Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Фігня, а не ідэя, давай лепш гарэлку дап’ём дый пойдзем. Зубры — яны ж не драпежныя, я думаю, нам нічога не пагражае, ты проста рабі выгляд, нібы мы яго не заўважаем, так раяць у псіхалагічных блогах. Зараз паставім эксперымент, ці гэта працуе, — сказаў Хоміч і працягнуў A. I. Бацкелю недапітую бутэльку віскі.
Аднак сябар Цімура хваляваўся недарэмна: гіганцкая пачвара, якая ўзвышалася над лесам, сапраўды была зубрам, але не простым, а грамадзінай, якую ведае кожны, хто ездзіў шашою Берасце — Менск. Але мільёны людзей, якія дзесяцігоддзямі рабілі на яго фоне сэлфі — мільёны гэтых людзей не ведалі, што бетонны зубр — не проста бетонны зубр і зусім і не бетонны, але і напраўду зубр і напраўду абараняе мяжу, але не паміж абласцямі, а ад варожых нам палкоў NATO.
Статуя гэта была замаскаваным баявым робатам — апошняй напрацоўкай беларускага вайскова-прамысловага комплексу. На жаль, пратакол яго актывацыі паведамлялі не толькі адказным людзям, але ўсім без выключэння афіцэрам памежнай службы ў чыне капітана і вышэй, у тым ліку паведамілі яго і Вользе Мікалаеўне Непушчай, якая замест таго, каб нацкаваць робата на жаўнераў NATO, пусціла яго па следзе Цімура Хоміча і ягонага сябра A. I. Бац-
келя. Паэты, на жаль, не ведалі, што, каб спыніць гіганцкага зубра, яму і сапраўды дастаткова прачытаць першыя шаснаццаць радкоў паэмы Гусоўскага. Таму робат і не напаў на сяброў адразу — электроніка чакала, ці не пачнуць яму чытаць стоп-радкі. Час выходзіў, а людзі нічога не рабілі, і штучны інтэлект, схаваны ў хвасце, вырашыў дзейнічаць.
— Ты ведаеш, A. I. Бацкелю, — сказаў Хоміч. — Я paHeft думаў, што людзі могуць выказваць сваё меркаванне адносна чаго заўгодна, а пасля я зарэгістраваўся ў фэйсбуку і зразумеў, што, калі чалавек піша, што расчараваўся ў беларускай літаратуры, гэта ніякае не меркаванне, а псіхічнае захворванне. Чаго я пакуль не зразумеў — калі ім перашкаджаць пісаць рукамі гэтыя літары, ці будзе гэта цэнзура і зло або будзе гэта медычная дапамога і дабро.
— Гэта будзе дабро! — хутка выпаліў A. I. Бацкель. — Яны як дзеці малыя, самі не ведаюць, што гавораць, у іх праблемы з базавымі ўяўленнямі пра рэчаіснасць.
— He ўсё так проста, як табе падаецца! Хоміч казаў нетаропка, расцягваючы словы, нібы і напраўду забыў пра гіганцкага баявога робата ў іх за спінамі. — Быў я неяк на літаратурных чытаннях у Астраўцы. I выказваўся там на карысць экспрапрыяцыі буржуазных каштоўнасцей на мэты сусветнай рэвалюцыі. I што ты думаеш? Далі мне з нагі ў яб-ла. 3 псіхапатамі трэба быць вельмі асцярожным — яны толькі і чакаюць, калі ў цябе рукі будуць занятыя шклянкай, каб рэзка нагой ёбн-ць.
— I не кажы, братка, і не кажы! Я пасля таго, як навучыўся піць, паліць і пісаць вершы, вельмі добра гэта зразумеў: знайсці чалавека, які будзе пагаджацца з тваімі выказваннямі пра гэты свет, амаль немаг-
чыма, нават ты не пагаджаешся з тым, што слова гэтаму быдлу даваць не варта, але гэта драбяза. Галоўнае, што ты не адчуваеш, у якую пастку мы трапілі, калі ты адмовіў у каханні рудой памежніцы! Мог бы хутка з ёй распісацца, і ўсё было б нармальна!
— За каго ты мяне прымаеш! Мяне ў Менску чакае дзяўчына маёй мары! — выгукнуў Хоміч...
— Дык Хоміч быў такі ж верны, як ты? — запытаў Пшэмак у Рыжкова, але на паляка пшыкнулі, і Віталь працягнуў:
— Можа нават дайшло б у сяброў да бойкі, дый ці мала да чаго яны маглі дагаварыцца — нават да здрады Радзіме, бо ў нас на Радзіме здрадзіць ёй надта лёгка, асабліва ў сезон дажджоў. Я часам уздымуся ў верасні ранкам, у акно гляну — гатова, здрадзіў Радзіме.
Але нічога не сказаў A. I. Бацкелю Хоміч, бо ў гэты самы момант Цімура паддзеў рогам гіганцкі баявы зубр. Ад магутнага тычка Хоміч узляцеў метраў на сорак уверх і спланаваў метраў на семдзесят. Зваліўшыся, вялікі беларускі паэт ударыўся галавою аб зямлю яго Радзімы і на некалькі імгненняў страціў прытомнасць.
Вось табе, бабуля, і сакрэтная зброя беларускага ВПК! — сказаў A. I. Бацкель, схапіў пачак сандалавага паркету і замахнуўся.
Інтэлектуальныя контуры зубра імгненна ацэньвалі абстаноўку, бо іх замовілі на Алі-Экспрэсе, а збіралі пад Тэль-Авівам. Аптымальным рашэннем для барацьбы з A. I. Бацкелем было проста расціснуць яго капытом, але штучныя нейроны ніяк не маглі зразумець, што гэты смешны чалавек трымае ў руках і ці не можа гэтае штосьці, напрыклад, выбухнуць і пашкодзіць капыта. Зубр вырашыў спаліць ворага
выкідам кварк-глюённай масы, кіраванай праз электрамагнітны маніпулятар на звышправадніках.
A. I. Бацкель у гэты час акурат заканчваў замах пачкам сандалавай дошкі, нічога не ведаючы пра тое, што яго зараз спаляць невядомай трасцай, але, на шчасце, сандалавы паркет паходзіў з паўночных правінцый Кітая, дзе ў паветры соляў цяжкіх металаў столькі, што флюараграфію зрабіць немагчыма — экрануе паветра. To солі свінца і кадмію адклаліся ў сандалавых дошках сямю слаямі і, як выявілася, былі ідэальным люстрам для электрамагнітнага поля.
A. I. Бацкель адбіў кварк-глюённую масу пачкам сандалавага паркету, як мяч бітай, — і маса паляцела кудысьці ўлева. Зубр паглядзеў размытай пляме наўздагон, смешна павярнуўшы пляскатую галаву. За пагоркам грымнула — маса трапіла ў чыйсьці дом і раскідала ўсю вёску.
— Бл-дзь! — сказаў гіганцкі робат, як бы сам сабе, а пасля, павярнуўшы галаву назад, звярнуўся да A. I. Бацкеля. — Я бачу, ты чалавек нармальны і сам не хочаш ахвяр сярод цывільных. Ты пастой, а я цябе расцісну капытом. Давай нават я цябе проста аглушу, бо галоўная мэта — Цімур Хоміч, а не ты. Я наогул не ведаю, хто ты такі. А бачыш, праз цябе цэлую вёску спалілі.
— He, такога я не магу дапусціць, як не маглі зернейкі з санета Багдановіча не прарасці, не магу на гэта згадзіцца, як не маглі згадзіцца палескія рабінзоны з фактамі незаконнай кантрабанды ў маладую савецкую рэспубліку, не магу я на гэта пайсці, як не мог Сымон-музыка не граць на скрыпачцы. Берагчы сяброў і змагацца да канца — у маім выпадку гэта не проста прачытаны ў кніжцы прынцып, гэта сутнасць мяне, можна сказаць, што гэта і ёсць я.
Твая прапанова як паляванне Караля Стаха: гэта дзіка для мяне...
На гэтых словах гіганцкаму баявому зубру надакучыла слухаць, хаця ён таксама любіў падыскутаваць пра беларускую літаратуру і яе персанажаў.
Зубр расціснуў маладога беларускага творцу капытом.
Я думаю, што з’яўленне такога робата на з’ездзе Саюза пісьменнікаў вырашыла б шэраг сур’ёзных праблем, бо новая парадыгма пачынае панаваць у мастацтве не з прыходам маладых талентаў, а ў той момант, калі іх папярэднікі даюць дуба альбо, як у выпадку з A. I. Бацкелем, даюць сандала.
— Гэта ты перабіраеш, — сказаў Адамовіч. — Як жа школа і перадача традыцый?
— У п-зду такую школу! закрычаў Віталь Рыжкоў. Дзе былі ўсе гэтыя людзі, калі гіганцкі баявы робат расціснуў A. 1. Бацкеля пярэднім левым капытом? Што яны рабілі, чаму не ўсталі ўсе як адзін за яго, як ён стаяў за Хоміча? Чаму хаця б не напісалі некралогаў? Ды ім пляваць было на маленькага чалавека ў велічэзным футарале!
Але, расціснуўшы A. I. Бацкеля, робат падышоў да Хоміча, схіліўся над ім і абнюхаў. Трэба было неадкладна дзейнічаць — гэтага патрабаваў загад, які цыркуляваў па электронных ланцугах. Робат узняў нагу, каб умомант апусціць яе долу, але тут здарыўся сапраўдны цуд — Цімур ачуняў, імгненна ацаніў абстаноўку і адкаціўся ўлева. Робат задзейнічаў баявыя лазеры, але яны ўвесь час траплялі ў флікеры на куртцы Хоміча і зусім таму не шкодзілі. Пакуль робат думаў, ці страляць з галоўнага калібру, ці яшчэ раз паспрабаваць падчапіць гэтага смешнага чалавечка на рог, Хоміч спрабаваў дабегчы да лаў з сандала-
вага паркету, бо яшчэ нічога не ведаў пра смерць A. I. Бацкеля і спадзяваўся сустрэць яго жывога на тым месцы, дзе іх разлучыў першы ўдар робата.
He знайшоўшы сябра, Цімур вырашыў што спачатку разбярэцца з зубрам, а пасля ўжо пашукае A. I. Бацкеля, смела развярнуўся і паглядзеў зверу ў чырвоныя вочы. Зубр вырашыў усё ж не рызыкаваць, не страляць ракетамі, лазерамі, антыматэрыяй, а ўздзейнічаць на чалавека фізічна. Ён шпарка падскочыў да паэта, схіліў галаву, цэлячы рогам Хомічу ў жывот.
Гэта і была галоўная памылка агрэгата — ён не ўлічыў, што сіла ў руках Хоміча не нараджае супрацьдзеяння, то-бок парушае трэці закон Ньютана і здаровы сэнс. Цімур проста схапіў зубра за рог, адарваў ад зямлі, пакруціў у паветры і пляснуў аб глебу — як усе вы, спадарове, помніце, зубр той быў хоць і гіганцкі, але пляскаты, як камбала на нерасце. Ідэя канструктараў палягала ў тым, што калі робат будзе атакаваць танкавую дывізію, то трапіць у яго снарадам будзе значна цяжэй, ніхто ж не думаў, што яму давядзецца мець справу не з рэгулярным войскам, а з нейкім дылетантам.
Даўшы рады з зубрам, Хоміч пачаў аглядацца і клікаць A. I. Бацкеля. Праз паўгадзіны Цімур зразумеў, што гэтыя джынсы і майка ў яміне — адзенне сябра, тыя красоўкі — яго абутак, а гэтыя плямы на гліне — усё, што ад таго засталося.
Гучны крык, які разрэзаў ноч, выпраменьваў у прастору не толькі хвалі гуку, але яшчэ свяціўся ў рэнтгенаўскім, ультрафіялетавым, інфрачырвоным дыяпазонах і сінім колерам. Крычаў Хоміч.
Хоміч спяваў сваім лямантам пра страту адзінага чалавека на зямлі, які хоць чагосьці быў варты. Хоміч спяваў пра сяброўства. Хоміч спяваў пра тое, што ён
не зможа жыць, калі не верне свайго названага брата з краіны мёртвых. Спеў гэты быў настолькі прыгожы, што мог бы ўзяць першае месца ў конкурсе выканаўцаў не толькі на «Еўрабачанні», але нават і на «Славянскім базары» — не знайшлося б у цэлым свеце чалавека, у якога ўзнялася б рука прагаласаваць за кагосьці іншага. Але спеў быў не толькі прыгожы, але і страшны — кожны, хто чуў яго, разумеў, што крык гэты гаворыць пра крывавую помсту, якая ўпадзе і на валасатыя, і на лысыя галовы, і нават на галовы пад парыкамі і капелюхамі.
Цімур мог бы цяпер адным сваім крыкам разрэзаць баявога робата, але той і так ужо ляжаў на зямлі пераможаны і яго лагічныя контуры працягвалі даваць каманды на самаліквідацыю асобным агрэгатам. Цімур мог бы парэзаць свой крык на кавалкі і прадаваць ісламскім тэрарыстам як зброю масавага паражэння.
Хоміч крычаў. Крычаў так, што хмары на небе разляталіся ў розныя бакі, птушкі збіваліся ў зграі і адляталі ў вырай, каб знайсці там A. I. Бацкеля і папрасіць яго вярнуцца, бо баяліся, што крык ягонага прыяцеля разрэжа само неба і яны больш не змогуць лятаць.