага шэрагу на «Гефесце» — пліты мяняюцца, а паскудная кнопка падачы газу застаецца! Таго мудазв-на, які тыя кнопкі падачы газу робіць, і таго выбл-дка, які гэтую працу ў яго правярае, іх паказаць бы, далібог, у вечаровых навінах на БТ, хай бы людзі ведалі, хто цэлай краіне жыццё спаскудзіў. Hi Цімур Хоміч, ні A. I. Бацкель ніколі б не дапусцілі такой нізкай якасці кнопак падачы газу, тым больш, бл-дзь, у духоўках! Але сабралі сябры жалезную волю ў кулак і перанесліся проста ў Горадню на памежны пераход. Хто тым пераходам ездзіў, ведае, што яго ўжо апісаў Павал Касцюкевіч у кнізе «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», хаця там і пра Гудагай. Яно і зразумела: у нас пісьменнікі звычайна апісваюць або станцыі аэрацыі, або літаратурны сімпозіум, або як пад пад’ездам пілі, або зацяганыя электрычкі. Штосьці я не помню ніводнага эсэя, як бы наш творца шампанскім «Cristal» змываў какаін з мёртвай Міс свету ў гатэлі ля цёплага мора. У нас неяк або на дне, або знізу яшчэ і пагрукалі. Жылі мы бедна, а пасля нас яшчэ і згвалтавалі. Бывае, часам сярэдне, такое ні туды ні сюды: мэрс ужо набыў, але яшчэ пацяганы, вось ужо Міс Беларусь, але пазамінулага года, а ён быў неўраджайны. Я гэта да таго, што не буду зноў гэты памежны пераход апісваць, яно вам не трэба. Гэта паэма, а не справаздача ў пракуратуру, каб мытнікаў на тым пераходзе саміх праверылі ці ў іх катаракта, ці ўжо грошай хопіць, каб ля цёплага мора бухаць з Міс свету — іначай патлумачыць, як там два блокі цыгарэт правозяць чачэнскага ўцекача, я не магу. Але што цікава, і Хоміч з A. I. Бацкелем неяк праскочылі — можа, не заўважылі іх, можа, неяк Хоміч схаваўся за класавую тэорыю, можа проста пашпарты паказалі з візамі — дый паехалі. Гісторыя цёмная, але прасцейшая за «Сабак Эўропы», напэўна. Але заўсёды ў жыцці ёсць месца ў электрычцы, дзе можна на-бацца танным віном, і месца, зноў жа, у электрычцы, дзе праспацца. Першым на перон у Беластоку выйшаў A. I. Бацкель і так закрычаў адразу голасна: — Хто тут хоча паспрачацца пра нацыянальную прыналежнасць Міхала Клеафаса Агінскага? дурных не знайшлося, бо ўсе дурныя засталіся па той бок польска-беларускай мяжы. — He крычы, сказаў Хоміч, таксама выскачыўшы на перон. — Мы сюды па сандалавы паркет прыехалі, а не твае комплексы ў мае гематомы ператвараць. Калі, спадарства, вы бывалі ў Беластоку, то ведаеце, што як выскачыш там з электрона, то стаіць будка такая жоўтая, каля яе трэба каго-небудзь злавіць, запытаць, дзе кірмаш ест. Ён табе: «Што ты хо- чаш? Па-беларуску кажы, a то ты так па-польску мувіш, што мой дзядэк тэраз язык прыкусіць і плакаць будзе, як першы раз Гожкі Жаландковай напіўшыся». Ты яму: «Пшэпрашам пана, рынак дзе?» Ён пакажа, не чужы чалавек. У Беластоку і жывуць адны беларусы, проста ім пасля вайны мяжу паляка правялі вельмі трапна. Рынак там такі, што сядзяць перакупы, як у Жданах, толькі горшыя. Я ў юнацтве таксама думаў тым паркетам крыху гандлянуць, але не даў рады з гэтымі сквалыгамі. А галоўнае, я на слых лічбы па-польску дрэнна разумею. Але ў Польшчы цяпер скандал на скандале, страйк кабет на ЛГБТ-маршы, а тады ціха было, толькі чутно, як ідуць Хоміч з A. I. Бацкелем па кірмашы і семкі лузгаюць: — Па чым? — пытае Хоміч як бы ў паветра. I сплёўвае ўбок. — Трыццаць два! — адказвае як бы паветра, але насамрэч прадавец алею. Гэта дарам! — кажа A. I. Бацкель, і ідуць яны з Хомічам далей, семкі лузгаюць. Нарэшце падыходзяць да паркету і пытаюць як бы ў паветра: «Па чым? Тут на дубовай дошцы ў цябе сколка, дарэчы, і клас абароны ад вільгаці яўна завысокі, гэта ў нас кожны школьнік на вока табе скажа, так што, які б ні быў гэты кошт, а завышаны ест або сон, папрошу пана назваць цану». Прадавец такіх фраяроў кожны дзень бачыць, не першае ж дзесяцігоддзе вакол паркетных штабялёў ходзіць. Таксама так крыху на вугал будкі паглядае і праз зубы нешта там сабе мармыча. — Як табе сказаць, каб ты зразумеў? — кажа на гэта Хоміч. — Нам дошка твая зусім і не цікавая, мы сюды прыйшлі так, папаліць, хоць не палім, кавы чор- най выпіць, хаця ў мяне асабіста ціск і зубы счарнелі, я наогул на антыдэпрэсантах, мне дактары раяць ад табакі і кавы адмовіцца — не для мяне гэта, то ты скажы нармальны кошт адразу, каб мы восем разоў не хадзілі, не рабілі выгляд, што нам яно не цікава. Давай гэтыя гульні пакінем, усё ж мы не аніматары на дзіцячым ранішніку, ты нам кошт фінальны а мы возьмем увесь сандалавы паркет дый паедзем яго ў катэджы пад Менскам пакладзём. Тут, я вам, спадарства, клянуся, грымнула так, нібы неба трэснула і сонца на хвіліну згасла. Прадавец галаву ў плечы ўцягнуў, паазіраўся. Бачыць — вакол цёмна, толькі Хоміч з A. I. Бацкелем у промені святла стаяць. Войтэк гэны прыкінуў, што не проста так гэта, што колькі гандлюе, але знакаў звыш яшчэ ніколі не было, відаць, ухапіў ён свой залаты шанец за дупу, выпрастаў грудзі, расправіў плечы дый назваў патройны кошт. Што яму губляць? Або знак гэта звыш, або нічога не губляе, усё адно сандал той дрэнна ідзе, гады ўжо з тры ляжыць. Мы ўсё забяром, сказаў Хоміч. — А за дабрыню тваю семак яшчэ табе дамо крыху з барсеткі. Купілі паэты сандавалавага паркету шэсцьсот пяцьдзясят кілаграм нета (не ведаю, колькі гэта ў кубаметрах) дзве тысячы грыну аддалі, праўда, ім яшчэ два пачкі вязавага гратыс адвалілі. I што нам зараз рабіць з гэтым паркетам? — запытаў A. I. Бацкель, які, як быў дзікім чалавекам, так дзікім чалавекам і застаўся. He сцы, у мяне яшчэ дзвесце баксаў, якія я адклаў за тры гады навучання ў кулінарным тэхнікуме, у майтках зашытыя, зараз ноймем буса і адвязём паркет у Менск, яшчэ такс-фры возьмем на мяжы і мыту сплоцім. I так y ix ладна пайшло-паехала, што дакаціліся яны чыгунным люкам да памежнага пераходу, палякаў прайшлі, такс-фры аформілі і сталі ў чаргу на Беларусь. Але нават геній Хоміча не мог прадугледзець, што ў той дзень была серада васямнаццаць нульнуль перазменка на нашым баку. — Далібог, Віталю! — сказаў Якушаў, які ўжо скончыў падбіраць матывы да оперы, бо стаміліся пальцы, і ўставіў у яе паланез Агінскага, сыграны ззаду наперад. — Давай пойдзем у бар і паспрачаемся там з палякамі пра нацыянальную ідэнтычнасць Чэслава Немана, ты будзеш прыкрываць мне сківіцу, а я — выкрыкваць аргументы палякам у твар! — Ты, Андрэйку, у Польшчы ўжо і грамадзянства атрымаў, а паводзішся як студэнт на праграме Каліноўскага, я цябе прашу даслухаць, што было з Хомічам і A. I. Бацкелем далей, бо далей нас чакае жарсць, забойства A. I. Бацкеля беларускімі вайскоўцамі пры дапамозе сакрэтнай беларускай зброі, якой рыхтаваліся разбіць тры танкавыя брыгады гіпатэтычнай краіныагрэсара Полынчы, а нават з Хомічам рады не далі. Адчай Хоміча нас чакае і, галоўнае, — яго падарожжа ў спрадвечную беларускую сталіцу Варшаву ў пошуках вечнага жыцця, — і Віталь Рыжкоў працягнуў аповед. — Адным словам, была на мяжы перазменка. Паэты на яе трапілі і, каб неяк прабавіць час, гулялі ў нацыянальнасці. Гульня гэтая дужа вясёлая, дазваляе вывучыць культуру і звычаі нашых суседзяў і іншых розных чукчаў. Гулялі так. Напрыклад, Хоміч кажа: «Смаркатыя пшэкі», — to A. I. Бацкель на гэта адказвае: «Насатыя лабусы». А тады Хоміч кажа: «Вушастыя хахлухі», a A. I. Бацкель «Хцівыя цыганы». Сэнс у тым, каб абразіць як найбольш людзей, якія табе нічога кепскага не зрабілі.