• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

    Песня пра Цімура

    Андрэй Адамовіч

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 208с.
    Мінск 2019
    51.95 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Як хто? Няўжо не зразумела? Плаціць за мяне да капеечкі, да апошняга грошыка нікелевага пан польскі падаткаплатнік. He магу не напісаць яму оду, заслужыў ён.
    ОДА ПАНУ I ПАНІ ПОЛЬСКІМ ПАДАТКАПЛАТНІКАМ АД УДЗЕЛЬНІКА ПРАГРАМЫ «GAUDE POLONIA», 3 УДЗЯЧНАСЦЮ ПІСАНАЯ
    Мой дарагі, мая дарагая, маё дарагое, Mae дарагія вы рэзідэнты
    Жэч Паспалітай Польскі, кожнага гендару, Зусім без яго,
    Вы, што нарадзіліся па вайне, Вы, што толькі скончылі школкі, Паздавалі матуры, Вы што ўстаяце рана, ідзяце на працу.
    Ты, каторы офіс клянеш, табліцу «эксэля», Ты, каторы з кацам сядзіш у опэнспэйсе, Ты, каторы кіруеш трамвай праз Варшаву, Ты, каторы ў ліцейцы ліеш алюміній, Ты, каторы стаіш ля дошкі школьнай, Ты, каторы робіш аперацыі ў белым халаце, Ты, каторы вырошчваеш яблыні,
    Ты, які злодзеяў ловіш уначы,
    Ты, які плуг свой па палях пад парай вядзеш,
    Ты, які ў шапіку прадаеш цыгарэты,
    Ты, які стаіш на касе ў краме, Ты, які хлор уліваеш у басейн, Ты, які на дысках літых падкручваеш гайкі,
    Гэтую песню пяю я табе, польскі падаткаплатнік!
    Твае напрацаваныя рукі,
    Стаптаныя ногі,
    Спіна пагнутая,
    Твой твар, абмарожаны зімнім ранкам
    Па дарозе на працу,
    Твае вочы, стомленыя маніторам,
    Твая шыя, зведзеная ў нязручнай позе,
    Тваё горла, што хрыпіць у ліцейцы,
    Твая трэцяя ранку над разрэзаным хворага сэрцам,
    Твая галава, якую боль разрывае пасля п’янкі.
    Кожны рух,
    Кожная кропля поту, Кожны высілак твой Мне дарагія!
    Нават вы, спекулянты таварамі народнага спажывання,
    I праца ваша — Мілыя мне!
    За вас узнімаю я кожны куфаль у бары!
    За вас ужываю я наркотыкі лёгкія і цяжкія!
    За вас ем я журак!
    За вас ем я флякі!
    За вас ем я бігас!
    За вас дзевак у бары частую!
    За вас я палю цыгарэты!
    За вашы падаткі!
    За вашы падаткі вас слаўлю!
    За мудрасць утрымліваць на іх мяне і маё ненажэрнае горла!
    Мой ненасытны юр!
    Мудрыя людзі вы!
    Шчодрыя людзі!
    Вам я спяваю гэтую песню!
    Вам кожнае слова маё!
    Вам кланяюся нізка ў ножкі!
    Цалую далоні і вочы!
    Люблю, не магу ўтрымацца, Крычу пра гэта на плошчах! Дзякуй вам, дзякуй вялікі! Без вас — што б я рабіў сам!
    I толькі нелегальных працоўных, Што падаткаў не плацяць, Бухгалтараў, што малююць мутныя схематозы Для мінімізацыі падаткавай базы, Выкарыстоўваюць афшоры і хітрыкі, —
    Вас я праклінаю! Гарыце вы ў пекле, Подлыя людзі!
    Вам не спяваю я гэтую песню! Каб жа адсохлі вам сракі!
    Але вернемся да маіх герояў, якія таксама былі ў Варшаве. Найперш, перанясёмся ў цырульню, дзе Віталь Рыжкоў распавядаў прысутным пра далейшае ўзыходжанне зоркі Цімура Хоміча.
    — Цімур выйшаў на прашпект і пайшоў ім у бок Уручча. У тыя гады Менск не аброс яшчэ кавярнямі, як гронка вінаградзінамі, але яны ўжо віселі на ім, як кляшчы на дзікім сабаку.
    — Можна без ідыёцкіх параўнанняў не да месца? — уставіў Календа. — Гэта ж у мяне ён тады ночыў, і штосыді я не помню, каб мы так параўноўвалі.
    Ты наогул нічога не помніш, пакрыўдзіўся Віталь. — Я табе па-мастацку кажу, а не проста так.
    — Ды ідзі ты на х-р! сказаў Календа, але сам адышоў да працоўнага месца.
    — Ішоў Хоміч прашпектам, прамым, як проза A. I. Бацкеля, — працягнуў Рыжкоў, зірнуўшы на цырульніка. — I глядзеў на шыльды рэстарацый, і думаў пра прыроду грамадскай фармацыі ў Беларусі. Перабіраў ён розныя варыянты, аналізаваў сувязі і напрамкі эксплуатацыі чалавека чалавекам на нашай Радзіме, калі яго позірк знайшоў словы «Казачны замак». «Неафеадалізм», — зразумеў Цімур, абышоў дом і зайшоў у падсобку.
    Хто тут шэф-кухар? запытаў Цімур. Вельмі мне ваша канцэпцыя спадабалася, у духу посткаланіяльнай тугі па псеўданацыянальным маяраце.
    — Шэф-кухарка тут я! А ты што за зал-па свядомая? — запытала ў адказ шэф-кухарка. У цябе даведка з бээнэфа ці ты проста па жыцці дурненькі?
    Шэф-кухаркай была жанчына, якая важыла прыблізна як тры Цімуры, або сто шэсцьдзясят кілаграм. Яно і зразумела: паспрабуй ты цэлы дзень есці піцу, запіваць «Аліварыяй-дзясяткай» і праз шчыліну ў па-
    нелях глядзець на студэнтаў БНТУ, якія ўсе, як адзін, маладыя і прыгожыя задроты. У такіх умовах вага расце, як колькасць захворванняў у моладзі падчас вясновага прызыву.
    — Я па жыцці марксіст, а ты не адчуваеш душэўных памкненняў працоўнага чалавека, — дзёрзка сказаў Хоміч.
    Шэф-кухарка, якую звалі Васіліса Віктараўна, устала з піўнога кега і закруціла рукавы.
    — Вось што я скажу табе, пясняр ты зямлі беларускай, зараз я ўдару цябе справа, і маліся, каб я схібіла і трапіла ў скрыні з сасіскамі ў цябе за спінаю, інакш тваё цела, дадзенае табе эвалюцыяй, трапіць у смажанкі, унесеныя ў наша меню галоўным тэхнолагам, — так трапна сказаўшы, яна замахнулася і ўдарыла Хоміча з правай.
    Калі дым асеў, Віктараўна зразумела, што Цімур застаўся стаяць на сваіх дваіх ды заняў баксёрскую стойку.
    — Зараз, філосаф ты народнай тугі па вытворчых сродках, я прапішу табе злева, і прасі Святога Роха, каб у мяне раптам звяло сутаргай плечы, іначай твой далейшы творчы шлях будзе нагадваць жыццё Стыва Хокінга, — другі раз трапна сказаўшы, шэф-кухарка ўваліла Цімуру з левай.
    Надзіва і гэтым разам Цімур застаўся на нагах. Праз здзіўленне жанчына ажно разявіла рот і высунула язык.
    — Вось што я табе скажу, шэф-ты-кухарка, ударыла ты мяне два разы, а я ўдару цябе ў самае балючае: скажу я табе так, што сілы ў руках у цябе няма і робіш ты на карысць капіталу, які не мае ні нацыянальнасці, ні мамы, ні таты, а толькі мае аднаго саюзніка — тваю дурасць.
    Пасля гэтых слоў пачалася бойка, бо трэці раз ударыла шэф-кухарка, але трэці раз не стаў Хоміч трываць удар, а хутка адскочыў і штурхануў на Віктараўну слуп з піўных кегаў. Каго іншага тымі бочкамі заваліла і расціснула б, ды толькі пакаціліся кегі калідорам, збілі з ног двух кухонных працоўных, паламалі ім хрыбціны, раскаталі вушы ў бліны, што было вельмі дарэчы, бо бліны адразу кінулі ў печ і зрабілі на іх чатыры гавайскія піцы ў падарунак тром кампаніям, якія адзначалі здачу сесіі.
    Але і шэф-кухарцы адціснула пальцы на левай Ha­se, раззлавалася яна не на жарт і схапіла Цімура за плечы, той яе лбом ударыў у нос — больш не разабраць было, хто каго б’е і каму ад гэтага робіцца балюча, апроч памагатых сусветнага капіталу. Тры гадзіны дужаліся Цімур Хоміч з шэф-кухаркай, ажно ўзняла Віктараўну руку:
    — Стой, стой, хлопчык! — сказала яна, па калена ў цесце, па пояс у маянэзе, па горла ў піўной пене. — Бачу цяпер, што не маскаль ты, але не бачу, чаго ты хочаш ад мяне? Што ты дачапіўся, што ты прыпёрся, бачу, што не санкантроль, бачу, што не ахова працы, бачу, што не эмэнэснік ты, бо ніхто б з іх мяне не здужаў, дый ты не змог, але і я цябе не здужала, то скажы мне, што ты за персанаж былін, а я цябе на х-р пашлю, каб больш не бачыць!
    — Я не персанаж былін! адказаў на гэта Цімур. Я герой новага часу, абранец, якому наканавана правесці цябе праз цемрадзь няведання да ззяння новага сэнсу! Пусці мяне на кухню, і я зраблю цябе кухарам для людзей!
    Па табе дурка плача! — закрычала Віктараўна, і зноў яны пакаціліся па падлозе падсобкі, раз-пораз
    наносячы трапныя магутныя ўдары ў розныя часткі цел адно аднаго.
    Яшчэ тры гадзіны барукалася шэф-кухарка з Цімурам, але не змагла даць рады, і зноў ускінула руку, і зноў закрычала:
    — Другі раз пытаю я цябе, сабака ты валацужны! Бачу, не Дзяржкантроль ты, бачу, не «Зелянбуд», бачу, не карэспандэнт «Саўбелкі»! Хто ты такі, чаго хочаш, скажы мне нармальна, па-чалавечы, скажы, як якому глухому ці сляпому б патлумачыў!
    — Хачу кухарам быць пры табе, паказаць новыя рэцэпты хачу! выгукнуў тады Хоміч.
    Зноў паглядзела на Цімура як на хворага шэфкухарка, зноў пакаціліся яны па падлозе, зноў біла хлопца баба булавой, а ён зноў яе кусаў усімі трыма галовамі (прынамсі, так падавалася персаналу кавярні «Казачны замак»), Так і біліся яны на падлозе, аж пакуль не пачалі прабівацца ў падсобку п’яныя студэнты, патрабуючы піц танных і піва халоднага, пакуль не пачалі ісці студэнты ў заклад, робячы стаўкі то на Віктараўну, то на Цімура. Як заўважыў гэта Хоміч, так наліліся рукі яго нянавісцю да буржуазных перажыткаў, што ўдарыў ён Віктараўну тры разы галавой аб падлогу, сышла яна да пояса ў зямлю. Устаў тады Хоміч і сказаў спакойна так, разважна:
    — Паважаныя мінчане і госці сталіцы, вяртайцеся за сталы, хутка будзе і піва таннае, і піца смачная, зараз усё будзе!
    Толькі сказаў ён так, як прыйшлі ў сябе працоўныя кухні і з крыкам «Віктараўна пала!» накінуліся на Хоміча. Аднаго, мыйшчыка посуду, адкінуў Цімур піўным кегам, другому, рэзчыку цыбулі, засунуў дзве палкі сухой кілбасы ў кожную з ноздраў, трэцяму,
    не разабраць ужо было, хто ён такі, тушай сабачай па спіне так ударыў, што зламаў хрыбціну. Але ўжо ляжалі памагатыя шэф-кухаркі на Цімуры, як працоўныя Трактарнага на пляжы ў Серабранцы — густа, з ранку да вечара і з мацюкамі.
    Зваліўся Цімур пад іх цяжарам, усё ў вачах яго паплыло, кроў стала ў зрэнках. Закрычаў тады Хоміч:
    — Маці, зямелька родная, тата, неба яснае, браты мае, птушкі вольныя, дайце вашых сіл напіцца, дайце мне хоць на секунду прадыхацца — кожнага я зваюю, кожнаму п-зды дам!
    Устаў Хоміч, і такой сілай наліліся ягоныя плечы, ногі мармуровымі сталі, спіна — чыгуньевай! За секунду параскідаў памагатых Віктараўны Хоміч. Устаў, агледзеўся.
    — Ну ты і х-рню нясеш, дзе ты так навучыўся? — засмяяўся Календа.
    — Цябе не запытаў! Графаманаў ты сын! Дачка ты дармаеда! — злосна адказаў Віталь і працягнуў гісторыю пра Хоміча. — Адным словам, абвёў Цімур крывавымі вачыма студэнтаў у падсобцы «Казачнага замка», угледзеўся ў твары іх маладыя, галодныя, да піва і піцы хцівыя. Зразумеў, што трэба іх накарміць, напаіць, а тады ўжо казаць ім мудрыя словы пра барацьбу з сусветным капіталам.
    Што рабіць? Трэба будзіць шэф-кухарку. Узяў Хоміч кег з півам, прабіў метал пальцамі і выліў увесь напой халодны Віктараўне на твар. Прахапілася баба:
    Што, кажа Хоміч, зразумела, хто я такі, хто ты такая, як у новае жыццё мы з табой пакрочым?
    — Так, адказвае Віктараўна. — Ты які ўсё бачыў, я — Хумбаба, а ў новае жыццё мы не пойдзем, бо ты смерць пераможаш і будзем жыць вечна.
    — Оооо! — працягнуў тады Цімур. Бачу, замоцна я цябе галавой аб падлогу прыклаў, давай будзі сваіх памагатых, трэба студэнтаў карміць, не для таго яны сесію здавалі, каб ты тут на падлозе валялася і манкіравала непасрэднымі службовымі абавязкамі.