— Пазьняк абсос. «Ага, — думаю, не першы гэта разрад — кандыдат у майстры, першаразраднік так дзёрзка базарыць не можа паводле азначэння, або, як той казаў, апрыёры». «Знаем мы, — скажаце вы мне, дарагія мае чытачы, — знаем мы, што ў Мацкевіча ён адзін Святлана Алексіевіч, а вакол савецкі чалавек, які не дае яму ўкараніць свой метад у народную гаспадарку, але прычым тут Мацкевіч да таго, як ты трапіў на “Gaude Polonia”?» Мацкевіч напраўду ні пры чым, але так я яго палюбіў, што не мог вам пра яго не апавесці. Я і яго палюбіў, і яшчэ парачку выкладчыкаў, а яны такія злыя ўсе, як адзін, і ўсе спартоўцы-разраднікі. Кажуць, ходзіш на аддзяленне філасофіі і літаратуры, то ўсадзі пузыр і пішы вершы. I каб наступнага разу мы цябе без вершаў не бачылі. Асабліва Хадановіч з гэтымі вершамі бязлітасны быў, я яго нават пачаў называць «дарагі Партайгеносэ». Я спачатку думаў больш не прыходзіць, але гэтыя бары ў цэнтры ўсё задзіралі і задзіралі кошты, прабіваючы ўсе псіхалагічныя межы на куфаль светлага піва. Даводзілася пісаць вершы і прыносіць іх выкладчыкам. Часам я хітрыў і прасіў напісаць які-небудзь верш Тараску Парамонава. Вельмі ж добра ў яго з рыфмамі выходзіла, не тое што ў мяне. Але калегіум гэты — тая яшчэ наё-ка. Пабухаў тры гады ў іх, а потым яны і кажуць: «Усё, ідзі ты ў шырокі свет, вось табе карталюшка, што праслухаў ты курс і цяпер сам можаш вершы пісаць без нашага прымусу. У іх і пра Гайдэгера можаш, і пра Арыстоцеля, і пра нас, нягеглых». Халера з вамі. He хочаце ў казённым памяшканні, то буду да вас дадому прыходзіць, я ж вас цяпер усіх, як абабраную бульбу, ведаю. А як нагрузішся арматуры, як ад вартаўнікоў пабегаеш, то такое навальваецца непераадольнае жаданне выпіць з белымі людзямі, што заходзіш ты ў ванну, мыеш рукі ад іржы ды толькі і думаеш: «Зараз, зараз змыецца гэтая іржа, вытру я рукі калючым ручніком, надзену я белую напрасаваную кашулю з цвёрдым каўнерыкам, нацягну нагавіцы ад гарнітура-тройкі, напішу колькі радкоў на белай паперы сінім атрамантам. 1 пайду-паеду да Хадановіча, хай ён скажа, што верш фігня-фігнёй, я крыху расстроюся, але і выгляду не падам, і будзе нам Андрэй да раніцы спяваць сумныя інтэлігентныя песні, а ўжо ранкам выклічуць суседзі міліцыю, і будзем мы скакаць з гаўбца ў хмызы бэзу праз маскітную сетку». Мыеш ты рукі, а ў грудзях цёпла зараз, толькі ў метро ўскочыць і на трыццаць сёмым два прыпынкі. 1 ты сам не заўважыў, як чацвертая ранку, як Андрэй спявае, як Віталь Рыжкоў заснуў на канапе, а Марына запарвае гарбату. Просіш свежага пуэра. I вось вязе цябе ўжо таксоўка дахаты. I ніколі ўжо гэта не паўторыцца, ніколі табе ўжо не будзе дваццаць два, а ў Андрэя будуць новыя сябры — яно і ясна: што ты яму? Арматуру і тую нармальна сп-здзіць не можаш, а Андрэй — прэзідэнт ПЭН-цэнтра. Хто ты яму такі? Чаго ён з табой шаворкаецца? Проста чалавек добры — нікому адмовіць не можа. Я вам наогул так скажу, Хадановіч — ён толькі крыху да Хоміча не дацягнуў, можа сантыметры два, можа, тры, але яшчэ б, яшчэ б і ўжо выліты Цімур быў бы. Хадановіча дзе ні паставіш усюды рады дасць. ПЭН-цэнтрам пастаў кіраваць — як адным мезенцам сагне той ПЭН-цэнтр, кожнаму сябру ў душу залезе і выверне; пастаў Саюзам пісьменнікаў апекавацца — як уваліць другому сакратару ў плечы, што той толькі бегаць будзе, як з дыярэяй трэцяй ступені, — справы вырашаць і спонсараў шукаць для міжнародных літаратурных фестываляў. Як піша Хадановіч, ведаеце? Вершы, напрыклад? Бярэ ён лом і куб мурмуровы — і х-як, х-як! — адразу тым ломам выбівае вершы па камені. Без права на памылку! Адразу з рыфмаў пачынае, пасля — словы ў радкі дапісвае. А перакладае, ведаеце, як? Так перакладае, што французскія паэты цяпер стаяць у чарзе праз мэрыю Марсэля, каб свае новыя вершы на пера- клад падаць, потым прачытаць іх па-беларуску і тады ўжо нармальную кнігу вершаў зрабіць. Дужа я люблю Хадановічу лёстачкі падпускаць з малалетніх гадоў. 3 пятага ці шостага класа апяваю яго веліч, любоў да бліжніх і дальніх. Аднаго разу я праз гэта нават трапіў у пастарунак (не тое што праз Хадановіча, хутчэй, за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных стасункаў). To аднойчы затэлефанаваў мне Хадановіч і кажа: «Добра, Андрэйка, адлізаў ты сваё, паехалі са мной ва Уроцлаў на літаратурны фестываль, паселімся там у гатэлі “Wodnik na Grobli”, будзем піва піць і вершы чытаць. А можа, і не будзем — як праграма ляжа на нашы здарожаныя целы». Легла-прылегла яна, праграма тая, — нічога, добра пачыталі. Прыходзім у нумар, знясіленыя польскім спіртам, а ў нумары ўжо Вітас Дзякшніс — яму пакой наняць забылі, то ён — да нас прасіцца. Далей ясна: пераклады на літоўскую самі сабой у мяне паперлі. A то як, мала таго, што ў маім ложку спаў, дык у яго шкарпэткі разарваныя былі, а я абяцаў пра гэта на ўвесь свет раструбіць, калі мае тэксцікі не перакладзе. Так і пайшло-паехала-парачкавала: тут на фестывальчык, тут — з перакладчыкам пазнаёміць, там — з польскімі паэтамі вып’ем чаго крапчэйшага. А я ж майстар да-бкі, як вып’еш са мной, то паспрабуй мяне пасля ў зборнічак не ўставіць ці ў часопісе не надрукаваць. Можаш не рабіць нічога. Але, ведаеш, жыццё адно і пражыць яго трэба. He хочаш, то як хочаш, але я на тваім месцы ўсё ж яго пражыў бы, а не вось так тупа замерз пад мостам ці саслеп ад няякаснага беларускага бальзаму. Так я ўвайшоў у літаратуру, але гады ідуць, а радасці няма. Доўга я думаў, што рабіць, а бачу на пор- насайце банер. «Майстры культуры, прыязджайце да нас у Польшчу, мы вас чакаем, як лысы з “Brazzers” па лбе». Я падумаў: «А чаго не паехаць? Усё ж паўгода, два восемсот на картку ў месяц, наймуць кватэру». Пайшоў тады да Хадановіча, рэкамендацыю падпісаць. — Рэкамендацыя — гэта фігня, — кажа Хадановіч. Найперш трэба праект напісаць: кшталту паедзеш ты ў Польшчу катаць смаркачы ў носе, толькі не смаркачы, не катаць і не ў носе, а пісаць раман, які разарве душу кожнаму паляку і чэхаў закране па датычнай. — Абавязкова кожнаму? — пытаю. — He, гэта наогул неабавязкова, каб душу разрывала. Каму яно трэба? Латай яе пасля. Галоўнае, каб у заяўцы было напісана, што разарве. Ты ж сам у паэме сваёй пісаў, што палякі даверлівыя, як дзеці, і што ты назбіраў на тры дні івэнтаў, удаючы з сябе аўтара Канстытуцыі трэцяга траўня. 0, бачыце, чытачы, які Хадановіч мудры — цытуе маю паэму, героем якой з’яўляецца і якой на той момант яшчэ і ў задуме не было. — Пра што пісаць раман, Партайгеносэ? — у лоб пытаю я Хадановіча. — Напішы пра нацыянальную ідэнтычнасць усходніх і цэнтральных еўрапейцаў на прыкладзе эмігрантаў з краінаў былога Савецкага Саюза ў Польшчы, якія трапілі туды як у дзевяностыя, так і ў апошнія гады. Перапляці іх лёсы, як драты ад навушнікаў, раскрый характары, як тры пачкі макароны. Пакуль дарагі Партайгеносэ казаў, я занатоўваў, толькі пра драты і навушнікі павыкрэсліваў. — Што, вось проста пра іх і напісаць? — У заяўцы так! — кажа Хадановіч. — А там мне ўвогуле што ў плечы, што мытная дэкларацыя. Хто твой раман у Польшчы чытаць будзе? Яны яшчэ Міцкевіча не ўсе прачыталі, які, каб ты ведаў — вялікі беларускі паэт. I мае кнігі не ўсе распрадаліся, то да цябе чарга няхутка дойдзе, ты, думаю, да таго часу залезеш у сасновы пенал, можа быць, і мяне сустрэнеш з Міцкевічам. Будзе прам як з’езд ПЭН-цэнтра. — Хопіць гэтай фразы для заяўкі? — Хопіць, толькі дадай, што трэба матэрыял вывучыць на месцы і што бігас будзеш каштаваць у буфеце опернага тэатра, бо, чуў, там найлепшы падаюць, толькі ў Шоды-Мацеры яшчэ лепшы. Шодай-Мацер’ю мы між сабою Хадановічыху называем, калі вы не ведалі (але скуль вам было даведацца? Вы ж з багемай не трэцеся). Марына, навальвай Адамовічу бігаса, a то ён акасее за хвіліну, так хоча на «Gaude Polonia», што жарэ як у апошні раз, — зноўку падаў Андрэй голас. Засталося рэкамэндацыі сабраць, каб у камісіі па разглядзе заявак зразумелі, што я не халера з каналізацыйнага калектара, а безальтэрнатыўны кандыдат на выдачу стыпэндыі. Хутка ў паэме пішацца, а ў жыцці Хадановіч яшчэ хутчэй пытанні вырашае. Толькі я прачухаўся на наступны дзень пад абед — у мяне на пошце ўжо рэкамендацыі ад вядомага польскага паэта Богдана Задуры, якому губляць не было чаго: ён дзве кнігі мае на польскую пераклаў, не ведае, як адмыцца, і ад прэзідэнта Польскага ПЭН-цэнтра Адама Паморскага. 3 гэтым, я думаю, вам ясна, што ён з Хадановічам адной стужкай вялікага ордэна ПЭН-клубаў перавязаны. А потым напіліся, як мае быць, ажно так, што чыталі хадановіцкім катам яго вершы, а Шода-Мацер нас пасля на мароз выгнала і два дні Партайгеносэ дамоў не пускала. Піць трэба меней, калі мароз на дварэ, a то так і пальцы адмарозіць можна. Чым тады пісаць? Летам — іншая рэч: пайшоў у хмызы — і спі сабе, падхропвай, халера цябе не возьме. Адным словам, сабраў я паперы і адправіў у Польшчу, як у шэлег медны. А праз месяцы два прыходжу я з арматуры, напрацаваны страшна, з Тарасам пасварыўся, бо ён арматуру прадаў як безвугляродзістае жалеза, а там сталь такая была, хоць ты гарматы адлівай. Прыходжу я, а жонка мне з парога: — Адамовіч, ты зусім ё-у даўся!? — Што такое, — пытаю, — каханая? — У цябе аўтобус на Варшаву праз дзве гадзіны, у цябе стыпендыя ад заўтра! Дзякуй богу, адпачнём ад цябе паўгода, ад арматуры тваёй і ад іржы, якая па ўсіх пакоях з цябе сыплецца. Дзе ты шлэндаешся? Я табе ўжо чамадан сабрала! Я яшчэ думаю: «Па якіх пакоях? Мы ж у аднушцы жывём». Але як бы там ні было, на апісаны спосаб апынуўся я на праграме «Gaude Polonia» і прыйшоў да Багумілы Бердачыньскай, каб падпісаць кантракт на стыпендыю з Міністэрствам культуры. — Першая ўмова! — строга сказала бабка. — Каб ніякіх трукаў з арматурай! — He, — кажу. — Я сюды прыехаў, каб з ёй завязаць. — Добра! А таксама каб з Полынчы нікуды не выязджаў! А калі выязджаеш, то папярэджвай! — агучвае другую ўмову Бердачыньска. А я ўсё адно нікуды не збіраўся, куды збірацца, калі экстазі па дваццаць злотых за таблетку. А трэцюю ўмову вы ўжо ведаеце, калі абзацы на старонках не прапускаеце, а як прапускаеце, то вярніцеся на пару старонак і перачытайце, хапатлігі вы. «Дык штосьці мы не зразумелі, — скажаце вы. He піздз-ць арматуру, не выязджаць з Польшчы, і пра творчую біяграфію мы зразумелі, але чаго не зразумелі — хто ж плаціць за тваё мастацкае жыццё? Хто гэты дурань, якому ты залез на карак?»