• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

    Песня пра Цімура

    Андрэй Адамовіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 208с.
    Мінск 2019
    51.95 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    I аднаго разу ідзе ў начнік і, каб не зблевануць, бо моцна ж на ваніты цягне, лічыць крокі — атрымліваецца тры тысячы сто дваццаць восем. А назад ідзе — тры тысячы сто адзін. «Во, — думае, Ігар Іванавіч, — дзіўна. Трэба будзе заўтра пералічыць, што за дзіва такое». Назаўтра зноў ідзе, пералічвае — тры тысяч восемдзесят два. Назад ідзе — яшчэ на пяць меней.
    Тады забывае Ігар Іванавіч ужо і пра жонку, і пра зяця з дачкой і пачынае адлегласці паміж дамамі мераць вяроўкай. Перамервае зранку і ўвечары, наносіць на схему. I выяўляецца, што бліжэйшыя дамы перасоўваюцца да Каменнай Горкі, нібы ў іх там гняздо! Нібы цягне іх туды. I што мужыку рабіць далей?
    «Ладна, — думае мужык, — трэба званіць у газету “Савецкая Беларусь”». I што ты сабе думаеш, наступнага дня прыязджае журналіст, яны разам з ім усё перамяраюць зранку і ўвечары. I нават прыкідваюць вухам да зямлі хуткасць руху дамоў! Журналіст разгублены, абяцае тэрмінова даць у нумар.
    Ігар Іванавіч ідзе раніцай да шапіка, набывае газету, чытае ад коркі да коркі — ні пра яго, ні пра дамы не пішуць! А ўжо няўзброеным вокам бачна, што дамы спаўзліся і нібыта ў кола становяцца вакол горкі. I так ходзіць ён, ходзіць, але ў пятніцу набывае газету — і там першая навіна. Аляксандр Лукашэнка падаў у адстаўку і прызначыў сваім спадкаемцам Аляксандра Саладуху!
    — Нічога сабе... — сказаў Зайцаў-Кот.
    — Гэта не ўсё! — сказаў Куціла. — Другая навіна ў газеце — пра тое, што дамы ссоўваюцца. На тры паласы навіна! Каментары геолагаў і ўсё такое. I фотка Ігара Іванавіча, які першым заўважыў. А паміж дамамі ўжо ледзьве бачком пройдзеш — так напаўзлі. To мужык ідзе дадому спакайнейшы, бо, думае, калі дах паехаў, то ва ўсіх разам. А праз пару гадзін — званок у дзверы. На парозе два кадэбэшнікі кшталту нашага Капейкіна. «Ігар Іванавіч, вам трэба праехаць з намі, для вас персанальнае запрашэнне ад новага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саладухі». Выходзяць з пад’езда і на ружовым лімузіне едуць у «Мінск-Арэну».
    Там поўная зала, уся сцэна ў кветках — як ні круці, канцэрт развітальны. Героя нашага пасля канцэрта вядуць у грымёрку. Там яго абдымае Саладуха. Кажа яму; «Гераічны ты чалавек, Ігар Іванавіч. Але цяпер мне час усё браць у свае рукі». Едуць яны назад на Каменную Горку.
    Праходзяць бачком-бачком паміж дамамі на самую горку. Устае Саладуха, а тут навальніца пачынаецца, дождж, маланкі, і бачыць Ігар Іванавіч, што Саладуха расце, расце і робіцца вышынёю з дом, а можа, і вышэй, а ў яго лысіну б’юць ма-
    ланкі, а гром яму ў вушы залазіць. I вось разводзіць гіганцкі Саладуха рукі і раскідвае дамы ў розныя бакі!
    Тут грукат жудасны, бліскавіца, што вочы не бачаць. Ігар Іванавіч губляе прытомнасць. А калі ачуняў, глядзіць — дамы на месцах сваіх, толькі Саладуха гіганцкі каменны стаіць на горцы і рукі трымае рассунутымі, і, хаця сышоў у зямлю па калені, але ўсё адно вышыні — страшнай.
    Тут Куцілу накрыла чарговай хваляй прыходу, і на трыццаць хвілін ён выпаў з рэальнасці, знаёмай беларусам па шэрым небе, незадаволенай касірцы ў гіпермаркеце і неабходнасці набываць зялёныя памідоры, бо бабуля жонкі крышыла ў салату выключна зялёныя. Пакуль Андрэй Куціла знаходзіўся ў рэальнасці, невядомай большасці маіх чытачоў, Ліза Лянкевіч гандлявалася з Касяй і Таняй датычна яе ганарару як куратаркі ўкраінскіх саматужцаў.
    — Так званы просты чалавек, — казала яна, — сканструяваны расійскай класічнай літаратурай. Вы ж хочаце ад мяне, каб я не толькі вызваліла чалавека з футарала, але і зляпіла футарал для чалавека, дый не для аднаго, а для цэлай брыгады ўкраінскіх гастарбайтараў.
    — Невялікая папраўка, — сказала Кася. — 3 украінцамі ўзніклі цяжкасці: адкрыўся афэр на мэблевую фабрыку легальна.
    Які яшчэ афэр? не зразумела Таццяна.
    — Ды там на Варшаве Усходняй адна мэблевая фабрыка павесіла дужа заўважны білборд, то ўкраінцаў не будзе, а будзе брыгада часальшчыц з Пінскага льнозавода разам з брыгадзіркай.
    — Бясконца можна глядзець на тры рэчы, — гнула сваю думку Ліза Лянкевіч. — Як гарыць полымя, як цячэ вада і як бамжы корпаюцца на сметніку. Вы ж хочаце ад мяне, каб пасля тузіна бамжоў я выцягнула са сметніка сотню пярлін.
    — He, нам не абавязкова пярліны, нам можна артаб’екты сярэдняй якасці, скажам, на дзве тысячы трыста дваццаць еўра. А для гэтага хопіць проста парэзаць сметнік пад правільнымі вугламі, — запярэчыла Таццяна.
    — Так-та яно так, — не здавалася Ліза. — Аднак жыццё ў нас адно і дадзена нам для таго, каб павысіць энтрапію вакол нас. 3 часальшчыцамі ж выйдуць толькі якія-небудзь саламяныя аркі ў стылі Клінава, выставіцца на біенале прэстыжна, але самі разумееце, аркі гэтыя гараць полымем блакітненькім і ні ў адзін прыстойны дом такую арку ніхто не возьме.
    А ты вазьмі тую арку ды глінай белай паабмазвай! — выгукнула Кася. — 1 скажы, што гэта алюзія на шумерскія брамы.
    — Такая ты хуткая? — Лізе ўсё было ні па чым. — Ты ведаеш, колькі каштуе ліцэнзія з алюзіяй на асірыйцаў? — Кася пахітала галавой. Мастачка ўважліва паглядзела ёй у вочы, пасля — у вочы TaHi. — Ааааа... — працягнула яна. — Дык вы як піліп з глебаўкі выскачылі і селі на трамвай сучаснага мастацтва? рытарычна запытала яна. Я вам раскажу, як уладкаваны рынак сучаснага мастацтва. Каб прадаць працу на любым аўкцыёне, які хоць ад купіны на два пэндзлі ўзняўся, трэба спачатку набыць патэнты на тэматыку...
    — Ліза, ты нам галаву не дуры, сказала Таццяна, — Нам, простым беларусам, да тваіх сотбісаў —
    як з Менска да Бялынічаў — абсалютна непатрэбна. Мы тут папрадаём, у Берліне крышачку, нямножка ў Вене. Нізенька так, затое надзейна, як слова Зянона Пазняка.
    — Я ж вам і тлумачу, што як ты манетку ні пераварочвай, а ў яе заўсёды два бакі, і на адным баку — арол, а на другім — мае камерцыйныя інтарэсы ў вашай справе.
    Хвілін праз пятнаццаць яны прыйшлі да кансэнсусу і з’ехалі з паляны пры Вісле да Таццяны — адзначыць пагадненне чым-небудзь цікавым, але на шырокім ложку заглядзеліся на начную лямпу і пад раніцу заснулі.
    Пакуль жа яны былі ў дарозе дахаты, Пшэмак заўважыў, што капітан Капейкін пускае па шчацэ слязінкі адну за адной, нібы суддзя лыжнікаў у гонцы пераследу.
    — Чорны, што з табой? — запытаў паляк. — He пераймайся ты так праз гэтага Хоміча, знойдзем мы яго.
    — Я не таму, — сказаў афіцэр. — Я праз тое, што я нядобры чалавек, агент КДБ, уцёрся да вас усіх у давер і выношваю падступныя планы — збіраюся вас ашукаць: у цябе машыну скрасці, жонку тваю трахнуць, кватэру на сябе адпісаць, Хоміча ў турму кінуць.
    Пшэмак гучна рассмяяўся.
    — Спадарства, спадарства! — сказаў ён. — Я вам заўсёды казаў, што Капейкін зробіць усім нам славу аднымі сваімі даносамі! Паслухайце, зараз Чорны раскажа пра планы на найбліжэйшую будучыню, — і, ужо звяртаючыся да капітана, дадаў: — Давай, братку, агуч свае чорныя і шыпучыя, як актываваны вугаль, задумы ўсяму прысутнаму спадарству.
    Капейкін устаў, паправіў гузік на каўняры кашулі, коўдру, у якую была закручана ніжняя палова яго са-
    мога, і пачаў казаць, глытаючы словы, як заплаканы дашкольнік камякі ў маннай кашы.
    СПОВЕДЗЬ КАПІТАНА КАПЕЙКІНА
    Дарагія рабяты, пекныя паненкі, мужныя паны, спадарства, перад вамі, бліскучымі, як санет Багдановіча сярод побытавых допісаў першай беларускай газеты з рысункамі, стаю я — махляр, ашуканец, зрэшты, крывадушны чалавек, не варты нават таго, каб размінуцца з вамі пад зорным небам у завулку.
    He буду цяпер адмаўляць і прызнаюся ва ўсіх сваіх паскудных задумах адным стрэлам з абедзвюх руляў дубальтоўкі проста з сэрца. Стрэлам з органа, дзе гэтыя планы нарадзіліся і выспявалі начамі, зранку і ўвечары, стрэлам у адвечную праўду зорнага неба, якое, як нядаўна высветлілі найлепшыя аналітыкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, таму і зорнае, што кожная зорка — куля, выпушчаная стрэлам праўды з парабэлума афіцэра КДБ.
    —	Во чэша, сказаў Куціла, — зусім беднага забрала, але на рэжысёра прыкрыкнулі, і ён заціх.
    —	Дык вось, — працягваў Капейкін, крыху збянтэжаны словамі дакументаліста. Чорных і падступных задум я маю роўна шэсць.
    Першае, што я збіраюся зрабіць, гэта прыйсці да кожнага з вас і, спасылаючыся на розныя непераадольныя жыццёвыя акалічнасці, папрасіць грошай. Вы, натуральна, не такія даверлівыя, як палякі або славенцы, але штосьці падказвае мне (а калі штосьці мне падказвае, я яму веру як самому сабе,
    бо гэтае штосьці ўсё адно частка мяне, і атрымліваецца, што няма ніякага сэнсу не верыць самому сабе, толькі трэба час ад часу правяраць падказкі, атрыманыя ад чагосьці, як кажуць у нас у камітэце, эмпірычным шляхам, што б гэта ні значыла).
    Здаецца мне, што, калі я прыйду, напрыклад, да Алены Зайцавай-Коткі, так-так, да вас, дарагая спадарыня, і, спаслаўшыся на тое, што мая бабулька захварэла на гепатыт В, папрашу ў вас дзесяць тысяч даляраў на лячэнне ў берлінскай клініцы, вы мне пазычыце калі не дзесяць, дык, прынамсі, пяць тысяч. Больш ніколі ў жыцці гэтых грошай вы не ўбачыце ні ў наяўным, ні ў безнаяўным выглядзе. Бо кампанія ў вас вялікая і калі ашукаць кожнага, то можна пераехаць у Рыа-дэ-Жанэйра і жыць там ад карнавалу да экватара без якіх-кольвечы праблем з мяккім ложкам і салодкай ежай.
    Другое, што я збіраюся правярнуць у самым блізкім часе, — гэта абнесці вашы мяшканні: электроніка, антыкварыят, футры, жаночыя ўпрыгожанні, мужчынскія ўпрыгожанні, нашыйнікі для сабак, інкруставаныя дыямантамі, рукапісы няскончаных раманаў партытуры опер, сталовае срэбра, грашовыя заначкі — усё пойдзе на чорны рынак, пад крысо і на пераплаўку. Я ўжо зрабіў копіі ключоў ад вашых кватэр і вызначыў як працуюць камеры на сценах, як ходзяць ліфты ў ліфтавых шахтах, калі вашы суседзі дома, а калі — не. У КДБ мяне навучылі, што ідэальных злачынстваў не бывае, затое бываюць палітычна нядобранадзейныя элементы і кожны такі элемэнт мусіць быць упаяны ў электронную схему на месца кандэнсатара. Месца ж кандэнсатара — на нарах, бо зашмат у ім сабрана энергіі, якая толькі і робіць, што чакае, каб каго
    шарахнуць. Так і я. Толькі і раблю, што чакаю, калі ўжо прыйдзе тэрмін абакрасці першую кватэру.
    Трэцяе, што я збіраюся зрабіць, — я збіраюся спакусіць і маральна раскласці кожную з прысутных паненак і задумваюся, а ці не правярнуць мне тое самае і з прысутнымі спадарамі. Адзінае, што спыняе мяне, — кодэкс паводзін афіцэра КДБ, які я вывучыў на памяць і на голку, а таксама засцярогі, што хтосьці з вас можа выявіцца не такім ужо прасцяком, нездарма ж вы перабраліся ў Варшаву, а не проста запісаліся ў ячэйку БНФ. I вось такі няпросты чалавек можа зняць мой гомасэксуальны сэкс на схаваную камеру. З’яўленне ж такога роліка будзе нагадваць падзенне Тунгускага мэтэарыта — каб адшукаць мяне ці мае парэшткі, Камітэт выправіць экспедыцыю нават у тундру ці джунглі Амазонкі. Таму і толькі таму, праз страх перад маім альма-патэр я трымаюся, нішто іншае не стрымала б мяне ад таго, каб сэксуальна выкарыстаць прысутных паноў: ні бог, ні зорнае неба, ні матчыны рукі, якія мяне не для таго расцілі. Проста зараз я расказаў бы адкрыта і проста пра ўсе сэксуальныя вычварэнні, якімі я збіраюся займацца з прысутнымі паненкамі, але, на жаль, аўтар паэмы, якую вы цяпер чытаеце, такі п’яны праз сваю ролю дэміурга, што не дае мне раскрыць рот і пералічыць топ пошукавых запытаў на Pornhub, але вы чытайце яго да самага канца, бо ў мяне з вамі будзе менавіта ён, хіба што пункты сорак чатыры і трыццаць два я прапушчу, бо не маю рэквізіту.