Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Тым ранкам разважаць пра дзіўныя сны асабліва не было калі, бо са змены вярнулася Юля разам з калегамі: адна з іх таксама была круп’е, а дзве — прасталыткі, якіх аформілі ў казіно спецыялісткамі па кадрах. Дзяўчаты збіраліся працягнуць свята, якое яны пачалі на працы, густымі ўзліваннямі, таму Цімуру давялося ўстаць за пліту і нарабіць дранікаў.
Накарміўшы дзевак, Хоміч пачаў тлумачыць ім пра асаблівасць адчужэння вынікаў працы ад людзей, якія яе непасрэдна зрабілі. Юля і яе сяброўка-круп’е слухалі заварожана, а прасталыткі ўрубілі «Першы музычны» і падпявалі песням Куллінковіча і ранняга «Ляпіса». «Вось жа бл-дзі! — падумаў Хоміч. — Ніякай класавай свядомасці!»
Але абкатаць думку, як адзінокую бульбіну на патэльні, Цімур не паспеў, бо кліп на песню «Пераехала камбайнам» знянацку перапыніўся і ў кадры з’явіла-
ся ўсмешлівая бландынка, якая паведаміла, што да іх у рэдакцыю прыйшло экстраннае паведамленне ад МНС, якое папярэджвае мінчан, каб яны ні ў якім разе не выпраўляліся ў прадмесці і палі недалёка ад горада на рыбу або паляванне, бо за гарадскімі мурамі бегае голы мужык і дае п-зды кожнаму рыбаку і паляўнічаму. Неўзабаве паказалі анімацыю ў стылі фаталіці з «Mortal Kombat», дзе і напраўду голы мужык адарваў галаву нейкаму таўсцілу. Пасля буйным планам паказалі партрэт гэтага самага мужыка, і Хоміч пазнаў хлопца са сваіх сноў. У Цімура адвалілася сківіца, як надоечы ў Юлі.
— Слухай, Марына! — сказаў Хоміч, звярнуўшыся да адной з прасталытак, калі сківіца нарэшце стала на месца. — Ты ведаеш, які ў гэтага хлопца патэнцыял?
Марына паглядзела на Хоміча, як жывёлагадоўца з-пад Нароўлі на бутэльку «метаксы». Доўга або коратка, але Хоміч усё падліваў і падліваў, падбіраў, і аргументаваў, і спрабаваў контрінтуітыўныя падштурхоўванні да патрэбнага яму выніку, не даваў прасталытцы заснуць і падтрымліваў яе галаву, аж пакуль яна не дала цвёрдую згоду спакусіць гэтага хлопца і навучыць яго есці хлеб, піць віно і прымусіць апранацца хаця б у джынсы ды майку. Праўда, калі дзяўчына праспалася, ніводнага са сваіх абяцанняў яна не помніла, і курс з ліслівасці і пагроз прыйшлося паўтарыць ажно з такой інтэнсіўнасцю, што ўсе дзяўчаты спазніліся на працу, за што ім аб’явілі вымову і тры дні адпрацовак у лазні.
Калі адпрацоўкі скончыліся, Марына села на электрычку Менск — Маладзечна і выйшла на станцыі Зялёнае. Наколькі яна ведала, апошні раз голага хлопца бачылі ў ваколіцах дачнага таварыства «Un­forgiven» завода металаканструкцый. Разлік Марыну
не падвёў, і, калі яна выйшла на бераг даволі вялікага стаўка, ніводнага рыбака або паляўнічага не было, прасталытка расклала дыванок на сонцы, распранулася і легла загараць.
Прачнулася яна праз тое, што той самы хлопец, якога яна шукала, стаяў па пояс у вадзе на сярэдзіне возера, трымаў вялікую рыбіну абедзвюма рукамі і штосьці ёй горача тлумачыў. «Вось жа, блін! — падумала прасталытка. — Дарма я думала, што ён ужо пад Негарэлым». Трэба было дзейнічаць.
— Малады чалавек! нягучна закрычала яна. Малады чалавек! — хлопец паглядзеў на яе. — Вы не ведаеце, што хацеў сказаць Кузьма Чорны, так падрабязна апісваючы пах вязаў на пачатку аповесці «Млечны шлях»?
Закруцілася ў прасталыткі і хлопца, Марына толькі зацеміла, што ад яго пахне рыбай і дзікімі звярамі, хаця дзікіх звяроў, папраўдзе, яна ніколі не нюхала. Гэтым наогул мала хто можа пахваліцца. Тым больш з прасталытак, хіба толькі з тых, якія пры гатэлях працуюць. Марына ж, як вам усім, спадарства, вядома, працавала ў казіно на паўтары стаўкі.
— Устаўкі? — запытаў Зайцаў-Кот.
He, не ўстаўкі, — сказаў Віталь. — Адным словам, склалася ў Марыны з хлопцам, дый так ладна, што таго ж вечара яна забрала яго да сябе жыць, навучыла есці хлеб, запіваць віном, насіць джынсы «Levi’s» і замаўляць майкі на Wildberries.
— Разумееш, — сказаў Хоміч, наліваючы хлопцу, калі Марына прывяла яго ў госці пазнаёміцца. Калі ты бліжэй сыдзешся з людзямі, ты хутка зразумееш, што з дня ў дзень яны перажываюць адны і тыя ж станы, нават пра самыя патаемныя жаданні яны думаюць аднымі і тымі ж вобразамі, што ж казаць пра
іх камунікацыю з блізкімі — ты будзеш чуць ад іх шаблонныя апавяданні, якія яны расказвалі іншым сябрам, а галоўнае — усё гэта казкі, якімі яны супакойваюць саміх сябе. Чалавек любіць складаць нарацыі пра сябе, як пра пуп зямлі, каб рацыяналізаваць учынкі, сапраўдных прычын здзяйснення якіх ён сам не разумее.
— He заўважаў, — адказаў на гэта хлопец. — У мяне такога не бывае.
— Каб заўважыць, лепш за ўсё паехаць за мяжу і вывучыць дзвесце замежных слоў — ты вельмі хутка ўбачыш, што толькі іх людзі і ўжываюць. Проста паслухай, пра што яны гавораць на вуліцах.
Пасля Цімур дастаў агульны сшытак фармату А4 і пачаў чытаць хлопцу, які раней хадзіў голы, свае вершы, напісаныя за апошнія два тыдні — балазе, часу ў беспрацоўных удосталь.
Як вам патлумачыць, што гэта былі за вершы? Уявіце, што вы нарадзіліся ў гета падчас вайны, цудам выжылі, зразумелі, што жывяце ў Савецкім Саюзе і вас не прымаюць ва ўніверсітэт па пятай графе, а ў тэхнікум — па разумовых здольнасцях, таму вы ідзяце ў хабзу і вучыцеся вапнаваць сцены, на першым жа перапынку вы разам з аднагрупнікамі бежыце ў пад’езд суседняга дома і там выпіваеце бутэльку каламутнага віна на чацвярых, выходзіце з пад’езда, падыходзіце да ганка хабзы і адчуваеце галодным страўнікам, як віно пачынае балюча раздражняць слізістую. Прыблізна такія эмоцыі ўзнікалі пасля праслухоўвання вершаў Цімура, больш экзальтаваны назіральнік мог бы гэты рэзкі боль назваць мурашамі па скуры, але я звычайна трымаюся праўды і залатой сярэдзіны, прамовіўшы гэтыя словы, Віталь прыкмеціў, што яго ўжо даў-
но ніхто не слухае і нават капітан Капейкін, закручаны ў коўдру, з тварам, які бывае, калі чалавек узгадвае першую паездку на мора, пагладжвае сам сябе па шчоках.
Рэпер зразумеў, што лепш ён проста паслухае іншых і перастане марнаваць каштоўныя хвіліны прыходу на нікому пакуль не цікавую гісторыю. no634 з Віталём сядзеў Андрэй Куціла. Рэжысёр нешта расказваў.
ПРЫБЛІЗНЫ ПЕРАКАЗ ДАКУМЕНТАЛЬНАГА ФІЛЬМА «ВОЧЫ ТВАЁЙ»
— Ігар Іванавіч пакідае машыну каля працы і сядае ў аўтобус, бо час ехаць у ЗАГС на роспіс дачкі. У сотцы вакол яго надзіва шмат людзей. Раптам ён адчувае, што ў яго выцягваюць гаманец. Завязваецца бойка, атрымлівае ён на дыхтоўны дыхт. Злодзеі збягаюць на прыпынку, Ігар Іванавіч спачатку валяецца на падлозе, пасля яму дапамагаюць сесці, але тут уваходзяць кантралёры. Талончыка ў яго няма, грошай няма, тэлефона няма, пашпарта няма! Яго вязуць у пастарунак. Там прабіваюць па базе, мянты яму спачуваюць, але хтосьці там галоўны кажа, што трэба везці ў суд. Прывозяць у суд, а ў кіраўніка суда юбілей — усе пайшлі ўжо манікюры рабіць і рыхтавацца да банкету.
Адным словам, замыкаюць яго на выходныя, а з родных ніхто не ведае, дзе ён, там таксама драма — але яна па-за кадрам, мы яе не бачым. Сядзіць ён на гэтым Акрэсціне, нармальна сядзіць, толькі накурана. Прыходзіць панядзелак, вязуць мужыка ў суд.
Усё як мае быць: мянты яго прыкоўваюць кайданкамі да лавы і сыходзяць. Заходзіць мужык нейкі, кажа яму, маўляў, ён адвакат, але тут забягае нейкая баба і выцягвае гэтага адваката за валасы з залі. Але прыходзіць сакратар суда, за ім пракурор, за ім дзеці групай — гэта студэнтаў кулінарнага тэхнікума прывялі паглядзець, што бывае, калі не заплаціў за праезд. Мянты вяртаюцца, у апошні момант прыбягаюць дачка з зяцем. Кажуць: «Мы табе, тата, адваката нанялі, зараз усё зробіць у найлепшых традыцыях беларускай адвакацкай школы». Мужык пытае: «То-бок напіша на “Радыё Свабода”, што нічога зрабіць не мог і беларуская судовая машына расціснула чарговую ахвяру?» «Не, тата, нармальны адвакат — максімум дадуць спагнанне».
Заходзіць суддзя, усё як трэба, «Устаць, суд ідзе!», хто такі, дзе нарадзіўся, дзе згадзіўся. Апыталі сведкаў, Ігара Іванавіча, карціна ясная: ехаў без квітка, віну прызнае, і гэтак далей, і такое гладкае. Адвакат добры, гэта і напраўду той мужык аказаўся, якога жанчына за валасы з пакоя выцягнула, а жанчына тая — суддзя. Але ладна, адвакат паспеў узяць даведку з ваенкамата, што мужык — чарнобылец, то-бок ільготнік. Тут і пракурор пачынае прамову, роўна так гаворыць, і ў канцы рэзка:
— Улічваючы, што Ігар Іванавіч з’яўляецца льготнікам-ліквідатарам на Чарнобыльскай АЭС, прашу высокі суд пакараць яго аднапакаёвай кватэрай на Каменнай Горцы з абавязковым пражываннем цягам пяці гадоў.
Мужык думае: «Ого, а ў барабан мне надавалі мацней, чым падавалася», Суддзя выходзіць падумаць, вяртаецца і агалошвае:
— Прызнаць вінаватым. Пакараць аднапакаёвай кватэрай на Каменнай Горцы з абавязковым пражываннем цягам трох гадоў, кватэру набыць за кошт сродкаў Мінгарвыканкама на добраўладкаванне Фрунзенскага раёна.
Адвакат мужыка ляпае па спіне: бачыш, Іванавіч, я абяцаў, будзе як мае быць, з пяці гадоў да трох збілі, лічы, прызналі, што невінаваты! Але Ігар Іванавіч адваката даслухаць не паспеў, бо канвой яго ўзяў і павёз у БТІ. У нас жа адно акно, там усё за дзесяць хвілін аформілі, далі мужыку паперку, без цяганіны рэгістрацыю паправілі з прашпекта Незалежнасці на вуліцу Нёманскую, аддалі ключы і сказалі: «Паязджай, паляжы, там ужо і канапа ёсць».
Тут і зяць з дачкой кажуць: «Паехалі тата, паглядзім, што там ды як». Прыязджаюць: аднапакаёўка як аднапакаёўка, але канапа ёсць. Праходзіць дзесяць хвілін, прыходзіць жонка мужыка, аглядае кватэру і кажа:
Ты як хочаш, але жыць у гэтай аднушцы я не буду. Я не для таго прыехала ў Менск з Вердамічаў, каб у гэтым гета жыць!
Дзвярамі грымнула і хто яе ведае, куды пайшла. Дахаты, напэўна. Мужык разгублены, але жыццё ідзе па чарзе, пакрыху, па кроку. Ходзіць мужык на працу, але пакрысе пачынае піць, тыдзень п’е, два п’е. Але так — на працу ходзіць. Ды раз — тэлефанаванне:
— Ігар Іванавіч?
— Так, я.
— Жонка ваша памерла, прыязджайце, забірайце, — і адрас бальніцы гавораць.
Мужык у шоку. Далей — як звычайна: пахаванне, хаўтуры. Мужык трымаецца пару дзён. Пасля напіваецца, а раніцай яму ўсё робіцца ясна.
Усё гэта падстроілі зяць з дачкой: яго замкнулі на Каменнай Горцы, а жонку атруцілі — цяпер самі будуць жыць у цэнтры. Але доказаў ніякіх у яго супраць зяця ці дачкі няма. Што рабіць? Вырашае любым коштам давесці іх віну. Звальняецца з працы, спрабуе сачыць за імі, але вынікаў ніякіх. Яны нават у кватэру гэтую не пераехалі, жывуць у зяця. Пільнуе ён іх пару тыдняў і квасіць паралельна.