Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Усё ты ведаеш! — я пачаў закіпаць, але праз хвіліну супакоіўся. Добра, я насамрэч вырашыў, што рэалістычны фінал мне не патрэбны, а трэба толькі падвысіць градус абсурду і скончыць чымсьці зусім нечаканым, як, напрыклад, для мяне нечакана было, што я на «Гаўду» прайшоў.
— He адзін ты здзівіўся. Але бліжэй да тэмы.
— Вырашыў я пакінуць сцёбную манеру, але ўсё адно ўсіх забіць, а калі не забіць, дык скалечыць — прынамсі, маральна. Вось з Пшэмакам, дарэчы, усё крыштальна ясна, ён сам мяне папрасіў: хоча памерці ад марыхуаны. Каб на яго з самалёта звалілася дзве тоны анашы і яго размазала ў блін, а мінакі збіралі б гэтую анашу і курылі ў памяць аб ім.
— Так сабе.
— Прасіў чалавек.
— А я цябе прашу што-небудзь нармальнае прыдумаць. Як ты збіраешся атрымаць Гедройца, калі нават гісторыю захапляльную прыдумаць не здольны?
— Нібыта хтосьці іншы прыдумае! Адным словам, усе памруць.
— А Капейкін знойдзе Хоміча?
— Выявіцца, што Капейкін ніякі не агент КДБ, а проста дробны махляр і збіраецца ўсіх тупа кінуць на грошы, Хоміча ён для адводу вачэй шукае. А Хоміч, наадварот, акажацца агентам КДБ.
— Ясна, — сказаў Задура і надоўга ўтаропіўся ў цёмны кут пакоя. — Бачу я, што ты баран упарты. Што з іншымі героямі плануеш?
— Спачатку ўсё будзе добра. Пасля Зоя, адзіны светлы персанаж, трагічна загіне. Арт-аб’екты прадавацца не будуць. Куціла так нічога і не зробіць геніяльнага, як хацеў, і разам з Зайцавым-Катом будзе здымаць вяселлі. I гэтак далей, і такое ўсё трагічнае.
Задура цяжка ўздыхнуў.
— Паслала маці божая стыпендыята... ён памаўчаў. — Слухай, Андрэйку, можа, ты хоць хэпі-энд зробіш?
Я пахітаў галавою. He, хэпі-энд толькі праз мой труп.
— Ты тады тэлевізар паглядзі там, радзіва паслухай, хоць упляці якіх праблем польскай сучаснасці, тваю маць! Пра суд канстытуцыйны, што ў нас міністр культуры кіраўнікоў тэатраў звальняе ні за што! Апішы, можа, праблемы эмігрантаў, а не як у цябе наркаманаў увесь час штырыць!
— Ганна Карэніна таксама на морфіі сядзела!
— Яна не праз гэта вядомая!
А што я напішу? Як прыйшоў у краму віна ўзяць, а прадаўшчыца не разумее польскую мову?
Богдан толькі цяжка ўздыхнуў і закрыў твар рукамі.
Дваццаць трэцяга вам будуць даваць дыпломы! — сказаў ён пасля паўзы. Сам міністр культуры, між іншым. To да дваццаць трэцяга каб трыста старонак было гатова і фінал мог нармальны расказаць, a то, я клянуся, я пра цябе верш напішу, ты пашкадуеш, што са мной звязаўся!
— I дарэчы, сказаў Задура, калі я ўжо выходзіў з пакоя. — У Любкі верш пра польскіх падаткаплатнікаў значна смяшнейшы, чым твая ода.
Мяне зноў перасмыкнула.
Пшэмак Мятліцкі, Адамовіч і Віталь Рыжкоў сядзелі пры стале з негабляванай дошкі. Капейкін на гэтым стале стаяў, бо толькі так можна было глядзець у акенца, праз якое быў бачны ўваход у цырульню Сяргея Календы.
— Выйшаў нейкі мужык, — сказаў Капейкін. — Першы раз яго бачу.
— Дык ён не заходзіў ці як? — запытаў Мятліцкі.
— He ведаю я, можа, і не заходзіў, яны ж з новымі фрызурамі ўсе, а ў мяне слабая зрокавая памяць.
Дык фатаграфуй іх! — раззлаваўся Рыжкоў. — Я пачынаю сумнявацца, што ты агент КДБ, памяць у яго слабая, фотаапарата няма.
Капейкін неяк дзіўна паглядзеў на Рыжкова.
He сварыцеся, сябры! — сказаў Адамовіч. — Нам трэба проста дачакацца Хоміча і схапіць яго. Запамінаць іншых нам абсалютна не патрэбна.
— Капейкін! — закрычала Ліза Лянкевіч. Каб заўтра прыйшоў з лесвіцай, нам гэты стол патрэбны, мы яго будзем на арт-аб’ект ператвараць.
— Ліза, — звярнуўся да дзяўчыны Рыжкоў. — Можна нам яго пакінуць хоць на пару дзён?
Калі па апероль мне зганяеш, сказала Ліза.
— Мне танней будзе стол купіць, сказаў Віталь, але ўстаў і сапраўды пайшоў па кактэйль — балазе, бараў у цэнтры было больш, чым крытычных заўваг Задуры да паэмы Адамовіча.
Праз паўгадзіны Пшэмак устаў на месца Капейкіна, а той пайшоў па чарговы апероль для Лянкевіч. Вярнуўся агент толькі праз гадзіну, але апроч кактэйлю прынёс яшчэ і палявы бінокль. Хлопцы пагадзіліся, што так можна будзе, прынамсі, разглядаць грудзі дзевак, якія шпацыруюць па вуліцы.
— Слухай, Ліза! — запытаўся Пшэмак, калі мастачка праходзіла міма. — Што вы там робіце за аб’ект?
— Ды хто яго ведае, я пакуль не вырашыла, — незадаволена адказала тая. — Каська твая нам дала толькі стол, на якім ты стаіш. Мы яго абмажам глінай, як яна хацела, то будзе такі, як ёсць, толыкі белы, хіба пад Адамовічам праломіцца, тады будзе з дзіркай. Добра, што дзяўчаты з сабой лён вязаны прывезлі. Мы яго пакуль фарбуем у чырвоны і чорны колеры, як скончым, напляцём з ільну прасторы сэнсаў і інтэрпрэртацый такімі кубамі, крыху крывымі, як быццам бы бухія майстры рабілі.
— Вы ж сапраўды ўсе пад газам, — сказаў Пшэмак.
— Я і кажу пра майстэрства інтэрпрэтацыі, — Ліза пайшла расказваць часальшчыцам, што фарбаваць трэба раўней, хутчэй і дружна. Часальшчыцам іх новая праца вельмі падабалася. Па-першае, яны былі п’яныя, але Ліза ім патлумачыла, што саромецца няма чаго, бо мастак можа працаваць хоць п’яны, хоць накураны. Па-другое, маёр Галандскі дазволіў ім жыць проста ў падвале і ім не трэба было наймаць
пакой. Па-трэцяе, быць мастаком у Варшаве нашмат прэстыжней, чым часальшчыцай на льнозаводзе. Вы самі падыдзіце да любога чалавека на вуліцы і прапануйце выбраць адну з гэтых опцый.
У Адамовіча зазваніў тэлефон, праз соты прадраўся хрыплы голас мастацкага кіраўніка:
— Прыходзь на вячэру, няздара!
— 3 якой халеры? — стыпэндыят яшчэ не адышоў ад учарашняй размовы.
— Прыйдзе Бялоў, ён таксама на стыпэндыі два разы быў і ўсе мае кніжкі пераклаў, цяпер дактарат піша.
— Штосьці я прыхварэў, — сказаў Адамовіч, скінуў выклік і дадаў у паветра. — А то я маскалёў ніколі не бачыў.
Пакуль паэт расказваў сябрам, дзе канкрэтна ён бачыў свайго мастацкага кіраўніка, ягоныя кніжкі вершаў, напоўненыя злых кпінаў з дурнога польскага ўрада і мудрага беларускага народа, а таксама як яму дарагі Ігар Бялоў, што тады акурат наймаў кватэру ва ўнучкі Яраслава Івашкевіча, Ліза Лянкевіч, пачаўшы чацвёрты апероль, вырашыла расказаць часальшчыцам гісторыю свайго жыцця ў мастацтве.
ЖЫЦЦЁ ЛІЗЫ ЛЯНКЕВІЧ У МАСТАЦТВЕ ПА ПАНЯТКАХ, РАСКАЗАНАЕ ЁЙ САМОЙ
— Вы, дзяўчаты, нарадзіліся ў Пінску, а я нарадзілася з пэндзлем у руцэ, вокамерам уваччу, адзін і сем праміле бялілаў у крывы і такім жаданнем маляваць, што спыніць мяне магла б толькі снежная віхура. На шчасце, у Менску снежныя
віхуры бываюць рэдка, то я паступіла ў дваццаць шосты мастацкі каледж...
Гэта каторы каля хлебзавода? запытала Зінка.
— Ну, — пацвердзіла Ліза і неяк адразу запаважала Зінку, вырашыўшы зрабіць яе цім-лідарам. — Адвучылася я там год, як выклікаюць мяне да Святланы Мікалаеўны, галоўнай нашай па каледжы.
— Гэта тваёй сяброўкі Машкі мама? — зноў запытала Зіна.
— Ты скуль ведаеш? — здзівілася Ліза.
Дык ты нам гэтую гісторыю ўчора ўжо расказвала, калі мы лён у зялёны фарбавалі.
— А як Святлана Мікалаеўна ў мяне рэпетытарам была, расказвала? — запытала Ліза, перадумаўшы рабіць Зінку цім-лідарам. Дзяўчаты кіўнулі. Мастачка на секунду задумалася. — Такім чынам, паняткаў у мастацтве роўна шэсць — як падступных планаў у капітана Капейкіна. Гэта вунь той мужык, — яна паказала рукой. — Дарэчы, не жанаты. I атрымліваецца, што ён мае па адным плане на кожную з вас, — дзяўчаты засмяяліся. — Але, калі вы такія разумныя і я вам гэта ўчора казала, то давай, Адка, вяшчай, які закон першы.
— Першы закон жыцця ў мастацтве, — пачала дзяўчына, разагнуўшыся ад ночвы. — Зваротная перспектыва і задні прывад — не тое самае.
— Прывядзі прыклад з уласнага жыцця, калі ласка.
— Была ў мяне такая гісторыя, — пачала часальшчыца, крыху памаўчаўшы. — Хадзілі мы з Васілём. Хадзілі-хадзілі, аж думаю, а нешта ўжо першага траўня — дзень працоўнай салідарна-
сці, маёўка і чырвоны дзень календара, а ў мяне чырвоных днёў хіба што з лютага не было. I хоць адукацыі тады ў мяне было восем класаў і тры кватэрнікі, стала мне ўсё ясна, як ясным бывае чэшскі крышталь, калі добра нацерці.
— Так... Пачатак нібы тое, што трэба, — ухваліла Ліза.
— To ў мяне аказалася дзве палоскі, і пры гэтым ніхто мне тыгрынага футра не дарыў. Бацька кажа: «Апранайся, пашлі да твайго Васіля». Пайшлі нервовым крокам. 3 бацькам брат яшчэ быў і мужык адзін з лесвічнай пляцоўкі. Прыйшлі, у пад’езд зайшлі, бо дамафон зламаны. Бацька давай у дзверы званіць, мама Васіля адамкнула. Кажа, няма сына. Бацька мой быў не кілбаса, а паляндвіца — сухі і доўгі кавалак жылы. Ён у дзверы раз — ілбом даў і ў кватэру зайшоў. А Васіль у сябе ў пакоі. Бацька яму: «Бяры пашпарт, пойдзем зараз пададзім з табой заяву ў ЗАГС, то-бок не мы з табой, а ты з маёй дачкой, але альтэрнатыва ёсць заўсёды: ты можаш не падаваць заяву ў ЗАГС, а толькі на нас траіх заяву мусарам кінуць, калі пабоі здымеш, але ў мяне ў бальніцы кум глаўрач, так што ён табе хрэн падпіша карталюшку».
Васіль тады мяне абняў пяшчотна, пацалаваў палка і кажа: «Вы, Міхал Іванавіч, не хвалюйцеся так, я вашу дачку кахаю больш за жыццё і ніколі не кіну, то хадземце, толькі вось пашпарт у шуфлядзе вазьму». Выцягнуў ён пашпарт са стала, мы развярнуліся з пакою выходзіць, а мілы мой — на гаўбец — і скочыў з трэцяга паверху. Збегчы хацеў. Бацька з тым мужыком і братам маім падбеглі да Васіля, які пад вішняй скуголіў. Пастаялі, паглядзелі на яго, як ён на зямлі круціцца, за ногі
паламаныя трымаецца. Бацька сказаў тады: «Паглядзі, Пятро, які ў мяне зяць дэсантнік, аказваецца, унук наогул лётчык будзе», — але тут маё сэрца не вытрымала і здарыўся ў мяне выкідак, дзяўчына замаўчала.
— Так! — сказала Ліза. — Гісторыя вельмі трапная, толькі са зваротнай перспектывы мы разумеем, хто быў на заднім прывадзе. Зараз ты, Светка, які другі закон?
— Так званы другі закон — «Пэндзлі трымай сухімі, а алоўкі навостранымі». Гэта трэба, каб хуценька накідаць партрэт бармэна і памяняць яго на кактэйль.
Добра, давайце да трэцяга закона. Давай ты, Марыйка, і адразу з прыкладам.
— Трэці закон жыцця ў мастацтве, — пачала самая маладая з дзяўчат, на выгляд ёй было не болын за дваццаць гадоў. — Слава заўсёды прыходзіць у самы нечаканы момант. Прыклад будзе такі. У мяне ў мамы суседка Нюрка Парасіна. I сын у яе быў, Віцёк, піў крэпка. А лета было, і Нюрка пліту балонам паліла. I неяк пайшла гуркі пазбіраць — чуе, нешта зашыпела. Яна абярнулася — паглядзець, што да чаго, тут як бахне — яе ажно да плота адкінула. Хату на чатыры бакі разваліла. Віцька сем дзён па шматочку збіралі.