Як выпісалі Нюрку з бальніцы, прыйшла яна дахаты і так сабе думае: а жыць дзе? Пайшла да прадсядацеля, той сотку гурком салёным закусіў. «floepa, — кажа, Нюрка, ідзі ў кантору жыць, усё адно гэтая кантора восем гадоў як пустая. А калі твайго Кольку з турмы выпусцяць — таямніца веку». Колька гэта яе старэйшы сын, брат Віцька зводны, ён тады сядзеў за згвалтаванне. Колькі яму далі, ніхто ў нас на вёсцы не ведаў, бо на суд ніхто не паехаў, нават Нюрка. Бо суд выяздны быў у вайсковай частцы ў зенітчыкаў. Можа, хіба ўчастковы наш быў. Але засялілася Нюрка ў кантору. А мая мама на пошце рабіла. Прыходзіць Нюрка пенсію атрымаць і адправіць сыну цыгарэты. Мама мая і гаворыць: «А вазьмі, Нюрка, білетаў латарэйных. Табе пенсія ўсё адно ні да чаго. Што ты ў аўталаўцы набудзеш? У цябе, што трэба, у канторы ёсць, а на зону больш за чатыры блокі цыгарэт не адправіш на месяц. Дый усё адно сын у цябе там апушчаны сядзіць, ён жа за згвалтаванне, а з апушчанымі проста так нельга, яму за гэта цыгарэты даюць, чай, можа, нават і кілбасу якую ці бананы. — Ды што ты такое кажаш, курва?! — закрычала Парасіна на маму. — Які яшчэ апушчаны? — А які? — кажа мама, Апушчаны і ёсць. Дый хто з нас курва? Ты на сябе, Парасіна, паглядзі, у цябе тры мужы і пяць каханкаў, то хто з нас курва? Нюрка задумалася і не знайшлася, што адказаць — прынамсі, мне так мама расказвала. Можа, і адказала неяк, знаю толькі, далей размова так пайшла. — He, Зоя, не маеш ты рацыі, ніякі Колька не апушчаны, у нас у турмах нікога не апускаюць, у нас жывуць па-краснаму. Такая ты дзе знаўца турэмнага жыцця і звычаяў, — кажа мама. — А як ты хацела, Зоечка, у мяне тры мужы, пяць каханкаў, два сыны — усе сядзелі ж! — Добра, здалася мама. — Знай што хочаш, а тры тройкі латарэек мусіш узяць, у мяне план. — Дык у мяне тэлевізара ў канторы няма, як я даведаюся, ці выйграла? — Адпраў іх сыну на зону, я ў «Саўбелцы» чытала, там цяпер тэлевізары ёсць у пакоях для адпачынку. Купіла Парасіна дзевяць троек і адправіла сыну. 1 як атрымаў Колька тую перадачку, то цыгарэты часткова скурыў, а часткова памяняў на цукерачкі. А як даеў апошнюю цукерачку, заходзіць да яго ў камеру гражданін начальнік, многа іх, паскуд, развялося, і загадвае. — Збірайся, Парасін, адсядзеў сваё, па ўмоўна-датэрміновым выходзіш, дзякуй скажы камісіі, мая б воля, тут бы і згніў. Даехаў Парасін па даведцы на вакзал у Берасці, узяў там сто грам, беляшом закусіў, сядзіць у залі чакання. А там паказваюць розыгрыш «Суперлато». Ён аловачак узяў і закрэслівае. Я б так проста пра гэта не расказвала, калі б не выйграў Парасін у тым тыражы новы аўтамабіль, не помню якой маркі, і тры тройкі ў наступны тыраж. Да мамы ён не паехаў, а адразу на Менск. Атрымаў там машыну і тады ўжо да мамы — на новай машыне. А быў люты месяц, спрэс галалёдзіца. He даехаў Колька да вёскі ўсяго тры кіламетры не ўпісаўся ў паварот. I збіў Кацьку Веліканаву насмерць. Гэта за яе згвалтаванне ён дзесяць гадоў адсядзеў, ці колькі там. Дый якое там згвалтаванне? Бацька Кацькі вярнуўся — а Колька на ёй, то яна закрычала: «Гвалтаўнік, гвалтаўнік, татачка, дапамажы!» — так Колька і сеў, а добры ж быў чалавек і працаўнік. I гэтым разам праз гэтую курву сеў — ехаў жа без правоў і паддаты, то машыну на сметнік, Кольку у СІЗА, Кацьку на могілкі. Праз тыдзень трэба было Нюрцы ў Вердамічы, то яе Алесь Веліканаў падвозіў, але ён Кацьцы не сваяк ніякі, у нас проста мала прозвішчаў у ваколіцах. Парасіны ды Веліканавы. На павароце Алесь той пытае ў Нюркі: — Нюрка, як там справа? — Нармальна справы, адказала Парасіна. Веліканаў павярнуў — і ў яго малакавоз урэзаўся. I атрымалася, што праславілася Нюрка, калі гэтага ўжо не чакала: яна думала, што пра яе слава пойдзе пасля трох мужоў і пяці палюбоўнікаў, а зорны час ейны быў, як малакавоз урэзаўся ў ВАЗік. — На троечку, — сказала Ліза Лянкевіч. — Давай ты, Танька. — Закон мастацкага жыцця нумар чатыры, — Танька выявілася гаркавай. — Дзе нарадзіўся, там і квіток узяў, каб эміграваць у адзін з цэнтраў мастацкага жыцця. — Тут і прыкладаць нічога не трэба, — сказала Ліза. — Узяць хаця б вас. Учора лён часалі, сёння — мастакі-канцэптуалісты. Хаця лепш бы наадварот. Прынамсі, для маіх вачэй, a то як прыйдзеш на выставу капіляры лопаюцца, як быццам у дзяцінстве ў місу басейна «Лазурны» нырца дала без акуляраў. Добра, далей. Скажы нам, Зіна, пра пяты закон мастацкага жыцця. — Сучаснага мастацтва не разумее ніхто, але малых галандцаў разумеюць яшчэ менш, — замест Зіны на пытанне адказала Агата Кокс, якая невядома што тут рабіла. Ага, Агата, — Ліза ёй не вельмі сімпатызавала. — А любоў да вялікіх яшчэ не робіць цябе мастаком-манументалістам, — Агата кпіну не зразумела і пайшла ў бок хлопцаў з важным выглядам. — Вось так, сябровачкі, — сказала мастачка. — Такія паняткі, і жыць трэба строга згодна з імі. — Як вы жылі, што рабілі? — запытала Зіна, якая не страціла надзею стаць цім-лідарам і таму ўдавала на твары ледзьве не рэлігійны экстаз, які нават ліўся ў паветра кантравым святлом. — Ды скончыла Акадэмію мастацтваў, памалявала два гады, аформіла карту паляка і паехала ў Варшаву. Але Зінка вырашыла ўдакладніць: — I як вам тут жывецца? — Дрэнна мне, Зіначка, жывецца. Адчуваю, адарвалася ад роднага кораню, нібы хтосьці па спіне сякерай лупануў. 3 галіны зляцела, як ліст у жніўні — заўчасна, раптоўна. Халодным ранкам на чужой зямлі ляжу, чырвоная, сабакамі абасцаная. Паехала ад мастацкай школы, ад каледжа, ад акадэміі, ад майстроў беларускіх. Паехала і не вярнуся ўжо, нібы і да мяжы чатырыста кіламетраў, а як праз край свету пераскочыла. Часам гляджу ў вочы гэтыя польскія, блакітныя, нахабныя. I здаецца мне, што нежывыя яны. Устаю раніцай, у люстра зірну, і з кожным днём ува мне ўсё меней душы застаецца, нібы смокча яе хтосьці праз трубачку ў аперолі. Кепска тут, не ведаю, як жыць, што рабіць, куды падацца. Галасі-не галасі, ніхто не пачуе, а пачуе — па пяццот не паабяцае, а калі і паабяцае, дык не мне, а на дзіцёнка. А дзіцёнка ў мяне няма. Жыву як трава на вятры — куды мода мастацкая, туды і я. Сёння арт-аб’екты робім, заўтра сячом па мармуры, а ў панядзелак — ліём з бронзы. Стабільнасцю і не пахне, газету возьмеш, пах па- перы ноздрамі ўцягнеш, да вуснаў фарбу тыпаграфскую прыкладзеш — нават намёку на стабільнасць няма. Дзе тут ужо фінансава сплануешся, куды ляцець — на Маёрку або на Лансаротэ — нічога зразумець не магу. Вуліцай ідзеш вечарам — травой цягне, у клуб зойдзеш — усе ваду п’юць пасля парашкоў, куды паліцыя глядзіць зразумець не магу, я ж так скуруся! Давалі б восем гадоў за пятачку — пайшло б жыццё! Або абяцала Таня спачатку хахлоў, а пасля вас прыслала! Дзе тут смяяцца, дзе тут спакой душэўны адшукаць, як ухапіць той спакой за бараду, калі паголены ён? Натхнення няма, з песімізмам гляджу ў будучыню, сітуацыя ў Еўразвязе нестабільная, брэксіты спрэс, бежанцы. Працую, нібы на бураках у калгасе «Чырвоная змена». Бацвінне адразаю і сама ў гэтае бацвінне нырца даю. На гэтым і варта скончыць гісторыю жыцця Лізы Лянкевіч у мастацтве па панятках, расказаную ёй самой, хаця галасіла яна доўга і жаласліва, але нават матальшчыцы слухалі яе, як на вёсцы радыёкропку, — фіксуючы толькі віншаванні з юбілеямі. Больш жа слухаць не было каму, бо хлопцы і Агата Кокс былі занятыя сваімі справамі. — А што ты, Капейкін, — пачаў Віталь. — He цікавішся, што там было далей з Цімурам? — Ды зразумеў я ўжо, што гісторыя твая выдуманая ад пачатку да канца, не знаеш ні фіга, людзям галаву дурыш. — Ды ты сам падробка, зробленая ў Польшчы, знойдзеная ў Сарагосе, а гісторыя Хоміча праўдзівая ад першага да апошняга слова — некаторым выпадкам я сам быў сведкам і магу паклясціся, што ўсё было рыхтык як я апісваю. Аднак як Хоміч ірве валасы на галаве і плача па A. I. Бацкелю, я не чуў, дый ніхто не чуў, бо хто чуў, той аглух, а пасля яшчэ саслеп, анямеў і знерухомеў, то паведаміць, як яно там было, не можа, мне ж пра той плач сама беларуская мова расказала, бо была ў тую ноч узбагачаная некалькамі выразамі, тузінам зваротаў і парай соцень безэквівалентных у дачыненні да астатніх моў сэнсава-канцэнтраваных мацюкоў. Нагадаю, што, адплакаўшы па A. I. Бацкелю, Хоміч лёг на лаву з сандалавага паркету і забыўся кароткім трывожным сном беларускага паэта. Прачнуўшыся ад таго, што на поле выехалі камбайны, Цімур устаў і пайшоў у свет, куды вочы глядзелі. Вочы ж глядзяць заўсёды наперад ад твару твар — наперадзе галавы, галава ў чалавека на тулаве, а тулава Хоміч павярнуў спінаю да сонца. Такім чынам, рухаўся ён кудысьці ў бок дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Полынчай. Ішоў сабе паэт, ішоў, і сам не прыкмеціў, як гэтую мяжу перасёк. He ведаю, можа, не заўважылі яго, можа быць, і заўважылі, але былі ўражаныя маштабам яго асобы, можа, і не былі ўражаныя, але адкрылі па ім агонь з буйнакаліберных кулямётаў, ды ўсё ж спрацавала парада псіхолагаў, і паколькі Хоміч не звяртаў ніякай увагі на кулі, што ў яго ляцелі, і на сабак, якія хапалі яго за клубы, то яны і не змаглі перашкодзіць паэту перасячы дзяржаўную мяжу, нейтральную паласу і яшчэ адну дзяржаўную мяжу. Ішоў сабе Хоміч далей па пальшчызне, але не той, якая польская мова, а той, каторая тэрыторыя ўсялякіх там мала-, велькаі іншапольскіх ваяводстваў ды паветаў. Ішоў дый не-не, а ўзгадваў свайго сябра A. I. Бацкеля, пускаў круглую паэтычныю слязу, і дзе такая слёзка падала, там прарастаў дуб, а дзе высыхала такая слёзка на яго кашулі, там праступалі выявы багоў і дэманаў. Калі ж які падарожны бачыў такую выяву, у яго пачынаўся вурзупель, але не ўваччу, а чамусьці на каленях. Ішоў сабе Хоміч ішоў дый прыйшоў да Віслы (а куды ты яшчэ можаш прыйсці, як ідзеш ад беларускай мяжы ўвесь час на Захад? Ясна, у Варшаву) і выйшаў так няўдала, паміж мастамі, то як быў у адзежы, так і пайшоў далей у хвалі. Як зрабілася яму па грудзі, то паплыў. Плыў сабе Цімур, плыў, нарэшце выйшаў на іншым беразе. Была першая ці другая гадзіна ночы, але акурат у тым месцы стаяў начны клуб. 1 ведаеце што? Гэта быў клуб Барыса, якога мы ў Шымана бачылі, помніце? Чорны і Пшэмак паківалі, Адамовіч паціснуў плячыма — маўляў, бачылі — і што з таго, ці мала каго я дзе бачыў.