Барыс сядзеў на шэзлонгу і глядзеў, як Хоміч плыве па дарожцы месячнага святла праз магутную раку. Як выйшаў Цімур на бераг, то запытаў яго Барыс, хто ён такі і чаму не перайшоў Віслу па мосце, як усе нармальныя людзі. Хоміч нічога не адказаў, толькі сеў побач з Барысам проста на пясок і закрыў твар рукамі. Пасядзеўшы колькі часу, Хоміч расказаў Барысу, што здарылася, што памёр ягоны, Цімураў, адзіны сябар, што гэта непапраўна і зрабіць з гэтым ніхто ўжо нічога не здолее. — Гэта праўда, — сказаў Барыс. — Гэткім чынам уладкаваны наш свет: мы паміраем непазбежна і незваротна. — Чаму так? — запытаў Хоміч. Тады Барыс апавёў яму гісторыю пра тое, што ў старажытныя часы людзі былі несмяротныя, але пасля багі, якія ў аповедзе Барыса былі падобныя да старажытных багоў, то-бок злобных, але дужа магутных дэгенератаў, вырашылі, што чалавек мусіць паміраць, каб ніколі не зрабіцца роўным з імі. I багі знішчылі старажытных людзей праз патоп. Вада ліла з нябёс цэлыя паўгода, і нават самыя высокія горы схаваліся пад хвалямі. А ён, Барыс, адзіны чалавек, які застаўся жыць пасля катастрофы, бо пайшоў на хітрыкі схаваў пад кашуляю дзве пустыя паўтарахі з-пад піва і гэтак трымаўся на хвалях два месяцы, а пасля жыў на Арараце, пакуль разам з вадой, якая адступала, не прыйшоў сюды. I цяпер ён вечна будзе сядзець на беразе Віслы, радавацца жыццю і не адсвечваць, каб багі не звярнулі на яго ўвагу. Што ты нясеш? — запытаў Хоміч. Я марксіст і рацыяналіст, а свае байкі ты наркаманам у клубе расказвай. — Калі ты рацыяналіст, то няма нічога прасцейшага, каб спраўдзіць, ці належу я да першалюдзей, — голасна, але азірнуўшыся на аблокі, нібы чакаючы з іх маланкі, сказаў Барыс. — Ведай, што я не знаю стомы і магу танчыць у клубе вечна, а ты, хоць і асілак зямлі беларускай, звалішся праз трое сутак. — Аха-ха-ха! — Пшэмак рассмяяўся ўголас. — Барыс фен тры дні жэр?? — Любіш ты, Мятлік, гісторыі псаваць, — сказаў Рыжкоў. — Пачалі яны танчыць у Барысавым клубе, Барыс пад фенам, а Хоміч проста так. Жонка Барыса на гэтае відовішча нават пачала прадаваць электронныя квіткі, бо шоу было неверагоднае. Мала таго, што гэта быў першы ў жыцці танец Хоміча, дык ён яшчэ і танчыў пра смерць сябра і яго ўваскрашэнне, якое, праўда, так і не адбылося. Але трох дзён не спатрэбілася, бо Цімур быў фізічна, а галоўнае, эмацыйна стомлены, дык ужо на сыходзе другіх сутак, калі сонца схавалася за дрэвы, як Мінгарвыканкам ад людзей — за фармальныя адпіскі, Хоміч заснуў ля барнай стойкі, а дзеўкі, якія былі ў клубе, на знак павагі да чалавека, які без парашку адскакаў сорак восем гадзін, узнялі яго на рукі і аднеслі ў гатэль «Radisson Blu Sobieski Hotel». — Пасля таго і застаўся Хоміч у Варшаве? — запытаў Капейкін. — He зусім, — сказаў Рыжкоў. — Праз тры дні да Цімура ў гатэль прыйшлі Барыс з жонкай, і яны расказалі паэту гісторыю пра кветку вечнага жыцця, якая расце на далёкай-далёкай выспе. Хлусіць не буду: што гэта за кветка, дзе яна расла, дакладна не ведаю — дзесьці далёка. Але Барыс ведаў пра яе ад багоў. — Якіх багоў? — запытаў Адамовіч. — Барыс калі якіх багоў і ведаў, то хіба Расту. — Так мне апавядалі, сказаў Віталь. — А хто, дарэчы? — запытаў Капейкін, але Рыжкоў яго праігнараваў і працягнуў. — Хоміч выправіўся на пошукі кветкі вечнага жыцця і маладосці. I што вы думаеце? Ён яе знайшоў. — Хто б сумняваўся, — уставіў Адамовіч. Каб Хоміч ды не знайшоў. — Толькі Цімур зрабіў адну памылку, — працягваў аповед Віталь. — Вярнуўся ён да сваёй Юлі ў Менск. A то неяк няёмка выходзіла: узяў дзве тышчы грыну гатоўкай і кудысьці прапаў на два гады. To прыйшоў ён, выбачыўся, гасцінцы ў вітальні зваліў. Сцэна прымірэння ў іх здарылася, потым сцэна кахання. Стаміўся Хоміч, страціў фокус, кветку на кухні пакінуў, а сам пайшоў у душ. А гэтая курва паляжалапаляжала на падлозе. Устала. Глядзіць — кветка на стале. Яна яе сфатаграфавала і праз гугл дазналася, што гэта кветка вечнай маладосці. Юля ўзяла расліну, разрэзала яе на восем частак, кожную абваляла ў смятане, заправіла цыбуляй, склала ўсё ў шкляную форму і паставіла ў духоўку на дзвесце трыццаць градусаў, пачакала дваццаць тры хвіліны. I пакуль Хоміч намыльваў спіну і падстаўляў твар пад струмені ледзяной вады, — усё чыста з’ела, яшчэ і форму аблізала. Пакуль Хоміч выціраўся, яго любая паспела амаладзіцца. Такой прыгожай стала, што Хоміч, нягледзячы на крыўду, захацеў другі раз. Прыгожая... нават апісаць цяжка якая. Такая, як я? — запытала Агата Кокс. — Дзесьці такая, — сказаў Віталь. — Можа, яшчэ крыху прыгажэй. Галоўнае, ёй цяпер больш за сямнацццаць не дасі. I, халера, не старэе. To яна таксама вырашыла зрабіцца, як сяброўкі, прасталыткай. A то! 3 такім целам! Яшчэ і вечна маладым. Пагараваў Хоміч па кветцы, ён думаў дазнацца сакрэт гэтай расліны і здабыць вечную маладосць для ўсіх людзей, але што ўжо было рабіць. Заставаўся адзін яго верны сябар — марксізм зяноўеўскага толку, то на яго і абапёрся, бо Юля пагнала з хаты — яна там бардэль арганізвала. Як выгнала яго вечна маладая прасталытка, пайшоў ён жыць у калектар на Нямізе, дзе і стварыў свой самы знакаміты і адзіны раман «Духоўка», у якім апісаў уласныя прыгоды, сяброўства з A. 1. Бацкелем, парадак рэчаў у свеце, які ён ёсць і такі, якім ён будзе, калі Хоміч усё выправіць зруйнуе муры, якія агароджваюць чалавечы дух і чалавечае цела. — А што Хоміч збіраецца выправіць? — запытаў Капейкін. — Чорны, ты чым гісторыю слухаў? Вухам або ксівай сваёй, якую, дарэчы, ніхто не бачыў? — раззлаваўся Віталь. — Хоміч камуністы, ён збіраецца зладзіць па ўсім свеце радыкальны марксізм і свабоднае каханне. — Каханне можна проста цяпер зладзіць, — сказала Агата Кокс і палашчыла калена Віталя, але той не адрэагаваў. — Бачыце, спадарства! — сказаў Капейкін. — Усё ж нездарма мне далі заданне яго знайсці, такіх псіхапатаў нельга пакідаць на волі. — He ўпэўнены, — сказаў Віталь. Канец жа гісторыі пра Хоміча просты: дапісаў ён раман, седзячы пад мостам, назіраючы за ракой і бамжамі — яго новымі прыяцелямі. Прыйшоў зранку ў сераду да былой сваёй дзеўкі, а цяпер прасталыткі Юліі, пагрукаў у дзверы, а яна яму не адчыніла, пагрукаў яшчэ — зноў не адчыніла, тады пазваніў у званок. Хвілін праз дзесяць Юля, заспаная і стомленая начной зменай, адамкнула замкі, але ланцужок не зняла. — Чаго табе трэба? — пытае. Калі ты зноў пра кветку і вечнае жыццё для ўсіх і кожнага, то ты не па адрасе, у нас бардэль, і тое не для кожнага, а толькі для таго, у каго з грашыма парадак. А ў цябе з грашыма не вельмі, ты і так мне дзве тысячы даляраў вінны. — Зноў ты пра сваё бл-дзтва! — сказаў Хоміч. — Я табе прынёс ксеракопію майго новага рамана, каб ты знала, каго з хаты выставіла. Калі і запомняць цябе людзі, то як гераіню майго твора, якая дзеля таннага бл-дзтва перакрэсліла будучыню чалавецтва... але дагаварыць Хоміч не паспеў, бо Юля шчоўкнула замкамі. Такая гісторыя. He звязвайцеся з памагатымі сусветнага капіталу, прынамсі, калі вы камуністы. Пасля гэтых слоў стол пад Адамовічам праламіўся. — Шыман Ян Жапецкі? — запытаў мужчына з абыякавымі вачыма. — Так, — стомлена адказаў Шыман. — Трэці раз вам адказваю. — А я Павал Андрэевіч Капейкін. Будзем знаёмыя. — Вы штосьці блытаеце, таварыш, я добра ведаю Паўла Капейкіна, ён цяпер у Варшаве і выглядае зусім іначай. — Вось, — радасна сказаў следчы. — Вось, Жапецкі, і раскажыце нам пра гэтага вашага знаёмага, які выдае сябе за капітана беларускага Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Зрэшты, ніякіх іншых камітэтаў дзяржаўнай бяспекі ў свеце не засталося, — следчы паглядзеў на партрэт Лукашэнкі на сцяне і ў думках прымерыў на фотавыяву пенснэ. — Вы, таварыш, мне лепш патлумачце, за што вы мяне арыштавалі, калі прыйдзе консул і як мне патэлефанаваць адвакату. — Оооо, — зноў працягнуў следчы. — Ці глядзелі вы фільмі «Матрыца», Шыман Ян Жапецкі? — следчы не дачакаўся адказу. — Там у галоўнага героя знікае рот, калі ён просіць пазваніць. На жаль, такіх магчымасцей у КДБ пакуль няма, таму я проста не дам вам тэлефон. I вас не арыштавалі, а затрымалі для высвятлення асобы. — Дык асобу маю вы ўжо высветлілі. Мы хочам высветліць асобу капітана Капейкіна, а не вашу. Ваша нам вядомая. I што вы хочаце ведаць? — Вы ж самі разумееце, мы хочам ведаць усё. Перш-наперш, мы хочам даведацца, якія канкрэтна службовыя асобы, падначаленыя вашага цесця, адгружалі вам трактары ў крэдыт, колькі за гэта яны атрымлівалі грошай, чаму не заносілі ў Камітэт. Таксама хочам ведаць, якія асобы, з якіх беларускіх прадпрыемстваў заплюшчвалі вочы на тое, што закупаюць трактары праз пасярэдніка, і колькі пры гэтым гэтыя самыя асобы атрымлівалі ў кішэню, і чаму не заносілі ў Камітэт. Яшчэ нам вельмі хочацца дазнацца, чаму ты не заносіў у Камітэт, як робяць усе людзі добрай волі па абодва бакі беларуска-польскай мяжы. — Можа, лепш пра Капейкіна? — запытаў Шыман. — Ты, Жапецкі, пачынаеш разумець ідэалогію беларускай дзяржаўнасці. I Шыман пачаў расказваць усё, што ведаў пра капітана Пашу Капейкіна: як таго першы раз прывялі ў яго дом, як агент баяў пра сваё дзяцінства і генерала з засакрэчаным прозвішчам, як Капейкін шукае Цімура Хоміча, як рэжысёр Андрэй Куціла выкінуў яго партрэт і гэтак далей, і так сама, аж пакуль твар следчага не пачырванеў і сапраўдны капітан не грымнуў кулаком па стале. — Ты што з мяне дурня робіш? — закрычаў следчы. — Мне гэтая наркаманія не падапры гара. — Больш я нічога не ведаю, — ціха сказаў Шыман. Следчы ўстаў, пахадзіў па кабінеце туды-сюды, сюды-туды, падышоў да акна і паглядзеў у завулак, падышоў да дзвярэй і высунуў галаву ў калідор, пакруціў ёй адной у калідоры. Вярнуўся за стол. — Дабро, запішам, хто ў вас каму Хоміч, а каму толькі Пашка Капейкін. Давай з пачатку. Шыман пачаў расказваць наноў, а следчы запісваць. Часам ён перапытваў у Шымана прозвішчы, імёны, цікавіўся гадамі нараджэння, грамадзянствам таго ці іншага персанажа аповеду Шымана, але той толькі паціскаў плячыма, маўляў, ведаю, што Рыжкоў, а якое ў яго грамадзянства ніколі не пытаў, ведаю, што Якушаў, а якая ў яго гармонія ў операх — я ж не карэспандэнт газеты «Культура», каб ва ўсім разбірацца, я трактарамі гандлюю.