Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Першым крокам я прызнаюся кожнай з вас у каханні: раскажу, што я тонкая творчая натура, якую можа зразумець толькі генерал з засакрэчаным прозвішчам, але не да канца, бо моц-
на заняты выкрыццём схем рэверсіўнай пастаўкі крэветак на Беларусь, і ты, мая дарагая, каханая, любімая, ты мне самімі зорамі прызначана. Ніхто з вас, дурніц, не здагадаецца, што схемы рэверсіўнай пастаўкі крэветак на Беларусь даўно выкрытыя і пастаўленыя на службу камітэту, а я ніяк не магу быць тонкай творчай натурай, бо такіх адсейваюць пры прыёме ў камітэт яшчэ на этапе зачацця. На другім этапе я буду дарыць кветкі, карціны і есці з вамі марозіва чорнай ноччу пад тымі самімі зорамі, якія мяне вам прызначылі. Пра трэці ж этап я вам пакуль не раскажу, бо вы не маеце да яго службовага допуску.
Чацвёрты мой падступны план заключаецца ў тым, што я збіраюся не проста заняцца сэксуальнай эксплуатацыяй вашых цел я збіраюся спачатку ўцерціся вам у поўны давер, дамагчыся з вашага боку сляпога кахання да мяне, падавіць вашу волю, як вараную бульбу таўкачом, разбурыць вашы асобы, як рэстаўрацыя разбурыла беларускія палацы, дамагчыся поўнай дэградацыі вашых душ да аднаго хапальнага рэфлексу, прымусіць вас саміх перадаць мне кампрамат на сябе, аформіць непад’ёмныя, як прылепленая да асфальту гумка, крэдыты, а гатоўку ад тых крэдытаў у адсутнасць сведкаў перадаць мне, спустошыць вашы банкаўскія рахункі, прадаць кватэры за мізэрны кошт. Адным словам, пасля ажаццяўлення гэтага майго плана вы знойдзеце сябе голымі пад мостам, а таксама ў міжнародным росшуку за шэраг маёмасных злачынстваў і два-тры сэксуальныя злачынствы супраць незнаёмых вам людзей.
Пяты мой план датычыць аднаго толькі Цімура Хоміча, але ён і ёсць самым падступным. Пасля Ta-
го, як я дазнаюся, дзе ён жыве, я ўварвуся да яго ў кватэру і, пагражаючы маім табельным парабэлумам, які я насамрэч прывёз у Польшчу, саб’ю яго на дыхтоўны дыхт. Далей я буду катаваць яго і мучыць як найменей тры дні з перапынкамі толькі на сон і ежу. Ці трэба казаць, што спаць і есці буду толькі я? Затым я загарну Цімура ў дыван Брэсцкай дывановай фабрыкі і вывезу ў Беларусь на машыне з дыпламатычнымі нумарамі. Там я перадам яго ў напрацаваныя рукі генерала з засакрэчаным прозвішчам. Разам мы аднясём яго ў скляпенне, дзе голага пасадзім на ланцуг. Мы будзем збіваць яго і маральна зневажаць доўгія гады, аж пакуль ён не сустрэне сваю смерць ад вечнага болю, амаль поўнай адсутнасці ежы, сну і медычнай дапамогі.
Шосты мой план — у тым, што ў мяне няма ніякага шостага плана, і, калі хтосьці з вас неяк выкруціцца ад крымінальнага пераследу і расплоціцца з крэдытамі — оооо! — ён яшчэ доўга будзе помніць, што я маю шосты план, і баяцца нават выйсці на вуліцу, каб не сустрэцца там са мной і маім шостым планам!
Капейкін скончыў аповед і сеў на бервяно, па яго твары каціліся слёзы:
— Слухай, Чорны, а навошта ты нам усё гэта апавёў, гэта ж тваё асабістае? — запытаў Пшэмак Мятліцкі.
— Такі я ўжо чалавек — з тонкай душэўнай арганізацыяй, творчая асоба, як і вы ўсе, — прахрыпеў Капейкін, якога душылі слёзы.
Наступнага дня спадарства сабралася на пляцы Люблінскай уніі, штохвіліны ўзгадваючы, як Міндоўг
той Люблін паліў і нам даваў параду не адгукацца пра гэтую забаву дрэнна, пакуль самі не паспрабуем. Пра унію Міндоўг нічога не ведаў, але, думаю, і на яе скіраваў бы струмень скрайняй незадаволенасці жоўтага колеру. Тым больш нічога Міндоўг не ведаў і пра пляц Люблінскай уніі, а каб хто яму расказаў, вельмі князь здзівіўся б самой ідэі называць скрыжаванне ў гонар таго, што ў далёкім горадзе сабраліся пяцьсот мужыкоў і намалявалі атрамантам на паперцы свае подпісы.
Аднак збіраліся нашы героі не проста так, а на вячоркі, якія былі прызначаны ў кватэры кампазітара Андрэя Якушава, каторы, здавалася, гасцей пакуль не заўважыў, бо быў заняты імправізацыямі на раялі — пісаў матывы для новай оперы пра барацьбу Зянона Пазняка з крывавым рэжымам пад працоўнай назвай «Барацьба Зянона Пазняка з крывавым рэжымам і яго таталітарная перамога».
У кампазітара было гатова тры акты агульным гучаннем дзве гадзіны пяцьдзясят хвілін, але здавацца ён не збіраўся і пісаў чацверты. Са стварэннем новага матэрыялу ў кампазітара праблем не было былі праблемы з пастаноўкай ужо напісаных опер.
Але штосьці я даўно не звяртаўся да вашага калектыўнага розуму, дарагія мае чытачы, не ўшчуваў вас, не паказваў, што здольнасці вашы не проста сярэдненькія, а што вам бы зноў у пачатковую школу, на ўрок працы, за дапаможнік «Нажнічкі-чараўнічкі». Вось паспрабуйце здагадацца, чаму аніводны тэатр не браўся паставіць оперы Андруся Якушава «Лябедзька і выбары старшыні партыі», «Зелянбуд як вечнае свята на свежым паветры» і юнацкага твора «Тры скрыпачы на рэстаўрацыі Вялікага тэатра оперы і балету»?
Тут вы, праўда, можаце даць рады, але паспрабуйце адказаць на пытанне, чаму так ніколі і не быў пастаўлены балет «Цар Аляксандр з Александрыі», і сапраўды, кажу вам, што, каб вашу оперу паставілі ў оперным тэатры, трэба быць з гэтых самых. «3 якіх гэтых самых?» — запытаеце вы. Крыху мазгамі параскіньце, бо мафія бывае сіцылійская і блакітная, і штосьці ў Оперным тэатры я італьянцаў не бачыў.
— Атрымліваецца, Якушаў не з гэтых? Каторыя не італьянцы, але ў Оперным? — запытаеце вы.
Што так — адразу — не з гэтых? Можа, і з гэтых, я нічога такога не ведаю пра яго, ведаю толькі, што оперы яго не ставілі ні ў Менску, ні ў Варшаве. Але гэта, прабачце, ні пра што не сведчыць, маіх опер таксама аніводны тэатр не ставіў, і вашых, баюся, таксама. А тое, што мы з вамі іх не пісалі — гэта наш недахоп, а не мастацкай рады ці Андруся Якушава. Адным словам, цяпер, калі я вас канчаткова заблытаў і вы ўжо самі не рады, што пачалі разбірацца, дзіравы кампазітар ці мы яго любім зусім не за гэта, самы час пераходзіць да гутаркі, якая адбывалася за спінаю ў музыкі, пакуль ён шалёна лупіў па чорных клавішах раяля.
Там Капейкін, крыху паўздыхаўшы, схіліўся да вуха Касі Мятліцкай:
— Ведаеш, Кася, — так, ён паспеў перайсці з дзяўчынай на «ты». — Да сённяшняга дня я і не ведаў, што гэта такое — каханне. Скажы мне, ці кахала ты каго-кольвечы калі-кольвечы. He, стой, не кажы, не кажы мне такіх рэчаў. Я ўпэўнены, ты нават і не ведаеш, што я маю на ўвазе пад словам «каханне», гэта няпроста выказаць, але я паспрабую. Гэта калі глядзіш у вочы і разумееш: перад табой дзве замочныя шчыліны, а за імі — пакой. He, не пакой, але цэлы
дом, і гэты дом чакае, калі ты вернешся і будзеш у ім жыць, будзеш прыбіраць у ім, расстаўляць рэчы па паліцах, мыць падлогу, будзеш рабіць есці, спаць ноччу, і, куды б ты ні паехаў, ты заўсёды вернешся сюды — у свой дом. А яшчэ ў цябе вельмі файныя грудзі. I цяпер я адчуваю, што мы з табой як бы на адной хвалі, як бы ўсталі на адну дошку для сёрфінга і ў нас атрымалася не ўпасці на такім грэбні, на якім ніхто іншы не даў бы рады не захістацца, толькі мы з табой зможам праехаць на гэтай хвалі.
Ці чуеш ты, ці чуеш музыку, якую грае Андрэй? Мне здаецца, што ён адмыслова цяпер падбірае такія вібрацыі, такія гукі, якія граюць у тваёй душы, штосьці блізкае да тваіх пачуццяў да мяне і да маіх пачуццяў да цябе. Усе гэтыя кантрапункты, пераходы ад амаль поўнага спакою да кавалерыйскага наскоку — гэта нібыта пра нас. Чуеш, чуеш? — кадэбэшнік узяў Касю за руку і зазірнуў ёй у вочы.
— Пшэмак? паклікала дзяўчына. Ты можаш разочак Чорнага па твары прыкласці?
Мятліцкі біць Капейкіна не стаў, але той усё зразумеў і адышоў ад Касі, узяўшы за руку Таццяну. Твар дзяўчыны быў белы, як адзенне Зянона Пазняка, бо яна даведалася, што ў бацькі адбыўся ператрус. Такія рэчы самі па сабе не адбываюцца, а калі ўжо адбыліся, не рассмоктваюцца, нібы пакінуты на пяць хвілін на стойцы ў «Цэнтральным» кухаль піва. Таццяна слухала Капейкіна значна больш прыхільна, чым Кася, праўда, з болем у вачах, часам яна нават нешта перапытвала, а хвілін праз пятнаццаць пяшчотна папляскала яго па шчацэ кончыкамі пальцаў.
— Капейкін! Ліза Лянкевіч, якая ўчора прапусціла прызнанні афіцэра, вырашыла дазнацца, што
ён збіраецца рабіць. — Якія цяпер вашы планы? Мы гэтак жа будзем збірацца ў салонах у пошуках Хоміча або вы прыдумалі нешта іншае?
— 0, спадарыня! горача адказаў Капейкін. — Я так і не даведаўся, дзе мне яго шукаць, каб перакінуцца парай фразаў, а яшчэ лепш — прамовіць да яго доўгі і палкі маналог.
— Дык а Віталь вам не дапамог? — запытала Ліза.
— Дык дапамог я! — закрычаў Віталь. — Я амаль усё расказаў, а што Чорны не зразумеў, дык гэта цалкам не мая віна! Вось вам знак Беларускай народнай рэспублікі! — і Рыжкоў намаляваў на грудзях пальцамі партрэт Івонкі Сурвілы.
He праўда ваша, а ваша крыўда, — сказаў Капейкін. — Вы так і не апавялі мне, за якой салодкай доляй, за якім сонцам у ваконца, за якім смыкам беларускім, за якім быў, ёсць, буду Хоміч папёрся ў Варшаву!
— Васпане! выгукнуў Рыжкоў. — Напраўду, няма нічога лягчэйшага, як пра гэта апавесці. Я раскажу ўсё, што знаю! Пачну з таго, што, калі Хоміч пасябраваў з A. I. Бацкелем, то разам з ім яны выправіліся ў паход па паркетную дошку!
Куды? не даў веры ўласным вушам Пшэмак Мятліцкі. Такога проста не можа быць, бо такога не можа быць не толькі з Акудовічам, якога няма, але нават ні з кім з тых, хто ёсць, — так, на паляка, Мятліцкі быў надзвычай добра абазнаны ў беларускай філасофскай думцы. Мы маем невялікі парадокс. Калі Акудовіча няма, а такое з ім таксама было, то што было з тымі, хто ёсць?
— Каханы... Кася дачакалася, калі муж зверне на яе ўвагу. — Помніш, у першай сцэне, калі мы сядзелі аб’яб-ныя коксам на паркінгу каля «Жабкі», ты прасіў мяне або закрыць рот, або яго ўжо не закрываць? —
Пшэмак кіўнуў. 3 таго часу аўтарская задума зрабіла поўнае кола, і зараз я мушу папрасіць цябе або ўжо давесці гэтую думку да лагічнага канца, што ты, напэўна, зрабіць не зможаш, або завершыць яе проста зараз. Іншымі словамі, я прашу цябе заткнуцца.
— 0, я гляджу, усе персанажы ў гэтым творы выступаюць на баку аўтара, — сказаў Пшэмак. — Гэта надзвычай мудра з яго боку. Хто, калі не персанажы, мусяць яго падтрымліваць? Хіба што драбнюткія дэталі ў структуры апавядання.