Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Першымі вырашылі адведаць Пшэмака і Касю, бо Кася ўсё яшчэ спала, а Пшэмак быў толькі «за». На гэтым п’янку вырашана было працягваць, а капітан Капейкін сядзеў рэшту вечара моўчкі і толькі ціха пасміхаўся сабе ў вусы, якіх не насіў.
На гэтым месцы вы можаце запытаць, а скуль столькі беларусаў у Варшаве? У нас жа на мяжы тан-
кі ходзяць хмура, а візы выдаюць у польскім кансулаце, які яшчэ горшы за гэных памежнікаў.
Але Булгакаў пісаў, што кватэрнае пытанне масквічоў сапсавала, а беларусаў не тое каб палепшыла, але пераявіла не раўнуючы госпада нашага Суса Хрыста, перажагнаемся, брацця.
Але, але не проста так узгадаў я кватэрнае пытанне, а дакладней пытанне старшыняў жыллёвых таварыстваў. Што ён вярзе, якія жыллёвыя таварыствы? А такія таварыствы, у каторых захоўваюцца дамавыя кнігі. А ў тых кнігах што? Правільна, у тых кнігах пазначаецца нацыянальнасць жыхароў дома.
Напрыклад, быў Даніла з-пад Смургоняў. Зайшоў той Даніла да старшыні жыллёвага таварыства, Ha­ra ж нагу падпірае, рука руку абдымае. «Дык ты, Даніла, аказваецца, меў дзеда, а той дзед, бач ты, сінім па жоўтай паперы — паляк як ён ёсць». Ну, як паляк? Пакуль яшчэ не паляк, але вось ужо крывавыя натаўскія еўры ў кішэні старшыні — і быў Даніла Каспяровіч беларус да болю ў мазалях, гандляр коньмі, а стаў, як быў, Януш Корчак — вялікі польскі педагог, гуманіст, асветнік. Але ж Януш Корчак быў габрэем? I Даніла цяпер габрэй, выходзіць? Гэта вы ўжо хапілі цераз край зямлі, праз вяршыню Эльбруса і выйшлі на Галанскія высоты, бачыце вы ўжо даліну Эўфрата і падступных арабаў, ужо мроіцца вам шасцідзённая вайна і вайна суднага дня, і ўжо крычыце вы ў cap­pax сваіх: «Вядзі нас да перамогі, Мошэ Даян, леў ты пустыні. Спявай нам баявыя песні, Голда Мэер, каб цябе феміністкі на руках насілі ды песцілі!»
He, у амбасадзе дзяржавы Ізраіль з такой паперкай паглядзяць на вас сувора і пагоняць у плечы, як тых арабаў з адвечных іх арабскіх зямель. He спяваць вам песень пра перамогу габрэйскай зброі над усімі
іншымі зброямі. Але нічога, у палякаў прасцей усё. Выпіску ім прынёс, што дзед твой быў Ян Амос Каменскі, яны нават і не ўцямяць, што Амоска быў зусім і не паляк, а чэх звычайны, хаця таксама гуманіст і асветнік.
Такія яны ўжо дзе даверлівыя, гэтыя палякі. Я помню, раз бадзяўся па Варшаве, а ў кішэні толькі ватман фармату АО і маркер (самі бачыце, раздалі мне мечаныя карты). Што рабіць, трэба дзейнічаць. Напісаў я на тым ватмане, што я знаны польскі пісьменнік і аўтар Канстытуцыі трэцяга траўня. I ўстаў на пляцы Канстытуцыі. Палякі мне за тры гадзіны накідалі поўны капялюх злотых. Я пасля тры дні баляваў. Вось якія даверлівыя.
Дык і ты, Даніла, толькі прыехаў ты са Смургоняў у Менск і ўжо на інтэрв’ю стракочаш, што дзед твой Амоска даў табе тры запаветы, але кожны з запаветаў ён пісаў флякамі па журыку. Запавет першы: сам ён быў палякам, і бацька твой паляк, і ты, выходзіць, паляк, і ўсе твае дзеці цяпер палякі і, вынікае, могуць бясплатна вучыцца ў Польшчы. Запавет другі: Польшча — яна ад мора да мора, і праезд для цябе па ёй цяпер ільготны. I трэці запавет: не пакідаць культуры нашай польскай, каб не ўмёрлі.
— Якая першая сталіца Польшчы? — раптам пытае працаўнік кансулату.
Што, Даніла, не рыхтаваў цябе твой Амоска да такога павароту? He расказалі на трохдзённых курсах пальшчызны і хадзьбы на мыліцах? Увесь ты халадзееш, Даніла, хрыбетнік твой робіцца нібы лом, які жаўнер будаўнічых войск убівае ў трамвайныя рэйкі, ідзе-гудзе па ім вібрацыя проста ў твае мазгі, і ўсё ў тваіх, Даніла, мазгах вібруе і гудзе, як у халадцы, ды сцякае па скронях ліпкі пот.
Гміна! — раптам узгадваеш ты. Казала ж гістарычка Гражына Чаславаўна: «Вучыся, дэбіл», — ты і вывучыўся ёй на радасць.
— Гнезна! — папраўляе цябе працаўнік кансулату і падміргвае. — Бачу, што пан вучыў з дзедавых слоў, а дзед быў знаны асветнік з-пад Смургоняў.
Як той казаў, колькі ні красуйся, а ўсё туды рыхтуйся, то праміне, можа, год які ці два — і стаіць ужо Даніла перад афіцэрам памежнай службы з запаветнай карткай, укладзенай у пашпарт і хавае ў чорнай торбе малочныя і мясныя прадукты.
I такіх Данілаў нарабілася на Беларусі дзевяць мільёнаў дзевяцьсот тысяч палякаў. Ажно ў Польшчы ўзрадваліся. Кіраўнік ПіСа так і сказаў: «Ужо я вам стаміўся казаць, там і няма нікога апроч палякаў, толькі адмый іх ды журыкам накармі — і ад паляка не адрозніш». А Даніла такі сабе і думае: «Ага, шчас, бл-дзь, буду я твой бігас жэрці, пякотка мяне ад яго пячэ, флякамі тваімі мазацца і бабе сваёй цыцкі імі мазаць! Ты на сваю фрызуру паглядзі, халера ты пранцавая, мацеры б тваёй у Нямеччыну на аборт у свой час зганяць, польскае ты быдла, дрэсяж ты з Лодзі!»
А прэзас заходзіцца, нясе яго, не раўнуючы бабу Клаву (я пра яе вышэй пісаў, з восьмай яна кватэры). Гаворыць прэзас: «Мы з вамі нясём святло вялікай польскай культуры ва ўвесь свет». А Даніла толькі і думае сабе: «Ага-ага, святло ты нясеш. Можа, Шымборску ты нясеш? Мілаша, можа? Ты ж з Лодзі дрэсяж, ты іх ні радка не ведаеш, нясун ты яб-чы. Во ў мяне швагер быў на маторным заводзе, дык ён аднаго разу цэлы трактар вынес, хоць іх там не рабілі. Гэта нясун, я разумею, а ты — цьху, плюнуць і нават не расціраць, клоп ты вурзупельны. Ці, можа, Bap-
бару Брыльску ты нясеш? Дык я бачыў тую Барбару, пацягала яе жыццё, яна цяпер па танным прайсе здымаецца ў тупых камедыях».
А прэзас, на радасць Данілу, не спыняецца. «Нічога, хутка далучым Беларусь да вялікай Польшчы і будзе Польшча ад мора і аж да самага Смаленска». «Ага-ага, — кажа Даніла, — далучыш ты гумовы вібратар да ўласнай дупы. Я два разы зганяю па льготных квітках, свіныя плечы з Кракава ў Гданьск адвязу, вывучуся бясплатна на сантэхніка-механізатара і вярнуся ў Смургоні, бо быць праграмістам у Кракаве прэстыжна, але, як ні круці, у конях больш стабільнасці».
Ладна, гэта лірыка — што там думае кіраўнік ПіСа і што там адказвае яму Даніла. Усё ж адукацыя ў Беларусі яшчэ не так дэградавала, як у Еўропе, і мы ведаем, што, калі ад дзесяці мільёнаў адняць усіх нашых Данілаў, дык атрымаецца раўнютка сто тысяч.
А гэтыя сто тысяч што? Без карты паляка? Дурныя вы ці з Вілейкі? Што ў іх, няма якога швагра з дамавой кнігай, што ўжо не могуць вывучыць «дзень добры», і «прошу пана», і першую сталіцу новай радзімы? Анягож. Пяцьдзясят тысяч з гэтых ста сапраўдныя габрэі, ім ваша карта паляка без дай патрэбы. Ім і так — ганяй па Эўразвязе без візы напрамілы бог. Хочаш — можаш у ЗША паехаць або ў Канаду. А хочаш — і на Ямайку. Во гэта рэч — ізраільскі пашпарт, а не ваша картка занюханая.
I яшчэ без аднаго чалавека пяцьдзясят тысяч брытанцаў на Беларусі пражывае, падданых Яе Вялікасці каралевы Злучанага каралеўства Англіі, Шатландыі і Уэльса, ці неяк так, даруйце, я сам не ангелец. Гэта па афіцыйных дадзеных ангельскай амбасады. Тут
бы вам і падавіцца тым, што вы там жуяце, смаркачы, хутчэй за ўсё.
Самыя кемлівыя ўжо зразумелі, што гэтыя людзі — гэта і ёсць старшыні жыллёвых таварыстваў, якія як хочаш могуць дамавую кнігу перапісваць: могуць з пачатку да канца, а могуць з канца да пачатку.
А консулам у амбасадзе ў Менску працаваў адзін індус, яму гэтыя белыя ўсе на адзін твар, можа, ён і сапраўды пляменнік каралевы, хто яго ведае. А старшыня таварыства так меле ўпэўнена. Падчас інтэрвенцыі, каб прымусіць бальшавіцкую Расію працягваць удзел у Першай сусветнай вайне, мой гераічны прадзядуля, стрыечны брат Яе Вялікасці каралевы Вікторыі на чале кавалерыйскага палка скакаў у атаку на клятых чырвоных. I быў ён цяжка паранены восем разоў, страціў памяць, зрок і сумленне. Застаўся проста ў Смургонях лекаваць раны, дзе і ўзяў шлюб з маёй гераічнай бабкай Адэляй Якаўлеўнай. Сэр сам бачыць, што ў чарзе на брытанскі пасад я трыста сорак чацверты і ніяк не магу без брытанскага пашпарта. I слязу пускае, маўляў, такая туга па гістарычнай радзіме мяне прабірае, што не магу выконваць прамыя свае абавязкі токара на рамонтнай базе.
А індуса гэтага хоць тыгру скармі, але толькі дай паглядзець, як сахіб плача. Плясь пячаткай па паперцы. Выдае токару-старшыні пашпарт з ільвамі, а той яму руку цалуе. Індуса ажно прабірае да самага лба яго мамы з чырвонай кропачкай, якая аж з Джамалунгмы назірае, як яе сыночку белыя людзі рукі цалуюць. Аддыхаецца індус і кажа: «Давайце, завадзіце трыста сорак пятага прэтэндэнта на пасад Яе Вялікасці, так я іх палюбляю, такія яны ўжо акторы, хоць ты іх на “Беларусьфільм”, хоць у Інстытут жур-
налістыкі, хоць у тэатр імя Янкі Купалы — трупай загадваць».
Але нарэшце дабраліся мы да таго самага аднагоадзінага чалавека на Беларусі, які не мае ані карткі паляка, ані габрэйскага, ані ангельскага пашпарта. «Дык гэта Лукашэнка!» — напэўна, ужо вы падскокваеце на месцы, радыя сваёй здагадцы. He, зноў вы як пальцам гаўна памацалі. Так, я палюбляю вас падманваць, мне гэта — як таму консулу, калі белыя плачуць. He, той адзіны і непаўторны — гэта Цімур Хоміч.
«Стой, стой! — закрычыце вы. Але ж Хоміч у Варшаве, як жа ён у яе трапіў?» Такія вы ўжо дзе хуткія, прыйдзе час, даведаецеся як.
А нашы героі мусілі сабрацца наступнага дня ў Пшэмака і Касі, але, той казаў, пацеха, як на Святога Вайцеха, а на такую пацеху грэх было не завітаць да Андрэя Куцілы — рэжысёра-дакументаліста, які не ведаў абсалютна нічога пра планы шаноўнай грамады сабрацца ў ягонай кватэры.
Госці пачалі прыходзіць а пятай. Першым у дзверы Андрэя пазваніў капітан Капейкін, які не меў звычкі спазняцца на службовыя сустрэчы. Чорны доўга думаў, які б падарунак захапіць з сабой да рэжысёра і не прыдумаў нічога лепшага, як раздрукаваць свой фотаздымак у параднай форме з аксельбантамі і медалём «Выдатнік КДБ» у фармаце паўтара на два метры. Яму прыйшлося аддаць за гэтую працу ці не траціну месячнага забеспячэння. Праз гэта агент не браў таксоўку, але пайшоў да рэжысёра пешкі (добра, што той жыў пры пляцы Збавіцеля і дарога заняла ўсяго чатыры гадзіны — дый тое праз адчувальны вецер, які ператвараў партрэт у крыло планёра).
Дзверы капітану адчыніла пакаёўка, Капейкіна яна не ведала, але прапусціла яго ў кватэру, бо да гаспадара часцяком прыходзілі дзіўныя людзі, з якімі ён абмяркоўваў то творчасць ранняга Альмадовара, то прыёмы мантажа ў серыі фільмаў «Ёлкі». Самога рэжысёра пакуль не было.