Фанаткі любілі Горвата проста так, за тое, якім ён ёсць. Як бачна з маіх кпінаў з гэтых няшчасных кабет, усе яны былі істотамі тонкай душэўнай арганізацыі, схільнымі да самаахвярнасці, жыцця з алкаголікамі і закаханасці ў мужчын, якія матаюць дваццацігадовы тэрмін за двайное забойства. Такая фанатка магла патлумачыць вам не толькі за Горвата, але і за двух-трох іншых мужыкоў, якіх скруціла лёсам і кінула на сацыяльнае дно або проста кулаком аб ейны твар. Патлумачыць ёй, што пачуцці да рэцыдывіста абмежаваных інтэлектульных здольнасцей, якога яна ніколі не ўбачыць, не ёсць каханнем, што гэта як праверка МНС — бессэнсоўны рытуальны занятак, які толькі адбірае час і рэсурсы, — немагчыма. На фоне такіх мужчын Андрусь выглядаў не проста суперпаспяховым пісьменнікам, але персанажам легенд, які адным позіркам можа адбудаваць хату, другім падаіць казу, трэцім давесці да наймацнейшага вагінальнага аргазму. Прабачыць такому мужчыну лёгкую самазакаханасць і пуставатасць — гэта не ахвяра, гэта кава, туліпаны і французскі рагалік у ложак. Гэта пятнаццаць лайкаў на фота аватаркі ў фэйсбуку, гэта каментар ад незнаёмага мужыка пра знешнасць — карацей, адна прыемнасць. Праз гэта і даводзілася вышукваць праклятых зайздроснікаў — як ні круці, але прыносіць ахвяры было ў самім характары і ладзе жыцця гэтых фанатак. Калі Горват выдаляў фэйсбук, яны абмяркоўвалі гэта тыднямі, калі выкладваў фотаздымак з дач- кой пісалі пасты пра тое, як пабудаваць моцную сям’ю, а калі ад’язджаў пісаць раман у Італію — млелі так, нібы ў Італію Горват вязе іх, каб зрабіць прапанову па калена ў цёплай вадзе Адрыятыкі. Пісьменніку з фанаткамі пашанцавала, а вось самі яны толькі замацоўвалі мадэль самаахвярных паводзін, так нічога і не зразумеўшы пра саміх сябе з яго тэкстаў. Але Горват пайшоў з цырульні, а Андрэй Адамовіч так і не прыйшоў. Таму Пшэмак Мятліцкі назіраў за тым, як Сяргей стрыжэ нейкую дзяўчыну. — Вуек, — сказаў Пшэмак цырульніку. Навошта ты тут выклаў столькі беларускіх літаратурных часопісаў? — Адмыслова — каб да стрыжкі ствараць кліенту атмасферу безнадзейнасці. У час стрыжкі гэтае адчуванне пакрысе сыходзіць, і людзі застаюцца больш задаволенымі. Прыблізна на гэтых словах у цырульню прыйшлі Адамовіч з Рыжковым. 1 ў гэтым самым месцы, мае дарагія чытачы (я ж вас кожнага ў твар ведаю, кожнага другога па імені, а кожнага трэцяга — серыю, нумар пашпарта і ідэнтыфікацыйны нумар), вы мусіце запытаць: «А ты, а ты, Адамовіч, халера, а ты як у тую Варшаву пралез?» Што ты там усё з імі трэшся? Ты ж на Трактарным заводзе жыў, стрыгся ў цырульні за тры рублі пад хахла ці пад адольфа гітлера, як ужо табе больш падабаецца скварку ў рот ці руку да сонца. Як ты пралез у тую сталіцу брацкага нам польскага народа, такога брацкага, што ажно да канца свету і яго нянавісці да суседзяў? Ты ж сядзеў сабе ў сталінцы і не кукарэкаў, там, на Трактарным, пакукарэкай, там адразу набягуць працоўныя і натаўкуць у карак. Пісаў вершы такія, што іх яшчэ ніхто да канца дачытаць не мог, такія доўгія, як у Жадана, толькі ў Жадана нармальныя, а твае такая халера конская, што пачнеш чытаць, да сярэдзіны дачытаеш і думаеш: «Не, лепш бы я пачытаў “Цытатнік”, ці “Жыццё Марыі”, ці, у скрайнім выпадку, “Дэпеш Мод” — там і пра множны лік патлумачана добра, і рыфмы ўсе дакладныя, а ў тваіх Bepmax не разабраць, ці ты з нас здзекуешся ці проста дэбіл па жыцці». Дэбіл дэбілам, а ў Варшаве жыве і з багемай трэцца. Рэжысёры нейкія, рэперы, мастакі-канцэптуалісты, галерэйшчыкі. Што, удзень у «Жабцы» на касе стаіш? Ці, можа, ты там цэглу кладзеш? Ці нават якім брыгадзірам метрабуда ўладкаваўся? Адказаць на гэтае пытанне не цяжка. Пралез я, любыя мае чытачы, у Варшаву. Было нескладана. Як казаў мой першы следчы, «хочаш жыць — умей круціцца, а не хочаш сесці — напішы чыстасардэчнае». Добра што я яго тады не паслухаў і нічога яму не расказаў, хаця там нават з прызнаннем віны больш чым на два гады ўмоўна не намалявалі б, а без прызнання ўся іх справа развалілася. Мы тады проста з інструментальнага завода вынеслі дзве тоны арматуры, дзякуй богу, тэрміны даўніны выйшлі, to Mary сказаць, са мной яшчэ Сярога Даўгоў быў і Тарас Парамонаў. Даўно прызнацца хацеў, ды ўсё штосьці неяк не да таго было. А цяпер — як цяжар з душы. Можна сказаць, чыстасардэчнае напісаў. Але вы помніце, напэўна, што не пра тое вам распавесці хацеў. Думаў вам апісаць, як у Варшаву трапіў. He тое, каб мне вельмі хацелася, але мушу — як слова даў, ці што. Памятаю, сяджу я ў маленькім квадратным пакоі з высокай столлю. А насупраць мяне сядзіць спадарыня Багуміла Бердачыньска і кажа так строга: — I апошняя ўмова, пан Адамовіч: ва ўсіх сваіх творчых біяграфіях вы цяпер мусіце пазначаць, што былі ўдзельнікам праграмы «Gaude Polonia». Я тады толькі кіўнуў, і вока ў мяне тарганулася, бо, думаю, напэўна ж цяпер у мяне з’явяцца гэныя творчыя біяграфіі, каб я ў іх мог пазначаць штосьці? Вось жыў я бедна, як хворы нейкі, ці калека, ці нават вартаўнік на авашчабазе, а цяпер іншае жыццё ў мяне пачнецца, не трэба будзе цяпер з Тарасам Парамонавым арматуру піздз-ць, хай ён цяпер сам думае, каму яе прадаць. А я выходжу на новы ўзровень — я цяпер стыпендыят Міністэрства культуры Рэспублікі Польшча. Хаця па грашах з арматурай лепей выходзіла, але колькі можна, спіна баліць, дыхалка не тая, хадзі ты яе пакідай, гэтую арматуру, ноччу, калі цёмна, нібы слімакі па вачах папоўзалі. Дзве тоны — і ўсё рукамі. He, дзякую, я ўжо неяк так нізенька, затое праз легальную дамову. Выдыхнуў я і падпісаў кантракт з Міністэрствам культуры. 3 Тарасам, праўда, у нас тады выйшла непаразуменне. Бо Парамон у нас быў мазгавы цэнтр і галоўны па сувязях з грамадзкасцю, то-бок рукі ў яго былі слабенькія і грузіў ён так сабе, затое добра тлумачыў нам з Сярогам, як за метал брацца, і як правільна складваць тую арматуру, і, галоўнае, як не прыцягваць да сябе ўвагу спецыялістаў пэўнага профілю. Узяў Тарас шклянку і гаворыць: — Завязаць вырашыў? — а сам, бачу, робіць Сярогу знакі вачыма і адсунутым ад шклянкі мезенцам. — He, Тарасе, — кажу. — Разумееш, узрост, жонка, сын, мама хворая, тата курылынчык — не магу я сесці і вам не раю, вам жа раю кідаць арматуру і хаця б на салетру пераходзіць, яе хоць спаліць у выпадку чаго можна з такім полымем чадным. Ці дымавух нарабіць, калі з цукрам перамяшаць граматна, бо арматура што яе толькі ў жалезабетон добра, а будаўнічы бум прайшоў разам з ільготнымі крэдытамі, не відаць сярэдняму беларусу ні па пяцьсот, ні Палесся з тэлевежы. Тарас з Сярогам паўздыхалі, але бачаць, пазіцыя мая цвёрдая — дзве тысячы восемсот злотых штомесяц на картку, кватэру здымаюць і яшчэ ноўтбук абяцалі набыць. — Дабро, — кажа Тарас. Давай вып’ем за тваё новае жыццё, новых прыяцеляў, новыя артыкулы Крымінальнага кодэкса і каб пакаціўся ты па Польшчы аўтарытэтным пацаном, як з гары кансервы, каб паказаў ім, як жалеза грузіць і вязаць пад бетонныя канструкцыі. Выпілі мы адну, выпілі другую, трэцюю. Гляджу, заснуў Тарас, заснуў Сярога, ну, думаю, пранесла, выпусцілі з бізнесу, а сам так бачком-бачком — і ў дзверы. Можна сказаць, больш праца на радзіме не трымала. Мама, натуральна, вельмі здзівілася. — Што, — пытае. — Усё ж надумаў твой Тарас ганяць спірт на Польшчу? Mary яму грэлак падагнаць па знаёмстве. Па трыццаць рублёў за штуку. — Якія грэлкі, мама? — гэта ўжо я ў адказ пытаю. — Ты ж ведаеш, у Тараса вузканішавы бізнес, у гэтым і зацвікоўка: попыт на арматуру ўпаў, а я люблю салодка есці і мякка спаць. Мама мне не паверыла, хаця бацька яе пасля пераканаў, што я не спірт ганяю, а наладжваю каналы збыту ў Велькапольскім ваяводстве, так што ў вачах мамы я ўзняўся нават вышэй за Тараса — усё ж справа шляхетная, трэба мовамі валодаць і разумець кан’юнктуру, там-сям нават афіцэру паліцыі свінымі плячыма аддзячыць. «Ладна, — скажаце вы, — ты нам галаву мамай сваёй і Тарасам Парамонавым не дуры, ты нам раскажы, як ты на тую стыпендыю трапіў? У нас у кожнага па два такія тарасы на лесвічнай пляцоўцы, і ў кожнага такога тараса, далібог, мама, а на стыпендыю ты адзін пралез, то раскажы як». He хацеў я, але калі вы аж дасюль дачыталі, то раскажу. Калі грузіў я арматуру, то часу дарэмна не губляў: якая хвілінка або які дзень выходны — адразу на піўбар у цэнтры. А ў цэнтры, самі ведаеце, якія там кошты для простага чалавека, — адно расчараванне і сардэчныя пакуты, так што прыходзілася ісці на розныя хітрыкі — напрыклад, запісацца на лекцыі Беларускага калегіума і піць піва на парах. Спачатку выкладчыкі крыху здзіўляліся, але пасля нічога, звыкліся. Прыйдзе, напрыклад, жанчына нейкая і давай штосьці пра Арыстоцеля. Ты з-пад парты пару глыткоў зробіш і пытаеш: — He ведаеце, якая сіла эўрыкі дзейнічала на баявыя машыны ў Сіракузах, калі Сакрат выпіў цыкуту? Арыстоцеліха толькі вачыма пралыпае. А я яшчэ вып’ю паўшклянкі і зноў: — Калі штаны ў Піфагора роўныя, то які быў полавы орган у цара Леаніда? Гэтая, каторая па Арыстоцелю, пачырванее і далей штосьці па паперцы, так што з ёй не надта смешна было. Іншая рэч метадолагі. 3 імі адна радасць і эпапея сэнсаў. Прыйдзе Мацкевіч — і адразу з парога: — Вы дэбілы! У метадалогіі не разумееце нічога! I наўрад ці зразумееце. Я аж падскочыў: думаю, чалавек мяне наскрозь бачыць, напраўду ж нічога ў метадалогіі не разумею, усё адно думаў яму сківіцу зламаць за гонар прысутных дам, але паглядзеў у яго і плечы шырокія і нос скрыўлены. Можа, ён баксёр, як Гайдэгер, а я гэтых баксёраў ведаю, яны так здалёк пачынаюць, тыпу, там штосьці ззянне ў небе і крыху грудзі справа зачасаліся, а вось ужо выходзіць, што маму ягоную пакрыўдзіў і зараз ён табе капу нацягне на лімфатычныя вузлы. Я тады піва закруціў, думаю, ну яго нафіг, пасяджу паслухаю да перакуру, а там ірвану ў пад’езд бухаць, не буду рызыкаваць. А Мацкевіч гэты разагнаўся і кажа: «Эўрыстычныя здольнасці спадара Акудовіча дазваляюць яму ўзначальваць навучальную ўстанову толькі ў выніку агульнага адмоўнага росту навыкаў інтэлектуальнай працы ў нашай краіне». Я суседа пхнуў, кажу: Чаго гэна значыць? — Акудовіч дэгенерат, — кажа мне сусед. «0, — думаю, — Акудовіч — дэгенерат. Магчыма. Мне скуль ведаць, можа, і праўда». А Мацкевіч не здаецца, зноў штосьці там складаныя словы, а сусед мне перакладае, кажа: