Пітэр Пэн  Джэймс Мэцью Бары

Пітэр Пэн

Джэймс Мэцью Бары
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 192с.
Мінск 2017
60.69 МБ
Кемлівасць Пітэра ўзняла настрой Вэндзі. Яна ведала, што яго таксама натхніў поспех, і, хутчэй за ўсё, ён не стрымаецца ды выдасць свой вокліч, то бок закукарэкае, і выкрые іх, таму яна тут жа пацягнулася, каб заціснуць яму рукой рот. Але голас капітана Крука, які зноў раздаўся па-над затокай, прымусіў яе спыніцца.
— Гэй вы там, на чоўне! — цяпер гэта быў не Пітэр.
Сам Пітэр сапраўды збіраўся быў закукарэкаць, але замест гэтага ягоны твар зморшчыўся ад неспадзяванкі.
— Гэй там, на чоўне! — зварот паўтарыўся.
Цяпер да Вэндзі дайшло: сапраўдны Джймс Крук быў недзе зусім побач, у вадзе.
Ён плыў да шлюпкі, гэта было бачна ў святле ліхтара, якім ягоныя людзі ўказвалі яму дарогу. Неўзабаве ён даплыў, і Вэндзі пабачыла, як Крук зачапіўся за борт чоўна. Калі капітан падняўся на борт, яна паспела разгледзець змрочны смуглявы твар, па якім сцякала вада. Дзяўчынку трэсла, ёй хацелася адплыць падалей, але Пітэр і з месца не крануўся. Яго перапаўняла радасць
93
94
жыцця і гонар за самога сябе. “Ну хіба я не цуд! О, я сапраўдны цуд!” — шапнуў ён Вэндзі. Яна была згодная, але дбала пра ягоную рэпутацыю і была рада, што гэтага не чуў ніхто, апроч яе.
Пітэр падаў ёй знак сядзець ціха і слухаць.
Двум піратам было няўсцерп дазнацца, што прывяло да іх капітана, але той толькі прысеў, абапершыся падбароддзем на жалезны крук — пастава выйшла надзвычай трагічная.
— Капітан, усё добра? — нясмела спыталі піраты, але ў адказ ён толькі глуха прастагнаў.
— Ён уздыхнуў, — сказаў Смі.
— Ён уздыхнуў яшчэ раз, — працягнуў Старкі.
— А цяпер ён уздыхнуў трэці раз.
На трэцім уздыху Крук загаварыў з пачуццём.
— Вось і ўсё. Канец! — усклікнуў ён. — Хлопчыкі знайшлі сабе маму.
Нягледзячы на панічны страх, Вэндзі распіраў гонар.
— О, чорны дзень! — праскавытаў Старкі.
— Што такое “мама”? — спытаў невук Смі.
Вэндзі настолькі ўразілася, што ў яе вырвалася: “Які няшчасны, нават не ведае, што такое мама”. I як заўсёды пасля такога, яна адчула, што калі б у яе быў улюбёнец-пірат, то яна выбрала б Смі.
Пітэр пацягнуў яе пад ваду, бо Крук падскочыў з крыкам:
— Гэта што было?
— Я нічога не чуў, — сказаў Старкі, падымаючы ліхтар вышэй.
Калі піраты агледзеліся, то заўважылі дзіўную рэч. Гэта было гняздо, пра якое я згадваў, — яно плавала ў затоцы, і Нявер-птушка выседжвала ў ім яйкі.
— Глядзі, — Круку падвярнуўся адказ на пытанне Смі, — вось гэта — мама. Бачыш, які прыклад. Гняздо, відаць, упала ў ваду, але хіба мама пакінула сваіх дзяцей? He!
На гэтых словах голас капітана надламаўся, быццам на нейкі момант ён прыгадаў дні нявіннага маленства, але ён адкінуў гэтую слабіну сваім жалезным гакам.
Агаломшаны Смі таропіўся на птушку, што сплывала ў гняздзе, а больш пільны Старкі сказаў:
— Калі гэта і ёсць тая мама, мо яна тут валэндаецца, каб дапамагчы Пітэру.
Крука перакасіла:
— Ага, якраз гэтага я і баюся.
Дзёрзкі голас пірата вярнуў яго ў рэальнасць.
— Капітан, — сказаў Смі, — мо нам украсці гэтую іхнюю маму і зрабіць яе сваёй мамай?
— Шыкоўны план, — узрадаваўся Крук і тут жа выпаліў яго дэталі. — Мы схопім дзяцей і зацягнем іх на карабель; пусцім іх аднаго за адным па дошцы на той свет за карму, а Вэндзі стане нам за маму.
Вэндзі зноў не стрымалася.
— Ніколі! — кінула яна і занырнула ў ваду.
— Што гэта было?
Нічога не пабачыўшы, яны падумалі: мусіць, ліст на вятры.
— Згодны, мае вы шкоднікі? — спытаў Крук.
— Дзвюма рукамі за, — прагучала ва ўнісон.
— I я сваім круком таксама. Давайце паклянемся.
I яны прысягнулі так і зрабіць. Човен акурат ізноў прыстаў да скалы і раптам Крук успомніў пра Тыгровую Лілею.
— А дзе чырванаскурая дзеўка? — знячэўку сувора спытаў ён.
У яго бываў часам гуллівы настрой, і піраты падумалі, што капітан забаўляецца.
— Усё добра, — радасна адказаў Смі, — мы яе адпусцілі.
— Вы яе адпусцілі?! — загарлаў Крук.
— Вы ж самі загадалі, — прамармытаў боцман.
— Вы яшчэ пакуль плылі, крыкнулі нам адпусціць яе, — сказаў Старкі.
— Ах ты дуліна-хадуліна! — палыхнуў Крук. — Хто каго тут надурыць сабраўся! — Капітан пачарнеў ад гневу, але зразумеў, што яны вераць ва ўласныя словы, і яго перасмыкнула.
— Хлопцы, — крыху няўпэўнена сказаў ён. — Я не даваў такога загаду.
— Гэта і для нас гучала падазрона, — апраўдваўся Смі, і абодва піраты трывожна заёрзалі.
Крук павысіў голас, але той задрыжэў.
95
96
— Гэй, дух начной затокі, ты мяне чуеш? — закрычаў Крук.
Вядома, Пітэру варта было маўчаць, але, канечне, ён не стрымаўся. Хлопчык тут жа адказаў голасам Крука:
— Чую, вясло табе ў хрыбет!
Крук у такі напружаны момант не здрыгануўся нават кончыкам вуса, але Смі і Старкі ўчапіліся адзін у аднаго ад жаху.
— Хто ты, незнаёмец? Гавары! — запатрабаваў Крук.
— Я Джэймс Крук, — адказаў голас, — капітан “Вясёлага Роджэра”.
— Гэта хлусня! — хрыплым голасам гаркнуў капітан.
— Дуліна-хадуліна, — дасціпна запярэчыў голас. — Паўтары, што сказаў, і я ўсаджу ў цябе якар.
Крук паспрабаваў падыграць.
— Калі ты Крук, — сказаў ён амаль пакорліва. — Тады хто я?
— Ты кілька, — адказаў голас, — звычайная кілька.
— Кілька, — бяздумна паўтарыў Крук.
I вось менавіта ў гэты момант (і ні хвілінай раней) яго дух надламаўся. Крук убачыў, як ягоныя людзі шарахнуліся назад.
— Нашым капітанам увесь гэты час была кілька? — мармыталі яны. — Якая ганьба!
Сабакі зашчоўкалі зубамі на гаспадара. Ён хоць і выглядаў трагічна, але амаль не звярнуў на іх увагі. Супраць гэтага жахлівага сведчання яму была патрэбна не іхняя вера ў яго, а ўласная вера ў сябе. Ён адчуў, як гэтая вера пахіснулася.
— He кідай мяне, гадаўка, — прасіпеў ён, звяртаючыся да веры.
У яго цёмнай душы хавалася нешта жаночае, як гэта бывае ў вялікіх піратаў, і часам гэтае “нешта” давала яму падказкі. Капітан раптам вырашыў згуляць у “адгадай, хто я”.
— Крук, — крыкнуў ён, — у цябе ёсць іншы голас?
Цяпер Пітэр, які ніколі не мог адмовіцца ад гульні, весела адказаў сапраўдным голасам:
— Ёсць.
— А іншая назва або імя?
— Так, ёсць.
— Ты — гародніна? — спытаў Крук.
98
— He.
— Рэчыва?
— He.
— Ты адушаўлёны?
— Так.
— Мужчына?
— He, — пагардліва адказаў Пітэр.
— Хлопчык?
— Так.
— Звычайны хлопчык?
— He.
— Незвычайны хлопчык?
Вэндзі скаланулася, бо гэтым разам ён адказаў: “Так”.
— Ты з Англіі?
— He.
— Ты адсюль?
— Так.
Крук заблытаўся ў здагадках.
— Цяпер вы задайце яму пару пытанняў, — звярнуўся ён да астатніх, выціраючы пот з ілба.
Смі засяродзіўся.
— Я нічога не магу прыдумаць, — сказаў ён з жалем.
— He адгадаў, не адгадаў! — бурна радаваўся Пітэр. — Ну што, здаяцеся?
Канечне, праз сваю фанабэрыю Пітэр занадта захапіўся гульнёй, і зладзюгі пабачылі свой шанец.
— Здаемся, здаемся, — з лёгкасцю прызналі яны.
— Ну што ж, — закрычаў ён. — Я — Пітэр Пэн!
Пітэр Пэн!
Капітан Крук адразу ж ізноў стаў самім сабой, а Смі і Старкі — ягонымі вернымі служкамі.
— Цяпер ён наш, — Крук быў у запале. — Смі, у ваду. Старкі, на табе лодка. Узяць яго, жывым або мёртвым!
I з такімі словамі ён даў нырца ў ваду, і тут жа пачуўся вясёлы голас Пітэра:
— Вы гатовы, хлопцы?
— Так ёсць! — данеслася з розных бакоў затокі.
— У атаку на піратаў!
Бітва была зацятай, але кароткай. Першым, хто праліў варожую кроў, быў Джон: ён спрытна ўскочыў на шлюпку і затрымаў Старкі. Развязаўся люты двубой, у якім з пірацкіх рук была выбіта шабля. Старкі кульнуўся за борт, і Джон кінуўся за ім. А човен падхапіла цячэнне.
To тут, то там з вады высоўваліся галовы, бліскала сталь, чуліся крыкі і галас. У сумятні хто-ніхто нават ад сваіх адтрымаў. Смі такі дастаў сваім Крывым Джоні да чацвёртага рабра Балабола, але Кучар, у сваю чаргу, паласнуў Смі. А далей ад скалы Старкі моцна ціснуў Малога і блізнятаў.
Ды дзе ўвесь гэты час быў Пітэр? Ён шукаў здабычу пабуйней.
Астатнія хлопчыкі таксама былі адважнымі, і мы не можам іх папракнуць за тое, што яны адступалі ад пірацкага капітана. Ягоны жалезны кіпцюр крэсліў у вадзе кола смерці, і яны ўцякалі ад яго, як спалоханая рыба.
Але быў сярод іх адзін, які яго не баяўся, — той, хто быў гатовы ўвайсці ў гэтае кола.
Як ні дзіўна, сустрэліся яны не ў вадзе. Крук вылез на скалу аддыхацца, і ў той самы час Пітэр ускараскаўся на яе з адваротнага боку. Скала была гладкая, як мяч, ім давялося па ёй паўзці. Ніхто з іх не здагадваўся, што на процілеглым канцы — вораг. Шукаючы ў цемры, за што б учапіцца, яны схапілі адзін аднаго за руку, збянтэжыўшыся, паднялі галовы і ледзь не сутыкнуліся насамі. Ну, вось і сустрэліся.
Некаторыя вялікія героі прызнаваліся, што перад цяжкім боем у іх ад страху падпірала пад лыжачкай. Калі б нешта падобнае ў гэты момант адбылося з Пітэрам, ніхто б яго не асудзіў. Бо ж яго чакала бойка з адзіным чалавекам, якога баяўся сам Сільвер. Але Пітэр не адчуваў страху, ім авалодала толькі адно пачуццё — радасць. I ён са смакам заскрыгатаў зубамі,
99
маланкава выхапіў з-за пояса ў Крука нож і гатовы быў пераможна скончыць бой, як раптам заўважыў, што пірат стаіць на камені ніжэй за яго. He зусім справядлівая перамога. Пітэр падаў капітану руку, каб дапамагчы яму ўзняцца.
I тут Крук укусіў хлопчыка.
Пітэр здранцвеў. He, не ад болю — ад несправядлівасці. Гэта зрабіла яго бездапаможным. Ён мог толькі агаломшана лыпаць вачыма. Усе дзеці так уражваюцца, калі ўпершыню сутыкаюцца з несправядлівасцю. Усё, чаго хоча дзіця, калі прыходзіць да цябе, — каб з ім былі справядлівыя. Калі здарылася несправядлівасць з вашага боку, то дзіця зможа палюбіць вас ізноў, але ніколі ўжо не стане ранейшым. Усе памятаюць сваю першую несправядлівасць. Усе, акрамя Пітэра. Ён ужо сутыкаўся з ёй, але заўсёды забываў. Я думаю, што гэта найважнейшая розніца паміж ім і астатнімі дзецьмі.
I вось цяпер, калі ён спаткаўся з несправядлівасцю, гэта было як першы раз. Ён змог толькі бездапаможна вылупіць вочы. Жалезная рука двойчы пырнула яго.
Але праз хвілю астатнія хлопчыкі пабачылі Джэймса Крука ў вадзе: ён апантана грэб у бок карабля. I ніякага следу трыумфу ЮО на ягоным збялелым твары — толькі смяротны страх. Гэта Кракадзіліха не адступала. У звычайнай сітуацыі хлопчыкі б радасна галёкалі наўздагон. Але іх непакоіла, што Пітэра і Вэндзі нідзе не было бачна. Мальцы прачэсвалі затоку ўздоўж і ўпоперак, гукалі ў цемру іхнія імёны. Потым яны знайшлі шлюпку і вярнуліся на ёй дамоў, не перастаючы крычаць: “Пітэр, Вэндзі!” — але ў адказ даляталі рэдкія русалчыны кпіны ды смех.