Песня пра Цімура  Андрэй Адамовіч

Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 208с.
Мінск 2019
51.95 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ён сядзеў пад зямлёй і думаў пра гэтых людзей, пра тое, што яны робяць са сваім жыццём, пра тое, што яны нарадзіліся для любові і творчасці, але кожны дзень спускаюцца пад зямлю, каб... Ён сам не ведаў, каб што. Праз нейкі час яго пачало трэсці, але
не ад холаду, бо на такой глыбіні ніколі не бывае холадна, проста ён суперажываў ім — цэламу гораду, які вырас вакол шахтаў.
Цімур не раз і не два ўздымаўся на тэрыконы — такая малечая забава. Калі табе дванаццаць і ты хочаш давесці, што ты ўжо дарослы, ты збягаеш на чатыры гадзіны з дому і забіраешся на тэрыкон. Там было прыгожа, бачна ўсю Беларусь. He Беларусь, натуральна, але так здаецца, так кажа Уладзька з чацвёртага дома. Ён кажа: «Вось яна — уся Беларусь», — і ты яму верыш. А калі зваліцца, пакаціцца, зламаць руку — ад болю ты ўжо дакладна ўсю яе ўбачыш. Цімур не падаў, але падаў яго сябар. Самому Цімуру проста надраў азадак чарговы сябар ягонай мамы. Але Хоміч не шкадаваў, што залазіў на гэтыя верхавіны: там захоплівала дух. Калі табе дванаццаць і ты бязбацькавіч з Салігорска, нічога настолькі ж захапляльнага ўбачыць ты ў любым разе не зможаш.
На тэрыконах было прыгожа, а пад зямлёю ён адчуў сваё прызначэнне, адчуў, што існуе для таго, каб дапамагчы людзям узняцца з-пад зямлі. Там ён сціснуў кулакі да болю і паабяцаў сабе: нішто і ніколі не спыніць яго. Аднойчы ён зробіць так, каб людзі ўзняліся на паверхню. Калі сам ён не дажыве да гэтага дня, прынамсі, ён пакладзе жыццё на тое, каб гэты дзень наблізіць.
Цімур слухаў. Перад тым, як па яго прыйшоў брат, яму пачало здавацца, што ён чуе, як падземная рака коціцца між камянёў па рэчышчы, якое яна праклала сабе ў пародзе. Рака заліла руднік праз некалькі месяцаў.
Хутка Хоміч паступіў у кулінарнае вучылішча, але замест кніг пра здаровую і смачную ежу ён чытаў Маркса: даўно памерлы мысляр разумеў жыццё
лепш, чым выкладчыкі па запяканні бульбы ў чыгунках. Ён ніколі іх не слухаў, не запісваў за імі, рабіў не так, як казалі яны, а так, як было напісана ў Маркса, — выкладчыкі ставілі двойкі, але аднагрупніцы глядзелі на стравы Хоміча з зайздрасцю: кожная разумела, што Хоміч робіць з бульбай штосьці тагасветнае, у іх цякла сліна ад таго лёсу, які быў наканаваны аднагрупніку. Іх фарбаваныя ў руды галовы з буйна намаляванымі стрэлкамі разумелі: Хоміч не запякае бульбу і не варыць яе — ён змяняе жыцьцё, асвятляючы іх аўдыторыі дагэтуль невядомымі смакамі.
Хоміч браў бульбіну, расціскаў яе на паверхні стала магутнымі рукамі, дадаваў цыбулю, соль, перац, змешваў усё і смажыў дранік — калі з алеем, а калі і без алею. Выкладчыкі лаяліся апошнімі словамі, абяцаючы, што ён выйдзе з вучэльні з дванаццатым разрадам, а ён толькі пасміхаўся ім у вочы — адзін Цімур ва ўсім Салігорску ўмеў кухарыць.
Атрымаўшы дыплом і сёмы разрад, Цімур устаў на трасе, прагаласаваў і паехаў у Менск. Выйшаўшы на вакзале, ён пакіраваў проста ў сталоўку, у якой абедалі пасажыры і чыгуначнікі. Перад дзвярыма ў цэх Цімур надзеў белы халат, які прывёз з сабой, закруціў валасы белай банданай, адсунуў загародку з надпісам «Толькі для персаналу» і пачаў шчыраваць.
— Ты ідыёт, — сказаў яму напрыканцы змены шэфкухар. — Яно толькі так здаецца, што мы кормім людзей, насамрэч мая галоўная задача — скрасці семдзесят адсоткаў інгрэдыентаў. Вучылі цябе гэтаму?
Чаму там вучылі ў вучэльні, Цімур помніў слаба, але добра помніў, што дзеля прыбытку ў трыста адсоткаў капітал ідзе на любое злачынства. «Не пашчасціла», — падумаў Хоміч і вырашыў заўтра ўладкавацца ў шыкоўную рэстарацыю, калі ўжо са сталоўкай
не атрымалася. Ён заначаваў пад мостам у скрыні з-пад лядоўні «Атлант», паклаўшы галаву на каробку ад ботаў «Белвест», а зранку пайшоў бадзяцца па сталіцы нашай Радзімы, шукаючы рэстарацыю, у якой бы ацанілі яго здольнасці.
— Пастойце, — сказаў Андрэй Куціла. — Гэта ўсё вельмі цікава, але ці васпан упэўнены, што ўсе прысутныя гатовы даслухаць гісторыю Цімура да канца ў такім павольным тэмпе?
Віталю Рыжкову не заставалася нічога іншага, як пагадзіцца з гаспадаром вечара: госці сапраўды пачыналі пазяхаць і піць кожны сам па сабе. Дамовіліся, што Віталь дараскажа гісторыю Цімура іншым разам, а можа, нават, запіша пра гэта трэк. Госці сядзелі яшчэ доўга і разышліся, толькі калі ўжо ўзыходзіла сонца. Увесь гэты час капітан Капейкін стаяў пад вокнамі кватэры і прыслухоўваўся, ці не размаўляюць госці пра яго альбо Цімура, але чуўся яму толькі раўнамерны гул.
Калі Агата Кокс выходзіла з кватэры, пакаёўка, якая падавала ёй плашч, зрабіўшы кніксен, нахілілася і штосьці сказала на вуха. Порнаакторка вельмі здзівілася. Напэўна ж, пакаёўка ведала нешта пра Цімура, чаго не хацела казаць пры ўсіх.
Наступнага дня Агата Кокс чакала Віталя Рыжкова і сваю былую аднакласніцу Марыю Пушкіну, якая скончыла філфак БаранДУ і цяпер працавала ў Варшаве майстрам па манікюры, у нейкім богам забытым раёне Варшавы — напрыклад, у Жалібожы.
Агата чакала, бо вырашыла завязаць з відэа для дарослых. Па-першае, плацілі ўсё меней, па-другое, хаця дактарат па Хайдэгеры адвучвае мысліць пра штосьці
апроч дазайну, яна ўсё ж пачала ўсур’ёз задумвацца, ці не выйсці замуж, каб нарадзіць маленькіх порназорачак. Праз гэта ўсё Агата ўладкавалася на тэлестудыю весці праграму «Першае спатканне». 3 героямі была праблема, таму яна і запрасіла Віталя і Пушкіну.
Шоу здымалі для «ТВ Культура», і трэба было не проста паказаць прыдуркаватага мужчыну і жанчыну з доўгімі нагамі ў кадры, але і дадаць інтэлектуальнай праблематыкі. Таму замест павільёна выкарыстоўвалі кебабную. Агаце дагэтуль здавалася, што ўласнік — худы араб, які ўвесь час бурчаў штосьці ў гарнітуру, — так і не зразумеў, хто яны такія і чаго штотыдзень мікрафонамі кебабы акалочваюць.
Уласніка папрасілі працерці стол, знялі некалькі планаў з кавалкамі лаваша на падлозе, а пасля пасадзілі араба на высокае крэсла, на якім ён працягваў бурчаць нешта па блютузе ў вуху. Кадры былі патрэбныя, каб нарабіць урэзак з іранічнымі тытрамі. Пра што гаспадар гаворыць, здымачная група не ведала.
Пасля знялі сцэну, як Марыя Пушкіна ў сукенцы з прынтом марозіва уваходзіць у кебабную. Асабліва рэжысёру спадабалася, як дзяўчына мыском чаравіка адкідае з падлогі пад стол паперку з надпісам «Queen кебаб».
— От гэта шавуха-рэалізм, — сказаў аператар. — Мы як бы паказваем антысанітарыю ў душы самотнага чалавека. А ён ужо замаўляе кебаб.
Што ж ты нясеш? сказаў асвятляльнік. Тыж проста прывёў дзяўчыну ў нейкую сральню.
— Гэта праўда, — сказаў аператар. Але не была б яна галодная, яна сюды не прыйшла б.
Марыя, якая добра чула ўсю гэтую размову, захацела збегчы, але Агата трымала яе за руку.
Давай, замаўляй, — сказала Агата сяброўцы.
Марыя злосна паглядзела і на порназорку, і на здымачную брыгаду, і на араба за стойкай.
— Мне на тоўстым цесце... — пачала яна.
— Любіш тоўстыя? — запытала порназорка.
Марыя збянтэжылася.
— Тады на тонкім...
— Любіш калі шаўрма доўгая і круглая?
Марыя не вытрымала і, хоць сяброўка трымала яе за руку, вырвалася, выбегла вонкі, грымнуўшы дзвярыма. Агата пайшла за ёй.
— I чаму яны заўсёды так збягаюць? — запытаў рэжысёр у прадаўца.
— Нэ знаць, брат. Нэ знаць. — адказаў араб.
Хвілін праз дзесяць Агата вярнулася з Марыяй.
— Мне на тоўстым цесце з баранінай, — сказала Марыя арабу, але аператар быў не гатовы і давялося перазняць.
Марыя села за стол, да яе далучылася Агата.
— Марыя, чаго ты чакаеш ад гэтага спаткання? — запытала порназорка ў сяброўкі.
— Чакаю ўжо, калі можна будзе адсюль сысці.
— Гэта таму што кебабні глыбока чужыя польскай культуры?
На шчасце, дзверы зазвінелі — у памяшканне зайшоў Віталь Рыжкоў, і Агата пераключылася на яго.
— Віталь, сёння ў вас спатканне ўсляпую. Хто вам больш падабаецца: нейкая манікюрка або я?
Рэпер ужо адкрыў быў рот, каб адказаць, але заўважыў, што яго здымаюць, і задумаўся, ці варта наогул у гэтым удзельнічаць.
Брат, ты замаўляй, — сказаў яму араб. — Бо іначай яны паесці не дадуць.
Выбраўшы ежу, Віталь агледзеўся: столік быў адзін. I ён прысеў да Марыі.
— Нарэшце, — скзала Агата. — Нашы героі ўз’ядналіся. Выцягвай, — звярнулася яна да асвятляльніка.
Мужчына ўзяў з торбы два келіхі, паставіў іх на стол.
— Марыя, чаго б вы хацелі выпіць?
— Белага паўсухога, лепш італьянскага, — адказала дзяўчына.
— У нас толькі сапліца, але яна ружовая, — асвятляльнік пачаў напаўняць кубкі.
— Віталь, скажыце, вам падабаецца Марыя?
— Так, — адказаў Віталь, паглядзеўшы на порназорку як на хворую.
Агата паглядзела на Віталя, на Марыю, зноў на Віталя.
— Ладна, — сказала порназорка. — Давайце абмяркуем актуальныя пытанні культуры. Марыя, скажыце, ці можна было размясціць на самай высокай скульптуры Хрыста вай-фай перадатчыкі?
Я не ведаю. Я пра гэта ніколі не думала, адказала дзяўчына. — Я думала, што тут першае спатканне.
— Віталь, а што вы думаеце пра вырубку Белавежскай пушчы?
— Можна я шаўрму забяру?
Кухар сапраўды акурат прынёс шаўрму і падаў яе Віталю і Марыі. Госці ўзялі ежу, а аператар пачаў здымаць то яго, то яе, падносячы камеру да самых твараў.
— Марыя, а ты магла б зрабіць агучку да таго, як Віталь есць?
He, я ж не порна-зорка.
— Чым ты займаешся?
— Увогуле я кандыдат філалагічных навук, але займаюся манікюрам.
— Зразумела. Вы, Віталь, таксама няздара, гістфак, сацыялогія? Працуеце ў «Макдональдсе»?
— He, я рэпер. У мяне нядаўна альбом выйшаў.
— Ясна, па-мойму, вы ідэальная пара эмігрантаў. Вы не хочаце пацалавацца? — Агата не здавалася.
Марыя адчувала сябе нібы ў казцы Кэрала, але не ведала, што рабіць, Віталь таксама сумеўся, агаломшаны ідыятызмам сітуацыі. Але на хвіліну ад іх адчапіліся, бо ў кебабню ўвайшоў мужык у спартыўным касцюме. Аператар пачаў здымаць яго.
— Ідзі ты нах-й, — сказаў наведнік і пайшоў з кебабнай.
— Вось, сябры, вось узровень польскай культуры на сёння. Манікюрша, рэпер і мацяршчыннік.
I араб, дадаў араб.
— He, араб — не, — сказала Агата. — Араб ёсць уладальнікам, а не актарам.
— Па-польску «акторам», — сказаў араб.
— Ты мяне не вучы, я дактарат па Хайдэгеры абараніла і ўзяла порна-оскар за найлепшую сцэну групавога сэксу, пакуль ты сваю моркву заварочваў, — зрэзаўшы араба, Агата звярнулася да героя перадачы: — Віталь, чым ты сёння збіраешся здзівіць дзяўчыну? Зачытаеш рэп або станчыш на стале?