• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

    Песня пра Цімура

    Андрэй Адамовіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 208с.
    Мінск 2019
    51.95 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Сказаў так Хоміч, а сам на падлогу зваліўся пакінулі яго сілы, здрадзіла яму цела, ужо з долу бачыць: рэзчык цыбулі замахнуўся на яго вогнетушыльнікам, але схапіла памагатага за руку Віктараўна, не дала біць Цімура, які здужаў яе ў чэсным двубоі. Так і сказала:
    — I сам не думай, і порна з такімі сюжэтамі не глядзі! He даў ты рады адолець гэтага хлопца, а цяпер ён пад маёй абаронай! Ідзі цыбулю рэж і плач над слабасцю тваіх рук і ног тваіх нямогласцю!
    I такім макарам разагнала яна ўсіх працоўных па сваіх месцах. Хвіліна — і паляцела на сталы піца гарачая, і палілося ў куфлі піва халоднае. Віктараўна ж вярнулася да Хоміча, узяла яго на рукі, паклала на мяхі з рысавай мукой, абмыла твар Цімура «Белаколай», валасы расчасала грабеньчыкам чароўным. Заснуў Хоміч і спаў да самага ранку. Ранкам жа...
    — Чуеш што, Віталь! — сказаў Календа. — Ішлі б вы, хлопцы, адсюль, бо вы мне кліентаў распужалі. Мне працаваць трэба, а не пра Хоміча байкі слухаць.
    — Лан, братку, хадзем, сказаў Адамовіч, і хлопцы напраўду ўсталі з-за стала і зніклі з цырульні.
    Назаўтра хацелі сабрацца ў Андрэя Якушава, але ў філармоніі акурат у гэты дзень, нібы з нагі ў твар, давалі ягоных твораў, таму вырашана было арганізаваць пікнік.
    Капейкін зноў прыйшоў першым і сеў на вялікі камень ля самай вады, падклаўшы пад абедзве кроп-
    кі дупы «Gazeta Wyborcza» — запляміць форменныя порткі здавалася яму такім самым блюзнерствам, як не запляміць мундыр маёру Галандскаму. Капейкін чамусьці вырашыў, што на рацэ будуць качкі, і прынёс з сабой два батоны. Пакрысе ён адрываў кавалкі ад лустаў і кідаў іх у ваду, хлеб хутка зносіла плынь. Ад расчаравання, што качак няма, Чорны пачаў сам жаваць лусты і не заўважыў, як палову з’еў. Раптам Капейкін як бы ўбачыў гэтую сцэну збоку, і яму на вочы ледзьве не навярнуліся слёзы — самотны мужчына есць хлеб на беразе ракі. Капейкін часта міргаў, каб ніхто не ўбачыў заплаканага афіцэра КДБ, калі яго па плячы ляпнула Кася Мятліцкая.
    — Сядзіш, Капейкін?! сказала яна і палезла цалавацца.
    — Сяджу... разгублена сказаў афіцэр і ўстаў з каменя.
    Ён крыху падаўся наперад, форменны чаравік паехаў па вільготных водарасцях, што ляжалі на каменні, Кася, нахіляючыся, ненаўмысна падштурхнула яго, афіцэр пабаяўся схапіцца за яе — і вось ён ужо стаіць па пояс у вадзе.
    — Вы ж афіцэр КДБ! закрычала Ліза Лянкевіч. — Васпане, няўжо вас не вучылі трымаць раўнавагу?
    Халодная вада не да канца змыла прыступ самашкадавання з Капейкіна, таму ён толькі развёў рукамі, маўляў, не даў рады з гэтым польскім варожым Камітэту дзяржаўнай бяспекі каменнем, якое толькі і чакае, як бы зганьбіць беларускага афіцэра, як бы выставіць яго горшым, чым ён толькі запланаваў зрабіцца.
    — Пісталет не замачыў, Чорны? — запытаў Пшэмак, падаючы прыяцелю руку.
    — He далі мне пісталет. Праз мяжу нельга вазіць, — сарамліва сказаў Капейкін, пачаўшы вылазіць з вады.
    Чалавеку, які трапіў у няёмкую сітуацыю, здаецца, што ўсе цяпер толькі і будуць, што абмяркоўваць яго і ягонае глупства, але насамрэч людзі больш канцэнтруюцца на сваіх праблемах, таму не так уважліва сочаць за чалавекам, які схібіў. Але ў маіх герояў ніякіх праблем не было, то яны ледзьве не з паўгадзіны адводзілі душу на Капейкіне, ніжнюю частку якога загарнулі ў плед. Нагавіцы павесілі сушыцца на галіну вярбы.
    Калі Капейкін ужо быў вырашыў, што трываць гэта немагчыма і трэба сыходзіць, хай сабе і ў мокрых штанах, на прагаліну выйшаў Рыжкоў з Зайцавымі-Катамі.
    — 0, і вы тут, Капейкін! — сказаў рэпер. — Гэта вельмі дарэчы, бо я ўжо ледзьве не тыдзень апавядаю ўсім пра Хоміча, а вас няма і няма. Дзе вас носіць? Гэта ж, зрэшты, не мне трэба знайсці Цімура!
    — Дык мне неяк ніхто не казаў, дзе вы збіраецеся... — голас у Чорнага дрыжаў.
    — Ды што ж гэта вы, спадарства?! — Віталь абвёў позіркам прысутных. — Вы зусім не паважаеце Капейкіна, вы ж усе абяцалі!
    Рэперу ніхто не адказаў, але прагучала прапанова, не сыходзячы з месца і не адводзячы позірку ад хуткаплыннай Віслы, ужыць наркотыкі, хто якім аддае перавагу, адчуць пад імі ні з чым не параўнальны сорам за свае несумненна мярзотныя паводзіны што да афіцэра КДБ, а ўжо тады паслухаць аповед Віталя.
    Дзіўлюся я вам, спадарства! — сказаў ЗайцаўКот. — Мы сабраліся ўсе разам, а ўжываць будзем, хто чаму аддае перавагу! Я напраўду не разумею, як можна быць такімі сацыяпатамі?!
    — Давайце я ўсіх пачастую! раптам горача прапанаваў Капейкін. Мне перад камандзіроўкай выдалі тузін таблетак экстазі, але было б ганьбай афіцэрскага гонару ўжываць іх на самоце і не прапанаваць іх яснавяльможным панам і паням, якія сёння сабраліся тут і надалі столькі ўвагі маёй сціплай персоне.
    Абсалютная большасць прысутных пагадзілася ўжыць, з аднаго боку, імпартнае, а з іншага боку — роднае беларускае экстазі, тым больш што Капейкін усё адно хлусіў, як Белстат, і таблеткі былі з Амстэрдама.
    — Вось што, Капейкін! — сказала Алена ЗайцаваКотка. — Вы прапануеце дзяўчатам экстазі, але не парупіліся пра пітную ваду, якая нам спатрэбіцца ўжо праз паўгадзіны ў неймаверных колькасцях.
    — Спакойна! — сказаў Пшэмак, ударыўшы мыском красоўка ў пяцілітровую каністру, якая стаяла побач з дзвюма такімі ж. — Усё ўлічана, як у прозе Сяргея Календы, апроч матываў персанажаў, якія застануцца для нас таямніцай.
    Усе ўзрадваліся і расселіся вакол вогнішча. Капейкін паклаў кожнаму ў далонь па сіняй таблетцы, і сам першым праглынуў кругляш, нават не запіваючы, чаму ўсе адразу ж папляскалі. Да прыходу заставалася хвілін трыццаць, то было вырашана паслухаць, што ж там адбылося з Хомічам пасля таго, як ён уладкаваўся на няясную пасаду ў сталоўку «Казачны замак».
    — Спадарства, вы ўсе, напэўна ж, помніце, што Цімур Хоміч заснуў на мяхах з кукурузнай мукой збіты на дыхтоўны дыхт, але яго рашэнне зрабіць свет лепшым толькі загартавалася, нібыта меч князя Гедыміна пад кавадлам князя Вячкі, пачаў pa-
    сказваць Віталь, але яго чамусьці ўштырыла адразу пасля гэтых слоў, і ён замаўчаў.
    — Віталь? — запытаў Капейкін. — Дык што адбылося з Хомічам пасля гэтага? — даведацца, што было раней, афіцэр і не спадзяваўся.
    Пшэмак паглядзеў на рэпера і зразумеў, што нічога ўцямнага той сёння не раскажа, і Мятліцкі прапанаваў прысутным распавесці што-небудзь іншае, хто што палічыць займальным і вартым агучвання ў гжэчным таварыстве.
    Я раскажу, — сказаў Зайцаў-Кот. — Гэта будзе вельмі цікавая, а галоўнае, павучальная гісторыя пра дванаццаць каленаў Вітаўта.
    — Што за дванаццаць каленаў Вітаўта? — запытала Алена Зайцава-Котка, зазіраючы мужу ў вочы, каб упэўніцца, што яго не паспела ўштырыць, як Віталя.
    ДВАНАЦЦАЦЬ КАЛЕНАЎ ВІТАЎТА
    — Таму я і кажу, што гісторыя будзе не толькі цікавай, але і павучальнай, — Зайцаў-Кот узняў палец угору. — Як усім і кожнаму вядома, падчас пажару ў Лідскім замку Вітаўта і яго жонку Юльяну Гальшанскую абудзіў марскі коцік, гучна пляскаючы ў ладкі, што ўратавала маладую сям’ю ад смерці ў агні. Таксама ўсім і кожнаму вядома, што ў Вітаўта была дачка Соф’я, але яна выйшла за маскаля і таму для Беларусі згубленая, як дробная завушніца пры змене ліній у метро. Але мала хто ведае, што ў Вітаўта было дванаццаць каленаў. Гэтыя дванаццаць каленаў ён заўсёды вазіў з сабой з самага малалецтва. Першыя два калены ён прыдбаў ад маскаля ў Альгер-
    давым паходзе, другую пару — ад татарына з Ворсклы, яшчэ пара была ад безыменных жамойтаў, яшчэ два калены ён высек у нямецкага рыцара з Грунвальдскага поля, наступную пару ён скраў з труны Ягайлы, калі той памёр, яшчэ два адрэзаў ад аднаго валынскага феадала. Ад таго, што Вітаўт увесь час насіў з сабой гэтыя калені, ён і зрабіўся Вялікім, бо паспрабуй ты ўвесь час цягаць дваццаць кілаграм костак у латах! Адным словам, насіў ён іх з сабой і праз гэтыя калені і сустрэў свой канец. Было ж гэта так.
    Калі ад Папы Рымскага нарэшце прыйшла тэлефанаграма, што Вітаўту можна каранавацца, то вялікі князь вырашыў закаціць папойку. А няма лепшага ўратавання на ранак, як закусіць халадцом. Вітаўт, разумеючы, што такой грандыёзнай п’янкі, як на ўласную каранацыю, яму ўжо не ўбачыць, загадаў наварыць са сваіх дванаццаці каленаў халадца, бо калі з чаго і варыць халадзец, то гэта з каленаў. Узяў вялікакняжацкі кухар самы вялікі чыгунок, які толькі і быў ва ўсім Вялікім княстве. A то, нагадаю, быў час Вітаўта Вялікага, і Радзіма наша, сынку, была ад хваль Балтыйскага мора, дзе кавалачкі бурштыну нагадваюць слёзы праклятых тэўтонцаў (як мы ўжо ад іх наплакаліся!), да Аральскага мора, за якім подлыя татары мацуюць навершшы на крывыя стрэлы; ад мазурскіх азёр, дзе рыбы такія вялікія, што пшэкі ў іх хаваюцца і прадумваюць падступныя планы па заваяванні нашай маладой дэмакратычнай дзяржавы, да самай Цвяры, дзе здаецца, што гэта не мядзведзі жывуць у горадзе, а горад жыве ў мядзведзях. Адным словам, чыгунок быў што трэба, медны такі, бо тады чыгун яшчэ не ўмелі плавіць.
    Пачаў кухар кідаць калены ў кіпень, адно за адным, адно за адным. Дзень варыў кухар халадзец, два варыў, усё ваду падліваў. Спачатку ўсплылі на паверхню латы з каленаў, то зняў іх кухар і кінуў сабакам. Сабакі ўзялі тыя латы дый з’елі. Вось такія сабакі былі ў Вялікага князя — увесь час адчувалі дэфіцыт жалеза, бо нарадзіліся ад жалезнага ваўка і, у параўнанні з ім, не хапала ім металу, канешне. Але цяпер не пра сабак. Як усплылі латы, то пачаў кухар дадаваць соль, перац, імберац. Прыправіў — і давай зноў варыць. Дзень варыў, два варыў. Ужо сам вялікі князь не вытрымаў, прыйшоў на варыльню.
    — Што ты там шаворкаешся? — пытае. — Нам, можа, каранацыю гады на тры адкласці, што ты, сабака шалёны, не можаш халадзец звычайны зварыць?
    Кухар яму адказвае:
    — Ваша Вялікасць, хоць вы пакуль толькі Ba­rna Светласць, але халадзец такая страва, што хоць расх-рачце мне цяпер жывот і выцягніце з маіх вантробаў спадара Алеся Белага, але нават ён не зможа прыспешыць працэс, бо калені, самі бачыце, старыя, з Альгердавага паходу, то хто іх ведае, можа, яшчэ тыдні два варыць, можа, тры. Затое няхай Ваша Вялікасць не перажывае, навар будзе такі, што як бы паднеслі, напрыклад, крыжакам, то яны прыклеіліся б на другі дзень да сваіх парцалянавых начных гаршкоў.